wrapper

Новости - слайдер на главной

PorechinБеларускі вучоны-эканаміст, правазнавец.

Нарадзіўся 8 сакавіка 1894 у вёсцы Задашчэнне Ігуменскага павета Мінскай губерніі (цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці).

Скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут, працаваў настаўнікам (з 1912).

У 1920 уступіў у ВКП(б).

З 1921 працаваў у Паўнамоцным прадстаўніцтве БССР пры ўрадзе РСФСР (з 1923 Пастаяннае прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе СССР).

У 1924 г. скончыў 1-ы Маскоўскі універсітэт (цяпер – Маскоўскі дзяржаўны універсітэт).

З 1924 г. – намеснік старшыні Камісіі заканадаўчых меркаванняў пры СНК БССР.

З 1926 працаваў у Інстытуце беларускай культуры; потым у Інстытуце эканомікі БелАН.

З 1931 у Інстытуце савецкага будаўніцтва і права БелАН.

Аўтар прац па станаўленні канстытуцыйнага права БССР і савецкага федэралізму.

Падчас працы ў Інстытуце эканомікі АН БССР прымаў удзел у складанні першага ў Беларусі падручніка эканамічнай геаграфіі (заўвага. Большую частку раздзелаў напісаў С. Маргелаў, але прымалі ўздзел таксама Р. Парэчын, М. Рэйнгольд, А. Падбярэзны. – У.А.). Прымаў удзел у даследваннях па праблемам размяшчэння вытворчых сіл (у прыватнасці далейшага размяшчэння ў Беларусі прамысловасці будаўнічых матэр’ялаў). Даследваў сыравінную базу прамысловасці мінеральных будаўнічых матэр’ялаў. Менавіта ён абгрунтаваў мэтазгоднасць будаўніцтва буйных цагельных прадпрыемстваў у Петрыкаўскім, Горацкім і Асвейскім раёнах Беларусі, а таксама пашырэння цагельнай вытворчасці ў Дрысненскім  раёне.

У сваё манаграфіі “Советские республики в их взаимоотношениях (1922)” закранаў праблемы знешнеэканамічных адносін Беларусі з іншымі краінамі і савецкімі рэспублікамі. У пачатку 1920-х гадоў ішло абмеркаванне зместу саюзнай дамовы па стварэнню СССР, якая была падпісана ў 1922 годзе. У ходзе дыскусіі абмяркоўваліся праблемы знешняга гандлю с пункту гледжання вызначэння кампетэнцый Беларусі. У гэтай дыскусіі прыняў актыўны ўдзел і Рыгор Парэчын. Пры разглядзе эканамічных адносін ён сыходзіў з вызначэння дзяржавы, якое даў нямецкі юрыст Елікеке, згодна якому дзяржава складаецца з трох элементаў: насельніцтва, тэрыторыя і ўлада, прычым першасным з’яўляецца ўлада. Беларускі вучоны заўважыў, што Беларусь, заключыўшы дамову з РСФСР ў 1921 г., ужо не прымала ўдзелу ні ў адным рашэнні па гаспадарчым пытанням, прычым найменшай аўтаноміяй яна карысталася ў знешнім гандлі, маючы права толькі пасылаць сваіх агентаў у суседнія краіны. Калі ж, разважаў далей Р. Парэчын, гэтыя прынцыпы закласці і ў саюзную дамову па стварэнні СССР, асабліва з абмежаваннямі ў знешнім гандлі, то Беларусь практычна будзе не самастойнай дзяржавай, а толькі аўтаномнай рэспублікай у складзе Расіі” (цытата з кнігі Р. Парэчына “Советские республики в их взаимоотношениях”, 1922). З гэтай цытаты відаць, што дзяржаўныя дзеячы і вучоныя Беларусі перад стварэннем СССР усур’ёз спадзяваліся, што гэта будзе ўтварэнне накшталт, напрыклад, сёняшняга Еўрапейскага Саюза, у якім Беларусь з’яўлялася б незалежнай дзяржавай. Зразумела, што такія чаканні былі ілюзіямі, і за такія думкі пазней прыйшлося апраўдавацца перад карнымі ворганамі. Бо падкрэслім яшчэ раз, што Р. Парэчын выступаў супраць перадачы паўнамоцтваў у сферы знешняга гандлю з Мінска ў Маскву, а гэта ужо праз менш чым 10 гадоў сталі называць нацдэмаўшчынай.

Такую ж пазіцыю займаў Р. Парэчын і ў пытанні аб уласнасці. Калі кіраўніцтва СССР захацела пазбавіць саюзныя рэспублікі, у тым ліку і БССР, права ўласнасці на зямлю, то Р. Парэчын быў адным з нямногіх, хто асмеліўся выступіць супраць, хоць у той час гэта было ужо небяспечна рабіць, на двары быў ужо 1928 год. Перадгісторыя гэтага пытання была такой. Спачатку ў Канстытуцыі БССР у рэдакцыі 1925 года дакладна ўказвалася, што зямля з’яўляецца ўласнасцю рэспублікі. Затым у Канстытуцыі БССР у рэдакцыі 1927 года гэта права ужо было не дакладна вызначана. Кіраўніцтва СССР ціснула на саюзныя рэспублікі, каб тыя прынялі канчатковыя папраўкі на тое, каб носьбітам права ўласнасці на зямлю дакладна з’яўляўся толькі СССР. У 1928 годзе новы праект з улікам выказаных пажаданняў кіраўніцтва СССР стаў прадметам абмеркавання. Нават тагачасны наркам земляробства Зміцер Прышчэпаў падтрымаў прынцып верхавенства СССР у праве уласнасці на зямлю (заўвага. абмеркаванне гэтага пытання прайшло ў Цэнтральным выканаўчым камітэце БССР у 1928 годзе. – У.А.). Аднак са стэнаграмы выступленняў бачна, што адзін толькі Рыгор Парэчын выступіў тады супраць, і адзначыў, што “прыняццё у такой фармуліроўцы закона (заўвага. поўная назва гэтага закона на рускай мове была “Закон об основах землеустройства и землепользования”. – У.А.) азначае,  што БССР як дзяржава цяпер будзе з’яўляцца без уласнай тэрыторыі” (Цытата па кнізе: Бусько В.Н. Экономическая мысль Беларуси в период НЭПа (1920-е годы). Минск. 2000. 280 с. - С. 152).

Арыштаваны 24.1.1937 па адрасе: вул. Няміга, д. 16/2, кв. 10. На той момант быў жанаты, гадаваў дзіця. Асуджаны пазасудовым органам НКВД (па іншай інфармацыі – Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР па артыкулах 68, 69, 70 і 76) за “шкодніцкую работу ў навуковых установах БССР” да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Растраляны 28.6.1938 у мінскай турме НКВД. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 1.8.1957. Асабовая справа П. № 10776-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

P.S. У розных выданнях прозвішча гэтага беларускага эканаміста і юрыста на рускай мове пішацца па рознаму: "Поречин" или "Паречин". На нашу думку, правільней пісаць "Паречин", бо менавіта так пішыцца гэта прозвішча ў Сталінских спісах 1963 года. Гэтыя спісы складаліся ў Расіі на падставе дакументаў, а значыць так пісалася прозвішча гэтага эканаміста на рускай мове. У кнізе "Возвращенные имена. Мн., 1992" яго прозвішча на рускай мове таксама пішыцца - "Паречин". Такой версіі напісання прытрымліваемся і мы, хаця гісторык эканамічнай думкі В. Бусько пісаў на рускай мове прозвішча гэтага вучонага як "Поречин", бо на вокладцы кніги 1922 г. прозвішча пісалася "Поречин". Але бывала такое, што напісанне прозвішча мянялася ужо пасля другой сусветнай вайны, калі беларускамоўныя дакументы, у тым ліку пашпарты, мяняліся на рускамоўныя. Прадстаўнікі дзяржаўных ворганаў відаць за ўсё калі складалі спісы, то перапісвалі прозвішча Парэчына з беларускамоўнага дакумента і таму аўтаматычна пратрансліравалі яго прозвішча на рускую мову як "Паречин". Калі б такія спісы складалі б беларускія даследчыкі,то зразумела згодна ўсталяваўшайся традыцыі яны б напісалі "Поречин", але урэшце рэшт, калі мы лічым Беларусь такой жа незалежнай дзяржавай, як напрыклад Польшча, то чаму мы павінны працівіцца таму, што расіяне (няхай і не ведаючы таго) трансліруюць беларускія прозвішчы на рускую мову с захаваннем беларускіх адметнасцей. Таму калі яны напісалі "Паречин", то няхай і будзе "Паречин". Можа быць сам Рыгор Парэчын, калі ён быў свядомым беларусам, а гэта відаць па ўсім так, быў бы не супраць напісання свайго празвішча на рускай мове менавіта так.


Отдельные труды


Поречин Г. Советские республики в их взаимоотношениях. Мн., 1922. 155 с.

Парэчын Г. Савецкая Беларусь у зносінах з чужаземнымі дзяржавамі // Змаганне. Сш. 1. Мн., 1924

Парэчын Г., Пінчук М. Асновы Савецкай Дзяржавы // Маладняк. 1927. №1. С. 71-84; №11. С. 79-92

Парэчын Г. Наша Канстытуцыя. Мн., 1928

Парэчын Г. Ідэя беларускай дзяржаўнасці перад утварэннем Савецкай Беларусі // Запіскі аддзела гуманітарных навук БАН. Працы кафедры сучаснага права. 1929. Т. 1.

Эканамічная геаграфія БССР. Мн., БАН, 1936. (у сааўтарстве).

Парэчын Г. Сыравінная база прамысловасці мінеральных будматэрыялаў // Сацыялістычнае будаўніцтва. №6-7. 1936. С. 42-51.

 

О нем и его трудах


Возвращенные имена. Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталинских репрессий. Под ред. Академика А.С. Махнача. Мн., 1992. 120 с. - / Паречин Григорий Ефимович С. 83-84

Парэчын Рыгор Яўхімавіч / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, Т. 5.

Маракоў Л. Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. / Парэчын Рыгор Яўхімавіч / marakou.by

Бусько В.Н. Экономическая мысль Беларуси в период НЭПа (1920-е годы). Минск. 2000. 280 с. – С. 34, 112, 152

Бусько В.Н. Экономическая наука Беларуси в 30-е годы ХХ века. Минск. 2005. 298 с. – С. 23, 132, 145, 287

 

Аўтар-складальнік: У.А. Акуліч

Источник: ЭКОНОМИКА.BY

Leave a comment

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

https://ekonomika.by

For customize module in special position

https://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family