wrapper

Новости

Белорусский ученый-экономист, политэконом.

Родился в 1772 году.

В 1811 году вышла книга Яна Зноски «Наука политическая экономия» (1811), которая с этого времени стала главным учебником для преподавания в Виленском университете. Получив право на преподавание, Я. Зноска читал политэкономию на протяжении следующих двенадцати лет. Политэкономия в этот период стала для него единственной специализацией; ради этого на протяжении двух лет по направлению ректора университета Яна Снедецкого он находился в Париже, где совершенствовал свои знания. Кстати, Ян Снедецкий был достаточно сведущ в экономической науке, однажды ему доводилось читать политэкономию (было это в Краковском коллегиуме в 1776 году), и хотя под ней тогда понимали научную систему Ф. Кенэ, но ее краткое изложение было первым случаем преподавания политэкономии в Речи Посполитой. 

После избрания в 1823 году Я. Зноски деканом его место занял Ян Вашкевич, который был последним профессором политэкономии в Виленском университете (примеч. Поскольку в 1832 году этот университет был закрыт царскими властями). 

Учебник Я. Зноска в целом представлял собой краткий конспект основного труда А. Смита «Богатство народов». Однако в своем преподавании Я. Зноска не сосредотачивал внимание исключительно на взглядах А. Смита, а освещал работы и других экономистов. Его курс делился натри части: популярная политическая экономия (здесь, по его собственному признанию, давались общепризнанные основы политической экономии), наука об общественных доходах на основе изданного им краткого изложения общей теории А. Смита с дополнением новых положений, и наконец, наука о торговле на основе работ других экономистов.

В целом в своих трудах Я. Зноска отдавал предпочтение взглядам А. Смита, в частности отстаивал идеи свободной конкуренции, частного предпринимательства и инициативы. Однако по некоторым вопросам, например, по трактованию источников национального богатства, не во всем был согласен с А. Смитом и давал собственные разъяснения.

Умер в 1833 году.

 

Отдельные труды


 

Зноска Ян Навука палітычнай эканоміі паводле ўкладу Адама Сміта. – Вільня: Друкарня базыліянаў, 1811. – 315 с. (на польскай мове)

Часть I. О повышении производительности труда       PDF      6,8Mb

Часть II. О капитале       PDF      9,0Mb

Часть III. О народном хозяйстве        PDF      9,5Mb

Часть IV. О доходах народа с целью удовлетворения общественных потребностей       PDF       21,6Mb

 

Лит. Акулич В.А. История экономических учений: учебно-методический комплекс. – Мн.: Изд-во МИУ, 2006. – 142 с.


 


Зноска Ян (1772-1833)

Палітэканом, філосаф, выкладчык, перакладчык. 

Нарадзіўся на Гарадзеншчыне. Вучыўся ў Галоўнай школе Вялікага княства Літоўскага (Віленскі універсітэт), у Т. Гусаржэўскага, М. Вольскага, Ж. Жылібера, Г. Страйноўскага, слухаў лекцыі Г. Форстэра. Пасля сканчэння універсітэта быў ад’юнктам філасофіі, потым выкладчыкам палітэканоміі, з 1810 прафесар і загадчык кафедры. 

Зноска – адзін з першых, хто ў пач. 19 ст. выкладаў філасофію, якая адрадзілася ў Віленскім універсітэце пасля адмены гэтага прадмета ў Галоўнай школе. У духу часу Зноска аддаваў перавагу філасофіі французскіх асветнікаў, найперш Э.Б. Кандзільяку, «Логіка» якога была пад-ручнікам у школах. Верагодна, ужо тады ён марыў пра поўны пераклад гэтага твора Кандзільяка. Справа ў тым, што ў Кандзільяка ёсць 2 блізкія адзін да аднаго творы «Мастацтва аргументацыі» і «Логіка»; першы больш акадэмічны (перакладзены на польскую мову Гусаржэўскім), другі – бліжэй да выкладання прадмета логікі, яго і пераклаў Ян Зноска. Пераклад, відаць, зроблены па заданні Адукацыйнай камісіі для публічных школ. У прадмове Зноска пісаў, што гэты твор паказвае найбольш просты шлях пошуку ісціны і навучання ісціне, «пераклад яго... ёсць разам з тым даніна таму дастойнаму захаплення аўтару, якога справядліва лічаць адным з выдатнейшых філосафаў 18 ст...». Далей Зноска сцвярджае, што амаль усе творы Кандзільяка ў Францыі сталі падручнікамі і што гэта кніга ўбачыла свет дзякуючы намаганням «славутых мужоў, якія клапоцяцца пра пашырэнне сярод народа грунтоўнай асветы». Пра цяжкасці перакладу «Логікі» на польскую мову Зноска гаварыў наступнае: «Чым больш я пра ўсё гэта думаю, тым мацней адчуваю, што ўзяў на сябе працу, якая не адпавядае маім сілам, і павінен тут прызнацца, што жаданне быць карысным мясцовай моладзі, якая прысвяціла сябе служэнню грамадству, перамагло перакананне ва ўласнай бяздарнасці і асабістыя цяжкасці, з якімі трэба было змагацца, асабліва пры недахопе народнага Слоўніка». Заўвагі Зноскі да гэтага твора сведчаць аб яго прыхільнасці да філасофіі Асветніцтва. Так, разглядаючы тэорыю ісціны, ён падтрымлівае канцэпцыю Кандзільяка і інш. французскіх асветнікаў і лічыць, што яны бліжэй да ісціны, чым Дэкарт і Мальбранш. У іншых заўвагах Зноска паказаў сваё разуменне сувязі матэматычных дасягненняў Лангранжа і Эйлера ў іх адносінах да аналітычнага спосабу мыслення. Цікавая і яго заўвага пра ўспрыняцце філасофіі Кандзільяка ў мясцовай філасофскай думцы: «Сапраўды філасофскія думкі, выказаныя аўтарам у гэтым раздзеле, як і тыя, што аўтар выказаў у першай частцы, сведчаць пра маральнасць людскіх спраў, выкарыстаны ў польскай літаратуры з усёй паўнатой і для шчасця народа выкладзены дакладна, вычарпальна і грунтоўна ў творы пад назвай «Навука натуральнага права» Страйноўскага, былога прафесара і рэктара Галоўнай школы Віленскай, і ў многіх публічных дысертацыях таго ж аўтара».

Творчая эвалюцыя Зноскі ішла ад філасофіі да палітычнай эканоміі. У 1808 па рэкамендацыі Я. Снядэцкага Зноска быў камандзіраваны за мяжу, каб грунтоўна вывучыць палітычную эканомію, бо ва універсітэце меркавалі стварыць адпаведную кафедру. Пры яе стварэнні ў 1810 былі ўлічаны парады выдатнага швейцарскага вучонага, заснавальніка эканамічнага рамантызму С. дэ Сісмандзі (1773-1842). Кафедру ўзначаліў Сымон Малеўскі, а Зноска праводзіў галоўную працу па распрацоўцы курса, у якім ён аддаваў перавагу ліберальным эканамічным ідэям А. Сміта. У 1811 гэты курс пад назвай «Навука эканоміі палітычнай» быў выдадзены ў Вільні як падручнік па палітычнай эканоміі. Пазней Ян Зноска надрукаваў «Даследаванне пра палітычную эканомію, яе гісторыю і сістэмы» (1816). У гэтых працах Зноска знаёміў чытача з ідэямі свабоднай канкурэнцыі, прынцыпамі асабістага прадпрымальніцтва і ініцыятывы. Але ў некаторых пытаннях (напр., нацыянальнага багацця, розных тыпаў працы і інш.) ён ставіўся крытычна да Сміта, кіруючыся тэндэнцыйным каментарыем прафесара Гётынгенскага універсітэта Сарторыуса. У 1810-24 гг. Ян Зноска загадваў кафедрай палітычнай эканоміі. У 1827 ён быў выбраны дэканам факультэта. Значная заслуга Зноскі была і ў падрыхтоўцы да друку перакладу Статута Літоўскага 1588 г. на рускую мову. З 1822 ён узначальваў камітэт падрыхтоўкі аўтэнтычнага тэксту і перакладу статута на рускую мову.

Літ.: Дорошевич Э.К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии. Мн., 1971. С. 134-135; Шалькевич В.Ф. Общественно-политические мысли Белоруссии в первой половине XIX века. Мн., 1993. С. 13-14. Ryszard W. Woloszynski Polsko-rosyjskie zwiqzkim naukach spoleznych 1801-1830. Warszawa, 1974. S. 423; Роlskа mysl filozoficzna: Oswiecenie. Romantyzm: Wybrant teksty z historii filozofii. Warszawa, 1964. S. 25; Роlskа mysl filozoficzna i spoleczna. Warszawa. 1973. S. 599; Filozofia w Polsce: Slownik pisanzy. Wroclaw etc., 1791. S. 451; Чепене К., Петраускене И. Издания типографии Вильнюсской академии 1576-1805: Библиогр. Внльнюс, 1979. С. 491; Э.К. Дарашэвiч История Вильнюсского университета (1579-1979). Вильнюс, 1979. С. 79.

Лит.: Крыніца: Асветнікі зямлі Беларускай: Х – пачатак ХХ ст. Энцыкл. даведнік / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. 2-е выд. Мінск: БелЭн, 2006. 496 с. – С. 184-185


 



Зноска Ян (1772-1833)

Философ и политэконом. 

Происходил из шляхетской семьи с Гродненщины. Учился в Главной школе Великого княжества Литовского (Виленский университет) у Т. Гусаржевского, М. Вольского, Ж. Жилибера, И. Стройновского, слушал лекции Г. Форстера. 

После окончания университета был адъюнктом философии, потом преподавателем политэкономии. Зноска был первый, кто возродил преподавание философии в Виленском университете после отмены этого предмета. С 1810 – профессор и заведующий кафедрой. Преподавание велось в духе новой философии, по-видимому, на основе "Логики" Кондильяка, переведенной, адаптированной и откомментированной в качестве учебника. Комментарии Зноска свидетельствуют о просветительской позиции переводчика. Впоследствии, возглавляя кафедру политэкономии, 3носка пропагандировал идеи Адама Смита. В 1811 издал "Науку политической экономии", в 1816 – "Исследование по политической экономии, ее истории и системе". Принял также участие в переводе Статута ВКЛ 1588 года на русский язык. 

Авторы: Э. К. Дорошевич, В. Л. Абушенко


 

 

 

 Источник: ЭКОНОМИКА.BY

 

 

Leave a comment

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

http://ekonomika.by

For customize module in special position

http://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family