wrapper

Новости - слайдер на главной

110216Паводле папярэдніх звестак, міжнародныя рэзервовыя актывы (золатавалютныя рэзервы) Беларусі, разлічаныя па стандартах МВФ, за студзень 2011 года паменшалі на 687,7 млн долараў ЗША (на 13,7%) і на 1 лютага склалі 4 млрд 343 млн долараў ЗША.

Ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка адзначаюць, што «зніжэнне золатавалютных рэзерваў з’яўляецца характэрнай для студзеня з’явай і адзначаецца на працягу ўсяго перыяду разліку гэтых паказчыкаў».

За 2010 год золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся амаль на 622 млн долараў, або на 11%.

Найвышэйшы ўзровень золатавалютных рэзерваў быў дасягнуты ў красавіку 2010-га, калі паказчык склаў 6,073 мільярда даляраў. З таго часу адбываецца пастаяннае падзенне, за выключэннем верасня — кастрычніка 2010 года.

Ці здолее дзяржава ўтрымаць сацыяльную планку, узятую ў 2010?

Аляксандр Сасноў, экс-міністр працы:

110217“Усё залежыць ад жадання прадаваць “фамільнае срэбра”

— Усё залежыць ад таго, ці будуць улады прадаваць “фамільнае срэбра”. Вось калі гэта адбудзецца, тады, можа, і ўтрымаюць. Але, думаю, што зрабіць гэта ім будзе даволі цяжка. Па-першае, вялікага жадання прадаваць, напэўна, няма. А па-другое, расійскія датацыі зараз значна паменшацца. І цяжкасці ўжо пачынаюць адчувацца. Я сёння быў на Камароўцы і заўважыў, што, напрыклад, той хлеб, які я заўсёды купляў, сёння ўжо каштуе на дзвесце рублёў больш. Ад перадвыбарных абяцанак-цацанак зараз будуць адмаўляцца.

Ірына Глуская, бухгалтар:

“Як бы гэтай планкай яе не прыціснула…”

— Калі ўлады не ўтрымаюць сацыяльную планку, то будзе вельмі шкада. А калі яны яе ўсё ж утрымаюць, то здарыцца бяда.

Уявім гэтую сітуацыю на прыкладзе сям’і. Яе галава, напрыклад, страціў працу. Сям’я можа ўтрымліваць тую самую планку, што і да звальнення: хадзіць кожны дзень на хакей, купляць сабе клюшкі, чарку каньяку выпіваць, скварку добрую жэрці — траціць столькі ж, колькі яна траціла да змены сітуацыі. А адкуль возьмуцца грошы?

Можна нешта прадаць з уласнай маёмасці. Можна напазычаць грошай на сто гадоў наперад і спадзявацца на тое, што пасля дзеці як-небудзь разлічацца. Ці можам мы назваць такое рашэнне сям’і разумным?

Мне здаецца, што сацыяльную планку дзеля народа, які “не памыліўся ў сваім выбары”, пастараюцца ўтрымаць. Нават калі для гэтага прыйдзецца прадаць апошняе або пад залог будучыні дзяцей грошай напазычаць. Наша сінявокая рэспубліка так села на сацыяльную планку, якая ніяк не залежыць ад вынікаў працы, што як бы гэтай планкай яе не прыціснула…

110218Сяргей Чалы, эканаміст:

“Не атрымаецца”

— Думаю, што не ўтрымаюцца цяперашнія сацыяльныя стандарты грамадства, таму што сэнсу ў гэтым няма ніякага. Гэта ж проста праяданне! А рана ці позна павінна ставіцца пытанне наконт таго, дзе мы будзем браць грошы на сацыяльную планку, якая толькі павышаецца. У людзей ужо забіраюць перадвыбарныя надбаўкі — каля дзесяці працэнтаў да заробку... Вось ужо ніжэй. Уладзе трэба прайсці па вузкім лязе. Нельга рабіць гэта досыць рэзка, але не рабіць таксама нельга.

Павал Данэйка, эканаміст:

“Сацыяльныя стандарты досыць адэкватныя да ўзроўню развіцця нашай эканомікі”

110219— Калі ў нас ёсць гіпотэза, што мы пераходзім ад электаральнага рэжыму да рэжыму, які абапіраецца на эліты, тады сацыяльную планку ўтрымліваць не трэба. Але такое рашэнне не будзе асэнсавана. Таму, хутчэй за ўсё, будуць прыняты ўсе меры для таго, каб яе ўтрымліваць. І магчымасці для гэтага ёсць, калі будзе ўтрыманы валютны курс. Ну, а з валютным курсам сітуацыя такая, што трэба нешта прадаваць, бо ўмовы атрымання крэдытаў зараз не самыя спрыяльныя. Тут хутчэй выратуе працэс прыцягнення прамых інвестыцый. Я не думаю, што ўсё выглядае вельмі песімістычна. Задача любога ўрада — утрымаць сацыяльную планку. Для гэтага ёсць адпаведныя рэсурсы. А сацыяльныя стандарты досыць адэкватныя да існуючага ўзроўню развіцця эканомікі.


Станіслаў Багданкевіч, экс-кіраўнік Нацыянальнага банка:

110220“Гэта шлях у тупік”

— У тым, што ўлада будзе намагацца ўтрымаць гэтую сацыяльную планку, няма сумневаў. Гэта будзе адбывацца за кошт продажу дзяржаўнай уласнасці і атрымання новых пазык. Я не сумняваюся, што гэта будуць рабіць. Але ў той жа час я лічу, што пагаршэнне ўзроўню жыцця ўжо пачалося, бо цэны растуць неймаверна. А растуць яны таму, што грашовая маса была перанасычана напрыканцы мінулага года, падчас перадвыбарнай кампаніі Лукашэнкі. І ёсць яшчэ такі паказчык, як зніжэнне валютных рэзерваў, які ўпаў да чатырох мільярдаў долараў. І гэтае падзенне звязана з тым, што трэба аддаваць знешнія пазыкі. Іх яшчэ няшмат, але аддаваць ужо трэба.

Паступленне ж новых крэдытаў абмежавана. Таму, я думаю, “паўзучае” пагаршэнне ўзроўню жыцця будзе мець месца. Але ўлада будзе намагацца ўтрымліваць сённяшні ўзровень спажывання за кошт жыцця не па сродках. І недзе на працягу года ім, магчыма, гэта ўдасца. Але гэта шлях у тупік, бо насамрэч мы не можам праядаць такія агромністыя сумы. Лукашэнка часам правільна гаворыць пра эканоміку, але мала што робіць. Ён сказаў, што жыць трэба па сродках, каб не скаціцца ў даўгавую яму. Але гэты лозунг не выконваецца.

 

Источник: Тут и цяпер

Tagged under
  • ,

Leave a comment

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

https://ekonomika.by

For customize module in special position

https://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family