wrapper

Новости - слайдер на главной

ValovichДзяржаўны і грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага, гуманіст, мецэнат-асветнік. 

Нарадзіўся нейдзе каля 1520 года на Гарадзеншчыне. Паходзіў са старажытнага беларускага шляхецкага роду. Першапачатковую добрую адукацыю атрымаў у бацькаўскім доме. Потым, як мяркуе сучасны даследчык Г. Саверчанка, вучыўся ў адным з нямецкіх пратэстанцкіх універсітэтаў, ёсць звесткі, што скончыў Падуанскі універсітэт. 

У 1540-я гады служыў сакратаром у віленскага ваяводы Яна Глябовіча. У 1552 ажаніўся з Фядорай, дачкой Сапегі. Пасада маршалка дворнага дала яму права ўвайсці ў склад гаспадарскай рады. У 1552 каралеўскі пісар. У 1553 В. з полацкім намеснікам С. Давойнам і крамянецкім старостам, пісарам П. Сямашкам быў пасланы ў Маскву, каб заключыць мірнае пагадненне. У час перагавораў дэлегацыя Вялікага княства Літоўскага рашуча выступіла супраць імперскіх прэтэнзій Івана IV Грознага называцца «царом усяе Русі», г. зн. не толькі рускіх, але беларускіх і ўкраінскіх зямель. Валовіч і яго паплечнікі даказвалі, што не толькі Смаленск, але Ноўгарад, Пскоў, Вялікія Лукі і іншыя гарады спакон веку належалі Вялікаму княству Літоўскаму. Нягледзячы на супярэчнасці, 12.9.1553 было падпісана перамір'е да 25.3.1556. Як узнагароду за гэта Валовіч атрымаў ад Жыгімонта II Аўгуста Магілёўскае староства. 

За паслугі каралеве Боне Сфорца ў правядзенні аграрнай рэформы Валовіч атрымаў Усвяцкае і Езярышчанскае староствы. У 1558 разам са сваім аднаверцам, евангелікам-рэфарматарам, віленскім ваяводам Радзівілам Чорным Валовіч вёў перагаворы з маскоўскім паслом Алфёравым, пераконваючы апошняга ў неабходнасці міру паміж Рускай і Беларуска-Літоўскай дзяржавамі, саюзу хрысціянскіх народаў супраць Крымскага ханства і Турцыі. Але Іван IV у 1558 паслаў сваё войска на заваёву Інфлянтаў (Лівоніі). У выніку ўзнікла рэальная пагроза суверэнітэту Беларуска-Літоўскай дзяржавы, бо на падставе пагаднення з Інфлянтамі ў лістападзе 1559 туды быў накіраваны беларуска-літоўскі корпус на чале з Я.Хадкевічам і Ю.Зяновічам. Усведамляючы, да чаго можа прывесці гэты канфлікт, дальнабачны Валовіч усяляк імкнуўся яго нейтралізаваць. У Маскву з мірнай місіяй прыбыў велікакняжацкі пасол М. Валадковіч, які перадаў Адашаву, што «віленскі ваявода Мікалай Радзівіл ды велікакняжацкі пісар Валовіч моцна стаяць на тым, каб між нашымі гаспадарамі панавалі мір і згода». Падтрымліваючы намер Івана IV узяць шлюб з сястрой Жыгімонта II, Валовіч абумоўліваў гэту акцыю падпісаннем «вечнага міру» і захаваннем правоў Вялікага княства Літоўскага на Інфлянты. Аднак Іван IV здолеў уладзіць канфлікт са Швецыяй і ўзнавіў вайну. Вялікае княства Літоўскае вымушана было ў 1562 уступіць у вайну з Маскоўскай дзяржавай, якая ў хуткім часе захапіла Віцебск, Оршу, Дуброўна, Копысь, Шклоў, а 13.2.1563 — і Полацк. Зацяжная Лівонская вайна востра паставіла пытанне пра дзяржаўную унію Вялікага княства Літоўскага з Польшчай.

Паміж беларускімі і літоўскімі магнатамі, з аднаго боку, і польскімі феадаламі, з другога, разгарнуліся спрэчкі наконт прынцыпаў аб'яднання. Разам з Радзівілам Чорным, Р. Хадкевічам і інш. Валовіч быў сярод лідэраў беларуска-літоўскай апазіцыі, якая намагалася максімальна захаваць асноўныя атрыбуты дзяржаўнай незалежнасці Беларуска-Літоўскай дзяржавы ў складзе Рэчы Паспалітай. На вальным сойме1569 у Любліне Валовіч з іншымі членамі беларуска-літоўскай дэлегацыі (віленскі ваявода і канцлер Радзівіл Руды, жамойцкі староста Я.Хадкевіч, падскарбі Нарушэвіч) прапанавалі «Праект уніі» з 15 артыкулаў, якія гарантавалі адносную незалежнасць Вялікага княства Літоўскага. Аднак польскія магнаты і шляхта настойвалі на ўтварэнні унітарнай дзяржавы, што і было зафіксавана ў заключным «Акце аб уніі». У далейшым Валовіч прыкладаў шмат намаганняў, каб аднавіць некаторыя яго пункты. 

Актыўны ўдзел ён прымаў у аграрнай, судова-адміністрацыйнай і іншых рэформах 1550-60-х гадоў. Валовіч разам з юрыстамі А. Ратондусам і П. Раізіем рыхтаваў 2-е вы-данне Статута Вялікага княства Літоўскага, зацверджанага 1.3.1566 на Віленскім вальным сойме. Па яго прапанове ў тэкст Статута быў уключаны артыкул, якім «загранічнікам» (перш за ўсё меліся на ўвазе феадалы Польшчы) забаранялася набываць землі і займаць дзяржаўныя пасады ў межах Вялікага княства Літоўскага (раздзел 3, арт. 4). 

З 1561 Валовіч займаў пасады маршалка дворнага, падскарбія земскага, падканцлера. Па яго iніцыятыве на мірныя перагаворы ў Маскву былі накіраваны 2 пасольствы (1566 і 1569). У складзе велікакняжацкай дэлегацыі Валовіч прымаў удзел у выбары новага караля Генрыха Валуа. Подпіс падканцлера стаіць пад вядомай Варшаўскай канфедэрацыяй, паводле якой прадстаўнікі ўсіх веравызнанняў атрымлівалі роўныя правы ў Вялікім княстве Літоўскім і Кароне. У 1576 каралём і вялікім князем стаў Стафан Баторый, што прынесла Вялікаму княству значныя палітычныя і ваенныя поспехі і карэнны пералом у Лівонскай вайне. Актыўны ўдзел прымаў Валовіч у ваенных дзеяннях, у прыватнасці ў вызваленні Полацка (1579), узяцці Вялікіх Лук (1580) і інш. Разам з А.Сапегам ён стварыў у 1581 Трыбунал — вышэйшы апеляцыйны судовы орган Вялікага княства Літоўскага.

Валовіч — адна з найбольш выдатных постацей у беларускай гісторыі 2-й паловы 16 ст.: памяркоўны і разважлівы дзяржаўны дзеяч, тонкі дыпламат, рэфарматар, мецэнат-асветнік, талерантны чалавек, хоць сам быў евангелік-рэфармат (кальвініст) і застаўся верным гэтаму веравызнанню да смерці. 

Ён шмат зрабіў для пашырэння на роднай зямлі адукацыі, ведаў, кнігадрукавання. Разам з Радзівілам Чорным, яго братам Радзівілам Рудым, Янам Кішкам і інш. Валовіч быў апекуном беларуска-літоўскага рэфармацыйнага руху. На яго сродкі ў 1559 зроблены пераклад твора швейцарскага тэолага-кальвініста Генрыха Булінгера «Пра праўдзівае прыняцце цела і крыві Ісуса Хрыста». На сродкі Валовіча заснавана друкарня ў Нясвіжы. 

Ён дапамог С. Буднаму, М. Кавячынскаму і А. Крышкоўскаму прывезці з Вільні скарынаўскі шрыфт, каб у 1562 у Нясвіжы быў надрукаваны беларускі «Катэхізіс». Валовіч фінансаваў і іншыя беларускія кнігі, у тым ліку «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам», у прадмове да якой С. Будны пісаў: «Часто бо от своей милости слышал есм, якобы рад есть мел подданым своим учителей верных и на размножение книг добрых, накладов обецуеш не жаловати. А не только обецуеш, но и початок сее друкарні нашее твоей милости наклады исперва ещё, якое некое основание уготовали и укрепили». Паводле сцвярджэння С. Буднага, у адным з маёнткаў Валовіч прапаведнікам быў вядомы ў Беларусі сацыяльны радыкал Якуб з Калінаўкі, які сцвярджаў: «Не павінна быць сярод сапраўдных хрысціян розніцы паміж свабодным і нявольнікам, яўрэем і грэкам, а ўсе няхай будуць роўныя». 

Валовіч падтрымліваў добрыя адносіны і перапісваўся з рускім праваслаўным багасловам Арцемiем, які жыў у Слуцку пад апякунствам князя Ю.Алелькавіча, прыязна ставіўся да рускага эмігранта праваслаўнага князя А.Курбскага. Калі гаворка ішла пра рэлігійныя погляды або светапоглядныя і палітычныя прынцыпы, не баяўся ўступіць у канфлікт нават з каралём. Так, ён адмовіўся зацвердзіць прывілей С.Баторыя на адкрыццё езуіцкай акадэміі ў Вільні. 

У тастаменце (завяшчанні) Валовіча запісана, каб уфундаваныя ім «школу ды шпіталь не ліквідавалі», а калі «хтосьці з уладальнікаў наважыцца тое змяніць, дык у гэтым выпадку Сідранскі маёнтак з усімі землямі павінен перайсці на агульна-гаспадарскі рахунак», гэта значыць стаць дзяржаўнай маёмасцю. 

Гуманістычны хрысціянскі запавет «любові да бліжняга» ён распаўсюджваў і на сваіх падданых, чэлядзь, сялян. У тастаменце пісаў, што ва ўсіх яго маёнтках «нявольнікі ды іншыя несвабодныя паводле дзедзічнага права людзі, мужчыны і жанчыны, нават калі яны вязні ці даўжнікі, аб'яўляюцца вольнымі. Яны маюць права вольна служыць альбо пайсці туды, куды пажадаюць». I далей: «...адносна маіх казнадзеяў для хвалы Божай, школ ды шпіталяў пастанаўляю: паўсюль, дзе іх маю, лік іх ні пры якіх умовах не змяншаць. Наадварот, належыць пашыраць іх... На шпіталь даваць чыншу 12 коп грошаў... Для школы выдзяляць 40 залатых польскіх. Бакалаўру, годнаму і вучонаму чалавеку, які будзе вучыць маіх нашчадкаў і падданых, даваць на пражыццё...».

Памёр Валовіч у канцы 1587 ці на пачатку 1588 і пахаваны ў Сідранах «в склепе мурованом» побач з евангелісцка-рэфармацкім зборам.

Тв.: Тэстамент // Саверчанка I. Астафей Валовіч: (Гіст.-біягр. нарыс). Мн., 1992; Testament // Odrodzenie I Reformacja w Роlsсе. 1962. Т. 7. 

Літ.: Дневник Люблинского сейма 1569 г. Спб., 1869; Вилинский С.Г.

Крыніца: Асветнікі зямлі Беларускай: Х – пачатак ХХ ст. Энцыкл. даведнік / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. 2-е выд. Мінск: БелЭн, 2006. 496 с. – С. 84-86

Leave a comment

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

https://ekonomika.by

For customize module in special position

https://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family