Качура Иван Михайлович
Беларускі эканамiст, член-карэспандэнт Акадэмii Навук БССР, кандыдат эканамічных навук, дацэнт, заслужаны дзеяч навукі БССР.
Нарадзіўся 24 ліпеня 1902 года ў вёсцы Турын Пухавіцкага раёна.
У 1930 г. скончыў Беларускую акадэмiю сельскай і лясной гаспадаркі, у 1933г. – аспірантуру Усесаюзнага навукова-даследчага калгаснага інстытута (Масква). Займаўся навуковымі даследаваннямі эканамічнай эфектыўнасці сельскагаспадарчай тэхнікі ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах БССР.
У 1933-1937 гг. старшы навуковы супрацоўнік. У 1935-1937 гг. намеснік дырэктара БелНДІ сацыялістычнай рэканструкцыі сельскай гаспадаркі.
У 1937-1941 гг. старшыня БРК прафсаюза работнікаў вышэйшай школы, інструктар сельгасаддзела ЦК БССР.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
З 1947 г. – першы дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Пад яго кіраўніцтвам быў сфармаваны інстытут, створаны навуковыя падраздзяленні, падабраны кадры.
Інстытут пачаў выдаваць міжведамасны тэматычны зборнік навуковых прац "Эканамічныя пытанні развіцця сельскай гаспадаркі Беларускай ССР», а таксама навуковыя рэкамендацыі па найважнейшых праблемах арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.
З 20 чэрвеня 1951 г. па люты 1956 года – дырэктар Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута, , а таксама з 1955 года – загадчык кафедры арганізацыі сацыялістычных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў гэтага інстытута.
З 1971 года старшы навуковы супрацоўнік-кансультант БелНДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі.
Аўтар больш за 100 навуковых прац.
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966 г.), Знакам Пашаны (1971 г.), медалямі.
Памёр 1 лiпеня1988 года.
Асобныя працы
За поўнае скарыстанне ільноцерабілак» /сааўт.П.Цэхановіч Мн.:1934 Организация использования картофелеуборочной машины М-2 / сааўт А. Русінаў. Мн.: 1937.
Пути снижения себестоимости продукции животноводства в колхозах и совхозах БССР» Мн.:1958.
Денежная оплата труда в колхозах / сааўт. А.А. Ракаў. Мн.: 1961
Портрет Ивана Михайловича Качура
Директор Гродненского сельскохозяйственного института, член-корреспондент АН БССР Иван Михайловича Качура со студентами. 1955 год
Аўтар-складальнік: Уладзімір Ліўшыц
Крыніца: ЭКАНОМІКА.BY
Read more...