wrapper

Новости - слайдер на главной

30-03-12Заіка давярае больш як 5 банкам, Злотнікаў трымае толькі невялікі ўклад на «чорны дзень», Нікіценка верыць у рубель, а Чалы зняў долары з рахунку.

Апошнім часам у Беларусі назіраецца нейкая паніка на валютным рынку. Людзі не ведаюць, што рабіць са сваімі накапленнямі. Нехта скупляе валюту, іншыя едуць па машыны ў Еўропу. А як захоўваць свае грошы вядомыя эканамісты?

Леанід Заіка грошы трымае ў банках, якія маюць добрую рэпутацыю.

«У мяне дыверсіфікаваны партфель зберажэнняў. Гэта больш за 5 банкаў. Самі ўклады, дэпазіты захоўваюцца ў еўра, беларускіх рублях, расійскіх рублях і ў доларах. Формулу дэпазітнага партфеля я разлічваю сам».

Здымаць свае ўклады і бегчы набываць сабе іржавы нямецкі аўтамабіль Заіка не будзе.

«Зараз казахі самалётамі ляцяць у Вільню, а беларусы цягнікамі едуць у Германію купляць машыны. На 20 працэнтаў у Заходняй Еўропе падняліся цэны на ўжываныя аўтамабілі дзякуючы ідыётам, якія стварылі ажыятаж».

Старшыня Мінскага саюза прадпрымальнікаў Уладзімір Карагін таксама кажа пра дыверсіфікацыю і неабходнасць мець некалькі крыніцаў зберажэнняў. Лепш за ўсё, кажа ён, каб грошы круціліся ў справе — напрыклад, фінансавым кааператыве.

«Я захоўваю долары ў беларускім банку і крэдытным саюзе, у доларах і рублях. Ёсць такое таварыства ўзаемнага крэдытавання. У нас у Беларусі іх 15. Я сябра фінансавага кааператыва. За мае грошы таксама выдаюцца крэдыты, калі мне трэба — я таксама бяру грошы. Зразумела, налічваецца працэнт. Гэта найбольш выгодная форма».

Гэтак сама захоўвае грошы і кіраўнік Асацыяцыі беларускіх банкаў Аляксандр Кучынскі.

«Не сказаць, каб у мяне іх шмат было. Але ўвогуле ў розных валютах, дыверсіфікавана, зразумела ў банку».

Эканаміст Леанід Злотнікаў усе грошы пусціў у справу. Пакінуў толькі невялікую суму на «чорны дзень» у валюце.

«Нешта ёсць на рахунку. Купіў машыну нядаўна, дачу дарабляю, так што асаблівых накапленняў няма. Таму і праблем няма. Дробязь нейкая на «чорны дзень» пад рукой, нешта на дэпазітным бягучым рахунку. Захоўваць грошы звыш за тое, што трэба на «чорны дзень», асаблівага сэнсу няма. Таму што абясцэньваюцца і долары, і еўра. Толькі золата можна захоўваць, але яго трэба было купляць 1,5-2 гады таму, а зараз ужо няма сэнсу. Хто можа хатку купіць ці ўчастак... А людзі, у якіх пабуйней капіталы, свае праблемы вырашаць. Могуць у замежным банку захоўваць, нелегальна, зразумела, ці купіць вілу ў Іспаніі».

Дырэктар Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пётр Нікіценка трымае грошы ў беларускіх рублях, пад 12 працэнтаў гадавых.

«Па вялікім рахунку, я заўсёды вяду гаворку, што трэба мінімальна пакінуць валюту на ўнутраным рынку. Пакінуць яе толькі для знешніх аплат. А для ўнутранага абарачэння, як у любых развітых краінах, павінна функцыянаваць свая грашовая сістэма».

Эканаміст Сяргей Чалы трымае грошы ў наяўных доларах. Яшчэ да снежня яны ляжалі ў банку, а пасля эксперт вырашыў іх зняць.

«Захоўваю ў наяўных доларах з канца мінулага года. Нічога тут незвычайнага. Проста сіла звычкі і зручнасці», — дадае ён.

 

Источник: Еврорадио

 

Tagged under
  • ,

Leave a comment

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

https://ekonomika.by

For customize module in special position

https://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family