Рак Рыгор Пракопавіч
Беларускі эканаміст, краязнавец.
Нарадзіўся 25 студзеня 1893 г. у мястэчку Дукора Ігуменскага павета Мінскай губерніі (цяпер вёска ў Пухавіцкім раёне).
Пасля заканчэння Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі (1913) працаваў у в. Крынкі Рэчыцкага павета.
У 1915-17 гг. у арміі.
Вучыўся ў Мінскім настаўншкім інстытуце (з 1918), скончыў БДУ (пач. 1930-х г.).
Уваходзіў у Беларускую камуністычную арганізацыю (1920).
У розны час працаваў у кааператыўных арганізацыях, Цэнтрабелсаюзе, школах Мінска.
У 1926-37 гг. врацаваў у Інстытуце эканомікі БелАН. Вывучаў народныя рамёствы і саматужныя промыслы, эканамічны стан раёнаў БССР. Друкаваўся ў часопісах.
Удзельнічаў у краязнаўчым руху.
Быў сакратаром камісіі па хатніх рамёствах пры Інбелкульце.
5.2.1938 г. арыштаваны як удзельнік «контррэвалюцыйнай арганізацыі» і 1.11.1938 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Прыгавор прыведзены ў выкананне 10 лістапада 1938 г. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны 18.6.1956.
Тр.: Да пытання геаграфічнага размяшчэння дробнарамесніцкай прамысловасці па БССР: Матэрыялы да раёнавання. Мн., 1932.
Літ.: Гесь А. Рак Р.П. / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі.
Источник: ЭКОНОМИКА.BY