wrapper

Новости - слайдер на главной

Makalum

На думку некаторых гісторыкаў эканамічнай думкі, Макалум, працуючы ў рэчышчы макраэканамічных праблем, стаў адэптам новай класічнай школы.

 

 

ЮБІЛЕЙ ЭКАНАМІСТА – Бэнет Макалум – 75 год




Біяграфічныя звесткі

Бэнет Макалум (Bennett Tarlton McCallum) нарадзіўся ў г. Паціт (шт. Тэхас, ЗША) 27 ліпеня 1935 года.

Вышэйшую адукацыю атрымаў ва універсітэце Райса, які знаходзіцца ў буйнейшым горадзе роднага штата Х’юстане: паступіў у 1953 г., стаў бакалаўрам мастацтваў у 1957, другі раз бакалаўрам у сферы хімічнага машынабудавання ў 1958. Працаваў інжынерам у нафтахімічнай карпарацыі Petro-Tex у тым самым горадзе на працягу трох год (1958-61).

Але, відаць, прага да вывучэння гаспадарчых з’яў аказалася больш моцнай за прыцягненне тэхнікі. У 1961-63 гг. ён навучаўся ў прэстыжнай Гарвардскай школе бізнэсу, дзе стаў магістрам-выдатнікам у сферы бізнэсовага адміністравання ў 1963. Тры гады аспірантуры ў сваёй alma mater ён правёў з перапынкамі (1963-65 і 1966-67). У прамежку паміж імі, на працягу года, з 1965 па 1966 гг., знаходзіўся ў Вялікай Брытаніі, дзе займаў першую акадэмічную пасаду лектара эканомікі ў нядаўна створаным Універсітэце Сасэксу.

У 1969 г. ён атрымаў ступень доктара філасофіі ва універсітэце Райса тады, калі ўжо займаў пасаду старшага выкладчыка ў Вірджынскім універсітэце (г. Шарлотсвіль) (1967-70). Пасля з’яўляўся дацэнтам (1970-74) і прафесарам (1974-81) тамсама.

 

Makalum4

 

Makalum5



Вось ужо на працягу амаль 30 гадоў, пачынаючы з 1981 г., ягоны прафесійны лёс цесна сувязаны з універсітэтам Карнэгі-Мэлана, што знаходзіцца ў прыгожым рачным порце, “сталёвым” горадзе Пітцбургу (шт. Пэнсільванія). Спачатку, у 1980 г. ён знаходзіўся тут у якасці прафесара па запрашэнні. Потым, на працягу пяці гадоў, з 1981 па 1986, працаваў прафесарам эканомікі. З 1986 г. ён займае прафесарскую пасаду ў эканоміцы імя Г. Дж. Гейнца ў школе бізнэсу Ціпер.

 

Makalum1

Выступае на канферэнцыі ў жніўні 1984 года



Варта адзначыць, што ў Карнэгі-Мэлане існуе пэўная акадэмічная традыцыя даследаванняў у сферы эканомікі, закладзеная будучымі Нобелеўскімі лаўрэатамі, якія даволі працяглы час працавалі тут: Г. Сайманам (актыўна з 1949 г. па сярэдзіну 1980-х гг.), Ф. Мадыльяні (1952-60), Р. Лукасам (1963-74), Э. Прэскотам (1971-80), Ф. Кідландам (1978-2004). Менавіта час працы тут (да моманту далучэння да штату МТІ) Ф. Мадыльяні назваў найбольш паспяховым з пункту гледжання атрыманых навуковых здабыткаў. Менавіта знаходзячыся тут, нефармальны лідэр новых класікаў Р. Лукас напісаў, сярод іншага, свой шырока вядомы артыкул 1972 г. пра ўплыў грашовай палітыкі на інфляцыйныя працэсы і хістанні аб’ёмаў вытворчасці дабротаў. Менавіта працуючы тут (але не разам адначасова, на жаль, у дадзенай установе) прадстаўнікі новай класічнай школы Э. Прэскот і Ф. Кідланд стварылі, мабыць два сваіх найбольш уплывовых сумесных артыкула – 1977 г., пра адхіленні ў часе паводзінаў асобаў, што вызначаюць гаспадарчую палітыку, ад аптымальнага кірунку на пэўны пачатковы момант і 1982 г., пра шлях вывучэння бізнэсовых цыклаў праз выкарыстанне дынамічных мадэляў агульнай раўнавагі. А калі да гэтага спісу дадаць яшчэ кароткі час перабывання Дж. Мута (1959-61, 1962-64), які спарадзіў з’яўленне ў 1961 г. вядомага артыкула, дзе была ўпершыню сістэмна выказана гіпотэза пра рацыянальныя чаканні эканамічных агентаў, дык не дзіва, што Б. Макалум, працуючы ў рэчышчы макраэканамічных праблем, стаў адэптам новай класічнай школы (у 1976 г. цяперашні прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі Р. Хол выступіў на семінары ў Стэнфардскім універсітэце з ідэяй пра месца знаходжання даследчыкаў, якія фармулююць асноўныя пастулаты дадзенай школы ва ўніверсітэтах на азёрах ці каля іх – Карнэгі-Мэлан, Чыкагскі, Мінесоцкі, Рочэстэрскі). 

Варта ўзгадаць і аднаго цяперашняга калегу Б. Макалума па Карнэгі-Мэлану, які таксама працуе ў галіне манетарных даследаванняў, прадстаўніка манетарызму (сама назва кажа пра галіну), А. Мельцэра (знаходзіцца ў гэтым універсітэце з 1957 г.).

Б. Макалум быў сурэдактарам прэстыжнага навуковага часопіса American Economic Review у 1988-91 гг., а таксама Carnegie-Rochester Conference Series on Public Policy у 1995-2001 гг. Увахозіў у склад рэдакцыйнай калегіі навуковых часопісаў Southern Economic Journal (1975-77), Journal of Monetary Economics (1977-2008), Carnegie-Rochester Conference Series on Public Policy (1980-95), American Economic Review (1985-88) і іншых. З 1983 г. знаходзіцца ў складзе рэдакцыйнай калегіі навуковага часопіса Journal of Money, Credit and Banking.

Працуе навуковым супрацоўнікам у Нацыянальным бюро эканамічных даследаванняў з 1979 г., дарадцам у пытаннях даследаванняў аддзялення ФРС у Рычмандзе з 1981 г.

З’яўляецца чальцом Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі, Эканаметрычнага таварыства (з 1992 г.), Ценявога камiтэта па аперацыях на адкрытым рынку (з 2000 г.).

Жанаты.

 

Makalum2

Прысутнічае на сімпозіуме побач з Г. Бэкерам у красавіку 2008 г.

 

Makalum3

Выступае на паседжанні ценявага камітэта па аперацыях на адкрытым рынку ў Нью-Йорку 26 сакавіка 2010 г.

 

Makalum6

 

Makalum7

 

Makalum8

 

Makalum9

 

Makalum10

Выступае на паседжанні ценявага камітэта па аперацыях на адкрытым рынку ў Нью-Йорку 26 сакавіка 2010 г.



Манаграфічныя працы
•    “Monetary Economics: Theory and Policy” (Манетарная эканоміка: тэорыя і практыка), 1989;

 

Makalum12

 


•    “International Monetary Economics” (Міжнародныя грашовыя адносіны), 1996
[кароткая інфармацыя пра выданне змешчана на сайту выдавецтва:
www.oup.com/us/catalog/he/subject/Economics/Macroeconomics/InternationalEconomics/?view=usa&ci=9780195094947].

 

Makalum11


Асаблівасці поглядаў

Згодна з яго ўласнымі дадзенымі, мае прафесійны інтарэс у сферы макраэканомікі і яе адгалінаванні – манетарнай эканомікі, а таксама макраэканамічных аспектах развіцця міжнароднага гандлю і фінансаў, выкарыстанні эканаметрычных і статыстычных метадаў.

У якасці супрацьвагі да правіла, прапанаванага новым кейнсіянцам Дж. Тэйларам, якое дазваляе кіраўніцтву цэнтральных банкаў фармаваць узровень працэнтнай стаўкі па кароткатэрміновых крэдытах з улікам адхіленняў рэальнага ВГП ад патэнцыйнага, наяўнага тэмпу інфляцыі ад запланаванага, новы класік Б. Макалум прадставіў сваё правіла, што дазваляе фармаваць памер манетарнай базы з улікам узгаданых параметраў, а таксама хуткасці абарачэння грошай.

Можна павіншаваць юбіляра, даслаўшы яму ліст на электронную скрынку:
This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it..

Крыніцы для далейшага азнаямлення
(друкаваныя прысутнічаюць у Нацыянальнай бібліятэцы)

Аўтарскія
•    персанальная ўніверсітэцкая старонка [змяшчае шмат спасылкаў на электронныя працы]: 
public.tepper.cmu.edu/facultydirectory/FacultyDirectoryProfile.aspx?id=96;
•    cv [па стану на сакавік гэтага года]:
www.tepper.cmu.edu/facultyAdmin/upload/vita_607789653413_Vita_-_2010_march.pdf.


•    кароткая інфармацыя на сайту Нацыянальнага бюро эканамічных даследаванняў: 
www.nber.org/people/bennett_mccallum;
•    пералік шматлікіх працаў у якасці супрацоўніка Нацыянальнага бюро эканамічных даследаванняў з мажлівасцю іх спампавання: www.nber.org/authors/bennett_mccallum;
•    кароткая інфармацыя на сайту аддзялення ФРС у Сэнт-Луісе:
research.stlouisfed.org/conferences/homer/bm.html.

•    друкаванае кароткае curriculum vitae:
MсCallum, Bennett Tarlton // Who’s Who in Economics. – 4th ed. – Ed. by M. Blaug and H. R. Vane. – Cheltenham and Northampton: Edward Elgar, 2003. – P. 549-551.

•    друкаваныя артыкулы:

1. Relative Asymptotic Bias from Errors of Omission and Measurement // Econometrica. – 1972. – Vol. 40, Issue 4. – P. 757-758.

2. A Note Concerning Asymptotic Covariance Expressions // Econometrica. – 1973. – Vol. 41, Issue 3. – P. 581-583.

3. Competitive Price Adjustments: An Empirical Study // American Economic Review. – 1974. – Vol. LXIV, Issue 1. – P. 56-65.

4. The Current State of the Policy-Ineffectiveness Debate // American Economic Review, Papers and Proceedings. – 1979. – Vol. 69, Issue 2. – P. 240-245.

5. Two Fallacies Concerning Central Bank Independence // American Economic Review. – 1995. – Vol. 85, Issue 2. – P. 207-211.

6. Should Monetary Policy Respond Strongly to Output Gaps? // American Economic Review, Papers and Proceedings. – 2001. – Vol. 91, Issue 2. – P. 258-262.

7. The New Palgrave: A Dictionary of Economics / Ed. by J. Eatwell, M. Milgate and P. Newman. – 4 vols. – Basingstoke and New York: Palgrave, 2004. – 2 артыкулы:
Vol. 1. (A-D). – Demand for Money: Theoretical Studies (разам з М. Гудфрэндам): P. 775-781; 
Vol. 2. (E-J). – Inflationary Expectations: P. 842-844.

•    электронныя артыкулы [у дадатак да тых, якія можна спампаваць па спасылках вышэй]:

1. Price Level Adjustments and the Rational Expectations Approach to Macroeconomic Stabilization Policy // Journal of Money, Credit and Banking. – 1978. – Vol. 10, Issue 4. – P. 418-436: http://www.uta.edu/faculty/crowder/papers/Rational_Expectations.pdf;

2. Rational Expectations and Macroeconomic Stabilization Policy: An Overview // Journal of Money, Credit and Banking. – 1980. – Vol. 12, Issue 4, Part 2. – P. 716-746:
http://www.uta.edu/faculty/crowder/papers/Rational_Expectations.pdf;

3. Macroeconomics after a Decade of Rational Expectations: Some Critical Issues // Federal Reserve Bank of Richmond Economic Review. – 1982. – Vol. 68, Issue 6. – P. 3-12:
www.richmondfed.org/publications/research/economic_review/1982/pdf/er680601.pdf;

4. Specification and Analysis of a Monetary Policy Rule for Japan // Bank of Japan Monetary and Economic Studies. – 1993. – Vol. 11, Issue 2. – P. 1-45:
www.imes.boj.or.jp/english/publication/mes/1993/me11-2-1.pdf;

5. An Optimizing IS-LM Specification for Monetary Policy and Business Cycle Analysis // Journal of Money, Credit and Banking. – 1993. – Vol. 31, Issue 3, Part 1. – P. 296-316 (разам з Э. Нэльсанам): www.decon.unipd.it/~castelnuovo/mccallumnelson_jmcb99.pdf;

6. Alternative Monetary Policy Rules: A Comparison with Historical Settings for the United States, the United Kingdom, and Japan // Federal Reserve Bank of Richmond Economic Quarterly. – 2000. – Vol. 86, Issue 1. – P. 49-79:
www.richmondfed.org/publications/research/economic_quarterly/2000/winter/pdf/mccallum.pdf;

7. Japanese Monetary Policy, 1991-2001 // Federal Reserve Bank of Richmond Economic Quarterly. – 2003. – Vol. 89, Issue 1. – P. 1-31:
www.richmondfed.org/publications/research/economic_quarterly/2003/winter/pdf/mccallum.pdf;

8. Misconceptions Regarding Rules vs. Discretion in Monetary Policy // Cato Journal. – 2004. – Vol. 23, Issue 3. – P. 365-372: www.cato.org/pubs/journal/cj23n3/cj23n3-5.pdf;

9. Inflation Targeting for the United States? // Cato Journal. – 2007. – Vol. 27, Issue 2. – P. 261-271: www.cato.org/pubs/journal/cj27n2/cj27n2-14.pdf;

10. Monetarism // The Concise Encyclopedia of Economics. Ed. by D. R. Henderson. – Indianapolis: Liberty Fund, 2007: econlib.org/library/Enc/Monetarism.html.

•    відэавыступ:
Выступ на паседжаннi ценявага камiтэта па аперацыях на адкрытым рынку (Гарвадскі клуб, Нью-Йорк, 26 сакавiка 2010 г.): vimeo.com/10524280.

 




Склаў: Артур Яфімаў

Крыніца: ЭКОНОМИКА.BY

Leave a comment

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

https://ekonomika.by

For customize module in special position

https://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family