Хрептович Иоахим Литавор
Беларускі вучоны-эканаміст, рэфарматар, дзяржаўны дзеяч.
Нарадзіўся 4 студзеня 1729 года ў маёнтку Ясянец Навагрудскага павета (цяпер вёска Ясянец Баранавіцкага раёна). Вучыўся ў Нясвіжскім калегіуме, Віленскай акадэміі, у Брунсбергу. Аўтар ідэі, адзін са стваральнікаў і актыўных удзельнікаў Адукацыйнай камісіі; адначасова куратар Галоўнай школы ВКЛ (1773-1794 гг.). Адзін з нешматлікіх вучоных-практыкаў, які на падставе тэорыі фізіякратыі правёў удалыя аграрныя рэформы (ва ўласных маёнтках). Ганаровы сябар Віленскага унівэрсітэту. Падтрымаў рэформы чатырохгадовага сойму (1788-1792) і прыняцце Канстытуцыі 3 траўня 1791 года. Апошні канцлер ВКЛ (1793, адмовіўся). Пасля ліквідацыі ВКЛ засяродзіўся на навуковай дзейнасці. Памёр 4 сакавіка 1812 года у Варшаве.
Яўхім Храптовіч у 1769-72 гг. наведаў Нямеччыну, Францыю, Англію, Швейцарыю, Нідэрланды, Чэхію, дзе азнаёміўся з ідэямі асветніцтва, фізіякратыі, а таксама з прагрэсіўнымі метадамі вядзення сельскай гаспадаркі (Срірыдонаў М., ЭГБ, С. 81). Кіраўнік парыжскага гуртка фізіякратаў, французскі эканаміст Віктар Мірабо (1715-1789) казаў пра Я. Храптовіча: “Я не ведаю лепшага эканаміста-практыка, як па моцы розуму, так і па дабрыні сардэчнай” (Бусько В. Зато читал А. Смита…, С. 84. Заўвага: у Бусько сцвярджаецца, што пра Храптовіча гэта казаў “знакаміты французскі вучоны О. Мірабо старэйшы”, але старэйшым называлі як раз Віктара Мірабо, каб адрозніць яго ад сына, дзеяча Французскай рэвалюцыі. – У.А.).
Хрептович Иоахим Литавор / Материал в Википедии Ссылка: http://ru.wikipedia.org/wiki/Хрептович,_Иоахим
Аўтар-складальнік: У.А. Акуліч
Источник: ЭКОНОМИКА.BY
Read more...