wrapper

Новости - слайдер на главной

Направления и школы

Организационно-производственная школа в Беларуси

Термин «организационно-производственные формы», который так часто употребляли в своих работах представители этой школы, означает, что уровень производства и его эффективность зависят в значительной (если не в решающей) степени от ее организации, то есть от того, где оно будет размещено (к рынкам сбыта, сырья, путям сообщений), какого размера оно будет (для сельского хозяйства, как они заключали, важно также, на каких почвах и в местности с какой плотностью населения будет лежать тот участок). Представители этой школы считали, что отсталость хозяйства связана главным образом с тем, что оно плохо организовано, а не с какими-то другими причинами (мол, менталитет или способности народа не те, климат плохой, почвы неурожайные, и пр.).

К этому надо добавить, что некоторые представители российской организационно-производственной школы, например, А. Чаянов, считал это название неудачным и предлагал называть эту теорию – теорией организации крестьянского хозяйства. Но во время обвинений и разгрома этой школы большевиками и так называемыми аграрниками-марксистами, последние называли чаще всего эту школу организационно-производственной (разумеется помимо идеологизированных названий и к тому же персонализированных, таких как концепция Кандратьева-Чаянова, либо кондратьевщина, чаяновщина, а в Беларуси – национал-кондратьещина, – когда наших экономистов обвиняли не только в следовании этой методологической традиции, но и в том, что исследования проводились ими только применительно к Беларуси и ее интересам, а не интересам всего Советского союза, а также – буржуазности, поскольку употребляли ее не только применительно к пролетарско-крестьянским бедняцким массам, то есть подходили не с точки зрения классового подхода, а с точки зрения культурного зажиточного крестьянина).

Большинство научных работ, которые можно отнести к фундаментальной экономической науке, изданные в Беларуси в 1920-х гг., относятся именно к методологической традиции организационно-производственной школы. Это можно объяснить тем, что многие ключевые фигуры белорусской экономической науки 1920-х гг. в предыдущие годы обучались и проводили свои первые экономические исследования под руководством непосредственных разработчиков теории организации крестьянского хозяйства в России (Аркадий Смолич под руководством А. Челинцева, Гавриил Горецкий – А. Рыбникова, Сергей Жданович – Н. Кондратьева и И. Жирковича, Иван Кисляков – Отто Хауке). Идею о разработке «теории организации белорусского крестьянского хозяйства» одним из первых высказал И. Кисляков. Аграрная политика во времена наркома земледелия Д. Прищепова в 1924-29 гг. проводилась уже на фундаменте этой экономичной теории.

 


 

Беларуская арганізацыйна-вытворчая школа. Тэрмін “арганізацыйна-вытворчыя формы”, які так часта ўжывалі ў сваіх працах прадстаўнікі гэтай школы, азначае, што ўзровень вытворчасці і яе эфектыўнасць залежаць у значнай (калі не вырашальнай) ступені ад яе арганізацыі, г.зн. ад таго, дзе яна будзе размешчана (да рынкаў сбыту, сыравіны, шляхоў зносін), якога памеру яна будзе (для сельскай гаспадаркі, як яны заключалі, важна таксама, на якіх глебах і ў мясцовасці з якой шчыльнасцю насельніцтва будзе ляжаць той вучастак), і г.д. Прадстаўнікі гэтай школы лічылі, што адсталасць гаспадаркі звязана з тым, што яна, найперш, дрэнна арганізавана, а не з нейкімі іншымі прычынамі (маўляў, менталітэт ці здольнасці народу не тыя, клімат дрэнны, глебы неўраджайныя, і інш.).

Да гэтага трэба дадаць, што некаторыя прадстаўнікі расійскай арганізацыйна-вытворчай школы, напрыклад, А. Чаянаў, лічыў гэту назву няўдалай і прапаноўваў называць гэту тэорыю – тэорыяй арганізацыі сялянскай гаспадаркі. Але падчас абвінавачанняў і разгрому гэтай школы бальшавікамі і так званымі аграрнікамі-марксістамі, апошнія называлі часцей за ўсё гэту школу арганізацыйна-вытворчай (зразумела паміма ідэалагізаваных назваў і да таго ж персаналізаваных, такіх як канцэпцыя Кандрацьева-Чаянава, альбо кандрацьеўшчына, чаянаўшчына, а ў Беларусі – нацыянал-кандрацьеўшчына, – калі нашых эканамістаў абвінавачвалі не толькі ў следаванні гэтай метадалагічнай традыцыі, але і ў тым, што даследванні праводзіліся імі толькі ў дачыненні да Беларусі і яе інтарэсаў, а не інтарэсаў усяго Савецкага саюзу, а таксама – буржуазнасці, бо ўжывалі яе не толькі ў дачыненні да пралетарска-сялянскіх бядняцкіх мас, г.зн. падыходзілі не з пункту гледжання класавага падыходу, а з пункту гледжання культурнага заможнага селяніна).

Большасць прац, якія можна аднесці да фундаментальнай эканамічнай навукі, выдадзеныя ў Беларусі ў 1920-х гг., адносяцца менавіта да метадалагічнай традыцыі арганізацыйна-вытворчай школы. Гэта можна растлумачыць тым, што многія ключавыя постаці беларускай эканамічнай навукі 1920-х гг. у папярэднія гады навучаліся і рабілі свае першыя эканамічныя доследы пад кіраўніцтвам непасрэдных распрацоўшчыкаў тэорыі сялянскай гаспадаркі ў Расіі (Аркадзь Смоліч пад кіраўніцтвам А. Чалінцава, Гаўрыла Гарэцкі – А. Рыбнікава, Сяргей Ждановіч – М. Кандрацьева і І. Жырковіча, Ян Кіслякоў – у Отто Хаўке). Ідэю аб распрацоўцы “тэорыі арганізацыі беларускай сялянскай гаспадаркі” адным з першых выказаў Я. Кіслякоў. Аграрная палітыка за часамі наркамзема Зм. Прышчэпава ў 1924-29 гг. праводзілася ўжо на падмурку гэтай эканамічнай тэорыі (падрабязней. гл. – Калупаеў 2004, с. 151-153. – У.А.).

Паводле кнігі: Сацыяльна-эканамічныя праекты ў працах беларускіх эканамістаў (2-я палова ХІХ – 1-я трэць ХХ ст.). / Аўтар-укладальнік У.А. Акуліч. Пад навук. рэд. П.Г. Нікіценкі. – Мн.: Беларуская навука, 2008. 413 с. – С. 366-367




О белорусской организационно-производственной школе 1920-х гг.


Акуліч У.А. Што сабой уяўляла беларуская арганізацыйна-вытворчая школа 1920-х гадоў / Сацыяльна-эканамічныя праекты ў працах беларускіх эканамістаў (2-я палова ХІХ – 1-я трэць ХХ ст.). / Аўтар-укладальнік У.А. Акуліч. Пад навук. рэд. П.Г. Нікіценкі. – Мн.: Беларуская навука, 2008. 413 с. - С. 55-59

Акуліч У.А. Прозвішчы эканамістаў, якія яшчэ да 1920-х гадоў даследавалі асобныя аспекты з тых накірункаў, што склалі затым даследчую праграму беларускай арганізацыйна-вытворчай школы / Сацыяльна-эканамічныя праекты ў працах беларускіх эканамістаў (2-я палова ХІХ - 1 -я трэць ХХ ст.) / Аўтар-укладальнік У.А. Акуліч. Пад навук. рэд. П.Г. Нікіценкі. - Мн.: Беларуская навука, 2008. 413 с. - С. 351-352

Калупаеў (Акуліч) У.А. Тэорыя арганізацыі сялянскай гаспадаркі як падмурак рэфармавання аграрнай сферы эканомікі // XII международная научно-практическая конференция «Управление в социальных и экономических системах”. 5 декабря 2004 г. Минск. Материалы конференции. – Мн.: Изд-во МИУ, 2004. – 372 с. С. 151-153

 

 

Автор: В. Акулич


Источник: ЭКОНОМИКА.BY



Read more...

Классическая школа политэкономии в Беларуси



Палітэканомія выкладалася ва ўсіх трох вышэйшых навучальных установах, якія існавалі ў ХІХ ст. на тэрыторыі Беларусі – у Віленскім універсітэце, Полацкай езуіцкай акадэміі і Горыгорацкім земляробчым інстытуце. З іх у дзвух – Віленскім універсітэце (1810-1832) і Горыгорацкім інстытуце (1842-1864) развівалася класічная школа палітэканоміі, а ў Полацкай акадэміі – школа эканамічнай неасхаластыкі. Прычым, класічная палітэканомія ў Вільне і ў Горы-Горках развівалася аднолькавы тэрмін – па 22 гады. У перыяд паміж закрыццём Віленскага ўніверсітэту (1832) і аднаўленнем выкладання палітэканоміі ў Горыгорацкім інстытуце (1842) уласная традыцыя класічнай палітэканоміі падтрымлівалася намаганнямі асобных беларускіх эканамістаў (Я. Вашкевіч, Я. Ястржэмбскі, Д. Жураўскі, У. Дамброўскі), якія ў асноўным групаваліся каля створанага у той час новага цэнтру развіцця эканамічнай навукі – Кіеўскага універсітэту (1834). 

Такім чынам, гісторыя развіцця класічнай палітэканоміі ў Беларусі налічвае больш чым паўстагоддзе (1810-1864), што не на многа менш, чым перыяд яе развіцця ў свеце. Першая кафедра палітэканоміі з’явілася ў Шатландыі ў 1801 г., а сапраўдная папулярызацыя вучэння А. Сміта пачалася з выхадам тлумачальных прац Ж.Б. Сэя і С. Сісмандзі ў 1803 г. Пры гэтым, ужо ў 1808 г. у Францыю на стажыроўку быў адпраўлены Я. Зноска, у 1809 г. у Вільню прыехаў С. Сісмандзі, які быў абраны ганаровым сябрам Віленскага ўніверсітэту, а ў 1810 г. тут была адчынена кафедра палітэканоміі. Нарэшце кафедра палітэканоміі ў Горыгорацкім інстытуце, які па сваіх правах на момант закрыцця прыраўноўваўся да ўніверсітэту, была зачынена ў 1864 г., усяго за некалькі гадоў да таго, як у сусветнай эканамічнай навуцы адбылася маржыналісцкая рэвалюцыя, з’явіліся неакласікі і эканомікс.

Галоўнымі прадстаўнікамі класічнай школы палітэканоміі з’яўляліся: у Віленскім універсітэце – Ян Зноска, Ян Вашкевіч, Міхал Ачапоўскі, Міхал Хонскі, Станіслаў Будны, а ў Горыгорацкім земляробчым інстытуце – Багдан Цалінскі, Іван Азарэвіч, Аляксандр Гінцэль, Юлій Янсан, Аляксей Людагоўскі. Усе яны мелі ўласныя працы, якія былі прысвечаны наступным праблемам: падаткаабкладання (М. Хонскі, Б. Цалінскі), вызначэння пазямельнай рэнты (Ю. Янсан, А. Гінцэль), развіцця гандлю (Я. Вашкевіч, Ст. Будны), крэдыту і банкаў (Я. Вашкевіч), гаспадарчага заканадаўства (І. Азарэвіч), пераймання замежнага вопыту ў развітых краін (Б. Міхельсон, А. Бажанаў). Уласныя падручнікі па палітэканоміі мелі Я. Зноска (Навука палітычнай эканоміі, 1811), Я. Вашкевіч (Кароткі збор палітычнай эканоміі, 1823; Гісторыя палітычнай эканоміі, 1836; Палітычная эканомія, 1843), Ю. Янсан (Курс палітычнай эканоміі, 1865), а таксама па сельскагаспадарчай эканоміі – М. Ачапоўскі (Навука аб эканоміі і кіраванні гаспадаркай, 1856) і А. Людагоўскі (Асновы сельскагаспадарчай эканоміі і сельскагаспадарчага рахункаводства, 1875). 

Акрамя таго, асобна трэба ўзгадаць Яна Ястржэмбскага, які таксама быў прадстаўніком класічнай палітэканоміі. Ён выкладаў палітэканомію ў розных інстытутах С.Пецярбурга (1843-1849). Затым, пасля адбыцця ссылкі ў Сібіры, жыў у Мінскай губерніі (1857-1874), дзе і напісаў свае галоўныя творы “Палітыка-эканамічныя разважанні па галоўным спрэчным пытанням палітычнай эканоміі” (1859-1861) і “Тэорыя народанасельніцтва”. Ён даследваў праблемы метадалогіі эканамічнай навукі, цэннасці і карыснасці, крэдыту і капіталу, гандлю і уласнасці.

Калі звесці ўплывы лідэраў сусветнай класічнай школы палітэканоміі на прадстаўнікоў беларускай класічнай школы палітэканоміі, то атрымаецца наступны расклад: Я. Зноска знаходзіўся пераважна пад уплывам А. Сміта; Я. Вашкевіч – Дж. Мак-Калуха; Ст. Будны – Ж.Б. Сэя і Т. Мальтуса; Ю. Янсан – Д. Рыкарда, Ф. Басціа, Дж.Ст. Міля; А. Людагоўскі – Дж.Ст. Міля, В. Рошэра, І. Цюнена. Палітэканом Я. Ястржэмбскі больш за ўсё спасылаўся ў якасці аўтарытэта на Ж.Б. Сэя, хоць па сваіх поглядах відавочна быў класікам, які дрэйфаваў у бок плыні, якую пазней сталі называць марксізмам.

Сёння, сярод усіх школ і накірункаў гісторыі эканамічнай думкі Беларусі, засваенне менавіта ўласнай традыцыі класічнай палітэканоміі з’яўляецца адным з тых шляхоў, якія здольныя вярнуць сучасную беларускую эканамічную навуку ў кантэкст развіцця сусветнай эканамічнай навукі, а таксама падвысіць статус тэарэтычнай эканамічнай навукі ў нашай краіне.

Лит.: Акуліч У.А. Развіццё класічнай школы палітэканоміі ў Беларусі // Новое качество экономического роста: инновации, инвестиции, конкурентоспособность. Сб. мат. Межд. науч.-практ. конференции 25-26 октября 2007 г. Институт экономики НАН Беларуси. Мн.: Право и экономика, 2007. – С. 109-110



Источник: ЭКОНОМИКА.BY



Read more...

Белорусская школа физиократов

 

Слова «фізіякратыя» упершыню ўвёў ва ўжытак Мікалай Бадо ў сваёй працы «Апісанне натуральных законаў» (1767), а зацвердзіў Дзюпон дэ Нямур, ужыўшы яго ў назве сваёй кнігі «Фізіякратыя, альбо прыродная канстытуцыя найбольш выгаднага кіравання людзкім родам» (1768). Абодва французы неўзабаве наведалі ВКЛ (у 1768 і 1774 гг. адпаведна). Таму сама тэорыя і яе назва сталі вядомыя мясцовым навукоўцам амаль адначасова з іх з’яўленнем.


Праўда, самі фізіякраты на чале з Франсуа Кенэ называлі сябе «эканамістамі», а слова «фізіякраты» у дачыненні да іх замацавалася ўжо пасля таго, як яго ўжыў Адам Сміт. У гэтым сэнсе, калі глядзець па назве прафесіі, то сусветная эканамічная навука бярэ пачатак ад фізіякратаў. Гэта датычыцца і Беларусі. Напрыклад, прадстаўнік ужо класічнай школы палітэканоміі Ян Зноска ў прадмове да свайго падручніку «Навука палітычнай эканоміі паводле укладу Адама Сміта» (1811) адзначаў, што «маем ужо даўно выклад навукі так званых эканамістаў (ekonomiftow) пад назвай «Навука прыроднага і палітычнага права, палітычнай эканоміі і права народаў» Гераніма Страйноўскага» [5, с 4]. З назвы кнігі Г. Страйноўскага [4], якая ўяўляе сабой сістэмны выклад тэорыі фізіякратыі, таксама бачна, што фізіякраты не называлі сваю тэорыю «палітычнай эканоміяй». Яны лічылі сябе вынаходнікамі новай навукі, якая выходзіла за межы толькі адной палітэканоміі. Пра гэта сведчыць і напрыклад тое, што ў тагачасную Польшчу іх тэорыя прыйшла пад назвай «навуковая сістэма Франсуа Кенэ».


Першы выклад гэтай сістэмы зрабіў будучы рэктар Віленскага унівэрсітэту Ян Снядэцкі (1756-1830), які на пачатку сваёй навуковай кар’еры выкладаў яе ў Кракаўскім калегіуме (1776). Другім быў Геранім Страйноўскі (1752-1815), які выкладаў яе ў Варшаўскім калегіуме ў перыяд 1778-1782 гг. Затым, калі з 1783 г. тэорыя фізіякратыі пачала выкладацца ў Віленскім унівэрсітэце, пад новую дысцыпліну ніяк не маглі знайсці адпаведную назву: спачатку яна мела назву «права натуры і народаў», затым «права натуры, натуральнае права, палітычная эканоміка, права народаў», «натуральнае і палітычнае права, эканоміка, права народаў», «грамадская эканомія і права народаў», «права натуры; эканомія», «права народаў і эканомія». Хоць увесь час гэта быў адзін і той жа курс, які па сведчаньні Йозефа Бялінскага, пераважна быў прысвечаны палітэканоміі [2]. Канчаткова ж палітычная эканомія была вылучана ў асобную дысцыпліну з адпаведнай назвай толькі ў 1811 годзе, калі яе пачаў чытаць Ян Зноска і выкладаў там ужо не тэорыю фізіякратыі, а вучэнне А. Сміта. Пасля таго «прыроднае і палітычнае права» і «права народаў» таксама былі вылучаныя ў асобныя дысцыпліны.


Тэорыю фізіякратыі за ўвесь час у Віленскім універсітэце чыталі два выкладчыкі. Г. Страйноўскі чытаў гэты курс да 1799 г., пакуль не стаў рэктарам (1799-1806) і не перадаў яго Сымону Малеўскаму (раней у 1787-1789 гг. С. Малеўскі ўжо замяняў Г. Страйноўскага, калі той выязджаў на два гады ў Італію). Сымон Малеўскі (1759-1832) чытаў гэты курс да 1811 года, дабіўшыся павелічэння колькасці гадзін для выкладання ўсё яшчэ новай для Вільні навукі, пры гэтым увесь час ён выкладаў па падручніку Г. Страйноўскага [3, с 52]. Ён быў добрым адміністратарам, займаў ва універсітэце розныя пасады – сакратара, дэкана і нарэшце быў рэктарам (1816-1822), але не пакінуў пасля сябе навуковых прац.


У розныя часы ў ВКЛ існавалі тры асноўныя цэнтры распаўсюду і развіцця тэорыі фізіякратыі. Адукацыйная камісія (1773-1794), Гурток альбо салон фізіякратаў у Віленскім універсітэце (1774-1806) і Таварыства сяброў навук (1800-1812). Утварэнне Адукацыйнай камісіі (1773), першага ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе Міністэрства адукацыі, на рахунак якога былі перададзены маёмасць і сродкі ліквідаванага за год да гэтага ордэна езуітаў, абумовілі пачатак станаўлення ў ВКЛ свецкай вышэйшай адукацыі, што ў сваю чаргу паспрыяла актывізацыі кантактаў з французскімі асветнікамі, у тым ліку і фізіякратамі. Першы старшыня гэтай камісіі – Ігнат Масальскі (1729-1794), быў сябрам парыжскага гуртка фізіякратаў. Ён запрасіў у краіну ўплывовых прадстаўнікоў французскай школы фізіякратаў Мікаля Бадо (1730-1792) і Дзюпона дэ Нямура (1739-1817), якія адыгралі прыкметную ролю ў дзейнасці Адукацыйнай камісіі. Дзюпон дэ Нямур быў абраны нават ганаровым замежным сябрам Віленскага універсітэту.


У 2-й палове XVІІІ ст. беларускія вучоныя-гуманісты былі шчыльна інтэграваныя ў еўрапейскую навуковую супольнасць. Прыкладам таму ёсць цесныя сувязі паміж французскімі і беларускімі фізіякратамі. Так, Яўхім Храптовіч падчас свайго падарожжа ў Заходнюю Еўропу (1769-1772), наведаўшы сярод іншых краін і Францыю, пазнаёміўся з Франсуа Кенэ і Віктарам Мірабо. У перыяд з лістапада 1768 г. па верасень 1769 г. у ВКЛ у адным з маёнткаў Iгната Якуба Масальскага жыў і працаваў Мікаля Бадо, а ў 1793 г. – гасціў унук Франсуа Кенэ. У 1771 годзе ў Парыжы М. Бадо выдаў кнігу, якая складалася з двух частак: «Нарысы пра сучасны стан Польшчы і прычыны яе бедаў» і «Эканамічныя погляды грамадзян на Рэч Паспалітую». У 1774 годзе ў адным з маёнткаў Адама Чартарыйскага жыў Дзюпон дэ Нямур.


Асобныя прадстаўнікі мясцовай школы фізіякратаў атрымалі пэўнае прызнанне ў Еўропе. Нямецкі фізіякрат Бадэн у лісце да Віктара Міраба называў Яўхіма Храптовіча «лепшым эканамістам-практыкам, а Дзюпон дэ Нямур у лісце да А.Р.Ж. Цюрго (1727-1781) – пазначыў яго ў пераліку вядомых эканамістаў таго часу [1, с. 344]. Магчыма, А. Цюрго асабіста ведаў Я. Храптовіча, бо пазней у 1802 г. беларускі фізіякрат выдаў пераклад яго асноўнай працы «Развагі аб стварэнні і размеркаванні багацця» (1766). Яшчэ адзін мясцовы фізіякрат – Г. Страйноўскі быў вядомы за межамі краіны. Па рэкамендацыі Чэся Бэкарыя (1738-1794), якога Й. Шумпэтэр ахрысціў італьянскім Адамам Смітам, тагачасны прафесар Віленскага універсітэту стаў замежным сябрам Акадэміі навук Фларэнцыі (1787).


У апошняй чвэрці XVІІІ ст. у ВКЛ рабіліся шматлікія спробы правя-дзення рэформ паводле тэорыі фізіякратыі, як у прыватных маёнтках па ініцыятыве іх гаспадароў, так і на дзяржаўным узроўні. З прыватнаўласніцкіх рэформ, якія выклікалі шырокі розгалас, можна адзначыць праекты Паўла Бжастоўскага (1739-1827), Яўхіма Храптовіча (1729 -1812), Міхала Карповіча (1744-1803), Францішка Карпінскага (1741-1825). На дзяржаўным узроўні, карыстаючыся ідэямі фізіякратыі і Асветніцтва, пераўтварэнні праводзілі – Антоній Тызенгаўз (1733-1785) і Франц Нарвойш (1742-1819) на Гарадзеншчыне, Мацей Бутрымовіч (1745-1814) і Міхал Казімір Агінскі (1730-1800) на Піншчыне. Асобна трэба ўзгадаць праект Дзюпона дэ Нямура, які быў разлічаны для рэалізацыі ў маёнтках Адама Чартарыйскага ва Украіне.


Асобна трэба сказаць пра праект у маёнтку Мерач на Віленшчыне. Яго аўтар Павел Бжастоўскі даў вольную сялянам, падзяліў паміж імі панскую зямлю; надзяліў іх правам распараджацца маёмасцю, дазволіў акрамя земляробства займацца рамёствамі і гандлем, пакідаць пры жаданні маёнтак; увёў сялянскае самакіраванне, стварыў заканадаўчую базу, сістэмы адукацыі, аховы здароўя і грамадскай бяспекі, судо¬вую і крэдытную сістэмы. Яшчэ з савецкіх часоў склалася традыцыя, якая захоўваецца дагэтуль, залічваць П. Бжастоўскага да ліку сацыял-утапістаў, а ягоны праект ставіць побач з праектам ангельца Роберта Оўэна. На самой справе Павел Бжастоўскі быў прыхільнікам канцэпцыі фізіякратыі і носбітам ідэй Асветніцтва, адукаваным чалавекам свайго часу. Па-першае, у нечым падобныя пераўтварэнні былі праведзеныя і ў іншых маёнтках ВКЛ (напрыклад, праект фізіякрата Я. Храптовіча, праект М. Карповіча ў маёнтку, падараваным яму фізіякратам I. Масальскім), і іх, чамусці, ніхто не называе утапічнымі. І там, і там адносіны паміж сялянамі і землеўладальнікамі былі пастаўлены на рынкавы падмурак, гэта значыць свабода, якую атрымалі сяляне не была абсалютнай, а прадугледжвала выплату імі грашовага чыншу. Іх аўтары кіраваліся, найперш, не дабрачыннасцю, а разлікамі выгод ад гаспадарчай дзейнасці. Таму праект Паўла Бжастоўскага, як і названыя вышэй, не толькі не скончыліся эканамічным крахам надобна праекту Роберта Оўэна, а, наадварот, яшчэ доўгі час вылучаліся сваім росквітам, калі ўжо існавалі пры новых парадках у складзе Расійскай імперыі і належылі ўжо новым гаспадарам. Па-другое, змест і вынікі рэалізацыі праекту Паўла Бжастоўскага былі прыязна ўспрынятыя навуковай грамадскасцю: увесь гэты час (маёнтак быў набыты ім у 1767 г. і прададзены ў 1794 г.) ен займаў высокія дзяржаўныя пасады (быў канонікам віленскім – да 1773 г., вялікім пісарам літоўскім – да 1774 г., рэферэндарам духоўным ВКЛ – да 1787 гг., а пасля вяртання з вымушанай эміграцыі, маючы ад нараджэння 84 гады, стаў архідыяканам віленскім), і самае галоўнае, – быў абраны ганаровым сябрам Віленскага універсітэту з запісам «доктар тэалогіі, знакаміты вучоны і філантроп» [2, с 46]. Ён сапраўды меў грунтоўную адукацыю, вучыўся ў Рыме, сам перакладаў кнігі з італьянскай і французскай моў, складаў генеалогію свайго роду, але, самае галоўнае, вёў навуковае апісанне свайго праекту. У сваіх паводзінах ён болей нагадваў Франсуа Кенэ, альбо свайго суайчынніка Яўхіма Храбтовіча, чым Роберта Оуэна.


Такім чынам, ёсць падставы казаць пра існаванне ў тагачаснай беларуска-літоўскай дзяржаве – Вялікім княстве Літоўскім – мясцовай школы фізіякратаў, бо існавалі цэнтры, працы, лідэры і іх пэўнае прыз-нанне ў Еўропе. Такія ж школы, як адгалінаванні французскай школы фізіякратаў, існавалі ў той час ў Нямеччыне, Польшчы, Аўстрыі, Швэцыі. Час яе распаўсюду на тэрыторыі Беларусі можна акрэсліць вузкімі і шырокімі межамі. Шырокія межы (1768-1812) – ад прыезду ў ВКЛ Мікаля Бадо, які азнаёміў навуковую грамадскасць з новай тэорыяй, да смерці Яўхіма Храптовіча, апошняга яе лідэра. Вузкія межы (1782-1810) – ад прыезду ў Вільню і пачатку яе выкладання Геранімам Страйноўскім і да сканчэння яе выкладу Сымонам Малеўскім у Віленскім універсітэце.

Літаратура:

1. Lipinski Е. Historia polskiej mysli spoleczno-ekonomicznej do konca
XVIII wieku. Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk. 1975. – 464 s.
2. Bielinski J. Uniwersytet Wilenski (1579-1831). W 3 t. Krakow. 1899-1900. – 485 + 845 + 734 s.
3. Malewski Sz. Polityczna economie // Prospekt lekcyj w imperatorskim uniwersytecie Wilenskim od 1-go septembra w roku 1805 do 30 juniu w roku 1806. Wilno. 1806. – 262 s.
4. Strojnowski H. Nauka prawa przyrodzonego, politycznego, ekonomiki politycznej i prawa narodow. – Wilno, 1785. – 220 s.
5. Znoska J. Nauka Ekonomii politycznej podlug ukladu Adama Smitha. –Wilno, 1811. – 314 s.

Тр: Акуліч У.А. Беларуская школа фізіякратыі: спроба рэканструкцыі // Управление в социальных и экономических системах: М-лы XV международной научно-практической конференции (6 июня 2006 г., г. Минск). – Мн.: Изд-во МИУ, 2006. – 304 c. С. 98-101

Аўтар: Уладзімір Акуліч

Источник: ЭКОНОМИКА.BY


Read more...

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

https://ekonomika.by

For customize module in special position

https://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family