Корвин-Милевский Ипполит Оскарович
Эканаміст, дзяржаўны і грамадскі дзеяч Беларусі і Літвы, публіцыст. Доктар права.
Нарадзіўся 6 жніўня 1848 г. у вёсцы Друскенікі Гродзенскага павету (цяпер г. Друскінінкай, Літва).
Скончыў Дэрпцкі універсітэт у 1868 г..
Служыў у Касацыйнай палаце Сената, Дзяржаўным савеце.
З 1877 г. жыў у радавым маёнтку на Ашмяншчыне, які за кароткі час ператварыў ва ўзорную гаспадарку.
Быў членам управы Віленскага сельскагаспадарчага таварыства. Як прадстаўнік кансерватыўна настроеных землеўладальнікаў Беларусі і Літвы, падтрымліваў так званы згодніцкі («ugodowy») кірунак у польскім руху.
З 1.9.1905 да 1.12.1905 выдаваў у Вільні газ. «Кurіег Litewski» («Літоўскі кур'ер»). Падтрымліваў ідэю канстытуцыйнага абмежавання самаўладдзя, выступаў за пашырэнне правоў прадстаўнічых органаў улады, за ўвядзенне земстваў у Беларусі і Літве.
Падкрэсліваў адметнасць інтарэсаў мясцовых, «краевых» палякаў, быў адным з кіраўнікоў краёўцаў кансерватыўнага кірунку.
У 1906 абраны членам Дзяржаўнага савета Расіі ад Віленскай губерніі. Уваходзіў у так званы «цэнтр». Аднак па пытаннях адносін да рэвалюцыйнага руху, радыкальнай аграрнай рэформы, усеагульнага выбарчага права і іншых, салідарызаваўся з «правымі».
У 1910 г. у знак пратэсту супраць палітычнага курсу П. Сталыпіна пакінуў Дзяржаўны савет.
Аказваў фінансавую падтрымку аднаўленню Польскага тэатра ў Вільні.
Не прымаў асноўных патрабаванняў беларускага нацыянальнага руху (увядзенне беларускай мовы ў касцельнае набажэнства, радыкальная аграрная рэформа і інш.). Не прызнаваў беларусаў за самастойны этнас, лічыў неабходным пашырэнне сярод іх польскай мовы і культуры.
У 1915 г. выехаў у Парыж. На старонках французскага друку выступаў з ідэяй федэрацыі Польшчы з беларуска-літоўскім краем.
З 1919 у Польшчы.
Памёр 11 лютага 1932 года.
Тр.: Внутренний кризис в России и народное представительство. Вильна, 1905; Siedemdziesiat lat wspomnien, 1855-1925. 2 wyd. Warszawa, 1993.
Літ.: Смалянчук А. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. С. 236
О нем и его трудах
![]() |
В.В. О некоторых экономических условиях сельского быта в Литве. Рецензия на книгу И. Корвин-Милевского. Экономист. СПб. 1861. Начало (PDF, 42Kb) Продолжение (PDF, 2,0 Mb) |
Источник: ЭКОНОМИКА.BY