wrapper

Новости - слайдер на главной

LajkouБеларускі вучоны-эканаміст, аграрнік. Кандыдат навук. Прадстаўнік беларускай арганізацыйна-вытворчай школы 1920-х гадоў.

Нарадзіўся ў 1897 годзе ў Горацкім раёне.

У 1918 годзе скончыў Горацкае каморніцка-земляробчае  вучылішча. Потым вучыўся ў Пятроўскай (Цімірязеўскай) сельскагападарчай акадэміі ў Маскве, прытым адразу на двух факультэтах – агранамічным і  эканамічным. Быў актыўным членам Беларускай культурна-навуковай арганізацыі.

Пасля заканчэння працаваў  у  Мінску, а з 1925 па 1927 гг. - у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.  Працаваў загадчыкам эканамічнага аддзела ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках.

У 1931-1934 гг. – загадчык адзела Навукова-даследчага інстытута  эфірамасляных культур у Маскве.

У 1935 годзе быў арыштаваны, знаходзіўся ў заключэнні ў  Марыінску. Пакаранне адбываў  да 1955 года.

У 1956 годзе быў реабілітаваны і працаваў старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры раслінаводства Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Там жа абараніў кандыдатскую дысэртацыю.

 Узнагароджаны медалямі.

 

На фотаздымку яму 20 гадоў (фота зроблена ў 1918 годзе) падчас вучобы ў Горацкім каморніцка-земляробчым вучылішчы. Ён вучыўся ў гэтым вучылішчы разам з Гаўрылам Гарэцкім і Барысам Бойка, якія таксама потым сталі вядомымі эканмістамі, прадстаўнікамі беларускай арганізацыйна-вытворчай школы 1920-х гадоў.

Памёр Мікіта Захаравіч Лайкоў у 1971 годзе.

 

Асноўныя працы


Лайкоў М. Аб складанні пераходных табліц пры пераходзе гаспадарак на шматполле – Мн.: Выд. Наркамзема, 1926. – 20 с.

Лайкоў М. Аддзел ажыцьцяўленьня Горацкае раённае дасьледчае станцыі і праграма работ эканамічнага аддзелу – Горкі – Друкарня Акадэміі. – 1927. – 8 с.

Лайкоў М. Якія шматпольныя севазвароты раіць часопіс “Плуг” для сялян Беларусі – Мн.: Белдзяржвыд. 1929. – 88 с.

Лайкоў М. Як выкарыстаць водкіды гаспадаркі на ўгнаенне глебы – Мн.: Белдзяржвыдат. 1929 – 53 с.

Лайкоў М. Нарыс па грамадскай агранаміі Беларусі: (Прынцыповыя падставы, гісторыя, агр. формы і змест раб. агран.) – Мн.: Белдзяржвыд. 1929. – 162 с.

 

О нем


35 Лившиц В. Бографические сведения о Никите Лайкове (плюс портрет Никиты Лайкова, отсканированный его дочерью). 2015.

 

Крыніца: ЭКОНОМИКА.BY

 

Рэдакцыя партала ЭКАНОМІКА.BY выказвае шчырую падзяку Уладзіміру Ліўшыцу, які зараз пражывае ў Ізраіле, а таксама дачцэ Мікіты Лайкова, якая цяпер пражывае ў Венгрыі, за прадастаўленыя звесткі пра Мікіту Захаравіча Лайкова.

Leave a comment

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

https://ekonomika.by

For customize module in special position

https://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family