Казлоў Аляксей Сцяпанавіч

У 1995 г. скончыў сярэднюю школу №3 (Гімназія) у г.п. Акцябрскі з медалём.
У 2002 г. скончыў БДТУ па спецыяльнасці “Эканоміка і кіраванне ў прамысловасці будаўнічых матэрыялаў”.
З 1999 па 2001 навучаўся ў Варшаўскім універсітэце на факультэце эканамічных навук, атрымаў ступень бакалаўра эканамічных навук.
У 2005 г. скончыў аспірантуру БДТУ. Абараніў кандыдацкую дысертацыю “Рэгіянальныя рынкі працы ў трансфармацыйнай эканоміцы Беларусі” па спецыяльнасці “Эканамічная тэорыя” у красавіку 2006 г. у БДУ.
У 2005 годзе навучаўся па праграме МВА у Еўрапейскім універсітэце “Віадрына” (Франкфурт на Одары).
У розныя гады праходзіў стажыроўкі і ўдзельнічаў у навучанні па праблемах рэгіянальнага эканамічнага развіцця і рынкаў працы ў ЗША, Нідэрландах, Германіі, Польшчы, Чэхіі, Расіі, Украіне.
Сфера навуковых інтарэсаў – Эканоміка працы, рынкі працы, рэгіянальная эканоміка.
У розныя часы выкладаў наступныя дысцыпліны: Эканамічная тэорыя, Мікраэканоміка, Міжнародная эканоміка, Рынак працы, Кіраванне персаналам, Стратэгічны маркетынг.
КУРС “ЭКАНАМІЧНАЯ ТЭОРЫЯ”
Раздзел 1. Уводзіны ў эканоміку
Лекцыя 1. Эканамічная тэорыя: прадмет і метады.
Лекцыя 2. Патрэбы і рэсурсы. Праблема выбару ў эканоміцы.
Лекцыя 3. Эканамічная сістэма. Уласнасць у эканамічнай сістэме
Лекцыя 4. Рыначная эканоміка і яе мадэлі
Раздзел 2. Асновы мікраэканомікі
Лекцыя 5. Попыт, прапанова і рыначная раўнавага
Лекцыя 6. Эластычнасць попыту і прапановы
Лекцыя 7. Асновы паводзінаў спажыўцоў
Лекцыя 8. Фірма ў сістэме эканамічных адносінаў.
Лекцыя 9. Выдаткі вытворчасці, даход і прыбытак фірмы. Мікраэканамічнае рэгуляванне.
Раздзел 3. Асновы макраэканомікі
Лекцыя 10. Асноўныя макраэканамічныя паказчыкі
Лекцыя 11. Агульная макраэканамічная раўнавага. Мадэль сукупнага попыту і сукупнай прапановы
Лекцыя 12. Макраэканамічная нестабільнасць
Лекцыя 13. Грашовы рынак. Грашова-крэдытная сістэма
Лекцыя 14. Асновы функцыянавання фінансавага сектару эканомікі
Раздзел 4. Асновы міжнароднай эканомікі
Лекцыя 15. Міжнародная эканоміка і эканамічныя аспекты глабалізацыі