wrapper

Новости - слайдер на главной

06-04-12-16Пра радасці і няўзгоды пенсійнага жыцця ў Латвіі мы стараліся расказаць максімальна нейтральна. А высновы няхай робяць самі чытачы.

АБАРВАНЫ ПАЛЁТ

Найперш трэба адзначыць, што ў 2008 і 2009 гадах у выніку глабальнага фінансавага крызісу Латвія вельмі моцна пацярпела: спыніўся прыток вонкавага капіталу, і ў краіне пачалася рэцэсія. Унутраны валавы прадукт (ВУП) абваліўся на чвэрць!

У 2009 годзе Латвія перажыла самае рэзкае падзенне ўзроўню эканомікі сярод краін ЕС — ажно на 18%. І гэта пры тым, што ад 2004 і да першай паловы 2008 года латышская эканоміка расла найбольшымі тэмпамі ў Еўрасаюзе, і ў 2006 годзе прырост ВУП складаў 12,2%.

Натуральна, эканамічны крызіс адбіўся на дабрабыце жыхароў краіны. Моладзь пачала актыўна іміграваць у Заходнюю Еўропу (адкрытыя межы гэтаму спрыяюць). Сталыя людзі навучыліся зацягваць паясы.

Масавая міграцыя людзей эканамічна актыўнага ўзросту адмоўна адбіваецца на магчымасці бюджэту дапамагаць старым. Інфармацыйнае агенцтва Leta паведамляе, што на канец 2011 года пенсію па ўзросце атрымлівалі 481 745 чалавек. Яе сярэдні памер у гэтым жа годзе складаў 184,72 лата*. У снежні мінулага года большасць пенсіянераў — 186 000 чалавек — атрымлівалі пенсію ад 150 да 180 латаў; пенсію менш за 100 латаў атрымлівалі 28 400 чалавек, а больш за 300 латаў – 24 100 пенсіянераў. Пры гэтым, паводле даных арганізацыі Eurostat, прыкладна 35% пенсіянераў Латвіі жывуць за мяжой беднасці.

Найбольшую страту кішэням пенсіянераў нясуць камунальныя плацяжы. У зімовы перыяд яны могуць нават перавышаць мінімальную пенсію па ўзросце. Многія пенсіянеры вымушаны шукаць падпрацоўку ці здаваць частку свайго жытла ў арэнду (дарэчы, гэтыя спосабы пошуку дадатковых сродкаў на жыццё распаўсюджаны і ў Беларусі).

Вельмі істотна, што з 2014 па 2020 год пенсіённы ўзрост у Латвіі паступова вырасце з 62 да 65 гадоў для жанчын і мужчын адпаведна.

ЧАС, КАЛІ ЦІКАВІЦЬ НЕ ПОБЫТ

Спадарыня Эрыка са сваёй сяброўкай бавілі час у восеньскім парку. Распавядаць пра жыццё пенсіянера ў Латвіі яны не надта жадалі. "Чым мы можам быць вам ужо цікавымі?" — здзіўлялася Эрыка, тым не менш на некалькі пытанняў для "Тут і цяпер" пагадзілася адказаць.

Напрыканцы размовы спадарыня Эрыка па-філасофску заўважае, што ў кожнай дзяржаве ёсць "і добрае, і кепскае".

— У мяне ёсць суседзі беларусы, — кажа жанчына. — Калі б тут было так ужо невыносна, то яны з'ехалі б у Беларусь.

— Ведаеце, цягам апошніх год нічога для нас, пенсіянераў, не змянілася. Да крызісу двойчы на год пенсіі індэксавалі, а цяпер няма грошай у бюджэце і такога не робяць. Праўда, абяцаюць, што з 2014 года зноў будуць індэксаваць пенсіі. Гэта добра, бо ёсць жа інфляцыя, грошы абясцэньваюцца, — распавядае пра будзённыя клопаты латышскіх пенсіянераў спадарыня Эрыка. — Лекі ў нас дарагія, а ў параўнанні з расійскімі коштамі дык і ўвогуле вар'яцкія. Праўда, некаторыя лекі можна набываць па рэцэпце са зніжкай. Напрыклад, такую палёгку маюць сардэчнікі, хворыя на цукровы дыябет. Яшчэ ў нас бясплатна можна зрабіць аперацыю. Але гэта калі па чарзе. Калі ж тэрмінова, то платна. Папулярная ў пажылых людзей такая аперацыя: паставіць эндапратэз у сустаў сцягна. Вы ж ведаеце, што гэта сапраўдная праблема, пажылыя людзі часта маюць складаныя пераломы ў гэтым месцы. Дык паставіць такі эндапратэз за грошы каштуе прыблізна 1000 лат. Гэта многім не па кішэні.

Размаўляем пра магчымасці для адпачынку, буйных пакупак і пра тое, што ўвогуле цікава сталаму чалавеку. Згадваю пра лецішчы, на якіх многія беларускія пенсіянеры працуюць ад вясны да позняй восені.

— Лецішчы і тут у многіх ёсць, але не шыкоўныя, канечне. Гэта ў маладых людзей такія раскошныя дамы бываюць, у нас простыя, сад вакол дома, кветкі... Наконт пакупак, дык я перад пенсіяй шмат што набыла, тым і карыстаюся акуратна. Навошта мне цяпер новая мэбля? – усміхаецца спадарыня. — Цяпер побытавыя рэчы ўвогуле не надта цікавяць.

— А што цікавіць?

— З'есці нешта добрае, з'ездзіць на ўзбярэжжа прагуляцца...

У Латвіі ёсць мора, хай сабе і халоднае Балтыйскае, але мясцовым жыхарам яно не менш мілае, чым беларусам свае рэчкі-азёры. Спадарыня Эрыка ездзіць на мора ці на пачатку лета, ці напрыканцы, калі людзей там няшмат. Гаворыць, што прахалода – гэта нават добра, бо спёку пераносіць цяжэй, а так можна доўга шпацыраваць, дыхаць паветрам. У далёкія краіны мая суразмоўца цяпер не ездзіць – не дазваляюць сродкі, ды і няма асаблівага жадання.

— Цяпер усе хочуць ехаць вучыцца за мяжу, кажуць, што там танней, больш цікава. Межы зноў-такі адкрытыя, — і прыгадвае пра свае візіты ў замежжа. — Я памятаю, як у часы сваёй маладосці ездзіла ў Берлін, дык нас так старанна правяралі! Па адным у вагон цягніка запускалі.

Напрыканцы размовы спадарыня Эрыка па-філасофску заўважае, што ў кожнай дзяржаве ёсць "і добрае, і кепскае".

— У мяне ёсць суседзі беларусы, — кажа жанчына. — Калі б тут было так ужо невыносна, то яны з'ехалі б у Беларусь.

Працяг артылкула чытайце тут

 

Автор: Вольга ХВОІН

Источник: Тут i цяпер


 

Tagged under
  • ,

Leave a comment

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

https://ekonomika.by

For customize module in special position

https://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family