ТОР-5 НОВОСТЕЙ ЗА НЕДЕЛЮ
Адукацыя, навука, культура і нават палітыка адчуваюць на сабе ўплыў русіфікацыі. Палітыка дзяржаўнага двухмоўя паступова прыводзіць да выцяснення беларускага з усіх сфер жыцця. Што гэта – заканамерная з’ява ці мэтанакіраванае знішчэнне ўсяго нацыянальнага? Адказ шукае “Заўтра тваёй краіны”.
1. Пад пагрозай знікнення беларуская прафесійная лексіка
Міністэрства адукацыі распрацоўвае новыя стандарты для вышэйшых навучальных устаноў. У хуткім часе з праграмы навучання на нефілалагічных спецыяльнасцях можа знікнуць дысцыпліна «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Іншымі словамі, матэматыкі, фізікі і ўсе астатнія спецыялісты (акрамя філолагаў), якіх рыхтуюць у беларускіх ВНУ, будуць пазбаўлены магчымасці вывучаць родную мову.
Наборы на спецыяльнасці, звязаныя з беларускай мовай, спыняюцца па ўсёй краіне. У Магілёве больш не будуць выпускаць выкладчыкаў беларускай мовы, а ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка закрыты адразу 4 спецыяльнасці беларускай філалогіі. Цяпер галоўны педагагічны ўніверсітэт краіны будзе рыхтаваць настаўнікаў беларускай мовы толькі па дзвюх спецыяльнасцях, тады як рускай – па трох.
Зрэшты, у мінулым годзе ў БДПУ не стала асобнага факультэта беларускай філалогіі і культуры. Яго аб’ядналі з рускім. Вынік: на сённяшні дзень на больш як паўсотні ВНУ краіны прыходзіцца толькі адзін асобны факультэт, дзе рыхтуюць спецыялістаў у галіне беларускай мовы і літаратуры – факультэт беларускай філалогіі і культуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава.
Паводле кіраўніка Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны Алега Трусава, Міністэрства адукацыі ўжо некалькі разоў выкідала беларускую мову з праграмы.
— ТБМ яе вяртала назад. Мы звярталіся нават у Адміністрацыю прэзідэнта і дабіваліся свайго. Калі і зараз сітуацыя паўторыцца, мы будзем змагацца за мову да канца, -- абяцае Трусаў. -- Што да скарачэння факультэтаў, то гэта тлумачыцца, хутчэй, маленькімі наборамі на тыя спецыяльнасці. А вось чаму так здарылася – трэба разбірацца глыбей.
2. Школа без мовы
Напярэдадні гэтага навучальнага года былі зачынены 65 школ, большасць з якіх – беларускамоўныя. Навучэнцаў перавялі ў буйнейшыя навучальныя ўстановы, найчасцей – рускамоўныя.
Гэты навучальны год адзначыўся яшчэ і тым, што з 1 верасня ўступіў у дзеянне Кодэкс аб адукацыі. Згодна з 90-м артыкулам кодэкса, асноўнымі мовамі навучання і выхавання ў Беларусі з’яўляюцца дзяржаўныя мовы краіны. Але ёсць агаворка: мова навучання і выхавання вызначаецца заснавальнікамі ўстановы з улікам пажаданняў бацькоў. Іншымі словамі, беларускамоўныя школы і класы адкрываюцца па заявах бацькоў, але рашэнне прымаецца мясцовымі выканкамамі. Заява ад бацькоў яшчэ не гарантуе таго, што дзіця зможа навучацца на беларускай мове.
І калі ў 2001–2002 навучальным годзе колькасць вучняў, якія атрымліваюць сярэднюю адукацыю на беларускай мове, складала 400 869 чалавек, у мінулым – толькі 178 762.
3. Беларускамоўная навука становіцца “больш кампактнай”
“Рэформы” чакаюць Акадэмію навук. Як стала вядома “Заўтра тваёй краіны”, разглядаецца пытанне пра тое, каб ліквідаваць Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору і аб’яднаць яго з Інстытутам мовы і літаратуры, стварыўшы на іх базе адзіную структуру. Канчатковае рашэнне пакуль не прынятае, але, мяркуючы па тэндэнцыях, нічога добрага для беларускіх вучоных чакаць не даводзіцца. З кожным годам беларускамоўная навука становіцца ўсё больш “кампактнай”.
Нагадаем, што ў 2008 годзе ў Акадэміі навук зліквідавалі Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа і Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы. На іх базе быў утвораны адзін – Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. Гэтае аб’яднанне адгукнулася скарачэннем кадраў і адназначна не ўзняло навуковыя даследаванні на якасна новы ўзровень.
4. 13% беларусаў зусім не ўмеюць чытаць па-беларуску
Падзеленыя на “правільных” і “няправільных” пісьменнікаў, большасць беларускамоўных творцаў апынуліся пад забаронай. Творы Барадуліна, Быкава, Някляева, Законнікава выкідаюцца са школьных падручнікаў, а ў бібліятэках і навучальных установах арганізацыя сустрэч з шэрагам аўтараў стала немагчымай.
Сярод апошніх праяў планамернай русіфікацыі стала ліквідацыя аддзела беларускай літаратуры ў Віцебскай абласной бібліятэцы. З 2 лютага шукаць кнігі на беларукай мове там давядзецца па розных аддзелах, але многія выданні ўвогуле не дойдуць да чытача – ідзе масавае спісанне беларускіх кніг.
У гэтай сувязі лагічнымі выглядаюць вынікі апытання, наладжанага напярэдадні Года кнігі лабараторыяй “Новак” па замове Саюза беларускіх пісьменнікаў. Як аказалася, 13,3% беларусаў зусім не ўмеюць чытаць па-беларуску. 62% апытаных наогул не цікавяцца беларускімі кнігамі. А 74,6% не ведаюць ніводнага сучаснага пісьменніка.
— Літаратурныя імёны-брэнды савецкіх часоў беларусы дагэтуль памятаюць, а вось новых так і не з’явілася. Гэта значыць што той курс, які ўзяла Беларусь у культурнай сферы ― малаэфектыўны. Палітыка беларускай дзяржавы павінна стаць беларусалюбнай, — пракаментаваў вынікі апытання старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч.
5. Змагаюцца не з музыкамі, а з сацыяльнымі актывістамі
Многія з тых, хто трапіў у “чорныя спісы” забароненых музыкаў, – беларускамоўныя выканаўцы. Але культуролаг Максім Жбанкоў лічыць, што праблема палягае не столькі ў мове.
— Мова ў нашай сітуацыі з’яўляецца перш за ўсё сродкам, які выкарыстоўваюць у сваіх мэтах палітычныя структуры або грамадскія актывісты. Тая ж Дарафеева ці Аляхно лёгка заспяваюць вам па-беларуску і затанчаць полечку. Так, беларуская мова выкарыстоўваецца ўладай у якасці дэкаратыўнага маркеру і сродку дадатковай мабілізацыі аўдыторыі. Напрыклад, падчас нейкіх глабальных імпрэзаў ці напярэдадні выбараў.
Іншая справа з альтэрнатыўнымі музыкамі.
— Для іх мова – гэта асабісты выбар, а не дзяржзамова, — адзначае крытык. — І ў нашым кантэксце, калі музыка спявае па-беларуску, ён да гэтага абавязкова далучае сваё стаўленне да культурніцкай сітуацыі ў краіне, да сацыяльна-палітычных абставін. Той жа Вайцюшкевіч ці Вольскі трапляюць у гэтыя спісы не таму, што яны размаўляюць па-беларуску, а таму што за іх беларускай мовай ёсць пэўная сацыяльная пазіцыя. Змагаюцца не з музыкамі, а з сацыяльнымі актывістамі. Чаму, напрыклад, ніхто не змагаецца з “Троіцай” на сто адсоткаў беларускамоўнай? Чаму ёй дазваляюць канцэрты ў цэнтральных залах Мінска? З аднаго боку, гэта, магчыма, гульня ў беларускасць. А з іншага, да іх няма за што чапляцца, яны абсалютна дэкаратыўныя. Выдатныя музыкі, але абсалютна пазбаўленыя вось гэтага сацыяльна актывісцкага вымярэння. То бок мова – гэта дадатковы аргумент, а не галоўная нагода для прэсінгу.
6. Русіфікатарскі каток прайшоўся па архітэктуры
— Спроба дагнаць і перагнаць Маскву прарасла ў нашы дні дзіўнымі кветкамі, — адзначае мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі. — Безгустоўнасцю і канфліктнасцю навабудаў адзначаецца цэнтральная частка Мінска. А-ля Манежная плошча зроблены так званы “падземны горад”. Гэтыя местачковы правінцыйныя спробы перагнаць сталіцу колішняй імперыі выглядаюць убога і выклікаюць усмешку нават у тых жа масквічоў.
Аднак найбольш пацярпелі ад русіфікацыі беларускія храмы. Помнік беларускай архітэктуры XVII стагоддзя — царква Уваскрашэння Хрыстова ў Клецку (раней будынак былога Дабравешчанскага касцёла пры манастыры дамініканцаў) — атрымаў “упрыгожанне” ў форме цыбуліны. Цыбулінкамі абзавяліся і царква Узвышэння Святога Крыжа (1838 год) у вёсцы Гошчава Івацэвіцкага раёна, Царква Барыса і Глеба ў Навагрудку, Царква Святога Іаана Прадцечы (1742 года) у Вішняўцы Стаўбцоўскага раёна. У 2009 годзе ў выніку рэканструкцыі царквы Святога прарока Ільі (1881 год) ў вёсцы Вялемічы Столінскага раёна ліквідавалі барочныя купалы на вежах і каваныя чатырохканцовыя крыжы, замяніўшы іх залачонымі цыбулінамі і васьміканцовымі крыжамі.
— Проста нейкі шал сёння адбываецца на Брэсцкай вобласці, — адзначае Сяргей Харэўскі. — Знішчаюцца аўтэнтычныя старасвецкія цэрквы 17-18 стагоддзя. Мяняецца арыенціроўка алтароў. За царом гэта нікому не замінала, а зараз перабудоўшчыкі сталі больш праваслаўнымі, чым колішнія падданыя Расійскай імперыі. Устаўлёўваюцца шклопакеты, абшываюцца сайдынгам, нахлабучваюцца цюрбаны. Не спыняюць нават прадпісанні Міністэрства культуры, як у выпадках з цэрквамі ў Клецку ці Наваградку. Паводле эксперта, прага сённяшніх русіфікатараў мае глыбокія гістарычныя карані. Яшчэ ў часы Кацярыны ІІ у Беларусь камандзіраваліся архітэктары з мэтай перайначыць тутэйшую архітэктуру.
— У прыватнасці Джакома Кварэнгі – выдатны архітэктар – быў адпраўлены ў Полацак для перабудовы Багаяўленскага сабора, каб разабраць франтоны і прыбраць дэкор “как придающие католический вид», — узгадвае мастацтвазнаўца. — Вялікія захады па русіфікацыі тутэйшай архітэктуры былі зроблены пасля паўстанняў 1831 і 1863 гадоў. На мэту перабудаваць «в русском вкусе» шэраг храмаў і тутэйшыя старасвецкія будынкі працавалі дзясяткі архітэктараў, сярод якіх былі свае класікі, кшталту Чагіна, у задачу якіх уваходзіла не стварэнне тут уласных шэдэўраў, а панявечанне шэдэўраў тутэйшага дойлідства. Той жа Чагін да непазнавальнасці перабудаваў Фару Вітаўта і праваслаўны Сафійскі сабор, дадаўшы элементы яраслаўска-суздальскага дойлідства. Тое самае адбылося з царквой Пятра і Паўла на Нямізе. Да абсалютнай непазнавальнасці быў перабудаваны, а дакладней замураваны, Сабор Святога Духу на Верхнім горадзе.
Мэта тамтэйшых русіфікатараў шмат у чым дасягнута. Сёння мы бачым поўнае забыццё тутэйшых традыцый, ігнараванне ўласнага культурнага, гістарычнага і інтэлектуальнага здабытку.
7. Чыноўнікі “на страже языка”
Тое, што ў чыноўнікаў своеасаблівыя адносіны з беларускай мовай, факт бясспрэчны. У гэтым чарговы раз упэўніліся грамадскія актывісты кампаніі «Справаводства па-беларуску!». Разлічваючы палепшыць рэйтынг беларускай мовы ў грамадстве з дапамогай больш шырокага яе распаўсюджання ў справаводстве па прыкладзе Міністэрства культуры, яны звярнуліся з гэтай ініцыятывай да чыноўнікаў.
У выніку на беларускамоўныя лісты ўдзельнікаў ініцыятывы палова адказаў прыйшла на рускай мове. Больш за тое, на паўторную просьбу даць адказ па-беларуску некаторыя чыноўнікі, спасылаючыся на Закон «Аб мовах» і «Зваротах грамадзян», заўважалі, што не абавязаныя даваць адказ на беларускай мове, бо у краіне дзве дзяржаўныя мовы.
Актывісты нават стварылі мапу беларускасці чынавенства. Атрымалася даволі наглядна. Мапа тут.
8. Стратэгічная задача палітыкі
Тэндэнцыі да русіфікацыі праявіліся і ў апошнюю прэзідэнцкую кампанію. Як ніколі раней, у палітычных колах мусіравалася тэма прарасійскага кандыдата, а рыторыка асобных прэтэндэнтаў мела яўны прарасійскі акцэнт.
лаф— Ёсць рэальная палітыка і з ёй трэба лічыцца, — адзначае экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў. — Сёння я не магу сказаць гэтаму зрусіфікаванаму люду, што ён недастойны таго, каб яго паважалі ў свеце. Як паэт я магу гэта сказаць, як палітык – не. Як паэт я не разумею тых людзей, якія не могуць пастаяць за сваё, кроўнае, мне цяжка зразумець, што гэта за народ такі, які адракаецца свайго. Але як палітык я павінен улічваць гэтыя рэаліі. Тэза мая была паўсюль адна і тая ж: я вас палкамі гнаць у беларусы не буду, але ўгаворваць вас стаць беларусамі, угаворваць вяртацца да каранёў, да вытокаў буду. І буду рабіць гэта настойліва.
Мова, па словах паэта — асноўная кропка напружання ў канфлікце, які існуе ў апазіцыі.
— Гэта супрацьстаянне нацыянальнай апазіцыі і саўковай (ці, калі заўгодна, сацыяльнай). З гэтага вынікаюць і спрэчкі падчас падпісання такога дакументу, як дэкларацыя аб фармаце ўдзелу ці няўдзелу ў парламенцкіх выбарах, -- лічыць Някляеў.
На яго думку, спыненне русіфікацыі – гэта найпершая задача палітыка.
-- Русіфікацыя ідзе не па галінах дзейнасці, а татальна. Гэта стратэгічная задача, якая выконваецца сённяшнім палітычным рэжымам. І калі мы хочам мець будучыню, наша асноўная задача – спыніць гэты працэс. Ні выбары парламенцкія, ні нейкія іншыя палітычныя нагоды не могуць нас адцягваць ад гэтай найбольш істотнай праблемы, якая палягае ў тым, ці захаваем мы ў Беларусі Беларусь. А калі не захаваем, тады мне не патрэбныя ніякія эканамічныя і сацыяльныя дасягненні.
P . S . Пакуль жа даць сапраўдны бой русіфікацыі атрымалася толькі ў сталічіным метро. Нядаўна абвесткі пра патрэбу быць узаемна ветлівымі тут перавялі на расейскую мову. Патлумачылі гэта тым, што далёка не ўсе госці сталіцы могуць зразумець па-беларуску, а моладзь не рэагуе на абвесткі пра ўзаемаветлівасць.
Абураныя звужэннем сферы ўжытку мовы, інтэрнэт-карыстальнікі прапанавалі збіраць подпісы за вяртанне беларускамоўнай сацыяльнай рэкламы. І гэта дало плён. Было вырашана ролік з абвесткай перазапісаць зноў па-беларуску.
Автор: Анастасія Беленькая
Источник: Завтра твоей страны
Австрийская компания Swarovsky проявила заинтересованность к сотрудничеству с учеными Научно-практического центра Национальной академии наук Беларуси по материаловедению в области производства искусственных изумрудов. Об этом сообщил заведующий лабораторией...
Читать полностью...Как сообщили в пресс-службе ГКНТ, Государственный комитет по науке и технологиям Беларуси (ГКНТ) и Белорусский инновационный фонд объявил о приеме заявок на республиканский конкурс инновационных проектов 2012 года. Конкурс проводится в номинациях "Лучший инновационный...
Читать полностью...В нижнесаксонском местечке Горлебен на 100 девочек рождается 109 мальчиков при общегерманском показателе 100 на 105. Кривая рождаемости представителей сильного пола стремительно поползла вверх после того, как в окрестностях Горлебена в 1995 году появилось первое хранилище...
Читать полностью...Чешские ученые из Института гематологии и переливания крови и Академии наук совершили открытие мирового масштаба. Оно открывает путь к клинической разработке препарата, который сможет воспрепятствовать тромбозу (образованию кровяных сгустков). Потребность в таком...
Читать полностью...Вручены Шнобелевские премии-2010. В этот раз премии удостоились специалисты, рекомендующие носить носки поверх обуви, ругаться вместо анестезии и лечиться американскими горками. В Гарвардском университете США состоялось вручение 20-й ежегодной Шнобелевской премии,...
Читать полностью...Изобретение Михаэля Гретцеля уже названо революцией в технологиях производства солнечных батарей. «За изобретение и разработку цветочувствительных солнечных ячеек, известных как «ячейки Гретцеля». Благодаря превосходному соотношению цены и качества, это...
Читать полностью...В Беларуси для участия в конкурсе при поступлении в вуз нужно набрать на централизованном тестировании не менее 7 баллов за тест. Об этом сообщила консультант отдела высшего образования Минобразования Мария Карпенко, комментируя постановление ведомства №29 «Об...
Читать полностью...Как свидетельствует последняя перепись населения, более 150 тысяч жителей Минской области каждый день встают ни свет ни заря, чтобы успеть на работу в другой район, а то и в область. Из них каждый второй покупает билет до Минска. Снимать столичное жилье — не по карману...
Читать полностью...Проблему дефицита врачей в Беларуси решают за счет молодых специалистов. В этом году дипломы получат более 2,5 тысяч вчерашних студентов. Но способны ли они самостоятельно лечить людей и выполнять операции — эксперты говорят о назревшей необходимости реформирования...
Читать полностью...«Ежедневник» изучил, какую образовательную базу имеют белорусские миллионеры и какие «альма-матер» выпустили наибольшее количество крупных представителей белорусского бизнеса. Очень скоро, уже в этом месяце, многих студентов ждут госэкзамены, а после них – поиск...
Читать полностью...В Беларуси около 25% абитуриентов выбирают при поступлении специальности, связанные с экономикой. Такие данные привел министр образования Сергей Маскевич на областном родительском собрании Минской области. Между тем наиболее востребованную профессию можно получить...
Читать полностью...Первое в Беларуси и СНГ высшее учебное заведение только для женщин — частный институт институт «Энвила» будет реорганизован, сообщили Naviny.by в вузе. В этом году набирать абитуриенток здесь не будут. В вузе объясняют решение о закрытии экономическими причинами. Так,...
Читать полностью...
МВФ и Беларусь: вокруг да около кредита
Не так уж много времени прошло после прошлого кредита от Международного валютного фонда. Но ситуация в экономике Беларуси дает повод говорить об очередном заимствовании у данной организации. При этом общая риторика белорусской стороны в последние месяцы получается весьма забавной: если...
Читать дальше


