wrapper

Новости - слайдер на главной

nobel1Вядоўца аўтарскай рубрыкі “Юбіляры-2010” на партале ЭКАНОМІКА.BY Артур Яфімаў дзеліцца з нашымі чытачамі сваімі ўражаннямі ад прысуджэння чарговай Нобелеўскай прэміі па эканоміцы, а таксама распавядае пра Пітэра Дайманда і іншых сёлетніх нобелеўскіх лаўрэатаў.

 

 

Замест прадмовы


Шаноўныя сябры! Я збіраўся трошкі напісаць пра асобу Пітэра Дайманда сёлета ў красавіку (яму споўнілася 70 год), бо вылучыў яго імя ў спіс 45 юбіляраў (гл. яго) яшчэ ў снежні мінулага года (дакладней, у канчатковым спісе было 46 персон, разам з цёзкам Артурам Голдбергерам, які пайшоў з жыцця 11 снежня 2009 г., пра што я даведаўся значна пазней). Але праз недахоп часу прыйшлося скараціць кола эканамістаў, пра якіх жадаю ўзгадаць, да 12 асобаў, у лік якіх Пітэр з прычыны яго адносна маладога веку (у параўнанні з Альбертам Гіршманам, Лорэнсам Клейнам ці Ганнай Шварц) не патрапіў. Думаў, паколькі ён макраэканаміст, напішу тады, калі дасягне ўзросту 80-90 гадоў, але абставіны склаліся інакш. 

Дарэчы, што тычыцца мажлівых планаў на наступны год, я меркаваў вартым напісаць пра адзінага француза, уганараванага эканамічным Нобелем (за выняткам Жэрара Дэбрё, які нарадзіўся ў Францыі і паехаў у ЗША ў 27 год, а пасля там застаўся) і другога з доўгажыхароў сярод эканамічных набелістаў Марыса Але, якому 31 траўня 2011 споўнілася бы цудоўных 100 год, але падчас азнаямлення з інфармацыяй пра сёлетніх лаўрэатаў 11 кастрычніка даведаўся, што біялагічна старэнькі, але жвавы і інтэлектуальна актыўны Марыс 9 кастрычніка пакінуў гэты свет. Доўгая, светлая памяць гэтаму даследчыку і перш за ўсё, чалавеку...

Але звернемся да спадара Пітэра. Я рады, што ён атрымаў найвышэйшую з узнагародаў, пра якую можа толькі марыць сучасны эканаміст. Услед за Полам Кругманам я таксама выгукну: “Гэй, шаноўны Пітэр! Так трымаць! Як жа я рады за цябе!”. Натуральна, што ён не пачуе, але Вы, шаноўныя чытачы, будзеце сведкамі майго духоўнага ўздыму, а гэта таксама добра. Натуральна, што Пітэр – не зусім той макраэканаміст, якога я жадаў бы бачыць чарговым лаўрэатам (сярод пяці найбольш мажлівых) у кастрычніку штогод (апошнім быў у 2006 г. “па-зашкольны” Эдмунд Фелпс), але ў першую дваццатку персон, пэўна, я бы яго ўлучыў. Ніжэй я трошкі напісаў пра некаторыя акалічнасці, сувязаныя з жыццёвым і прафесійным шляхам Пітэра. Даруйце, калі ласка, павярхоўнасць і пэўныя памылкі, адносную малалікасць далейшых крыніц. Але я імкнуўся, каб прадстаўнікі маёй нацыі (сярод іншых у свеце) у яе мове таксама крыху даведаліся пра аднаго з новых лаўрэатаў. Адным словам, прыемнага чытання, дарагія сябры.


ЗВЕСТКІ ПРА ЦЯПЕРАШНЯГА НОБЕЛЕЎСКАГА ЛАЎРЭАТА – Пітэра Дайманда


Некаторыя біяграфічныя звесткі

Пітэр Дайманд (Peter Arthur Diamond) нарадзіўся ў буйнейшым амерыканскім горадзе Нью-Йорку 29 красавіка 1940 года. Бацька Дэніэл быў адвакатам, маці Дора – хатняй гаспадыняй.

Вышэйшую адукацыю атрымаў у прэстыжным Ельскім універсітэце, дзе стаў бакалаўрам-выдатнікам у галіне матэматыкі ў 1960 г. Тут на яго станаўленне як даследчыка аказаў уплыў Ц’ялінг Купманс, у якога ён кароткі час працаваў памочнікам. Доктарскую ступень па эканоміцы за дысертацыю, прысвечаную пытанням эканамічнага росту, якую ён пісаў пад кіраўніцтвам Пола Самуэльсана, Роберта Солаў і Франкліна Фішэра, атрымаў у 1963 г. у Масачусецкім Тэхналагічным Інстытуце, што знаходзіцца ў прадмесці Бостана г. Кембрыджы (далей – МТІ), калі яму было 23 гады (што, дарэчы, з’яўляецца амаль рэкордам – сярод усіх 67 Нобелеўскіх лаўрэатаў па эканоміцы на сённяшні дзень гэта амаль самы малады доктар, разам з Джозэфам Стыгліцам, які атрымаў прэмію ў 2001 г. і стаў доктарам у тым самым МТІ у 1966; Леанідам Кантаровічам, які стаў лаўрэатам у 1975 г. і атрымаў ступень доктара фізіка-матэматычных навук у Ленінградскім універсітэце ў 1935 г. без абароны дысертацыі; Васілём Лявонцевым, які атрымаў прэмію ў 1973 г. і стаў доктарам у Берлінскім універсітэце ў 1928 г. Сапраўдными жа рэкардсмэнамі (22 гады) з’яўляюцца Фрыдрых Гаек і Джон Нэш).

Пасля абароны дысертацыі ён кароткі перыяд працаваў у Каліфарнійскім універсітэце ў Бэрклі (у 1963-65 гг. старшым выкладчыкам, у 1965-66 гг. в.а. дацэнта), а потым – з 1966 г. і да сёння – на эканамічным факультэце МТІ: дацэнтам у 1966-70 гг., прафесарам у 1970-88 гг., іменным прафесарам у 1989-97 гг. (у тым ліку займаў пасаду імя вялікага Пола Самуэльсана [яшчэ пры жыцці самога Пола] у 1992-97 гг.). Кароткі перыяд быў дэканам эканамічнага факультэта ў 1985-86 гг. З 1997 г. ён займае найвышэйшую пасаду прафесара інстытута.

Быў запрошаным прафесарам у некалькіх універсітэтах па ўсім свеце, у т.л. у прэстыжных Кембрыджы, Оксфардзе, Гарвардзе.

Чалец уплывовых Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі (віцэ-прэзідэнт, 1986, прэзідэнт, 2003), Эканаметрычнага таварыства (з 1968 г., першы віцэ-прэзідэнт, 1990, прэзідэнт, 1991), а таксама Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (з 1978 г.), Нацыянальнай Акадэміі навук ЗША (з 1984 г.), іншых арганізацый. Даследчык Нацыянальнага бюро эканамічных даследаванняў (з 1991 г).

Уваходзіў у склад рэдакцыйных калегій такіх уплывовых навуковых часопісаў, як Journal of Economic Theory (у 1969-71 гг.) і American Economic Review (у 1979-81 гг.).

Мажліва, найбольш значнай узнагародай да Нобелеўскай прэміі, была прысуджаная ў 1994 г. (у першы ж год) прэмія па эканоміцы імя Эрвіна Плейна Немера, што надаецца з 1994 г. аднаму даследчыку раз у два гады ў Паўночна-Заходнім універсітэце, якую атрымалі пасля яшчэ тры будучыя набелісты, у т.л. макраэканаміст Эдвард Прэскот.

Можна ўзгадаць кур’ёзны выпадак, сувязаны са спробай уключыць Пітэра ў склад Рады кіраўніцтва Федэральнай Рэзервавай сістэмы ЗША, каб заняць пасады, якія пустуюць ужо на працягу паўтара-двух год: сёлета, у дзень 70-гадовага юбілею прафесара прэзідэнт Барак Абама вылучыў яго імя (разам з дзвюма жанчынамі) на разгляд Сенату. Але апошні падтрымаў толькі прадстаўніц прыгожага пола, адрыніўшы кандыдатуру будучага набеліста 5 жніўня, яшчэ да пачатку галасавання. Уплывовы сенатар-рэспубліканец патлумачыў прычыну адмовы тым, што Пітэру не хапае прафесійнага досведу ў сферы манетарнай эканомікі. Насуперак гэтаму, 13 верасня 2010 г. Пітэр ізноў быў высунуты на гэтую пасаду прэзідэнтам. Будзем спадзявацца, што на гэты раз ён будзе падтрыманы заканадаўцамі.

Ажаніўся з Прысцылай (Кейт) Майрык 16 кастрычніка 1966 года. Мае двух сыноў: Мэцью і Эндру.

Прыхільнік Дэмакратычнай партыі ЗША. Аматар бейсбола.

Асаблівасці ўнёска ў эканамічную навуку 
і прычыны ўганаравання Нобелеўскай прэміяй у прыватнасці


Асноўнымі сферамі прафесійнага інтарэсу Пітэра Дайманда, згодна з ягонымі ўласнымі дадзенымі 2002 г., з’яўляюцца агульныя праблемы развіцця дзяржаўнага сектара нацыянальнай гаспадаркі, а таксама такія пытанні макраэканомікі, як паводзіны коштаў, хістанні і цыклы бізнэсовай актыўнасці. Сярод дваццаці працаў, якія лаўрэат падаў у тым самым годзе ў якасці галоўных, ёсць тыя, што прысвечаны апісанню праблем нявызначанасці ў эканоміцы; разгляду мадэляў пошуку раўнавагі; праблем сацыяльнай абароны насельніцтва, у т.л. сферы аховы здароўя; падаткаабкладання; розных макраэканамічных пытанняў – гаспадарчага росту, беспрацоўя, нацыянальнага доўгу, грашовага абарачэння. У якасці важнейшага свайго навуковага дасягнення лаўрэат падае працу ў кірунку стварэння мікраэканамічнага фундатавання макраэканомікі – злучэння вальрасіянскай мадэлі агульнай раўнавагі з кейнсіянскімі, манетарысцкімі, новакласічнымі макрапастулатамі.

Згодна з уласным прафесійным нарысам, з 1978 па 2010 гг., ён быў аўтарам, сааўтарам і рэдактарам 12 кніг, сярод якіх варта вылучыць сувязаную з фармулёўкай надання Нобелеўскай прэміі выдадзеную ў 1984 г. невялікую па колькасці старонкаў манаграфію “A Search Equilibrium Approach to the Micro Foundations of Macroeconomics” (Метад пошуку раўнавагі ў стварэнні мікраэканамічных асноў макраэканомікі) (тэкст лекцый памяці Кнута Віксэля).

П. Дайманд ва ўзросце 29 гадоў у пустыні Сіная П. Дайманд разам з сынамі на стадыёне ў 2006 г.

П. Дайманд ва ўзросце 29 гадоў у пустыні Сіная

П. Дайманд разам з сынам на стадыёне ў 2006 г.

За перыяд з пачатку 1964 г. па пачатак 2010 г. выдаў каля 138 артыкулаў, каментароў, раздзелаў кніг, прысвечаных розным галінам эканамічнай навукі, у т.л. напісаных з рознымі калегамі, сярод якіх пяць ранейшых Нобелеўскіх лаўрэатаў: Ц’ялінг Купманс, Джэймс Мірліс, Дэніэл Макфадэн, Джозэф Стыгліц, Эрык Маскін.

П. Дайманд падчас перавыбрання ў Рыме 18 чэрвеня 2004 г. П. Дайманд разам з калегай па МТІ А. Бланшарам на паседжанні ў студзені 2005 г.

П. Дайманд падчас перабывання ў Рыме 18 чэрвеня 2004 г.

П. Дайманд разам з калегай па МТІ А. Бланшарам на паседжанні ў студзені 2005 г.

Афіцыйная фармулёўка Камітэта па выбару Нобелеўскіх прэмій у эканоміцы Шведскай Каралеўскай Акадэміі навук (які цяпер складаецца з пяці прафесараў эканомікі і аднаго – сацыялогіі, і працуе ў гэтым складзе апошні год, бо па статуту ён выбіраецца на тры гады, г.зн. 2008-2010) гучыць як “for their analysis of markets with search frictions” (за іх даследаванні рынкаў з наяўнасцю выдаткаў пошуку) [гл., калі ласка, галоўную старонку прэміі на арыгінальным сайту: nobelprize.org/nobel_prizes/economics/laureates/2010/].

П. Дайманд на паседжанні ў верасні 2007 г. П. Дайманд
П. Дайманд - здымак зроблены ў дзень аб'яўлення лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі 11 кастрычніка 2010 г.

П. Дайманд на паседжанні ў верасні 2007 г.

П. Дайманд падчас перабывання ў Рыме 18 чэрвеня 2004 г.

П. Дайманд - здымак зроблены ў дзень аб'яўлення новых лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі 11 кастрычніка 2010 г.

Як папулярна патлумачыць сутнасць унёска ў эканамічную тэорыю і практыку, за які 11 кастрычніка Пітэр Дайманд разам з амерыканцам Дэйлам Мортэнсенам і грамадзянінам Кіпру і Вялікай Брытаніі Крыстаферам Пісарыдэсам атрымалі Нобелеўскую прэмію? Ці актуальнымі зараз з’яўляюцца ідэі лаўрэатаў?

Натуральна, што адным з негатыўных наступстваў цяперашняга сусветнага гаспадарчага крызіса з’яўляецца павелічэнне ўзроўню беспрацоўя, якое зараз складае ў ЗША каля 9,6%. Пры гэтым, г.зв. натуральны ўзровень беспрацоўя, які прадугледжвае поўную занятасць працаўнікоў у нацыянальнай эканоміцы і складаецца толькі з тых асобаў, якія шукаюць новае працоўнае месца ці пераходзяць з аднаго на другое (фрыкцыйнае беспрацоўе) і тых, чыя прафесійная кваліфікацыя па прычыне адсутнасці попыту на рынку працы на яе не дазваляе знайсці адпаведнае месца ўладкавання (структурнае беспрацоўе), павінен быць у межах 5-7%. Такім чынам, цяперашняя колькасць беспрацоўных на 3-5% у буйнейшай эканоміцы свету перавышае натуральны яго ўзровень (гэта кан’юнктурнае беспрацоўе). Як ім знайсці новае месца працы? Як адміністрацыя Барака Абамы можа паспрыяць хутчэйшаму стварэнню дастатковай колькасці працоўных месцаў, каб знізіць напружанасць на рынку працы?

У рэальнай эканоміцы, якая часам не адпавядае пабудаваным тэарэтыкамі мадэлям, асоба, якая прапануе свой працоўны рэсурс (потым ён пераўтвараецца ў фактар вытворчасці “праца”) на адпаведным рынку працы (працаўнік) і асоба, якая шукае новых спецыялістаў з прычыны патрэбы ў іх для развіцця пэўнай дзейнасці (працадаўца), часта адразу не спатыкаюцца. Патрэбен час і грашовыя выдаткі, каб ім знайсці адзін аднаго. Таму ў працэсе пошуку (search) імі адзін аднаго ўзнікаюць выдаткі (трэнне, фрыкцыі) (frictions), якія павінны быць найменшымі. Ва ўмовах такога пошуку на г.зв. рынках пошуку (search markets) існуюць вакансіі, якія не могуць быць зараз запоўненыя (job openings) і пэўная колькасць асобаў, якія шукаць адпаведныя вакантныя працоўныя месцы (job seekers, job hunters). У макраэканоміцы і эканоміцы працы (а менавіта ў сумесным прадмеце даследавання гэтых навук і палягае сутнасць унёска лаўрэатаў, адзначаных прэміяй) існуе цікавая залежнасць, якая называецца крывая Бэверыджа. Яна адлюстроўвае суадносіны паміж узроўнем вакантнасці [прапорцыя колькасці вольных месцаў да эканамічна актыўнага насельніцтва] (vacancy rate) [часам прасцей – колькасцю вакантных месцаў] і ўзроўнем беспрацоўя (unemployment rate) [часам прасцей – колькасцю беспрацоўных] (гл., калі ласка, розныя малюнкі крывой ніжэй). Залежнасць гэта мае зваротна прапарцыйны характар, г.зн. у нацыянальнай гаспадарцы будзе бóльш беспрацоўных, калі колькасць вольных працоўных месцаў будзе невялікай. У розных фазах бізнэсовага цыклу адпаведныя ім кропкі на крывой знаходзяцца вышэй ці ніжэй: тады, калі назіраецца рэцэсія (як зараз у свеце) колькасць вакантных месцаў з дадзеным узроўнем аплаты працы змяншаецца, што падвышае выдаткі пошуку (фрыкцыі) і павялічвае ўзровень беспрацоўя за кошт тых, хто страціў працу і не можа яе знайсці (г.зн. падвышае ўзровень фрыкцыйнага беспрацоўя ці беспрацоўя пошуку новага месца), а калі гаспадарчая актыўнасць ажыўляецца і назіраецца эканамічны ўздым, тады з’яўляецца дадатковая колькасць новых працоўных месцаў з лепшым узроўнем аплаты працы і адпаведна, колькасць беспрацоўных змяншаецца.

Эканамічная мадэль для аналізу рынку працы, якая больш глыбока тлумачыць сутнасць крывой Бэверыджа, пабудаваная трыма лаўрэатамі, называецца мадэллю Дайманда-Мортэнсена-Пісарыдэса (DMP model). Паводзіны на рынку пошуку новага месца (search market) грунтоўна падаў Пітэр Дайманд, а другія два лаўрэаты паглыбілі яго тэарэтычныя здабыткі і дастасавалі іх да рынку працы. Сярод іншага, мадэль паказвае вынікі ўплыву дзяржаўнай палітыкі на развіццё працоўных адносінаў у грамадстве. Адной з цікавых практычных высноў даследчыкаў з’яўляецца сцверджанне, што больш высокі ўзровень дапамогі па беспрацоўю спрыяе росту яго ўзроўню і павелічэнню часу пошуку новага месца працы.

Тэорыя лаўрэатаў можа быць дастасаваная таксама для аналізу іншых рынкаў у народнай гаспадарцы, напрыклад, жыллёвага ці фінансавага (гл., калі ласка, таксама слайды, паказаныя прафесарам Перам Круселам на цырымоніі аб’яўлення лаўрэатаў у Стакгольме 11 кастрычніка 2010 г).

Трыо лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 2010 г. - постэр
Стылізаваны малюнак трох лаўрэатаў, змешчаны ў брытанскім часопісе The Economist

Трыо лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 2010 г. - постэр

Стылізаваны малюнак трох лаўрэатаў, змешчаны ў брытанскім часопісе The Economist

Пітэр Дайманд з’яўляецца чацвёртым эканамістам (і макраэканамістам таксама), які атрымаў Нобелеўскую прэмію ў сваёй галіне, будучы штатным прафесарам МТІ. Раней імі былі вялікі і ўплывовы, “творца доўгатэрміновага фундаменту” эканамічнага факультэта МТІ Пол Самуэльсан (лаўрэат 1970 г., працаваў у МТІ у 1940-2009 гг.), італьянскі эмігрант Франка Мадыльяні (лаўрэат 1985 г., працаваў у МТІ у 1962-2003 гг.), а таксама Роберт Солаў (лаўрэат 1987 г., працуе ў МТІ з 1950 г.). Усе яны, як і Пітэр, раней атрымалі тут найвышэйшы акадэмічны ранг і пасаду “прафесара інстытута”. Усе яны, як і Пітэр, раней былі прэзідэнтамі Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі і Эканаметрычнага таварыства. Усіх гэтых чатырох эканамістаў, гледзячы на сталы час іх перабывання ў штаце і прафесійны ўплыў у МТІ, без вялікага перабольшвання можна назваць “тытанамі” эканамічнага факультэта МТІ. А калі пайсці ў разважаннях далей і ўлічыць ранейшы і сучасны ўплыў гэтага факультэта на развіццё эканамічнай навукі ў ЗША і больш – у свеце, дык можна з радасцю канстатаваць, што колькі дзён таму Шведская Каралеўская Акадэмія навук чарговы раз пацвердзіла высокі акадэмічны статус чарговага прафесара-эканаміста з МТІ.

	09 П. Дайманд выступае на прэсавай канферэнцыі ў МТІ з нагоды ўшанавання Нобелеўскай прэміі 11 кастрычніка 2010 г.
П. Дайманд азіраецца на таго, хто задае пытанне падчас прэсавай канферэнцыі ў МТІ з нагоды ўшанавання Нобелеўскай прэміі 11 кастрычніка 2010 г.

П. Дайманд выступае на прэсавай канферэнцыі ў МТІ з нагоды ўшанавання Нобелеўскай прэміяй 11 кастрычніка 2010 г.

П. Дайманд азіраецца на таго, хто задае пытанне падчас прэсавай канферэнцыі ў МТІ з нагоды ўшанавання Нобелеўскай прэміяй 11 кастрычніка 2010 г.

П. Дайманд у роздуме пасля прэсавай канферэнцыі ў МТІ з нагоды ўшанавання Нобелеўскай прэміі 11 кастрычніка 2010 г.
П. Дайманд разам з рэктарам МТІ С'юзан Хокфілд

П. Дайманд у роздуме на прэсавай канферэнцыі ў МТІ з нагоды ўшанавання Нобелеўскай прэміяй 11 кастрычніка 2010 г.

П. Дайманд разам з рэктарам МТІ С'юзан Хокфілд

Тытульная старонка сайту МТІ 11 кастрычніка 2010 г.

Тытульная старонка сайту МТІ удзень 11 кастрычніка 2010 г.

Можна павіншаваць лаўрэата, даслаўшы яму ліст па-ангельску на адрас: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.

 

Падчас слуханняў па яго кандыдатуры ў Раду кіраўніцтва ФРС у ліпені 2010 г.
У сваім кабінеце пасля ў МТІ пасля прэсавай канферэнцыі 11 кастрычніка 2010 г. 16

П. Дайманд падчас слуханняў па яго кандыдатуры ў Раду кіраўніцтва ФРС у ліпені 2010 г.

П. Дайманд у сваім кабінеце ў МТІ пасля прэсавай канферэнцыі 11 кастрычніка 2010 г.

Удзельнікі прэсавай канферэнцыі ў Стакгольме, ня якой былі названы імёны Нобелеўскіх лаўрэатаў па эканоміцы 11 кастрычніка 2010 г.
17

Удзельнікі прэсавай канферэнцыі ў Стакгольме, на якой былі названы імёны чарговых Нобелеўскіх лаўрэатаў па эканоміцы 11 кастрычніка 2010 г.

 

Трошкі крыніцаў для больш глыбокага азнаямлення з асобай і поглядамі лаўрэата
[друкаваныя ёсць у Нацыянальнай бібліятэцы]


Аўтарскіх

•    персанальная старонка на сайту МТІ: econ-www.mit.edu/faculty/pdiamond;

•    curriculum vitae па стану на сакавік 2010 г.: econ-www.mit.edu/files/5411;

•    друкаванае кароткае curriculum vitae:
Diamond, Peter Arthur // Who’s Who in Economics. – 4th ed. – Ed. by M. Blaug and H.R. Vane. – Cheltenham and Northampton: Edward Elgar, 2003. – P. 201-202;

•    спіс артыкулаў, выступаў і даследчых папер, выдадзеных/створаных з 1999 г.:
econ-www.mit.edu/faculty/pdiamond/papers [іх можна спампаваць],
сярод якіх варта асобна вылучыць інтэрвію, дадзенае 12 ліпеня 2006 г., а пасля надрукаванае ў галіновым прафесійным часопісе Macroeconomic Dynamics, №4 за 2007 г.:
econ-www.mit.edu/files/1573;
•    падрабязны пералік пераважнай большасці працаў Пітэра Дайманда на сайту RePEc [некаторыя з іх можна вольна спампаваць]: ideas.repec.org/e/pdi24.html ці econpapers.repec.org/RAS/pdi24.htm;

•    спіс першых дзесяці найбольш цытаваных артыкулаў, змешчаны на спецыялізаваным пашуковым сэрвісе Google Scholar: 
scholar.google.com/scholar?q=peter+diamond&hl=en&btnG=Search&as_sdt=20000000001&as_sdtp=on [сем з іх можна спампаваць, таксама можна глядзець наступныя старонкі з далейшымі публікацыямі], сярод якіх я асабліва раю азнаёміцца (ў сувязі з фармулёўкай надання Нобелеўскай прэміі) з двума (яны пададзены ў спісе крыніц падрабязнага тлумачэння матывацыі ўганаравання, прадстаўленага чальцамі Камітэта па выбару Нобелеўскіх прэмій у эканоміцы), што выдадзены ў 1982 г. [для іх разумення трэба мець адпаведную тэарэтычную і матэматычную падрыхтоўку]:
-    трэці па колькасці цытат – 
“Aggregate Demand Management in Search Equilibrium” (Кіраванне супольным попытам у мадэлях пошуку раўнавагі), Journal of Political Economy:
econ.blog.us/Teaching_Folder/Econ_202b/readberk/Diamond.pdf [якасць сканавання сярэдняя];
-    дзевяты па колькасці цытат – 
“Wage Determination and Efficiency in Search Equilibrium”(Вызначэнне ўзроўню заробкавай платы і прадукцыйнасці ў мадэлях пошуку раўнавагі), Review of Economic Studies:
nb.vse.cz/~BARTONP/mae911/diamond.pdf;

•    артыкул у выдатным слоўніку, які раю прачытаць: The New Palgrave: A Dictionary of Economics / Ed. by J. Eatwell, M. Milgate and P. Newman. – Basingstoke and New York: Palgrave, 2004. – Vol. 4. (Q-Z). – P. 273-279: Search Theory;

•    сумесны артыкул прафесараў МТІ Аліўе Бланшара і Пітэра Дайманда, прысвечаны матэматычнай фармалізацыі крывой Бэверыджа і знаходжанню яе графічнага адлюстравання для эканомікі ЗША у перыядзе 1952-88 гг. (мае сціплую назву “The Beveridge Curve” і надрукаваны ў прэстыжным макраэканамічным часопісе Brookings Papers on Economic Activity, №1 за 1989 г.):
road.uww.edu/ROAD/ahmady/IndepStudy/unemployment/Blanchard_Diamond_1989.pdf;

•    старонка сайту Нобелеўскага фонду, прысвечанага Пітэру Дайманду:
nobelprize.org/nobel_prizes/economics/laureates/2010/diamond.html [закаўленых раю наведваць яе на працягу мінімум года з гэтага месяца, бо пазней тут, пэўна, з’явяцца аўтабіяграфія, здымкі, тэкст і слайды Нобелеўскай лекцыі, яе відэазапіс, відэазапіс інтэрвію, спасылкі на іншыя крыніцы і г.д.];

•    кароткі відэазапіс прэсавай канферэнцыі Пітэра, якая адбылася ў МТІ 11 кастрычніка сёлета:
youtube.com/watch?v=7BAplHRIWRU [частка 1];
youtube.com/watch?v=AS-CvJPPjvQ&feature=related [частка 2].

Тлумачэнне прафесара Т. Крусела - слайд 1
Тлумачэнне прафесара Т. Крусела - слайд 2

Тлумачэнне прафесара П. Крусела  - слайд 1

Тлумачэнне прафесара П. Крусела  - слайд 2

Тлумачэнне прафесара Т. Крусела - слайд 3
34

Тлумачэнне прафесара П. Крусела  - слайд 3

Тлумачэнне прафесара П. Крусела  - слайд 4

Тлумачэнне прафесара Т. Крусела - слайд 5
Тлумачэнне прафесара Т. Крусела - слайд 6

Тлумачэнне прафесара П. Крусела  - слайд 5

Тлумачэнне прафесара П. Крусела  - слайд 6

Тлумачэнне прафесара Т. Крусела - слайд 7

Тлумачэнне прафесара П. Крусела  - слайд 7

Іншых аўтараў

•    відэазапіс цырымоніі аб’яўлення новых лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 11 кастрычніка 2010 г.: nobelprize.org/mediaplayer/index.php?id=1377 [яго можна спампаваць] [асабліва раю звярнуць увагу на тлумачэнне сутнасці дасягненняў лаўрэатаў, дадзенае з выкарыстаннем слайдаў прафесарам Перам Круселам];

•    відэазапіс кароткага інтэрвію прафесара Пера Крусела, дадзенага пасля цырымоніі аб’яўлення 11 кастрычніка 2010 г., прысвечанага папулярнаму тлумачэнню асаблівасцяў эканамічнай мадэлі, створанай лаўрэатамі: nobelprize.org/mediaplayer/index.php?id=1378 [яго можна спампаваць];

•    відэазапіс кароткай навіны (тэлеканал Bloomberg, 11 кастрычніка 2010), дзе разглядаецца нядаўнія акалічнасці, сувязаныя з асобай Пітэра Дайманда: youtube.com/watch?v=3-tE_rhRPcE;

•    відэазапіс кароткай навіны (перадача PBS News Hour, 11 кастрычніка 2010), дзе супрацоўнік газеты New York Times Кэтрын Рампэл папулярна тлумачыць сутнасць дасягнення лаўрэатаў: 
youtube.com/watch?v=8rSq7NP2FHY;
pbs.org/newshour/bb/business/july-dec10/nobel_10-11.html (тэкставы варыянт);

•    відэазапіс кароткай навіны (перадача NTD News, 12 кастрычніка 2010), дзе маленькую прамову кажа прафесар Ларс Калмфорс: youtube.com/watch?v=bYJUoTVIbOg;

•    крыху вербальных рэакцый пра ўнёсак новых лаўрэатаў:

-  Search and Employ [брытанскі часопіс The Economist]: www.economist.com/node/17249486;
-  Economists Share Nobel for Studying Job Market [амерыканская газета The New York Times]:
www.nytimes.com/2010/10/12/business/economy/12nobel.html?_r=3&ref=global-home;
-  What We Learn From Search Models [калонка Пола Кругмана ў The New York Times]:
krugman.blogs.nytimes.com/2010/10/11/what-we-learn-from-search-models/;
-  The Diamond, Mortensen and Pissarides Nobel: Search and Market Frictions [каментар прафесара Барбары Петрангола]: voxeu.org/index.php?q=node/5676;
-  Three Share 2010 Nobel Economic Prize [амерыканскае агенцтва навін Bloomberg]:
www.bloomberg.com/news/2010-10-11/diamond-mortensen-pissarides-win-economics-nobel-for-labor-market-theory.html;
-  Научное обоснование офисного неравенства отметили Нобелевской премией [расійская Ежедневная Газета]: www.gzt.ru/topnews/economics/-nauchnoe-obosnovaniya-ofisnogo-neravenstva-/329099.html?from=1columndownfromindex;
-   Кароткі нарыс прафесара Тайлера Коўэна – асобна пра Пітэра Дайманда [у персанальным блогу на сайту Marginal Revolution]: www.marginalrevolution.com/marginalrevolution/2010/10/peter-a-diamond.html;

Крывая Бевэрыджа (малюнак 1)
Крывая Бевэрыджа (малюнак 2)

Крывая Бэверыджа (малюнак 1)

Крывая Бэверыджа (малюнак 2)

Крывая Бевэрыджа (малюнак 3) Крывая Бевэрыджа (малюнак 4)

Крывая Бэверыджа (малюнак 3)

Крывая Бэверыджа (малюнак 4)

Крывая Бевэрыджа (малюнак 5)
Крывая Бевэрыджа (малюнак 6)

Крывая Бэверыджа (малюнак 5)

Крывая Бэверыджа (малюнак 6)

Крывая Бевэрыджа, змешчаная ў нядаўнім тлумачэнні Камітэту па выбару нобелеўскіх прэмій ў эканоміцы Шведскай Каралеўская Акадэміі навук
Крывая Бевэрыджа, змешчаная ў сумесным артыкуле А. Бланшара і П. Дайманда (малюнак 1)

Крывая Бэверыджа, змешчаная ў нядаўнім тлумачэнні Камітэту па выбару нобелеўскіх прэмій ў эканоміцы Шведскай Каралеўскай Акадэміі навук

Крывая Бэверыджа, змешчаная ў сумесным артыкуле

А. Бланшара і П. Дайманда (малюнак 1)

Крывая Бевэрыджа, змешчаная ў сумесным артыкуле А. Бланшара і П. Дайманда (малюнак 2)
Крывая Бевэрыджа, змешчаная ў сумесным артыкуле А. Бланшара і П. Дайманда (малюнак 3)

Крывая Бевэрыджа, змешчаная ў сумесным артыкуле А. Бланшара і П. Дайманда (малюнак 2)

Крывая Бэверыджа, змешчаная ў сумесным артыкуле

А. Бланшара і П. Дайманда (малюнак 3)


•    некалькі цікавых друкаваных раздзелаў кніг і артыкулаў:

1.    Микроэкономические основы макроэкономики // История экономических учений (современный этап): Учебник / Под общ. ред. А.Г. Худокормова. – М.: Инфра-М, 1998. – С. 395-398;

2.   Рынок труда // Тарасевич Л.С., Гребенников П.И., Леусский А.И. Макроэкономика: Учебник. – 6-е изд., испр. и доп. – М.: Высш. образование, 2005. – С. 193-216;

3.    Д. Сэпсфорд. Рынок труда: безработица и теория поиска // Панорама экономической мысли конца XX столетия / Под ред. Д. Гринэуэя, М. Блини, И. Стюарта. В 2-х т. / Пер. с англ. – СПб.: Экон. школа, 2002. – Т. 1. – С. 561-585;

4.    The MIT Dictionary of Modern Economics / Ed. by D.W. Pearce. – 4th edition. – Cambridge: MIT Press, 1992. – x+474 p. (у перакладзе на расійскую мову: Словарь современной экономической теории Макмиллана / Пер. с англ. – М.: Инфра-М, 1997. – 608 с.) – раю прачытаць невялічкія артыкулы [нумары старонак па перакладу]: equilibrium (равновесие), с. 156; frictional unemployment (фрикционная безработица), с. 195-196; general equilibrium (общее равновесие), с. 202; job search (поиск работы), с. 264-265; job search channels (пути поиска работы), с. 265; microfoundations (микроэкономические основания макроэкономики), с. 322-323; unemployment (безработица), с. 506-507; unemployment equilibrium (равновесие в условиях безработицы), с. 507; vacancies (вакансии), с. 514;

5.    P. Howitt. Macroeconomics: Relations with Macroeconomics // The New Palgrave: A Dictionary of Economics / Ed. by J. Eatwell, M. Milgate and P. Newman. – Basingstoke and New York: Palgrave, 2004. – Vol. 3. (K-P). – P. 273-276 (у перакладзе на расійскую мову: Экономическая теория / Под ред. Дж.Итуэлла, М.Милгейта, П.Ньюмена / Пер. с англ. – М.: Инфра-М, 2004. – С. 485-492).


Склаў: Артур Яфімаў
Крыніца: ЭКОНОМИКА.BY

Leave a comment

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

https://ekonomika.by

For customize module in special position

https://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family