wrapper

Новости

07-06-13-05З аднаго боку ўлады імкнуцца павысіць пазіцыі Беларусі ў рэйтынгу Doing Business, з другога — пужаюць вяртаннем залатой акцыі. Якія рашэнні маглі б даць бізнесу гарантыі, што заўтра зноў не прыйдзе «камісар з наганам»?

У межах «Еўрапейскага дыялогу аб мадэрнізацыі з Беларуссю» прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і апазіцыі Беларусі разам з экспертамі Еўразвязу шукаюць адказ у тым ліку і на пытанне: якія рэформы праспрыялі б развіццю прадпрымальніцтва ў Беларусі?

Бізнесмены ў Беларусі ўжо могуць дыхаць больш-менш вольна?

Дзесяць адсоткаў росту прыватнага бізнесу за некалькі год — гэта добра, лічыць Юры Зісер, стваральнік парталу TUT.BY .

Паводле звестак Белстата , у малым бізнесе сёння працу юць каля 800 тысяч жыхароў краіны. І гэта без уліку прадпрыемстваў сярэдняга і буйнога бізнесу. Атрымліваецца, больш за мільён чалавек з 4,5 мільёнаў працаздольных.

У апошнія гады ў мовы для бізнесу ў Беларусі, на думку Юрыя Зісера, палепшыліся. Згодна с дадзенымі Doing Business, кра і на знаходзі цца на дзевятым месцы ў свеце па прастаце адкрыцця бізнес у і на трэцім — па хуткасці рэгістрац ы і маёмасці. Колькасць падаткаў штогод зніжаецца: было 124, засталося 10. Працаёмкасць бухгалтэрыі паменшылася за пяць год у тры разы.

Эксперт Ліберальнага клуба Антон Болтачка адзначае як пазітыўную змену ўвядзенне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання са стаўкай 5%.

— Гэта вельмі мала, нават у параўнанні з еўрапейскімі краінамі. За апошнія гады бізнесмены ў Беларусі могуць дыха ц ь больш-менш вольна, — лічыць эксперт .

У той жа час прыватны бізнес фактычна не мае магчымасці канкураваць з дзяржпрадпрыемствамі, бо рынак размеркаваны на карысць апошніх з дапамогай рэгулявання і рознага кшталту ліцэнзій. У якасці прыкладу Юры Зісер узгадвае манаполію «Белтэлекама», які прапаноўвае інтэрнэт оптам прыватным правайда рам у тры-чатыры разы даражэй, чым канчатковым спажыўцам, і з дапамогай гэтага за сем гадоў павялічыў сваю долю на рынку з нуля да васьмідзесяці адсоткаў.

Тое ж тычыцца і большасці іншых галінаў эканомікі. Вось чаму, па назіраннях дырэктара Даследчага цэнтра Інстытута прадпрымальніцтва і менеджменту Аляксандра Чубрыка, у прыватным сектары поспеху дасягаюць толькі тыя прадпрымальнікі, якія не канкурыруюць з дзяржаўнымі прадпрыемствамі на ўнутраным рынку.

Па рэйтынгу Doing Business Беларусь сапраўды даволі моцна прасунулася наперад і нават стала адным з лідараў у рэгіёне, пагаджаецца Аляксандр Чубрык. Аднак гэта было дасягнута выключна адміністрацыйнымі метадамі.

— І гэта сапраўды прыводзіць да паляпшэння ўмоу вядзення бізнеса. Хаця калі паглядзець на долю прыватнага сектара ў эканоміцы краіны, бачна, што доля гэтая надта малая для настолькі высокага месца ў рэйтынгу. А значыць, існуюць і іншыя перашкоды для развіцця бізнесу, — упэўнены эканаміст.

Многія бізнесы галеюць

На думку старшыні прэзідыума Беларускай рэспубліканскай канфедэраціі прадпрымальніцтва, старшыні ГА «Мінскі саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў» Уладзіміра Карагіна, апошнім часам, наадварот, пераважаюць адмоўныя тендэнцыі. Асабліва датычна малога бізнесу. Эксперт нагадвае і пра павелічэнне арэнднай платы, і пра тое, што скарачэнне дзяржапарату закранула найперш тых спецыялістаў, якія курыравалі пытанні прадпрымальніцкай дзейнасці.

— Зараз прадпрымальнікам няма да каго звяртацца са сваімі праблемамі. Ліквідаваны Рэспубліканскі працоўны арбітраж, які займаўся рашэннем канфліктных сітуацый у галіне працоўных адносін. Не вырашана пытанне з наёмнымі работнікамі для індывідуальных прадпрымальнікаў, адсутнічаюць механізмы антыманапольнага рэгулявання, — пералічвае лідар прадпрымальнікаў.

Рашэнні па шэрагу актуальных для прадпрымальнікаў пытанняў тармозяцца, канстатуюць прадстаўнікі бізнес-супольнасці. Мытны саюз істотна павялічыў канкурэнцыя на рынках, і беларускі бізнес сёння ў найгоршым становішчы ў параўнанні з прадпрымальнікамі з Расіі, не кажучы ўжо пра Казахстан.

У ліпені пачынае дзейнічаць тэхнічны рэгламент Мытнага саюза, які фактычна пазбаўляе беларускіх індывідуальных прадпрымальнікаў магчымасці гандляваць вялікай групай тавараў.

— Прадпрымальнікаў не душаць, але і выжыць у сённяшніх умовах вельмі складна, таму многія бізнесы бяднеюць, — адзначае Уладзмір Карагін.

Беларускі бізнес, бы «апендыкс», які мае права на існаванне, аднак палітычная эліта не зацікаўленая ў тым, каб прыватны сектар выходзіў за межы адведзенай для яго тэрыторыі, робіць выснову Антон Болтачка. Вось чаму шмат бізнесаў, асабліва буйных, сыходзіць з краіны.

I яшчэ — тут усе эксперты аднадушныя — кожныя паўгады-год улада праводзіць «паказальную лупцоўку». Сярод апошніх прыкладаў — нацыяналізацыя кандытарскіх фабрык «Камунарка» і «Спартак». Такія дзеянні ўлады адразу перакрэсліваюць шмат пазітыўных крокаў, зробленых для стварэння лепшых умоў для прадпрымальніцкай дзейнасці.

Як палепшыць умовы вядзення бізнесу ў Беларусі?

Менавіта прыватны сектар штурхае эканоміку, лічыць Аляксандр Чубрык. Прадпрымальнікі ствараюць значную частку валавага ўнутранага прадукту.

— Аднак пры гэтым прыватны сектар адчувае сябе дачаснікам. Трэба выпраўляць гэтае становішча як мага хутчэй, — перакананы Уладзімір Карагін.

Дзяржава мала што робіць дзеля таго, каб фарміраваць станоўчы імідж бізнесу, пагаджаецца Юры Зісер. На яго думку, добра было б на самым высокім узроўні абвесціць прадпрымальніцтва прыярытэтным накірункам развіцця.

Даволі часта развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі разглядаецца як комплекс адносін паміж уладай і бізнесам. Між тым цікава і іншае — як да прадпрымальніцтва ставіцца грамадства? Ці хочуць беларусы пачынаць сваю справу?

Па дадзеных даследвання спецыялістаў Цэнтра сістэмных бізнес-тэхналогій «SATIO», значная частка беларускіх грамадзян, якія працуюць у дзяржсектары, маюць думкі наконт пачатаку уласнага бізнесу.

Тое, што значная частка насельніцтва не выключае магчымасці пачаць уласную справу, дае надзею, што праслойка прадпрымальнікаў у грамадстве будзе пашырацца.

— Гэта важна для краіны, — упэўнены Юры Зісэр. — Калi чалавек працуе ў прыватным сектары, ён пачынае клапаціцца пра сябе сам. Калі доля праватнага бізнесу ў краіне будзе складаць 40-50%, сітуацыя і светапогляд грамадзян Беларусі істотна зменяцца.

Па прагнозах эксперта, чакаць гэтага можна праз 10-15 год. І верагоднасць такога развіцця падзей даволі высокая. На думку Юрыя Зісера, тых, хто вагаецца, стрымлівае менавіта страх самастойна адказваць за свае рашэнні, а не ўмовы вядзення бізнесу ў краіне.

Калі сітуацыя ў эканоміцы пагаршаецца, улада таксама звяртаецца да прадпрымальнікаў, як гэта было ў 2008-2009 гадах, нагадвае Антон Болтачка. Яна ўжо разумее, што толькі з удзелам прыватнага бізнесу можна выцягнуть эканоміку краіны ў цяжкія моманты.

— Сярод асобаў, што прымаюць рашэнні, ужо ёсць разуменне важнасці развіцця прыватнага сектару. Колькасць такіх людзей ва ўладзе толькі расце, — лічыць Юры Зісер.

Але пытанне стварэння пазітыўнага іміджу бізнесу, у тым ліку і, казалася б, банальная эканамічная асвета насельніцтва, застаецца. Тут аб’яднаць намаганні павінны і прадпрымальнікі, і дзяржава.

Дапамагчы ў гэтым працэсе маглi б i еўрапейскiя эксперты, у тым лiку ў межах ініцыятывы «Дыялог аб мадэрнiзацыi з Беларуссю».

Увогуле, разглядаючы ідэальную канструкцыю (калі дыялог успрымаецца абодвума бакамі), ініцыятыва паспрыяла б рэфармаванню беларускай планавай эканомікі ў больш-менш еўрапейскую рынкавую, гаворыць Антон Болтачка.

— Для Беларусі вопыт Еўропы, як і любога іншага рэгіёну з рынкавай гісторыяй, неацэнны. Аднак пакуль мы бачым па сацапытаннях, што ў Беларусі мала хто ведае пра ініцыятыву “Дыялог аб мадэрнізацыі”. І гэта перш-наперш звязана з адносінамі беларускіх уладаў да самой ініцыятывы, — адзначае эксперт.

Аднак, калі гаворыць пра рэальную сітуацыю, “Дыялог аб мадэрнізацыі” нічога не можа даць прадпрымальніцтву, пакуль у беларускай улады не паявіцца на тое палітычная воля — такую выснову робіць эксперт.

 

Автор: Пётр Старобінец

Источник: Завтра твоей страны

 

Tagged under
  • ,

1 Comment

  • Comment Link CaseyKeexy Tuesday, 14 March 2017 06:30 posted by CaseyKeexy

    wh0cd967096 cheap viagra

Leave a comment

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

http://ekonomika.by

For customize module in special position

http://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family