wrapper

Новости - слайдер на главной

Хрептович Иоахим Литавор

Chreptovich2 Беларускі вучоны-эканаміст, рэфарматар, дзяржаўны дзеяч.

Нарадзіўся 4 студзеня 1729 года ў маёнтку Ясянец Навагрудскага павета (цяпер вёска Ясянец Баранавіцкага раёна). Вучыўся ў Нясвіжскім калегіуме, Віленскай акадэміі, у Брунсбергу. Аўтар ідэі, адзін са стваральнікаў і актыўных удзельнікаў Адукацыйнай камісіі; адначасова куратар Галоўнай школы ВКЛ (1773-1794 гг.). Адзін з нешматлікіх вучоных-практыкаў, які на падставе тэорыі фізіякратыі правёў удалыя аграрныя рэформы (ва ўласных маёнтках). Ганаровы сябар Віленскага унівэрсітэту. Падтрымаў рэформы чатырохгадовага сойму (1788-1792) і прыняцце Канстытуцыі 3 траўня 1791 года. Апошні канцлер ВКЛ (1793, адмовіўся). Пасля ліквідацыі ВКЛ засяродзіўся на навуковай дзейнасці. Памёр 4 сакавіка 1812 года у Варшаве.

 Яўхім Храптовіч быў відным фізіякратам. З мэтай развіцця навукі заснаваў “Таварыства сяброў навукі”, дзе з’яўляўся тэарэтыкам і папулярызатарам эканамічных ідэй фізіякратаў. Зрабіў пераклад кнігі А.Ж. Цюрго (1727-1781) “Роздум аб стварэнні і размеркаванні багацця”. У дадатак да зробленага перакладу Я. Храптовіч напісаў сваю прадмову, якую выдаў асобнай кнігай пад назвай “Аб штогадовым дзяржаўным узнаўленні”. Галоўная праца Я. Храптовіча “Аб натуральным праве” была выдадзена пасля яго смерці ў 1814 годзе. У гэтых працах Я. Храптовіч зарэкамендаваў сябе як выдатны папулярызатар ідэй фізіякратыі. У духе філасофіі дэізма ён сцвярджаў, што гаспадарка, чалавек і грамадства ёсць частка прыроды, і яны залежаць ад натуральнага парадку рэчаў. Патрэбы і карысць чалавека ў жыцці, на яго думку, павінны цалкам адпавядаць гэтаму парадку. Разважаючы на падставе тэорыі фізіякратаў, ён абгрунтаваў, што павелічэнне прадукцыйнасці гаспадаркі магчыма толькі ў тым выпадку, калі працаўнікі будуць зацікаўленыя ў выніку сваёй працы. З гэтага Храптовіч даводзіў аб шкоднасці паншчыны. Быў прыхільнікам ідэі аб асабістай вольнасці і адукацыі ўсіх саслоўяў, якую Я. Храптовіч добра засвоіў у асветнікаў таго часу, якія лічылі, што ад сацыяльных бедаў выратуе распаўсюджанне ведаў, навукі, асветы.

Chreptovich1Яўхім Храптовіч у 1769-72 гг. наведаў Нямеччыну, Францыю, Англію, Швейцарыю, Нідэрланды, Чэхію, дзе азнаёміўся з ідэямі асветніцтва, фізіякратыі, а таксама з прагрэсіўнымі метадамі вядзення сельскай гаспадаркі (Срірыдонаў М., ЭГБ, С. 81). Кіраўнік парыжскага гуртка фізіякратаў, французскі эканаміст Віктар Мірабо (1715-1789) казаў пра Я. Храптовіча: “Я не ведаю лепшага эканаміста-практыка, як па моцы розуму, так і па дабрыні сардэчнай” (Бусько В. Зато читал А. Смита…, С. 84. Заўвага: у Бусько сцвярджаецца, што пра Храптовіча гэта казаў “знакаміты французскі вучоны О. Мірабо старэйшы”, але старэйшым называлі як раз Віктара Мірабо, каб адрозніць яго ад сына, дзеяча Французскай рэвалюцыі. – У.А.).

 

Аб ім і яго працах

 


 

Хрептович Иоахим Литавор / Материал в Википедии Ссылка: http://ru.wikipedia.org/wiki/Хрептович,_Иоахим

 

Аўтар-складальнік: У.А. Акуліч

Источник: ЭКОНОМИКА.BY

Read more...

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

https://ekonomika.by

For customize module in special position

https://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family