wrapper

Новости - слайдер на главной

Уладзімір Акуліч, дырэктар беларускага эканамічага партала ЭКОНОМИКА.BY, кандыдат эканамічных навук адказаў на пытанні сайта budzma.org

Акулич Владимир    Быць  беларусам - што гэта значыць? Якое значэнне вы ўкладаеце ў  слова беларус/беларуска?

Не зусім для мяне зразумелае пытанне. А што значыць быць немцам, французам ці рускім? Тое ж самае, відаць, значыць быць і беларусам.

Якія  ўнікальныя беларускія рысы характару ўласцівыя  беларусам?

Можна адзначыць як шэраг станоўчых, так і шэраг адмоўных рыс у характары беларусаў. Сярод станоўчых можна вылучыць наступныя: беларусы вельмі таленавітыя, здольныя, прыгожыя, працалюбівыя, церпялівыя людзі. Сярод адмоўных рысаў характару галоўнае я б вылучыў тое, што беларусам не ўласціва кааперавацца, аб’ядноўвацца дзеля дасягнення нейкіх агульных мэтаў. У беларусаў кожны – па асобку. Кожны хоча быць лепшым, кожны цягне коўдру на сябе. Нават нейдзе чуў анекдот, які адпавядае на маю думку рэчаіснасці, што там дзе сабярэцца ужо больш за два беларусы, то справа далей не пойдзе. Пасваруцца.

Таксама хацеў бы адзначыць ў беларусаў такія не вельмі станоўчыя рысы характару, як празмерная супакоенасць і абыякавасць да ўсяго, што адбываецца вакол іх. Не талерантнасцю, а менавіта абыякавасцю, можна растлумачыць іх прымальнае стаўленне да іншых рэлігій, культур, народаў. Гэтым таксама можна растлумачыць і тое, чаму яны значна менш, чым іншыя народы, цікавяцца сваімі каранямі, паходжаннем, гісторыяй, абыякава ставяцца да мовы сваіх бацькоў. Адсюль магчыма выцякае яшчэ адзін відавочны недахоп – заніжаная самаацэнка, не павага да саміх сябе, штучнае ўзвышэнне ўсяго таго, што ёсць за мяжой і прыніжэнне ўсяго таго, што ёсць у нас.

Яшчэ беларусы, калі іх параўноўваць з іншымі народамі, – хмурыя, неразгаворлівыя, ціхія і паслухмяныя. Добра ўмеюць прытварацца, хаваць свае сапраўдныя пачацці. Гэта напэўна генетычны след ад іх мінулага сялянскага паходжання, які яшчэ не паспеў сцёрціся. Альбо, магчыма, гэта ад цяжкага жыцця, бо ў Беларусі каб жыць больш менш нармальна, то трэба шмат працаваць.

Якія  ўнікальныя беларускія рысы светагляду ўласцівыя  беларусам?

Светапогляд у беларусаў – самы звычайны. Гэта цалкам еўрапейскі народ, які мала чым адрозніваецца ад тых жа народаў краін Балтыі, Скандынавіі, Центральнай Еўропы. Па свайму светапогляду беларусы вельмі падобныя на украінцаў. Але беларусы істотна адрозніваюцца ў гэтым ад расіян, хоць ідэалагічна многія дзесяцігоддзі нас хацелі пераўпэўніць у адваротным. У беларусаў светапогляд больш накіраваны на пошук сябе ў гэтым свеце, а ў расіян і іншых с-азіачаных народаў – светапогляд скіраваны на месца групы, калектыву, нацыі ў свеце.

Назавіце  тры/пяць асноўных падзеяў  з гісторыі Беларусі, без ведання якіх – беларус не беларус.

Асобныя нейкія падзеі пра якія ведалі б усе беларусы і не ведалі б замежнікі, цяжка назваць. Але можна назваць рэчы, пра якія ведае большасць беларусаў і амаль не ведаюць замежнікі.

– Па-першае, тое, што беларусы ў старажытасці і ў сярэдневеччы мелі ўласныя дзяржавы – Полацкае княства і Вялікае княства Літоўскае.

Па другое, што тэрыторыя нашай краіны стала арэнай шматлікіх сусветных войн, месцам пабоішчаў – шведаў і рускіх, французаў і рускіх, немцаў і рускіх. Ад гэтых войн Беларусь страціла вялікую частку свайго насельніцтва і таму ў нас сёння такая малая яго шчыльнасць. Каб не гэтыя войны, то ў Беларусі на гэтай тэрыторыі пражывала б сёння 30-35 млн. чалавек, а не 9,5 млн., як сёння. Пры такой колькасці насельніцтва – гэта была б зусім іншая краіна, з куды большай роляй і заўважнасцю ў свеце. Таму многія свядомыя беларусы ведаюць, што каб Беларусь захавалася як краіна і каб пра яе ведалі у свеце, то трэба працаваць не толькі за сябе, але яшчэ і за тых 2-3 беларусаў, якія не нарадзіліся. Паўтаруся, пра гэта ведаюць многія, асабліва адукаваныя, беларусы, але наўрад ці пра гэту трагічную асаблівасць гісторыі нашай краіны ведае хтосьці с замежнікаў.

– І нарэшце, па трэцяе, большасць беларусаў ведае, што ў сярэдневеччы ў нас была досыць развітая дзяржава – Вялікая княства Літоўскае, з развітымі гарадамі, замкамі, гаспаларкай, адукацыяй і культурай. Але пра гэта амаль не ведаюць замежнікі, якія ў большасці лічуць, што тут акрамя лясоў, балот, і сельскіх жыхароў, нічога не было.

Якія  традыцыі павінен  ведаць і захоўваць  беларус?

Любоў і павагу да сваёй гісторыі, да сваіх продкаў, да сваёй роднай зямлі, якія б яны не былі і як бы яны нам у нечым не падабаліся.

Беларус без ведання мовы ці беларус?

Раней у юнацтве, у школе, у інстытуце, меў на гэты конт больш радыкальныя погляды, і лічыў, што беларус не можа лічыцца беларусам без ведання сваёй роднай мовы. Але потым памяняў свае погляды, пасля таго як неаднарозова сустракаў у сваім жыцці людзей, якія шмат зрабілі для Беларусі, але па сваім паходжанні не з’яўляліся беларусамі і не ведалі добра беларускай мовы. Таму сёння я адказаў бы так на гэта пытанне, што мова – гэта не галоўнае, галоўнае – справы чалавека на карысць Беларусі. Менавіта па гэтаму крытэру правільней вызначаць – можна лічыць гэтага чалавека беларусам, альбо не.

Тым не менш, я і сёння лічу, што сапраўдны беларус усё ж павінен ведаць родную мову, бо у мове закладзены пэўны код, генэтыка, голас нашых продкаў. Без ведання мовы мы непазбежна рана ці позна будзем паглочаны і асіміляваны Расіяй, бо цяжкасці ў эканоміцы яшчэ неаднаразова будуць сустракацца на шляху Беларусі, і народ у цяжкую хвіліну заўсёды будзе гатовы замяніць суверэнітэт на эканамічны дастатак, ён не будзе здольны цярпець за нейкую мову, традыцыі, бо ўсё гэта яму ўжо будзе не дорага. З іншага боку, прыезжыя людзі, якія селюцца ў Беларусі і працуюць на яе карысць, таксама на маю думку маюць права называцца беларусамі.

Чым беларускім вы ганарыцеся?

Беларускай прыродай, лясамі, краявідамі, якія насамрэч вельмі прыгожыя і таямнічыя; беларускімі людзьмі, якія дабіваюцца поспехаў у любой кропцы свету, куды б яны не патрапілі; беларускімі таварамі, за якія нягледзячы ні на што не сорамна; беларускім хлебам, бо ні ў адной краіне свету не ўмеюць пячы такі смачны хлеб; беларускай гісторыяй, якая мае шмат слаўных старонак; сваімі продкамі, якія усе былі беларусамі; беларускім спортам, найперш хакеем, па якім мы стабільна уваходзім у дзесятку самых моцных краін свету.

Што робіць нас беларусаў  адметнымі сярод  суседзяў?

У параўнанні з суседнімі народамі беларусы, на маю думку, найбольш таленавітыя і здольныя, а з другога боку, – найменш нацыяналістычныя, не шануюць сваю мову, культуру, традыцыі. Гатовы тут жа пераняць мову і культуру іншага народа. Неяк чытаў дзённік аднаго расійскага падарожніка, які ў 1870-х гадах праязджаў праз Віцебск, і пісаў, што паўсюдна чуваць польская гаворка. Сёння ў Віцебску чуваць паўсюдна руская гаворка. Калі я кажу сваім знаёмым з Віцебску, што там яшчэ сто з лішнім гадоў таму амаль усе размаўлялі па-польску, то ніхто не верыць. Гэты прыклад яскрава паказвае две рысы – адсутнасць гістарычнай памяці і абыякавасць да сваёй мовы. Таму магчыма і з’яўляюцца беларусы з такімі сваімі адметнымі рысамі вечнымі донарамі для суседніх народаў.

Узгадаў яшчэ адзін такі прыклад, які апісваў Аркадзь Смоліч у 1920-х гадах. Калі беларускія яўрэі ехалі на заробкі ў ЗША, то яны ў сваёй большасці ведалі ангельскую мову. Потым услед за імі ехалі беларускія сяляне, якія наадварот у сваёй большасці ангельскай мовы не ведалі. Таму сяліліся яны там у сваіх знаёмых, у беларускіх яўрэяў. Дык вось, што цікава, многія з беларусаў там паспяхова вывучвалі іўрыт і размаўлялі на ім з яўрэямі. Вось такі характэрны прыклад. Таму зусім не дзіўна, што калі ўлады сказалі беларусам у 1996 годзе, што беларуская мова не патрэбна, то амаль ніхто з іх і не запрацівіўся. А калі сказалі, што патрэбна (у пачатку 1990-х), то многія адразу перайшлі. Неяк я праглядаў часопіс “Беларуская думка” за 1994 год, то там палова артыкулаў падавалася на беларускай мове, а сёння бывае выходзіць з друку які-небудзь сборнік тезісаў канферэнцыі, дзе змяшчаецца каля 200 дакладаў і часта бывае, што там няма ніводнага даклада па беларуску.

Што робіць беларусаў  адметнымі ва ўсім свеце?

Беларусы адметныя ва ўсім свеце тым, што яны нічым не адметныя.

– Як вы бачыце будучыню Беларусі?

 

– Як макраэканаміст, ад якога таксама нешта залежыць, я ўсё ж вымушаны быць аптымістам і бачыць добрую будучыню Беларусі. Намалюю Беларусь не той, якой яна будзе, калі прагназаваць, гледзячы з сёняшніх рэалій, а той, якой хацелася б яе бачыць, і якой яна можа стаць пры пэўным збегу абставін. Беларусь праз 20-30 гадоў можа стаць Швейцарыяй ва Ўсходняй Еўропе – са сваёй пабудаванай эфектыўнай рынкавай эканомікай, з развітымі рынкавымі інстытутамі і механізмамі, з наладжанай на высокім узроўні сістэмай адукацыі, з новымі высокатэхналагічнымі прадпрыемствамі і галінамі, з развітым прыватным сектарам эканомікі, які будзе самадастатковым і адказным за сваю гаспадарчую дзейнасць, з развітай адраснай сістэмай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, са сваімі нішамі на сусветных рынках, са сваім суверынетэтам і нейтралітэтам, не ўваходзячы ні ў Еўрасаюз, ні ў Саюз з Расіяй, і нарэшце, с заробкамі у некалькі тысяч еўра ў месяц і людзьмі, якія хочуць працаваць больш за такі заробак, але і жыць лепей, мець больш магчымасцяў. Усё гэта я лічу рэальна дасягнуць у Беларусі. На гэта указваюць прыклады многіх краін свету, якія рабілі “прарыў” у сваім эканамічным развіцці. Тут паказальны для нас, напрыклад, вопыт Даніі і Швецыі на мяжы XIX-XX ст., вопыт Японіі і Германіі пасля другой сусветнай вайны, вопыт Паўднёвай Карэі, а таксама краін так званых азіяцкіх тыграў ў 1970-80-я гады.

 

Источник: ЭКОНОМИКА.BY

Read more...

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

https://ekonomika.by

For customize module in special position

https://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family