wrapper

Новости - слайдер на главной

07-05-12-23Беларускія эканамісты У. Валетка і В. Наўроцкі правялі даследванне праблем малых гарадоў Беларусі, падчас якога было выдзелена 5 кластараў гарадоў. Вынікі даследвання размешчаны ў артыкуле “Актывізацыя эканамічнага развіцця малых гарадоў Беларусі: вынікі кластэрнага аналізу” на партале ЭКОНОМИКА.BY

 

Згодна з матэрыяламі даследвання, было вылучына 96 малых гарадоў усіх абласцей Беларусі з насельніцтвам менш 20 тыс. чалавек і агульнай колькасцю насельніцтва 988 тыс. чалавек, у іх ліку 22 гарадскія пасёлкі, якія з’яўляліся раённымі цэнтрамі (у іх пражывала 150 тыс. чалавек).

Аналіз быў пабудаваны на падставе мадэльна-арыентаванага падыходу да вызначэньня колькасці і структуры кластэраў у кантрольнай групе, падрабязна апісанага ў Fraley & Raftery. Для вызначэння групаў гарадоў праводзіўся аналіз такіх паказчыкаў, як тэмп росту насельніцтва за перыяд 1989-2006 гг., міграцыйны прырост за 2005-2006 гг. у % да насельніцтва, прыбыўшыя мігранты за 2006 г. у % да насельніцтва, сярэднемесячная заработная плата, тыс. руб., доля занятых на малых прадпрыемствах ад агульнай колькасці занятых, %, доля эканамічна актыўнага насельніцтва у % да насельніцтва, %, сума экалагічных плацяжоў за шкодныя выкіды, тыс.руб. і транспартная даступнасць.

Па ацэнкам аўтараў даследвання, аптымальным для такога набору дадзеных з’яўляецца разбіцце менавіта на пяць наступных кластэраў: недыверсіфікаваныя прамысловыя гарады (5 аб’ектаў), глыбока дэпрэсіўныя гарады (7 аб’ектаў), умерана дэпрэсіўныя гарады (64 аб’екты), гарады-спадарожнікі (5 аб’ектаў) і гарады сярэдняга класу (15 аб’ектаў).

На думку вучоных, для ўсіх вылучаных кластэраў гарадоў неабходным з’яўляецца запуск механізму канкурэнцыі паміж гарадамі і актывізацыя мясцовых уладаў. Таксама вучоныя адзначаюць, что для недыверсіфікаваных прамысловых гарадоў (Кластэр 1, 5 аб’ектаў), гарадоў-спадарожнікаў (Кластэр 4, 5 аб’ектаў) і гарадоў сярэдняга класу (Кластэр 5, 15 аб’ектаў) будзе карыснай палітыка, якая складаецца з дзеянняў і інструментаў, што выкарыстоўваюцца рэгіянальнымі ўладамі розных узроўняў з мэтай павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі перш за ўсё праз стымуляванне развіцця існуючых кластэрных сістэм і сувязяў.

Па меркаванні даследчыкаў, гарады кластэра 4 маюць стартавыя ўмовы для далейшага ўстойлівага развіцця і не патрабуюць спецыяльных мер па актывізацыі апошняга. А развіццё групы гарадоў кластэра 5 у аднолькавай ступені залежыць як ад матывацыі мясцовых уладаў, так і ад рэструктурызацыйнай актыўнасці мясцовых прадпрыемстваў у накірунку кластэр-арыентаванай палітыкі.

У гарадах кластэру 1 неабходна ініцыяваць распрацоўку стратэгій рэструктурызацыі і дыверсіфікацыі мясцовай вытворчасці і развіцця малога бізнесу, заяўляюць вучоныя.

Што датычыць глыбока дэпрэсіўных гарадоў (Кластэр 2, 7 аб’ектаў), то ў такіх гарадах, як адзначаюць У. Валетка і В. Наўроцкі,  неабходна пачаць правядзенне эксперыментаў па актывізацыі развіцця шляхам прадстаўлення большай самастойнасці мясцовым уладам, залічэння ўсіх падаткаў у мясцовыя бюджэты, разглядаць магчымасць іх удзелу ў інфраструктурных праектах.

Па меркаванні аўтараў даследвання, для ўмерана дэпрэсіўных гарадоў (Кластэр 3, 64 аб’екты) могуць быць карыснымі мерапрыемствы, прапанаваныя для кластараў 1 і 2 з улікам мясцовай спецыфікі.

1111

2222

3333.png

4444

Аўтар: Ірына Юрчанка

Крыніца: ЭКОНОМИКА.BY

Leave a comment

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

https://ekonomika.by

For customize module in special position

https://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family