wrapper

Новости - слайдер на главной

Кондратьевщина. Белорусская национал-кондратьевщина.

Кандрацьеўшчына – тэрмін паходзіць ад прозвішча расійскага эканаміста Мікалая Кандрацьева (1892-1938), аднаго з самых славутых расійскіх эканамістаў за ўсю гісторыю развіцця расійскай эканамічнай навукі.  З’яўляўся сябрам многіх замежных навуковых таварыстваў, быў асабіста знаёмы албо вёў ліставанне з буйнейшымі эканамістамі свайго часу – У. Мітчэлам, ураджэнцам Беларусі С. Кузняцом, І. Фішэрам, Дж.М. Кейнсам. Аўтар тэорыі вялікіх цыклаў кан’юнктуры, а таксама тэрыі прадбачання і перспектыўнага планавання. Дырэктар Кан’юнктурнага інстытуту пры Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі (1922-1928), у якім у той час працавалі такія беларускія эканамісты, як Сяргей Ждановіч і Гаўрыла Гарэцкі. М. Кандрацьеў ніколі не быў марксістам, і гэтага не хаваў ад улад. С завяршэннем так званага нэпу мірнае суіснаванне эканамістаў-немарксістаў і савецкай улады скончылася, а термін “кандрацьеўшчына” стаў асацыявацца з ідэалогіяй рэстаўрацыі капіталізму і абвінаваўцы ўжывалі яго ў дачыненні да прарынкавых і празаходніх эканамістаў. Сам жа М. Кандрацьеў быў растраляны бальшавікамі ў 1938 годзе.


 

Беларуская нацыянал-кандрацьеўшчына. Вось тыя беларускія эканамісты 1920-х гг., якія абвінавачваліся у прыналежнасці да беларускай нацыянал-кандрацьеўшчыны: Аркадзь Смоліч, Ян Кіслякоў, Сяргей Ждановіч, Еўдакім Ярашчук, Барыс Бойка, Мікіта Лайкоў, Гаўрыла Гарэцкі, Зміцер Прышчэпаў, Усевалад Ігнатоўскі, Уладзімір Пічэта, М. Макараў, В. Ліадт, Сяргей Скандракоў, Іван Серада, П. Мельнік, Отто Хаўке, Аляксандр Дубах, Радзівон Бонч-Асмалоўскі; у дадатак у шкодніцтве абвінавачваліся – Мітрафан Доўнар-Запольскі і Ян Пятровіч.

 

 

Аўтар: У.А. Акуліч

 

Паводле кнігі: Сацыяльна-эканамічныя праекты ў працах беларускіх эканамістаў (2-я палова ХІХ – 1-я трэць ХХ ст.). / Аўтар-укладальнік У.А. Акуліч. Пад навук. рэд. П.Г. Нікіценкі. – Мн.: Беларуская навука, 2008. 413 с. – С. 366-367

 

Крыніца: ЭКОНОМИКА.BY

Read more...

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

https://ekonomika.by

For customize module in special position

https://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family