wrapper

Новости - слайдер на главной

Tereza

 

Ці павінны заможныя людзі займацца дабрачыннасцю, дапамагаць слабым і бедным? Як на эканамічнае развіццё краіны ўплывае рэлігійная прыналежнасць людзяў у грамадстве і найперш яго эліты? Паразважаць на гэты конт дае падставу стогадовы юбілей вядомай грамадскай дзеячкі Маці Тэрэзы Калькуцкай.

26 жніўня – У гэты дзень 100 гадоў таму нарадзілася Блаславёная Маці Тэрэза з Калькуты



o    Яе імя, дадзенае па хросце – Агнэс Гонджа Баяджыў.
o    Яна прыняла манаскае імя ў гонар святой з Францыі Тэрэзы з Ліз’ё.
o    У 1950 г. у буйным індыйскім горадзе Калькуце яна заснавана каталіцкі ордэн Місіянераў міласэрнасці, каб дапамагаць хворым, бяздомным і тым, хто памірае.
o    У 1979 г. яна атрымала Нобелеўскую прэмію міра і прыняла яе ў Осла ў гонар “тых, хто непажаданы, нелюбімы і непрылашчаны”, дзе была апранута ў тое самае сары, якое насіла ў момант з’яўлення яе ордэна. Яна не прымала ўдзелу ў банкеце, а атрыманыя грашовыя сродкі планавала скіраваць на патрэбы жабракоў.
o    Пасля яе адыходу, яна атрымала па рашэнні ўраду Індыі выключнае права на дзяржаўнае пахаванне, каб мільёны розных людзяў маглі развітацца з ёй. Улады Індыі, дзе дамінуе нехрысціянскае насельніцтва, адмаўляюцца перадаць яе прах Албаніі, матывуючы гэта тым, што яна была з 1948 г. індыйскай грамадзянкай і застанецца ў сваёй уласнай краіне, будзе спачываць ва ўласнай зямлі.
o    Згодна з апытаннем грамадскай думкі, праведзенай інстытутам Гэлапа ў снежні 1999 г. сярод дарослых амерыканцаў, яна была названа 49% людзяў “Асобай ХХ стагоддзя”, якая выклікае найбольшае захапленне сярод абраных па выніках ранейшых апытанняў персон (дзе прысутнічае Марцін Лютэр Кінг, Альберт Эйнштэйн, Хэлен Келер, Білі Грэм, Ян Павел II, Махатма Гандзі).
o    Яе імя носіць з 2001 г. адзіны міжнародны аэрапорт роднай Албаніі ў Тыране. Дзень, калі яна была беатыфікавана, з таго часу з’яўляецца выходным у Албаніі. Адна з галоўных вуліц сталіцы Косава Прышціны мае яе імя. Яе імя носяць школы, іншыя вуліцы ў розных краінах. Яна з’яўляецца заступніцай розных царкоўных прыходаў у ЗША і Канадзе. 
o    Праз шэсць гадоў пасля адыходу з гэтага свету, 19 кастрычніка 2003 г. у Ватыкане яна была аб’яўлена папай Янам Паўлам II блаславёнай, што па часоваму прамежку паміж гэтымі дзвюма падзеямі з’яўляецца беспрэцэдэнтным у гісторыі царквы.
o    Былы генеральны сакратар ААН Хаўер Перэс дэ Куэляр сказаў, что “Яна і ёсць Арганізацыя Аб’яднаных нацый, яна і ёсць мір у гэтым свеце”.
o    Яе называлі святой яшчэ пры жыцці. Мабыць, яна ёй і была.


 

Tereza1 Tereza3 Tereza11
Здымак зроблены ў Боне, 1986 г. Здымак зроблены ў Боне, 1986 г.

Пасля атрымання Нобелеўскай прэміі

міру ў Осла, 1979 г.

 

Пра яе можна шмат пісаць і распавядаць. Сучасным прадпрымальнікам, бізнэсоўцам, чыноўнікам, выкладчыкам карысна прачытаць яе словы, азнаёміцца з даступнай друкаванай і віртуальнай літаратурай, паглядзець відэа.



Божы дар
Вера – гэта Божы дар. Без яе не было б жыцця. Каб наша праца была плённай, прыгожай і служыла Богу, яна павінна быць пабудавана на веры ў Хрыста, Які сказаў: “Бо быў галодны Я, і вы далі Мне есці; быў сасмяглы, і вы напаілі Мяне; быў падарожны, і вы прынялі Мяне; быў голы, і вы адзелі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; у цямніцы быў, і вы прыйшлі да Мяне” (Мц 25, 35-36). На гэтых словах Езуса грунтуецца ўся наша праца.

Чаму не стае веры
Не хапае веры, таму што ў свеце зашмат эгаізму і зашмат даходаў ідзе выключна на асабістыя патрэбы. А праўдзівая вера павінна быць злучана з любоўю, якая адорвае. Любоў і веру не ўдасца разлучыць. Яны ўзаемна дапаўняюць адна адну.
Людзі не ўсведамляюць, што яны страцілі веру. Калі б людзі разумелі, што чалавек, які ляжыць у брудзе, з’яўляецца іх братам ці сястрой, то яны б нешта зрабілі для яго.
Людзі не ведаюць, што такое спачуванне. Не ведаюць чалавека. Калі б яны ведалі гэта, то ў момант распазналі б веліч гаротнікаў, якія вегетуюць на вуліцах, і папросту палюбілі б іх. А гэтая любоў, безумоўна, схіліла б іх да таго, што яны пачалі б служыць гэтым бедакам.

Плод веры
Напоўненае верай жыццё нараджае любоў, а жыццё, напоўненае любоўю, ператвараецца ў служэнне. Таму стыль жыцця з’яўляецца плодам веры. Каб вера была жывой, яна павінна быць уплецена ва ўчынкі любові. Любоў жа, каб яна была праўдзівай і жывой, каб увасабляла любоў Бога, павінна быць служэннем.

Давер і вера
Давярай Богу. Адчувай бяспеку, якую дае Божы Провід. Бог усё ведае. Ён клапоціцца пра ўсё.
Дазволь Яму выпрабаваць тваю веру і даверся Яму. Аддай сябе ў Яго распараджэнне. Даверся Яму і вер.


Учыні, каб твой дом стаў другім Назарэтам
Учыні, каб твой дом, твая сям’я сталі другім Назарэтам, дзе будуць панаваць любоў, супакой і адзінства, таму што любоў пачынаецца ў радзімым доме. Ты павінен пачаць з таго, што ўчыніш свой дом асяродкам жывой любові. Ты павінен быць надзеяй на вечнае шчасце для сваёй жонкі, мужа, дзіцяці, для сваіх бабулі і дзядулі, для ўсіх, хто звязаны з табой.

Ці мы таксама праходзім міма?
Сёння таксама, калі Езус прыходзіць да сваіх дзяцей, яны Яго не пазнаюць. Ён прыходзіць у дашчэнту худых целах нашых убогіх, прыходзіць нават у тых, хто перасыціўся багаццем. Прыходзіць у іх самотных сэрцах тады, калі няма нікога, хто б іх любіў. Езус прыходзіць да цябе і да мяне, і часта, вельмі часта, мы не заўважаем Яго і праходзім міма.

Быць хрысціянінам – значыць аддаваць
Аднойчы ў аднаго індуса запыталіся: “Што значыць быць хрысціянінам?” Ён даў вельмі просты і адначасова нязвыклы адказ: “Быць хрысціянінам – значыць аддаваць”. І сапраўды, сутнасць хрысціянства ад самага пачатку можна акрэсліць словам “аддаваць”. Бог так моцна палюбіў свет, што аддаў свайго Сына – гэта была першая вялікая ахвяра.
Бог, будучы багатым, стаў убогім дзеля цябе і мяне. Ён дарэшты аддаў сябе нам. Але і гэтага Яму не хапіла. Ён хацеў даць нам яшчэ больш – хацеў даць шанс, каб і мы маглі нешта ахвяраваць Яму.
Ён учыніў сябе галодным і нагім у чалавеку для таго, каб мы таксама маглі Яго нечым адарыць.

Езус у кожным чалавеку
У нашай працы мы імкнёмся ўбачыць Езуса ў кожным чалавеку. Хрыстус сказаў, што гэта Ён галодны, гэта Ён нагі і сасмяглы. Гэта Ён з’яўляецца тым, хто не мае дому, і тым, хто пакутуе. Гэтыя словы Езуса з’яўляюцца нашым скарбам. Бедныя – гэта Езус. Кожны чалавек – гэта Езус у Яго ўбогім увасабленні.
Згаладалы па любові, Ён глядзіць на цябе. Сасмяглы па дабрыні, просіць у цябе міласціны. Змучаны нявернасцю, на цябе ўскладае надзею. Хворы і акружаны непрыязнасцю, прагне атрымаць гэта ад цябе. Шукаючы прытулку, Ён просіцца ў тваё сэрца. Ці захочаш ты даць Яму ўсё гэта?

Слова нясе любоў або рану
Самы хуткі і надзейны спосаб выказаць клопат пра некага – гэта словы. Мы павінны карыстацца мовай для дабра бліжніх. Калі ты будзеш думаць пра іншых добра, будзеш і гаварыць пра іх добра, а твае словы заўсёды будуць выказаны з любові. Вусны чэрпаюць з багацця сэрца. Калі тваё сэрца будзе поўным любові, ты будзеш гаварыць пра любоў.
Слова можа вельмі глыбока раніць – глыбей, чым самы востры нож. Яно можа пакінуць пачуццё горычы, аздаравіць ад якой здольная толькі Божая ласка. 

Хрыстус выбірае нас
“Не вы Мяне выбралі, але Я вас выбраў” (Ян 15, 16). Гэта выбар Хрыста робіць нас тымі, кім мы з’яўляемся. Ён сам здзяйсняе свой план у нас і праз нас, нягледзячы на розныя няўдачы, якія могуць нас спаткаць.

Я належу Хрысту
Па паходжанні я албанка. У дадзены момант я з’яўляюся грамадзянкай Індыі і каталіцкай законніцай. Дзякуючы сваёй працы, я належу ўсяму свету. Але сэрцам належу толькі Хрысту.

Калі б хрысціяне сапраўды жылі верай
Хрысціяне з’яўляюцца святлом узаемна адзін для аднаго і для ўсяго свету. Калі мы называем сябе хрысціянамі, то павінны быць адлюстраваннем Хрыста. Гандзі калісьці сказаў, што калі б хрысціяне сапраўды жылі паводле веры, то ў Індыі не было б індуістаў. Усе чакаюць ад нас менавіта гэтага: каб наша хрысціянства было праўдзівым.

Магу даць толькі сродкі
Я вельмі хачу, каб людзі пазналі Бога, каб палюбілі Яго і служылі Яму, таму што ў гэтым заключаецца праўдзівае шчасце. Я б хацела, каб тое, што маю я, стала ўдзелам усіх людзей. Аднак права выбару застаецца за чалавекам. Калі ён убачыў святло, то можа ісці за ім. Я не ў стане даць яму святло, я магу даць толькі сродкі.

Няхай заўсёды палае святло Хрыста
Зрабі так, каб святло Хрыста заўсёды палала ў тваім сэрцы, таму што Ён адзіны з’яўляецца Дарогай, па якой належыць ісці. Ён з’яўляецца Жыццём, якім трэба жыць, і Любоўю, якой трэба любіць.

Паглядзі на крыж
Ці сапраўды я ведаю, што такое грэх, і ці адпаведным чынам гляджу на крыж? Гледзячы на крыж, мы пазнаём, якімі вялікімі з’яўляюцца нашы грахі. Вазьмі крыж у рукі і задумайся над яго сэнсам. Езус злітаваўся над грэшнікамі. Езус не асудзіў распусніцу.
Мне таксама патрэбна прабачэнне.

Каб любіць, трэба прабачаць
Калі мы сапраўды хочам любіць, павінны навучыцца прабачаць.

Плод цішыні
Плодам цішыні з’яўляецца малітва. Плодам малітвы – вера. Плодам веры – любоў. А плодам любові з’яўляецца служэнне.

Чаму людзі былі змушаны паміраць з голаду
Калі часам нашы ўбогія былі вымушаны паміраць з голаду, то гэта не таму, што Бог не паклапаціўся пра іх, але таму, што ты і я нічым іх не адарылі, таму што мы не былі прыладамі любові ў Божых руках, таму што не далі ім хлеба, не далі аддзення, не распазналі Хрыста, калі Ён чарговы раз прыйшоў да нас ва ўбогім увасабленні – у галодным чалавеку, у чалавеку самотным, у бяздомным дзіцяці, якое шукае прытулку.
Цярпенне некаторых людзей выклікана хцівасцю іншых.

Заступніцтва і нявіннае цярпенне
Часта я задумваюся над пытаннем: што было б са светам, калі б не вялікія пакуты многіх нявінных людзей. Іх хадайніцтва безупынна далятае да Божага трону. Іх нявіннасць вельмі мілая Богу. Яны заступаюцца за нас тым, што прымаюць цярпенне.

Што можна ўбачыць у Крыжы?
Глянь на распяцце і ўбачыш, як Езус нахіліў галаву, каб пацалаваць цябе, як раскінуў рукі, каб абняць цябе, як адкрыў сэрца, каб прыняць цябе, каб заключыць у сваёй любові. Ведаем, што крыж – гэта знак найбольшай любові Хрыста да цябе і да мяне, і таму давайце прымем з радасцю яго крыж ва ўсім, што Ён захоча нам даць і што захоча забраць. Калі мы будзем так рабіць, то свет пазнае, што мы Яго вучні, што належым Езусу, што ўчынкі, якія робім ты, я і ўсе браты і сёстры, з’яўляюцца не чым іншым, як нашай любоўю, увасобленай у жыццё.

Радаснае сэрца – гэта плод любові
Святы Павел гаворыць: “Кожны няхай чыніць так, як уласнае сэрца яму падказвае, не шкадуючы і не адчуваючы сябе змушаным, таму што радаснага даўцу любіць Бог” (2 Кар 9,7). Найбольш дае той, хто дае з радасцю. Калі ў сваёй працы ты спатыкаешся з цяжкасцямі і прымаеш іх з радасцю, з шырокай усмешкай, тады людзі ўбачаць твае добрыя ўчынкі і будуць хваліць Айца. Найлепшы спосаб аказаць нашу ўдзячнасць Богу і людзям – гэта прыняць з радасцю ўсё, што нас спатыкае. Радасць выцякае з сэрца, якое палае любоўю.

Цяпло людской далоні
Аднаго дня, ідучы вуліцай Лондана, я ўбачыла моцна п’янага чалавека. Ён выглядаў вельмі сумным і нешчаслівым, таму я падышла да яго, узяла за руку, паціснула яе і запыталася: “Як вы сябе адчуваеце?” Ён адказаў: “Як жа даўно я не адчуваў цеплыні чалавечай далоні”, – мае рукі заўсёды цёплыя, – і яго твар пасвятлеў. Яго твар стаў іншым. Я хачу толькі сказаць, што малыя справы, учыненыя з вялікай любоўю, прыносяць радасць і супакой.

Чыстае сэрца здольна ўбачыць Бога
Калі ты хочаш убачыць аблічча Бога, то патрэбна табе чыстае сэрца – сэрца, поўнае любові. Тваё сэрца можа быць поўным любові толькі тады, калі яно з’яўляецца зусім чыстым – чыстым і вольным. Пакуль мы не здолеем пачуць голас Бога, Які прамаўляе ў цішыні нашых сэрцаў, мы не зможам маліцца і выказаць нашу любоў учынкам.

Малітва робіць сэрца чыстым
Малітва зробіць тваё сэрца чыстым, а чыстае сэрца ўмее ўбачыць Бога. Калі ж вы ўбачыце адзін у адным Бога, то будзеце ўзаемна любіць адзін аднаго.

Пасланая асоба
Наша місія – гэта місія любові.
Мы павінны даваць Хрыста людзям і прыводзіць людзей да Хрыста.
Місіянерка любові – гэта асоба пасланая. Як місіянеркі любові, мы пасланыя, каб несці іншым любоў Бога, каб даць доказ таго, што Бог любіць свет, што Бог любіць убогіх. Ён аказвае ім любоў праз нас.

Павялічвайма капітал любові
Стараймася павялічваць наш капітал любові, дабрыні, разумення і супакою. Не будзем мець недахопу ў грошах, калі будзем шукаць найперш Божае Валадарства – рэшта нам дадасца.

Любоў – гэта адзіны паратунак
Грошы могуць забяспечыць вас такімі матэрыяльнымі рэчамі, як ежа, адзенне або дах над галавой. Чалавеку ж патрэбна нешта іншае. Ёсць няшчасці, якія ўдасца паправіць не грашыма, але толькі любоўю.
Грошы карысныя толькі тады, калі служаць пашырэнню Хрыстовай любові. Могуць паслужыць яны для таго, каб накарміць галоднага Хрыста. Але Ён галодны не толькі па хлебе, але таксама па любові, па тваёй прысутнасці, па кантакце з чалавекам, і гэта ты можаш Яму ахвяраваць.

Усмешка – пачатак любові
Заўсёды вітайма адзін аднаго з усмешкай. Таму што ўсмешка – гэта пачатак любові.

Не бойся выказваць любоў
Як жа шмат любові ёсць у кожным з нас, але часта мы такія нясмелыя, што не можам гэтую любоў выказаць і ўкрываем яе, замкнуўшы ў сваім сэрцы. Мы павінны навучыцца любіць, любіць аж да болю – толькі тады зможам прымаць любоў.
Мы павінны быць каналам, па якім плыве супакой. Мы павінны любіць аж да болю. Мы павінны быць Хрыстом.
Нельга нам баяцца выказваць сваю любоў.

Жыў як жывёла
У Калькуце нашы браты і сёстры працуюць на карысць самых убогіх – непажаданых, нелюбімых, хворых і паміраючых, пракажоных і малых дзяцей. Магу сказаць, што на працягу дваццаці пяці гадоў я не чула, каб нехта з нашых беднякоў наракаў, праклінаў або адчуваў сябе нешчаслівым. Памятаю, як аднойчы я забрала з вуліцы чалавека, амаль з’едзенага чарвякамі. Ён сказаў мне: “Я жыў нібы жывёла, на вуліцы, але памру, як анёл, акружаны любоўю і клопатам”. І сапраўды, ён памёр вельмі прыгожай смерцю.

Бліжэй да Бога
Кожны ўчынак любові, выкананы ад усяго сэрца, набліжае чалавека да Бога.

Грошай недастаткова
Няхай не задавальняе нас толькі даванне грошай: грошай недастаткова, грошы можна здабыць. Убогім патрэбны нашы рукі, каб служылі ім, патрэбны нашы сэрцы, каб іх любілі. Рэлігія Хрыста – гэта любоў, гэта пашырэнне любові.

Духоўная нястача Захаду
Духоўная нястача заходняга свету з’яўляецца нашмат большай за матэрыяльнае ўбоства нашых людзей. На Захадзе вы маеце мільёны людзей, якія церпяць з прычыны страшнай самоты і пустаты, якія адчуваюць сябе нелюбімымі і непажаданымі.
Гэтыя людзі не церпяць голад у фізічным сэнсе, аднак з’яўляюцца галоднымі, хаця і іншым чынам. Яны ведаюць, што ім патрэбна нешта большае, чым грошы, але не ведаюць што. Тое, чаго ім сапраўды не стае, – гэта жывая сувязь з Богам.

Розныя віды ўбоства
Існуюць розныя ўбоства. У Індыі людзі галадаюць і паміраюць з-за нястачы хлеба. Нават жменька рысу мае там вялікую каштоўнасць. У заходніх краінах няма ўбоства ў матэрыяльным сэнсе, як мы прызвычаіліся разумець яго. Ніхто там не памірае з голаду, там нават няма галодных настолькі, наколькі бываюць галоднымі людзі ў Індыі і некаторых іншых краінах.
Аднак на Захадзе вы маеце іншы від беднасці – беднасць духоўную. Гэта значна горшае ўбоства. Людзі не вераць у Бога, не моляцца, не клапоцяцца адзін пра аднаго. Гэта ўбоства людзей, незадаволеных тым, што яны маюць, – людзей, якія не ўмеюць зносіць цярпенне, якія паддаюцца роспачы. Гэтае ўбоства сэрца нярэдка аказваецца цяжкім для лячэння, для змагання з ім. На Захадзе нашмат больш разбітых сем’яў, занядбаных дзяцей і шмат разводаў.

Я нічога не раблю
Хрыстус дзейнічае ўва мне, дзейнічае праз мяне, заахвочвае мяне, кіруе мной як сваім інструментам. Я нічога не раблю. Усё чыніць ён.

Божы аловак
Я заўсёды кажу, што з’яўляюся малым алоўкам у руцэ Бога. Ён з’яўляецца тым, Хто ўсё абдумвае. Ён з’яўляецца тым, Хто піша. Ён выконвае ўсё, а гэта сапраўды цяжка, бо часамі аловак ламаецца. Тады Ён змушаны яго крыху завастрыць.
Але будзь малой прыладай у Яго руках, каб Ён мог карыстацца табой у кожную хвіліну і на кожным месцы. Дастаткова толькі сказаць Яму “так”.

“Пане, учыні мяне прыладай...”
“Пане, учыні мяне прыладай твайго супакою...” Так, прыладай. Я хачу быць уступчывай, паслухмянай, падатлітвай у Яго руках. Мы ўсе толькі Ягоныя прылады, якія выконваюць сваю малую частку працы і адыходзяць.

Крыніца: Найбольшая запаведзь. Думкі благаславёнай Маці Тэрэзы з Калькуты. – Гродна: Гродзенская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь, 2009. – 173 с.


 

Tereza4 Tereza20
Калаж малюнкаў разам са словамі

Уручэнне прэзідэнскага медаля свабоды ў Вашынгтоне з рук Р. Рэйгана, Белы Дом, 20 чэрвеня 1985 г.

Tereza12 Tereza13 Tereza14
Помнік у Мілуокі Помнік у Новым Арлеане Помнік у Прышціне
Tereza15 Tereza16 Tereza19
Помнік у Скоп'е

Помнік у Тыране на плошчы яе імя;

да помніка датыкаецца Прэзідэнт

Албаніі

Статуя ў касцёле аднаго з гарадоў Мексікі


Пра сэнс жыцця

... Наша сэрца імкнецца да шчасця і сапраўднай любові. Хрысціянін ведае, што дакладнае задавальненне гэтага памкнення можна знайсці толькі ў Бозе. Чалавек быў створаны на Яго ўзор і падабенства, таму суцешыць сэрца мужчыны і жанчыны можа толькі Бог: “Ты стварыў нас для Сябе, і нашы сэрцы не знайдуць супакою, пакуль не супакояцца ў Цябе” (Св. Аўгустын, Споведзь, 1,1).
Мы ўсе імкнемся патрапіць на Нябёсы, да Бога. Але ў нашай уладзе атрымаць Нябёсы і Госпада сёння, быць шчаслівамі цяпер. Быць шчаслівым з Богам зараз – значыць любіць, як любіць Ён, дапамагаць, як дапамагае Ён, даваць, як дае Ён, служыць, як служыць Ён, ратаваць, як выратоўвае Ён.
Можна здабыць шмат дарагіх і добрых рэчаў, але не гэта прыносіць шчасце. Важна не тое, што чалавек мае, а тое, што ён з сябе ўяўляе. У пошуках уласнага дабрабыту чалавек забывае, што побач з ім ёсць людзі хворыя, самотныя, альбо проста галодныя. Чалавек становіцца рабом рэчаў і забывае, што значыць любіць людзей і Бога. Колькі бессэнсоўных высілкаў, колькі расчараванняў праз тое, што ўся надзея і галоўны стрыжань жыцця бачыцца без Бога.
Бог любіць нас. Яго любоў такая пяшчотная, такая вялікая і такая рэальная. Езус прыйшоў толькі дзеля таго, каб навучыць нас любіць. Ён стаў хлебам жыцця, каб наталіць наш голад па Яго любові. А потым, нібыта для яго гэтага было недастаткова, Ён стаў галодным, распранутым, бяздомным, каб вы і я маглі наталіць Яго прагу чалавечай любові.
Мы былі створаны не дзеля таго, каб атрымаць дыпломы і навуковыя ступені, не дзеля таго, каб праваць, атрымліваць грошы, траціць іх і зноў працаваць. Мы былі створаны, каб любіць і каб нас любілі.  
Калі вы надта заняты сабой і сваімі справамі, вы не зможаце выканаць сваё пакліканне. Прыйдзіце да Езуса, і вы атрымаеце спакой і радасць. Для мяне шчасце – быць разам з Богам дваццаць чатыры гадзіны на суткі, любіць як Ён, дапамагаць, як дапамагае Ён, даваць, як дае Ён, служыць, як служыць Ён.


Крыніца: Мать Тереза / Авт.-сост. Н. В. Белов. – Минск: Современный литератор, 1998, с. 99-100.


 

Tereza6 Tereza7 Tereza8
Малюнак першы Малюнак другі Малюнак трэці
Tereza9 Tereza10 Tereza2
Малюнак чацвёрты На вокладцы часопіса Time Выява на сёлетняй амерыканскай марцы
Tereza5 Tereza17 Tereza18
Малюнак - З'яднаныя ў любові Разам з дзіцём Словы

 



Кнігі, якія можна прачытаць у Нацыянальнай бібліятэцы:

1.    Мать Тереза / Авт.-сост. Н. В. Белов. – Минск: Современный литератор, 1998. – 238 с. [жыццёвы шлях; улюбёныя малітвы; думкі, выказаныя ў размовах; карысныя парады па дагляду за хворымі];
2.   Найбольшая запаведзь. Думкі благаславёнай Маці Тэрэзы з Калькуты. – Гродна: Гродзенская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь, 2009. – 173 с.;
3.    Нобелевская премия. Мир: Т.V. 1976-88. – М.: Физико-математическая литература: Наука / Интерпериодика, 2006. – С. 93-117. [уступны выступ старшыні Нарвежскага Нобелеўскага камітэта; Нобелеўская лекцыя; біяграфія, элекронны варыянт гл. на сайту ніжэй];
4.    Шри Чинмой. Мать Тереза: Цветок – сердце человечества. Аромат – душа божественности / Пер. с англ. – М.: Рефлбук, 2000. – 336 с. [вершы і словы, прысвечаныя Маці Тэрэзе; роздумы аб яе жыцці і выказваннях; размовы і сустрэчы з ёй].

- Старонкі, якія можна наведаць у сусветным сеціве:

- www.motherteresa.org [шматмоўны сайт цэнтра Маці Тэрэзы];

www.ewtn.com/motherteresa/ [маленькая старонка, прысвечаная Маці Тэрэзе];

- www.vatican.va/news_services/liturgy/saints/ns_lit_doc_20031019_madre-teresa_en.html
[сайт Папскага прастола – кароткі біяграфічны шлях Маці Тэрэзы];

www.vatican.va/holy_father/john_paul_ii/homilies/2003/documents/hf_jp-ii_hom_20031019_mother-theresa_en.html
[сайт Папскага прастола – словы гаміліі Яна Паўла II падчас працэсу беатыфікацыі Маці Тэрэзы ў Ватыкане, 19 астрычніка 2003 г.];

-  nobelprize.org/nobel_prizes/peace/laureates/1979/teresa.html
[сайт Нобелеўскай фундацыі – біяграфія Маці Тэрэзы, тут па спасылкам можна азнаёміцца таксама з пытаннямі і адказамі, датычнымі яе постаці; Нобелеўскай лекцыяй; абгрунтаваннем прысуджэння ўзнагароды і інш.];

- https://tralvex.com/pub/spiritual/MT-quotes.htm [словы Маці Тэрэзы];

- en.wikipedia.org/wiki/Mother_Teresa
[Вікіпедыя, вольная энцыклапедыя, ангельскамоўны варыянт – старонка, прысвечаная Маці Тэрэзе].

- Таксама можна паглядзець відэа:

- кароткае інтэрвію, узятае ў 1996 г.:
www.youtube.com/watch?v=u-3gDwk178E (частка 1);
www.youtube.com/watch?v=t4X2OQa8_bg (частка 2).

- кароткая праграма Ч. Роўза, прысвечаная памяці Маці Тэрэзы (верасень 1997 г.):
video.google.com/videoplay?docid=832329387435831571#docid=-7087809468607760013.

- перадача пра Маці Тэрэзу ў рамках серыі Great Souls (AIM, 2002):
video.google.com/videoplay?docid=3538910155367099735#;
[пераклад гэтай праграмы на расійскай мове, паказаны на тэлеканале Культура:
video.google.com/videoplay?docid=-9144376362972118176#].

- брытанскі мастацкі фільм, зняты К. Конарам “Mother Teresa: In the Name of God’s Poor”, упершыню паказаны 5 кастрычніка 1997: 
www.youtube.com/watch?v=6IKJ6Q-pCqg (частка 1);
www.youtube.com/watch?v=1DvT-yct0oY&feature=related (частка 2);
www.youtube.com/watch?v=GOWBC6HFs14&feature=related (частка 3);
www.youtube.com/watch?v=ca-IX8HAz-Q&feature=related (частка 4);
www.youtube.com/watch?v=gbf2ZVE3SxM&feature=related (частка 5);
www.youtube.com/watch?v=SdEdtQBlVAo&feature=related (частка 6);
www.youtube.com/watch?v=qjREZuv13fA&feature=related (частка 7);
www.youtube.com/watch?v=Wa8J1_yNmLE&feature=related (частка 8);
www.youtube.com/watch?v=3XPn47GafxY&feature=related (частка 9).

-  італьянска-брытанска-іспанскі мастацкі фільм “Mother Teresa” (Lux Star), упершыню паказаны ў Італіі 19 кастрычніка 2003: 
video.google.com/videoplay?docid=-1150712739224820291# (частка 1);
video.google.com/videoplay?docid=-2245961986810107131# (частка 2).

Tereza21 Tereza22 Tereza23

постэр фільму

"Mother Teresa: In the Name of God's Poor"

постэр фільму

"Mother Teresa"

постэр фільму

"Mother Teresa: the Legacy"


 

Набраў: Артур Яфімаў
Крыніца: ЭКОНОМИКА.BY

Leave a comment

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

https://ekonomika.by

For customize module in special position

https://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family