wrapper

Новости - слайдер на главной

Лойко Михаил Федорович

Lojka1Беларускі вучоны-эканаміст, географ, матэматык.

Нарадзіўся 1 лістапада 1892 г. у мястэчку Ярэмічы Навагрудскага павета Мінскай губерніі (цяпер вёска Карэліцкага раёна).

Скончыў агульнаадукацыйныя курсы А.С. Чарняева ў Петраградзе (1912), Маскоўскі інстытут народнай гаспадаркі імя К.Маркса. 

З 1921 у Маскве: загадчык Бюро беларускіх секцый Наркамасветы РСФСР, прадстаўнік Наркамасветы БССР пры Наркамасвеце РСФСР. 

У 1924 г. – выкладчык геаграфіі на беларускім сектары Камуністычнага унівесітэта нацянальных меншасцей Захаду. У сакавіку 1924 накіраваны Паўнамоцным прад-стаўніцтвам БССР пры ўрадзе РСФСР на вучобу ў Інстытут народнай гаспадаркі. 

У 1920-я г. актыўны ўдзельнік культурнага жыцця беларускіх студэнтаў у Маскве. 

У 1931-33 гг. – навуковы сакратар, намеснік дырэктара Інстытута эканомікі АН БССР, адначасова ў 1932-33 загадчык кафедры эканамічнай геаграфіі Мінскага педагагічнага інстытута. 

Аўтар навуковых прац і падручнікаў па матэматыцы, фізічнай і эканамічнай геаграфіі, пытаннях эканамічнага раянавання БССР. 

У пачатку 1930-х г. удзельнічаў у кампаніі па крытыцы тэарэтычных палажэнняў так званага нацыянал-дэмакратызму ў галіне эканомікі. Аднак у 1935 г. сам быў абвінавачаны ў нацыянал-дэмакратызме і выключаны з партыі.

Быў арыштаваны 3.12.1936 г. Пражываў па адрасе: г. Мінск, вул. Беларуская, д.4, кв. 4. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Асуджаны "тройкай" НКВД як член "контррэвалюцыйнай арганізацыі" і "польскі шпіён".  22.9.1937 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці, 28.9.1937 – растраляны ў мінскай турме НКВД. Рэабілітаваны ў 1957 і 1990 г. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 29.10.1957. Асабовая справа Л. № 11063-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


Тр: Першыя крокі ў матэматыцы. Ч. 1. М.-Л., 1924; Ч. 2-3. Мн., 1925-26; Матэматыка. (Працоўная кніга). Ч. 1-2. Мн., 1927; Беларуская ССР у задачах: Рабочая кніга па матэматыцы. 2 выд. Мн., 1931; Наш калгас: Рабочая кніга па матэматыцы. Ч. 1. Мн , 1930; Матэматычны задачнік. Мн., 1932; Фізічная геаграфія. Мн., 1932 (разам з А.Сакольчыкам); Геаграфія (фізічная і паліт. карта свету) Вып. 1-2. Мн., 1932-33 (разам з Т. Езавітам, А. Сакольчыкам).

Літ.: Васілеўскі Ю. Лойка М.Ф. / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. 

Источник: ЭКОНОМИКА.BY

Read more...

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

https://ekonomika.by

For customize module in special position

https://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family