wrapper

Новости - слайдер на главной

Sowell

Даследчыкі лічуць Т. Соўэла найбольш уплывовым афраамерыканскім эканамістам. Калісьці М. Фрыдман напісаў у Forbes: “Слова “геній” зараз так часта выкарыстоўваецца, што страчвае свой першапачатковы сэнс, але я лічу, што Т. Соўэл блізкі да таго, каб ім быць”.



ЮБІЛЕЙ ЭКАНАМІСТА – Томас Соўэл – 80 год



Біяграфічныя звесткі


Томас Соўэл (Thomas Sowell) нарадзіўся ў г. Гастонія (шт. Паўночная Караліна, ЗША) 30 чэрвеня 1930 года. Пачатак дзяцінства ён правёў у буйнейшым горадзе роднага штата Шарлот.

Калі хлопчыку было восем гадоў, ён разам з бацькамі пераехаў у вядомы раён Нью-Йорка Гарлем, дзе ягоны тата працаваў у будаўнічай прамысловасці. Нягледзячы на тое, што вучань атрымліваў выдатныя адзнакі, пасля дзевяці класаў ён пакінуў прэстыжную сегрэгаваную сярэднюю школу імя Стайвесанта дзеля таго, каб разносіць тэлеграмы на працягу чатырох гадоў, працуючы ў кампаніі Western Union.

Потым ён усё-такі скончыў вячэрнюю школу і пасля службы фатографам у Корпусе марской пяхоты ў 1951-53 гг. паступіў (дзякуючы пасведчанню вайскоўца) ва універсітэт Гаўарда (г. Вашынгтон), які з’яўляецца традыцыйнай вышэйшай навучальнай установай для афраамерыканцаў. Пасля трох семестраў навучання, ён перавёўся ў шырокавядомы Гарвардскі універсітэт (у прадмесці Бостана), дзе на апошнім курсе напісаў даследчую працу пра асаблівасці поглядаў К. Маркса, атрымаўшы затым дыплом выдатніка і ступень бакалаўра ў 1958 г. Аддадзены ідэям марксізма пасля атрымання вышэйшай адукацыі (заўвага. як гэта нагадвае маладога К. Попера, але ён адышоў ад левых поглядаў у ранейшым узросце. – А.Я.), Т. Соўэл падчас навучання ў магістратуры ў Калумбійскім універсітэце (г. Нью-Йорк) (дыплом магістра, 1959 г.), а далей – у аспірантуры ў Чыкагскім універсітэце, паступова ў сваіх ідэйных перакананнях паправеў. У 1968 г. ён стаў доктарам філасофіі пад кіраўніцтвам Дж. Стыглера.

Дзякуючы ўсталяваным кантактам з акадэмічным асяродкам, ён на працягу двух дзесяцігоддзяў займаў розныя даследчыя і навучальныя пасады: эканаміст у міністэрстве працы, 1961-62 гг., выкладчык эканомікі ва універсітэце Ратжэрса (г. Нью-Брансуік, шт. Нью-Джэрсі) у 1962-63 гг., далей – амаль тая самая праца ў першай alma mater – універсітэце Гаўарда ў 1963-64 гг., эканамічны аналітык у кампаніі American Telephone&Telegraph, 1964-65 гг., старшы выкладчык эканомікі ў Корнэлскім універсітэце (г. Ітака, шт. Нью-Йорк) у 1965-69 гг., дацэнт ва універсітэце Брандэйса (у прадмесці Бостана) на працягу 1969-70 гг. На працягу 1970-х гадоў ён уваходзіў у штат Каліфарнійскага універсітэта ў Лос-Анджэлесе: спачатку ў 1970-72 гг. як дацэнт, а з 1974 па 1980 гг. – як прафесар эканомікі. У перапынку паміж гэтымі дзвюма пасадамі ён у 1972-74 гг. быў кіраўніком даследчага праекта ў Інстытуце гарадскога развіцця (г. Вашынгтон). У 1975-76 гг. з’яўляўся таксама часовым даследчыкам у Амерыканскім інстытуце прадпрымальніцтва, у 1976-77 гг. – працаваў навуковым супрацоўнікам у Цэнтры спецыяльных даследаванняў у сферы чалавечых паводзінаў, у 1977 г. – прафесарам эканомікі па запрашэнні ў каледжы Амхёрста.

Пладавіты аўтар, Т. Соўэл ужо на працягу чатырох дзесяцігоддзяў, пачынаючы з 1971 г. (заўвага. сталага ўзросту для фармулявання уласных поглядаў. – А.Я.) выдае часам кожны год кнігу рознага ўзроўню на розныя тэмы (разглядаючы як гаспадарчыя праблемы, так і юрыдычныя, як пытанні адукацыі, так і расавыя адносіны), назапасіўшы ў сваім багажы на дадзены момант такім чынам ужо 43 індывідуальных выданні [гл. поўны спіс на хатняй старонцы: www.tsowell.com/writings.html].

Апроч кніг і нешматлікіх артыкулаў у прафесійных часопісах, Т. Соўэл пісаў на папулярныя тэмы ў такія перыёдыченыя выданні, як Newsweek, New York Times Magazine, Spectator, Wall Street Journal, а ў 1991-99 гг. ён вёў калонку ў выданні бізнэсовых колаў Forbes.

У 1977 г. ён з’яўляўся навуковым, а з 1980 г. – працуе вось ўжо больш за 30 год старшым навуковым супрацоўнікам Гувераўскага інстытута ў сферы даследаванняў дзяржаўнай палітыкі (г. Стэнфард, шт. Каліфорнія). Пасада, якую ён займае, носіць імя сямейнай пары Р. і М. Фрыдманаў – выпадак не такі распаўсюджаны пры жыцці тых асобаў, якія надаюць назву (цяпер іх ужо няма). У 1984-89 гг. ён вяртаўся да паралельнага выкладання ў Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Анджэлесе.

У 1990 г. атрымаў узнагароду імя Ф. Буае ад Амерыканскага інстытута прадпрымальніцтва, у 2002 г. – нацыянальны медаль за дасягненні ў сферы гуманітарных навук, у 2003 г. – прэмію імя Брэдлі за дасягненні ў сферы інтелектуальнай дзейнасці.

З’яўляецца сябрам Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі, Нацыянальнай акадэміі адукацыі.

Жанаты другім шлюбам, мае сына і дачку ад першага.

 

Sowell16  Sowell17
 

 Выступае на канферэнцыі ў студзені 2007 г.

 

Sowell22 Sowell23
   
Sowell28 Sowell29
   
Sowell30 Sowell31
 

 Чытае лекцыю ўвосень 1997 г.

 

Sowell21 Sowell25

Малюнак-партрэт

 

 

Sowell18       Sowell19
Выступае на тэлевізіі ў 1970-х гг.

Дае інтерв'ю у лютым 2009 г.

 

Sowell20

      Sowell26

 З фотаапаратам у гарах, 2009 г.

 

На фоне кніг, 2009 г.
Sowell27      Sowell24
   Разам з калегамі, 1991 г.

 


Значныя манаграфічныя працы


•    “Эканоміка: аналіз і вынікі” (Economics: Analysis and Issues), 1971;
•    “Закон Сэя: гістарычны аналіз” (Say’s Law: An Historical Analysis), 1972;
•    “Перагляд класічнай эканамічнай тэорыі” (Classical Economics Reconsidered), 1974;
•    “Раса і эканоміка” (Race and Economics), 1975;
•    “Марксізм: філасофскія і эканамічныя аспекты” (Marxism: Philosophy and Economics), 1985;
•    “Элементарная эканоміка: кіраўніцтва для абывацеляў” (Basic Economics: A Citizen’s Guide to the Economy), 2000 (другое выданне, 2004), (трэцяе выданне выйшла ў 2007 г. пад назвай “Элементарная эканоміка: кіраўніцтва на ўзроўні здаровага глузду” (Basic Economics: A Common Sense Guide to the Economy))
•    “Прыкладная эканоміка на ўзроўні вышэй за першы этап адукацыі” (Applied Economics: Thinking Beyond Stage One), 2003;
•    “Пра класічную эканамічную тэорыю” (On Classical Economics), 2006;
•    “Эканамічныя факты і блытаніна” (Economic Facts and Fallacies), 2008;
•    “Прыкладная эканоміка” (Applied Economics), 2009;
•    “Уздым і падзенне ў сферы жыллёвага будаўніцтва” (The Housing Boom and Bust), 2009 (перапрацаванае выданне вайшла летась).

Асаблівасці поглядаў


Т. Соўэл некаторымі даследчыкамі лічыцца найбольш уплывовым афраамерыканскім эканамістам. Ён займаецца вывучэннем шырокага кола гаспадарчых праблем, у тым ліку сацыяльнай палітыкай, сувязямі паміж эканомікай і адукацыяй, гісторыяй эканамічнай думкі.

Важнейшы ўплыў на фармаванне прафесійных поглядаў Т. Соўэла аказаў кіраўнік яго доктарскага даследавання Дж. Стыглер. Другой значнай асобай, які паўплываў на прафесійнае станаўленне Т. Соўэла, стаў сябар Дж. Стыглера М. Фрыдман. Пад іх уплывам, Т. Соўэл стаў падзяляць ліберальныя ідэі гэтак званай Чыкагскай школы, а сярод іншых – пра мінімальны ўдзел дзяржавы ў вырашэнні гаспадарчых праблем грамадства. Таму, ён сам, з’яўляючыся часткай нацыянальнай меншасці, выступае супраць праграм заканадаўчай падтрымкі прадстаўнікам такіх групаў, у тым ліку ў сферы атрымання адукацыі і працы. Ён лічыць, што ў пабудове кар’еры пэўнай асобы трэба спадзявацца не на дзяржаўныя захады, а на ўласныя здольнасці і спрыт.

Калегі-эканамісты крытыкуюць прафесійныя працы Т. Соўэла за недастатковую ступень фармалізацыі даследаванняў, але ў часопісе Forbes было напісана, што яго працы добра напісаныя для чытання і не перагружаныя алгебраічнымі формуламі.

М. Фрыдман змясціў калісьці ў тым самым часопісе Forbes такія радкі: “Слова “геній” зараз так часта выкарыстоўваецца, што страчвае свой [першапачатковы] сэнс, але тым не менш, я лічу, што Т. Соўэл блізкі да таго, каб ім быць”.


Крыніцы для далейшага азнаямлення
(друкаваныя прысутнічаюць у Нацыянальнай бібліятэцы)



Аўтарскія
•    персанальны сайт: www.tsowell.com;
•    cv: www.tsowell.com/cv.html;
•    поўны пералік твораў: http://www.tsowell.com/writings.html;
•    улюбёныя выказванні знаных асобаў: http://www.tsowell.com/quotes.html.

•    кароткая інфармацыя пра юбіляра на сайту Гувераўскага інстытута: 
www.hoover.org/fellows/9767;
•    кароткая інфармацыя пра юбіляра на іншым сайту: 
www.utc.edu/Research/ProbascoChair/bio_speech/sowellbio.htm.

•    інтэрвію для часопіса Region:
www.minneapolisfed.org/publications_papers/pub_display.cfm?id=3433 (September 2001).
•    інтэрвію наконт зместу кнігі “Эканамічныя факты і блытаніна” (Economic Facts and Fallacies): http://rightwingnews.com/mt331/2008/02/an_interview_with_thomas_sowel.php 
(5 лютага 2008 г.).

•    калонка юбіляра на сайту часопіса Townhall:
  townhall.com/columnists/thomassowell/archive.shtml.
•    падборка цытытаў з твораў юбіляра: http://jpetrie.myweb.uga.edu/sowell.html.

•    друкаваная кніга:
Knowledge and Decisions. – New York: Basic Books, 1980. – x+422 p.

•    друкаваныя артыкулы:
1. Marx’s “Increasing Misery” Doctrine // American Economic Review. – 1960. – Vol. L, Issue 1. – P. 111-120.

2. The New Palgrave: A Dictionary of Economics / Ed. by J. Eatwell, M. Milgate and P. Newman. – 4 vols. – Basingstoke and New York: Palgrave, 2004. – Vol. 4. (Q-Z). – 5 артыкулаў:
Say, Jean-Baptiste (1767-1832): P. 249; 
Say’s Law: P. 249-251; 
Sismondi, Jean Charles Leonard Simonde de (1773-1842): P. 348-350; 
Stigler as an Historian of Economic Thought: P. 498-499; 
Veblen, Thorstein (1851-1929): P. 799-800.

•    электронныя кнігі:
1. Judicial Activism Reconsidered (1989) [якасць сканавання сярэдняя]:
www.tsowell.com/juducialact.pdf;
2. Basic Economics: A Citizen’s Guide to the Economy, 2nd edition (2004) [без арыгінальнага падзелу на старонкі і адпаведнага выгляду, праз распазнаванне]:
storage.worldispnetwork.com/books/basic_economics-a_citizens_guide_to_the_economy-sowell_thomas.pdf.

•    электронны артыкул:
The ‘Evolutionary’ Economics of Thorstein Veblen // Oxford Economic Papers (New Series). – 1967. – Vol. 19, Issue 2. – P. 177-198: http://socserver.soc.iastate.edu/Sapp/soc401veblen.pdf;

•    дыскусія, праведзеная ў Гувераўскім інстытуце разам з М. Фрыдманам, адносна ацэнкі
ўнёска ідэй П. Баўэра ў функцыянаванне эканомікі развіцця:
  www.cato.org/pubs/journal/cj25n3/cj25n3-2.pdf (Cato Journal. – 2005. – Vol. 25, Issue 3. – P. 441-447).

•    відэавыступы
  [пададзены тыя, што маюць працягласць больш за 20 хвілін, а з меншым часам можна
  знайсці самастойна, напрыклад, на старонцы:
www.youtube.com/results?search_query=thomas+sowell&aq=f і г. д.]:

1. Uncommon Knowledge: Thomas Sowell (аўтар распявядае пра яго кнігу “Эканамічныя факты і блытаніна” (Economic Facts and Fallacies), у якой змешчаны некаторыя з найбольш папулярных памылкаў адносна масавага успрымання пэўных гаспадарчых праблем):
fora.tv/2008/02/21/Uncommon_Knowledge_Thomas_Sowell
[копія ёсць тут: www.youtube.com/watch?v=n0MaY33LJZ0];

2. Uncommon Knowledge: Thomas Sowell and Conflict of Visions (аўтар распявядае пра адрозненні паміж інтарэсамі і ўяўленнямі ў грамадстве):
fora.tv/2008/10/21/Uncommon_Knowledge_Thomas_Sowell_and_Conflict_of_Visions
[копія ёсць тут: www.youtube.com/watch?v=OGvYqaxSPp4];

3. Thomas Sowell: The Housing Boom and Bust (аўтар распявядае пра цяперашнюю сітуацыю ў сферы будаўніцтва жытла ў ЗША):
fora.tv/2009/06/29/Thomas_Sowell_The_Housing_Boom_and_Bust
[копія ёсць тут: www.youtube.com/watch?v=5GoAGuTIbVY];

4. Thomas Sowell: Intellectuals and Society (аўтар распявядае пра яго кнігу “Інтэлектуалы і грамадства” (Intellectuals and Society), дзе тлумачыць памылковасць распаўсюджанага ўяўлення пра тое, што выдатная кваліфікацыя пэўнай асобы ў канкрэтнай сферы ведаў можа быць інтэрпрэтавана як найвышэйшая адоранасць ва ўсіх галінах ці найвышэйшая ступень маральнасці):
fora.tv/2009/12/11/Thomas_Sowell_Intellectuals_and_Society
[копія ёсць тут: www.youtube.com/watch?v=ERj3QeGw9Ok].

Крытычныя
•    электронны артыкул:
V. Vanberg. A Conflict of Visions [Book Review] // Cato Journal. – 1987. – Vol. 7, Issue 2. – P. 547-550: www.cato.org/pubs/journal/cj7n2/cj7n2-17.pdf.

 

Вокладкі кніг 


Sowell1 Sowell2 Sowell4
Sowell5 Sowell6 Sowell7
Sowell8 Sowell9 Sowell10
Sowell11 Sowell12 Sowell13
Sowell14 Sowell15  Sowell3

 

Склаў: Артур Яфімаў

Крыніца: ЭКОНОМИКА.BY

Leave a comment

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

https://ekonomika.by

For customize module in special position

https://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family