wrapper

Новости - слайдер на главной

Цвикевич Алекснадр Иванович

cvikevich5Беларускі вучоны-юрыст, гісторык, эканаміст, грамадзка-палітычны дзеяч. 

Нарадзіўся 22 чэрвеня 1883 года ў Брэст-Літоўску (цяпер - Брэст, абласны цэнтр Беларусі) ў сям'і фельчара чыгуначнай бальніцы.

Скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1912). Да 1914 года працаваў прысяжным у Пружанах і Брэсце.

 

Пасля пачатку Першай сусветнай вайны — у бежанстве ў Туле, дзе прымаў актыўны ўдзел у працы камітэта дапамогі ахвярам вайны. У 1917 у Маскве стаў адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў Беларускай народнай грамады.

Удзельнічаў у працы Першага Усебеларускага з'езда, быў абраны сакратаром прэзідыўма, ад бежанцаў-беларусаў уваходзіў у склад Рады з'езда. У студзені 1918 Выканкам І Усебеларускага з'езда накіраваў Аляксандра Цвікевіча разам з Сымонам Рак-Міхайлоўскім на мірныя перамовы ў Брэст. Не атрымаўшы дазволу ўдзельнічаць у перамовах асобнай дэлегацыяй, Цвікевіч і Рак-Міхайлоўскі вымушаны былі ўвайсці ў дэлегацыю УНР у якасці дарадцаў.

У канцы сакавіка 1918 быў накіраваны ў Кіеў у складзе надзвычайнай дыпламатычнай місіі. Падчас дзейнасці місіі Цвікевіч вырашаў пытанні беларуска-ўкраінскай мяжы, дамагаўся прызнання адроджанай беларускай дзяржаўнасці і перагляду Брэсцкага міру, вёў перамовы з місіямі іншых дзяржаў наконт фінансавай дапамогі ўраду БНР. Пад яго кіраўніцтвам у Кiеве быў наладжаны выпуск газеты «Белорусское эхо», арганiзавана Беларуская гандлёвая палата. 29 мая 1918 беларуская місія звярнулася да расійскай мірнай дэлегацыі і падала яе кіраўніку Х. Ракоўскаму ноту, падпісаную А. Цвікевічам і М. Доўнар-Запольскім, гаворачы аб патрэбе прызнання расійскім савецкім урадам незалежнасці Беларусі.

cvikevich2У ліпені 1918 Аляксандр Цвікевіч увайшоў у склад кіраўнічых органаў Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў.

Вясной 1919 урад БНР накіроўвае Цвікевіча ў Берлін, дзе ён павінен быў вырашаць фінансавае пытанне — атрымаць па акрэдытыве ўкраінскую пазыку. Пасля адмовы германскiх улад выдаць грошы ездзiў у Вену, каб атрымаць частку з iх у аўстрыйскiм банку.

З 1921 па 1923 Цвікевіч займаў пасаду міністра замежных спраў ва ўрадзе БНР Вацлава Ластоўскага. Быў старшынёй І Усебеларускай канферэнцыі ў Празе, якая адбывалася ў верасні 1921 г. На гэтай канферэнцыі ў ягонай рэдакцыi была прынята рэзалюцыя па вiленскім пытанні. У 1922 А. Цвікевіч разам з В. Ластоўскім зрабілі спробу ўключэння беларускага пытання ў парадак дня Генуэзскай канферэнцыі.

У 1923, у сувязі з нязгодай часткі беларускіх грамадскіх і палітычных дзеячоў з палітыкай урада БНР В. Ластоўскага быў сфарміраваны новы ўрад БНР на чале з Аляксандрам Цвікевічам. На Другой Усебеларускай канферэнцыі ў Берліне ў 1925 пад узьдзеяньнем поспехаў i дасягненняў палiтыкi беларусiзацыi ў БССР Аляксандр Цвікевіч прыняў рашэнне аб спыненні дзейнасці Рады міністраў БНР і прызнанні Мінска адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі. У лістападзе 1925 Цвікевіч з сям'ёй пераехаў у Мінск.

Пасля пераезду ў БССР працаваў у Наркамаце фінансаў, потым — вучоным сакратаром у Інбелкульце. З 1929 працаваў у Інстытуце гісторыі Беларускай Акадэміі навук.

CvikevichБыў жанаты, гадаваў траіх дзяцей.

4 ліпеня 1930 г. быў арыштаваны, абвінавачаны па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10 красавіка 1931 асуджаны на 5 гадоў ссылкі. Адбываў яе ў Пярмi, Iшыме, потым у Сарапуле (Удмуртыя). Паўторна арыштаваны 17 снежня 1937 у Сарапуле, дастаўлены ў Мінск. 30 снежня 1937 Аляксандр Цвікевіч быў расстраляны ў Мінску. Рэабiлiтаваны па першым прыгаворы 10 чэрвеня 1988, па другiм — 31 мая 1989 года.





Навукова-публіцыстычная дзейнасць


 

Аляксандр Цвікевіч з'яўляецца аўтарам 6 манаграфій і брашур, а таксама шматлікіх артыкулаў, эсэ і публікацый у тагачасным беларускім друку. У 1918 у Кіеве ён выдаў брашуру «Кароткі нарыс узнікнення БНР» (на рускай мове), у якой даў кароткую даведку з гісторыі апошніх этапаў беларускага нацыянальна-палітычнага руху і адлюстроўваў ўсю справядлівасць барацьбы беларусаў за сваю дзяржаўнасць. З мэтай азнаёміць замежнага чытача з Беларуссю і яе нацыянальным рухам Аляксандр Цвікевіч у 1921 у Берліне на рускай мове выдае брашуру «Беларусь: палітычны нарыс».

З нагоды акупацыі польскімі войскамі Заходняй Беларусі Аляксандр Цвікевіч у 1921 г. напісаў кнігу «Адраджэньне Беларусі і Польшча», дзе прыйшоў да высновы, што галоўныя інтарэсы, якімі кіраваліся палякі пры захопе тэрыторыі Беларусі, былі не столькі палітычныя, колькі эканамічныя.

Падчас сваёй працы ў Коўне ва ўрадзе БНР Цвікевіч шмат друкаваўся ў беларускіх газетах і часопісах, пераважна ў часопісе «Беларускі сьцяг». З-пад яго пяра выйшлі такія палымяныя артыкулы і эсэ, як «Да пытаньня аб незалежнасьці Беларусі», «Беларусь перад Гэнуэзскай канфэрэнцыяй», «Усе дарогі вядуць у Беларусь», «Эўразійцы» і г.д. Падпісваўся ў асноўным крыптонімам А. Ц. цi псеўданiмамі Алесь Галынец, Алесь Незалежны. Там жа ў Коўне ён выдаў манаграфію «Погляд П.Бяссонава на беларускую справу».

У 1926 у Рызе намаганнямі Кастуся Езавітава выйшла наступная праца Цвікевіча «Вялiкае апрашчэньне цi вялiкае ўдасканаленьне?». Увесь змест гэтай кнігі быў звернуты да той часткі інтэлігенцыі, якая скептычна і адмоўна адносілася да беларускага нацыянальнага адраджэння.

У 1929 у Мінску была надрукавана фундаментальная навуковая праца Аляксандра Цвiкевiча «Западно-руссизм»: Нарысы з гiсторыi грамадзкай мысьлi на Беларусi ў XIX i пачатку XX стст." У ёй аўтар зрабіў аналіз ідэалогіі і практыкі русіфікацыі Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі, даў ацэнку розным накірункам «заходнерусізму». Фактычна адразу пасля выхаду гэтая кніга была забаронена, а амаль увесь яе наклад быў знішчаны. Ацалела толькi некалькi кнiг у прыватных зборах, што дало магчымасць перавыдаць яе ў 1993.



Асноўныя кнігі


«Западно-руссизм»: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в. / Пасьляслоўе А. Ліса. 2-е выд. – Мн.: Навука і тэхніка, 1993. – 352 с.

Краткий очерк возникновения Белорусской Народной Республики. Киев, 1918

Беларусь. Краткий политический очерк. Берлин, 1919

Адраджэнне Беларусі і Польшчы. Менск – Вільня – Берлін, 1921.

 

Асноўныя артыкулы


Беларусь перад Генуэзскай канферэнцыяй // часопіс “Беларускі сцяг. – Коўна. – 1922

 

Аб ім і яго працах


Цвікевіч Аляксандр Іванавіч / Артыкул у Вікіпедыі. Спасылка: http://be.wikipedia.org/wiki/Аляксандр_Цвікевіч

Вабішчэвіч А. Аляксандр Цвікевіч (1883-1937) / Камунікат

Маркоў Л. Цвікевіч Аляксандр Іванавіч / marakou.by

 

Источник: ЭКОНОМИКА.BY

Read more...

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

https://ekonomika.by

For customize module in special position

https://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family