wrapper

Новости - слайдер на главной

Чаяновщина

Чаянаўшчына – тэрмін паходзіць ад прозвішча расійскага эканаміста А. Чаянава (1888-1937), аднаго з заснавальнікаў расійскай арганізацыйна-вытворчай школы. Адзін з нешматлікіх расійскіх эканамістаў, які быў вядомы за мяжой яшчэ пры жыцці. У 1920-х гг. у Расіі сустракаўся з Дж.М. Кейнсам. Быў растраляны бальшавікамі (дарэчы, адным з пунктаў абвінавачання, як раз і быў… – за сувязь з ангельскім шпіёнам Дж.М. Кейнсам), а яго працы былі забаронены для ўжывання амаль да канца існавання Савецкага саюза. Затое амерыканская асацыяцыя эканамістаў ў сярэдзіне 1970-х гг. выдала анталогію ягоных твораў пад агульнай назвай “Тэорыя сялянскай гаспадаркі” [1].  Ужо ў постсавецкі час фундаментальны твор пра жыццё і навуковую дзейнасць гэтага выдатнага расійскага вучонага-эканаміста выдаў В. Балязін [2]. Прыхільнікамі тэорыі арганізацыі сялянскай гаспадаркі (так лічыў правільным называць яе сам А. Чаянаў) былі таксама такія вядомыя расійскія эканамісты, як А. Чалінцаў (1874-1962), М. Макараў (1887-1980), А. Рыбнікаў (1887-1939), М. Кандрацьеў (1892-1938), О. Хаўке (1876-1937?) і інш. (усяго па так званай справе Чаянава ў 1930 г. праходзіла 14 расійскіх эканамістаў). Такім чынам, паколькі ён не адзін распрацоўваў гэту тэорыю, але быў адным з яе лідэраў, то для абазначэння гэтай групы эканамістаў, падчас абвінавачанняў у 1930-х гг., аграрнікамі-марксістамі быў прыдуманы адмысловы тэрмін – чаянаўшчына.

 

Спасылкі па тэксту:

1.    Chayanov A.V. Theory of Peasant Economy / edited by Daniel Thorner, Basile Kerblay. – The American Economic Association, 1966. – 316 p.

2. Балязин В.Н. Профессор Александр Чаянов. М., 1990. – 304 с.

 

Аўтар: У.А. Акуліч

 

Паводле кнігі: Сацыяльна-эканамічныя праекты ў працах беларускіх эканамістаў (2-я палова ХІХ – 1-я трэць ХХ ст.). / Аўтар-укладальнік У.А. Акуліч. Пад навук. рэд. П.Г. Нікіценкі. – Мн.: Беларуская навука, 2008. 413 с. – С. 366-367

 

Крыніца: ЭКОНОМИКА.BY

Read more...

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

https://ekonomika.by

For customize module in special position

https://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family