wrapper

Новости - слайдер на главной

Вашкевич Ян

Беларускі эканаміст, палітэканом. Апошні прафесар палітычнай эканоміі ў Віленскім універсітэце. 

Нарадзіўся ў 1797 годзе ў Вільне. Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1820). Спачатку выкладаў у Віленскай гімназіі. Затым у 1824 г. стаў ад’юнктам палітычнай эканоміі, а пазней публічным прафесарам Віленскага універсітэту. Выкладаў палітэканомію на працягу шасці гадоў. 

Пасля закрыцця Віленскага універсітэту працаваў загадчыкам гаспадарчага аддзелу ў заснаванай на яго рэштках Медыцынскай акадэміі (кафедра палітэканоміі, якую ўзначальваў Вашкевіч, была пераведзена ў Кіеўскі унівэрсітэт, які быў адкрыты ў 1834 г.).

З 1835 г. быў цэнзарам кніг. 

У 1844 годзе адважыўся заняць вакантнае месца загадчыка кафедры палітэканоміі і статыстыкі ў Кіеўскім універсітэце, але па фармальным прычынам яму было адмоўлена (у Кіеве ўжо была знойдзена кандыдатура ў асобе І. Вернадскага, якога за год дагэтуль адправілі за мяжу атрымліваць адпаведную кваліфікацыю). 

Затым быў дырэктарам Віленскага равінскага вучылішча. 

Як эканаміст Я. Вашкевіч зацвердзіў сябе арыгінальнымі і змястоўнымі працамі. Найбольшую ўвагу заслугоўвае праца “Гісторыя палітычнай эканоміі”, якая была падрыхтавана да друку ў 1836 годзе (пра гэта сцярджае Йозэф Бялінскі у сваёй кніге “Віленскі ўніверсітэт (1579-1831)”, Jozef Bielinski, Кракаў, 1900, T. 3. С. 354.). Падрыхтаваў да друку і сцісла ўлажыў падручнік “Навука эканоміі” для жанчын.

Першая праца Вашкевіча “Кароткі збор палітычнай эканоміі, укладзены паводле знакамітых аўтараў у гэтай навуцы” была надрукавана ў часопісе “Віленскі дзённік” (1823, 5 частак, усяго 110 с.). Дзьве з пяці частак гэтага твора былі прысвечаны "Тэорыі цывілізацыі", якую Я. Вашкевіч запазычыў з кнігі рускага эканаміста А.К. Шторха "Курс политической экономии, или Изложение начал, обусловливающих народное благоденствие" (1815). У гэтай асноўнай кнізе Шторха другая яе частка так і называлася "Тэорыя цывілізацыі". Нагадаем, што Шторх выдаваў свае працы на французскай мове.

Тэорыя цывілізацыі Шторха - гэта вучэнне аб нематэрыяльных благах, такіх як, напрыклад, здароўе, навыкі, адукацыя, густ, традыцыі і звычаі, рэлігіёзнасць, бяспека, досуг. Усё гэта Шторх і называў элементамі цывілізацыі. Ён спрабаваў адшукаць законы, у адпаведнасці з якімі вырабляюцца, назапашваюцца і спажываюцца гэтыя, як іх называў Шторх, унутраныя блага. У адрозненні ад Адама Сміта, ён лічыў, што вытворчым (производительным) з'яўляецца не толькі труд, які стварае матэрыльныя блага, але і труд, які стварае нематэрыяльныя блага, бо апошнія ў многім вызначаюць дабрабыт нацыі. Сучасныя гісторыкі эканамічнай думкі лічаць, што ў "Тэорыі цывілізацыі" А.К. Шторха прысутнічаюць большасць асноўных ідэй, якія развіваюцца сучаснай навукай аб чалавеку, а праблемы, якія ўзняў Шторх распрацоўваюцца сёння ў тэорыі чалавечага і сацыяльнага капіталу, у вучэнні аб эканоміцы ведаў, а зараз і ў навейшым вучэнні аб эканоміцы шчасця. Сучасныя вучоныя і палітыкі ўсё больш задумываюцца аб распрацоўцы новых крытэраў дабрабыту грамадзян. Гэтыя крытэры павінны уключаць не толькі звычайныя эканамічныя паказчыкі (напрыклад, ВУП), але і параметры задаволенасцю жыцця, якасці жыцця, і г.д. Напрыклад, у Францыі прэзідэнт Н. Сарказі аб'явіў аб распрацоўцы "палітыкі цывілізацыі", якая прадугледжвае аднавіць такія асновы дабрабыту, як ветлівасць, аўтарытэт, адукаванасць, пачуццё уласнай годнасці і прыгажосці, што павінна аблегчыць жыццё людзей і зрабіць гэта жыццё больш шчаслівым. А менавіта аб гэтым і выкладаў у сваёй "Тэорыі цывілізацыі" А.К. Шторх. Народны дабрабыт, рост багацця нацыі дасягаецца па Шторху толькі тады, калі ўзаемадзеянне галін, якія вырабляюць матэрыяльныя прадукты і унутраныя блага, вядзе да іх раўнавагі. Да такога разумення ролі працы людзей, занятых у нематэрыяльнай сферы і забяспечваючых развіццё адукацыі, аховы здароўя, прафесійных ведаў, духоўных якасцей насельніцтва, эканамічная навука прыйшла толькі ў канцы ХХ стагоддзя, амаль праз 200 гадоў пасля Шторха.

Улічваючы, што Я. Вашкевіч пераклаў на польскую мову і другую асноўную кнігу Шторха, якая называецца  "Размышления о природе национального дохода", то можна лічыць, што Я. Вашкевіч знаходзіўся пад відавочным уплывам Шторха (можна нават сказаць, што ён быў інтэрпрэтатарам Шторха, як раней другі прафесар палітэканоміі Віленскага універсітэту Ян Зноска - быў інтэрпрэтатарам Адама Сміта). У такой ацэнцы, праўда, няма нічога крыўднага і зняважлівага, бо інтэрпрэтацыяй прац Шторха займаліся ў той час і іншыя эканамісты, і нават тыя, якія сёння з'яўляюцца сусветна вядомымі. Напрыклад, французскі эканаміст Ж.Б. Сэй, які ў 1823 годзе, таксама як і Я. Вашкевіч у 1825 г., перадрукаваў "Курс политической экономии" Шторха, снабдзіўшы яго крытычнымі заўвагамі.

vashkevichПамёр Ян Вашкевіч у 1859 годзе. Ён пахаваны ў Вільне на могілках Расу (кладбище Росс). Больш таго, мала хто ведае, што ён пахаваны ў склепе часоўні (здымак справа) на гэтых самых старажытных і самых вядомых у Вільнюсе могілках (цытата з адной крыніцы арыгінала:  "W krypcie spoczywają między innymi fundatorzy kaplicy: ks. Józef Bogdanowicz i Jan Waszkiewicz"). Гэтага гонару ён заслужыў як адзін з двух галоўных фундатараў (другім быў - місіянер Йозеф Багдановіч) будаўніцтва гэтай часоўні ў перыяд 1841-1850 гг. На яго сродкі ў гэтай часоўні быў усталяваны арган, а таксама размешчаны ў алтары вобраз з выявай крыжа Езуса Хрыста (цытата з адной крыніцы-арыгінала: "Duże zasługi przy budowie kaplicy położył prof. Uniwersytetu Wileńskiego Jan Waszkiewicz, długoletni cenzor książek świeckich. Jego staraniem został umieszczony w ołtarzu obraz zdjęcia z Krzyża Chrystusa Pana oraz małe organy.").

 


 

Урывак з кнігі   "Історія економічних учень. За редакціею В. Базилевича. Підручник. Киів. 2004. 851 с.", які прысвечаны Яну Вашкевічу:  "У траўні 1844 года вакантную кафедру палітычнай эканоміі і статыстыкі Кіеўскага універсітэта хацеў заняць Ян Вашкевіч. До 1832 г. ён працаваў загадчыкам кафедры палітычнай эканоміі Віленскага універсітэту. Па сваім поглядам Ян Вашкевіч быў прыхільнікам класічнай палітычнай эканоміі. Аднак прэтэндэнту адмовілі па двум прычынам: "1. На падставе параграфа 76 Універсітэта св. Уладзіміра, зацверджанага 1 ліпеня 1842 г., кафедру экстраардзінарнага і ардзінарнага прафесара можа займаць толькі доктар таго факультэту, да якога належыць кафедра. 2. У мінулым годзе за высашайшым павеленіем ад універсітэта і за яго кошт, быў накіраваны за мяжу адзін з кандыдатаў для удасканалення ведаў па палітычнай эканоміі і статыстыцы з мэтай у дальнейшым заняць вакантную кафедру з тых прадметаў ва універсітэце" (Матеріали КМА (16; 283; 141) - С. 4-5). Тым кандыдатам быў,  як потым высветлілася Іван Васільевіч Вярнадскі (1821-1884), бацька сусветна-вядомага вучонага-прыродазнаўца Уладзіміра Іванавіча Вярнадскага" (заўвага. пераклад з украінскай мовы У. Акуліча. - У.А.).

Крыніца: Історія економічних учень. За редакціею В. Базилевича. Підручник. Киів. 2004. 851 с. - С. 744


 

Асобныя працы


Waszkiewicz J. Krótki zbiór ekonomii politycznej, ulożony podlug slawnejszych autorów w tej nauce. – Wilno, 1823. Название в переводе на белорусский язык: Вашкевіч Ян Кароткі збор палітычнай эканоміі, укладзены паводле ўплывовых аўтараў у гэтай навуцы. – Вільня, 1823. – 110 с. (надрукаваны ў часопісе “Віленскі дзённік” ў 5-ці частках)

35     Waszkiewicz J. O rozmaitych ukladach ekonomii polityczney. Wilenski dzennik. C. 30-59 (PDF/0,7Mb) Часть 3
       
35     Waszkiewicz J. O rozmaitych ukladach ekonomii polityczney (ciang 1ty, 2ty). Wilenski dzennik. T. II. 1823. C. 241-261, 393-411 (PDF/12,5 Mb) Части 1 и 2
       
35     Waszkiewicz J. O rozmaitych ukladach ekonomii polityczney (ciang 3ty). Teorya Cywilizacyi (ciang 4ty, 5ty). Wilenski dzennik. T. III. 1823. C. 30-59, 164-182, 315-336 (PDF/19,5Mb) Части 3, 4 и 5.

 

Waszkiewicz J. Nauka o handlu. Przez Jana Waszkiewicza w cesarskim Wllenskim uniwersytecie, ekonomii polityczney, publicznego nadzwyczaynego professora ulozona. – Wilno, 1830. Название в переводе на белорусский язык: Вашкевіч Ян Навука аб гандлі. – Вільня, 1830.

 

Glowniejsze zasady ekonomii przemyslowey. Ulozone w sposob rozmow przez p. H. P. Suzane i t. d. z francuskiego na polski jezyk wolne tlumaczony z dodaniem. Wilno, 1836. (заўвага. у некаторых выданнях прыводзіцца яшчэ такая назва кнігі Я. Вашкевіча:  Waszkiewicz J. Historya ekonomii politycznej. – Wilno, 1836. Название в переводе на белорусский язык: Вашкевіч Ян Гісторыя палітычнай эканоміі. – Вільня, 1836. - магчыма, гэта адна і тая ж кніга. - У.А.).

 

Waszkiewicz J. Historya banków oraz innych celniejszych ustanowien kredytowych. Pokrótce zebrana przez Jana Waszkiewicza Professora b. Univer. Wilen., sowietnika Rzadu cesarskiej Mediko-Chirur. Akademii. – Wilno, 1838. Название в переводе на белорусский язык: Вашкевіч Ян Гісторыя банкаў і іншых галоўных крэдытных устаноў. – Вільня, 1838

 

Uwagi nad przyrodzeniem dochodu narodowego przez H. Storcha. Przelozyl na jezyk polski Jan Waszkiewicz. Wilno, 1929.

 

Вашкевіч Ян Палітычная эканомія. Кіеў. 1843. (гэта праца па сведках сучаснікаў Вашкевіча была пададзена на рускай мове; магчыма, так і засталася ў рукапісу).

 

О нем и его трудах


Bielinski Jozef Uniwersytet Wilenski. (1579-1831). 1900. T3. str. 354. (Белінскі Йозеф Віленскі універсітет. Кракаў, 1900, T. 3. С. 354).

Акулич В.А. История экономических учений. Мн.: МИУ, 2006. 142 с. С. 28-29

Макарявичюс А. Экономические теории в Вильнюсском университете в 1783-1832 гг. (резюме статьи на литовском языке "Makarevicius A. Ekonomines teorijos Vilniaus Universitete 1783-1832 m. str. 113-138") / Vilniaus Valstybinio V. Kapsuko Vardo Universiteto Mokslo Darbai, XXXIV, Ekonomika, I. 1960. С. 139-141

Історія економічних учень. За редакціею В. Базилевича. Підручник. Киів. 2004. 851 с. - С. 744

 


Белорусский ученый-экономист, политэконом. Лидер классической школы политэкономии Беларуси в первой половине XIX века.

Работы Яна Вашкевича содержали отголоски популярной в то время традиции романтизма, которая означала направленность исследований на изучение жизни белорусского края и местного населения. 

Конспект лекций Я. Вашкевича был опубликован в научном журнале «Виленский дневник» (№ 2, № 3 за 1823 г., в 5 ч., объемом 115 с.) под названием «Краткий сбор политической экономии, составленный по трудам знаменитых авторов в этой науке».

Кроме упомянутого конспекта лекций, он был автором книг «Наука о торговле» (1830), «История политической экономии» (1836), «История банков и других кредитных учреждений» (1838). В этих работах, как правило, краткое изложение взглядов представителей классической школы политэкономии сопровождалось оценками и объяснениями самого автора. Кроме этого, Ян Вашкевич все время стремился адаптировать иностранные теории к решению проблем хозяйства белорусского края. 

В 1844 году, уже после закрытия Виленского университета, значительно обновив конспект лекций, он решил занять вакантное место заведующего кафедрой политэкономии и статистики в Киевском университете. Однако по формальным причинам ему было отказано в этом (в Киеве уже была найдена кандидатура в лице местного молодого ученого И. Вернадского, которого за год до этого отправили за границу получать соответствующую квалификацию).

Стоит отметить, что историки экономической мысли того времени, например, Йозеф Белинский отмечали, что труды Я. Вашкевича были более содержательными и оригинальными, чем труды других представителей политэкономии Виленского университета (например, Яна Зноски, и даже Геронима Стройновского).

Лит.: Акулич В.А. История экономических учений. Мн.: МИУ, 2006. 142 с. - С. 28-29




Аўтар-складальнік: У.А. Акуліч

Крыніца: ЭКОНОМИКА.BY

Read more...

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

https://ekonomika.by

For customize module in special position

https://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family