wrapper

Новости - слайдер на главной

Внешний сектор

Подсчитано: АЭС "под ключ" будет стоить в $9,3 млрд

25-08-36Беларусь в 2011-2020 годах планирует направить на строительство АЭС $9 млрд 334 млн согласно Стратегии развития энергетического потенциала республики. "Стратегия развития энергетического потенциала Беларуси" была утверждена постановлением Совета министров N1180 и рассчитана на период до конца 2020 года.

Read more...

Вышел очередной еженедельный обзор белорусских инвестиционных событий

newspaperБелорусский инвестиционный портал Investar.by продолжает осуществлять мониторинг важнейших событий в области привлечения иностранных инвестиций в экономику Беларуси.

Read more...

Подготовлен план по упрощению налоговой системы

18-02-21В правительстве подготовлен «план по кардинальному упрощению налоговой системы Беларуси», который предполагает отмену и снижение ставок некоторых налогов и упрощение порядка их уплаты.

Read more...

Споўнілася 85 гадоў з дня нараджэння прафесара Пенсільванскага універсітэта ў адстаўцы Інгрыд Рымы

Rima

Разам з даследаваннямі ў галіне гісторыі эканамічнай думкі, Інгрыд Рыма зрабіла ўнёсак у развіццё такой дысцыпліны, як эканоміка працы.

 

 ЮБІЛЕЙ ЭКАНАМІСТА Інгрыд Рыма – 85 год


Біяграфічныя звесткі

Інгрыд Рыма (Ingrid Hahne Rima) нарадзілася ў Бармэне (Нямеччына) 13 сакавіка 1925 года.

rima-awarding-temple uni 98

 

rima

Прыблізна так выглядае Інгрыд Рыма сёння

 

Практычна адразу пасля яе нараджэння, маці разам з ёй эмігравала ў ЗША, прыехаўшы да бацькі, які з’явіўся там раней. Прычынай пераезду з Еўропы за акіян стала няўстойлівае развіццё тагачаснай Нямеччыны. На пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя сям’я І. Рымы пераехала ў традыцыйны эмігранцкі раён Нью-Йорка Бруклін.


Вышэйшую адукацыю атрымала ў нью-йоркскім Хантэр-каледжы, дзе стала бакалаўрам у 1945 годзе. Праз год, у 1946, атрымала ступень магістра ў Пенсільванскім універсітэце (Філадэльфія). У 1951 г. стала доктарам філасофіі, абараніўшы дысертацыю там жа на тэму “Цэнаўтварэнне на прадукцыю дзяржаўнага сектара эканомікі” (The Pricing of Public Sector Goods). Падчас навучання ў Пенсільванскім універсітэце яе настаўнікам быў адзін з тагачасных лідэраў амерыканскага посткейнсіянства С. Вайнтраўб.

 

rima-age 16

Інгрыд Рыма ва ўзросце 16 гадоў


rima-age 22

Інгрыд Рыма ва ўзросце 22 гадоў


Прафесійны лёс І. Рымы на працягу звыш за 60 год сувязаны з эканамічным факультэтам універсітэта Тэмпл (Храмавага) у Філадэльфіі. Пачаўшы там працаваць у 1947 г. як выкладчык, у 1952 г. яна стала дацэнтам, у 1960 – ад’юнкт-прафесарам, а ў 1967, ва ўзросце 42 гадоў – першай жанчынай-прафесарам. У 1968-70 гг. яна ўзначальвала эканамічны факультэт. На працягу ўсяго гэтага перыяда яна выкладала найперш гісторыю эканамічнай думкі. З цягам часу тэксты яе лекцый былі выдадзены ў выглядзе вядомага аналітычнага падручніка па гэтай дісцыліне пад назвай “Развіццё эканамічнага аналізу” (Development of Economic Analysis), першае выданне якога з’явілася ў далёкім 1967 г., а апошняе, сёмае зусім нядаўна, у 2009.

 

rima-development of econ analysis 7th 09

 

rima-development of econ analysis 6th 00

 

rima-classical tradition in econ thought, vol.XI 95

 

rima-joan robinson legacy 91

Вокладкі розных кніг, выдадзеных Інгрыд Рымай i з яе ўдзелам

 

І. Рыма была рэдактарам навуковага часопіса Усходняй эканамічнай асацыяцыі Eastern Economic Journal у 1979-92 гадах.


Была запрошаным прафесарам у Пенсільванскім універсітэце ў летнім перыядзе 1972 і 1973 гг.


У 1991 г. яна арганізавала міжнародную канферэнцыю, прысвечаную праблемам глабалізацыі, матэрыялы якой былі выдадзены ў 1993 г. у двух тамах як “Палітычная эканомія глабальнай перабудовы” (The Political Economy of Global Restructuring. Vol. I, Economic Organization and Production, Vol. II, Trade and Finance).


У 2007 годзе выдавецтва Routledge выдала ў яе гонар зборнік артыкулаў розных даследчыкаў пад назвай “Посткейнсіянская макраэканоміка” (Post Keynesian Macroeconomics: Essays in Honour of Ingrid Rima), які адрэдагавалі М. Форстатэр, Г. Манг’ёві і С. Прэсман [інфармацыя пра кнігу з мажлівасцю прагляду яе першых 30 старонкаў змешчана на: www.routledge.com/books/Post-Keynesian-Macroeconomics-isbn9780415772310].


З’яўляецца чальцом Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі, Усходняй эканамічнай асацыяцыі (была адным з яе заснавальнікаў у 1974 г.), Асацыяцыі сацыяльнай эканомікі, Таварыства гісторыі эканамічнай думкі (прэзідэнт ў 1993-94 гг.), Таварыства “Фі Бэта Капа”.


Мае двух сыноў.

 

rima-family-bangkok 74

Інгрыд Рыма і яе сям'я

 

rima-temple uni colleague harms

Інгрыд Рыма з калегам

 

Любіць слухаць спевы Ф. Сінатры, наведваць выступы мясцовага аркестра і пастаноўкі гарадскога опернага тэатра.

 

Асноўныя манаграфічныя працы

“Рынкі працы, заробкі і занятасць” (Labor Markets, Wages, and Employment), 1981;

“Рынкі працы ў міжнароднай эканоміцы: уводзіны” (Labor Markets in a Global Economy: An Introduction), 1996;

“Развіццё эканамічнага аналізу”, 7-ае выданне (Development of Economic Analysis), 2009

[інфармацыя пра падручнік з мажлівасцю прагляду яго першых 30 старонкаў змешчана на: www.routledge.com/books/Development-of-Economic-Analysis-7th-Edition-isbn9780415772938].

 

Асаблівасці поглядаў

Інтарэс да вывучэння гісторыі эканамічнай думкі ў І. Рымы з’явіўся яшчэ ў Хантэр-каледжы, дзе яна зацівілася асаблівасцямі поглядаў лекараў У. Пэці і Ф. Кенэ. Далей яна стала знаёміцца з працамі А. Маршала, Дж. Робінсан, Дж. М. Кейнса.

Разам з даследаваннямі ў галіне гісторыі эканамічнай думкі (у тым ліку напісанні індывідуальных нарысаў пра пэўныя ідэі А. Маршала, Дж. М. Кейнса, прадстаўнікоў посткейнсіянства Дж. Робінсан, А. Эйхнера, а таксама А. Лёвэ), І. Рыма зрабіла ўнёсак у развіццё такой дысцыпліны, як эканоміка працы. Сярод іншага, яна надала актуальнасць і сучаснае разуменне кейнсіянскай канцэпцыі нязмушанага беспрацоўя, прааналізавала міжсектаральныя асаблівасці занятасці (у прамысловасці і сферы паслуг). У гэтай дысцыпліне яе погляды шмат у чым адлюстроўваюць пазіцыю прадстаўнікоў амерыканскага посткейнсіянства, аб чым сведчыць публікацыя некаторых артыкулаў у адмысловым часопісе Journal of Post Keynesian Economics.

Апроч гэтых дзвюх узгаданых эканамічных навук, І. Рыма пісала творы ў мікра- і міжнароднай эканоміцы.

Можна павіншаваць юбіляра, даслаўшы яму ліст на e-mail: ingrid.rima@temple.edu

 

Крыніцы для далейшага азнаямлення

(друкаваныя прысутнічаюць у Нацыянальнай бібліятэцы)

Аўтарскія

персанальная ўніверсітэцкая старонка: www.temple.edu/cla/economics/rima/index.htm

інтэрвію, выдадзенае ў чэрвені 2005:

  newsweaver.ie/foxbusinessupdate/e_article000388526.cfm?x=b11,0,w

друкаваны артыкул:

The New Palgrave: A Dictionary of Economics / Ed. by J. Eatwell, M. Milgate and P. Newman. – 4 vols. – Basingstoke and New York: Palgrave, 2004. – Vol. 4. (Q-Z). – Wage Goods: P. 837-838.

электронны артыкул:

Venture Capitalist Financing: Contemporary Foundations for Minsky’s “Wall Street” Perspective // Journal of Economic Issues. 2002. Vol. XXXVI, Issue 2. P. 407-414: diglib.lib.utk.edu/utj/jei/36/jei-36-2-18.pdf

Крытычныя

· электронны артыкул:

S. Bober, S. Pressman. Ingrid Hahne Rima: An Appreciation // Eastern Economic Journal. 1992. Vol. 18, Issue 2. P. 125-128: college.holycross.edu/eej/Volume18/V18N2P125_128.pdf


 

Склаў: Артур Яфімаў

Крыніца: ЭКОНОМИКА.BY

Read more...

Оценщики недвижимости разных стран соберутся в Минске

10Ведущие ученые и специалисты Германии, Италии, Швеции, Финляндии, Турции, Польши, Литвы, Латвии приедут в Минск, чтобы принять участие в III Международной конференции «Экономика, оценка и управление недвижимостью и природными ресурсами», которая состоится в БГТУ.

Read more...

Изучается вопрос об открытии в Минске филиалов Кембриджского и Гарвардского университетов

1"Проект требует соответствующего финансирования, поэтому мы изучаем возможности его реализации и разрабатываем свои предложения", — сказал первый заместитель министра образования Александр Жук.

Read more...

Что мешает развиваться в Беларуси частной медицине

2Жесткий административный контроль и отсутствие законодательных льгот сдерживают развитие негосударственного медицинского бизнеса. Так считают руководители частных медицинских центров «Экомедсерсис», «Нордин», «Кенеллия».

Read more...

Желания и возможности

27-02-22Стремление России к доминированию в Таможенном союзе не позволяет надеяться, что Беларусь сможет решить свои экономические проблемы в рамках этой организации.

Read more...

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

https://ekonomika.by

For customize module in special position

https://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family