wrapper

Новости

Jaroshevich1Беларускі грамадска-палітычны дзеяч, аграном, педагог. Першы рэктар Беларускага палітэхнічнага інстытута (сёння – Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт, БНТУ).

Нарадзіўся 11 (24) ліпеня 1885 у мястэчку Новы Свержань Мінскага павету (цяпер Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці) у беларускай сялянскай сям’і.

У 1920 годзе скончыў Глухаўскі настаўніцкі інстытут, а ў 1912 годзе – Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут.

У час вучобы ў Маскве ўваходзіў у склад беларускага студэнцкага гуртка, дасылаў лісты ў газету Наша Ніва.

Працаваў аграномам, чытаў лекцыі па аграноміі ў навучальных установах Мінскай, Смаленскай і Харкаўскай губерній. Удзельнік І-й сусветнай вайны.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 адзін з кіраўнікоў Мінскай губернскай земскай управы і лідэраў мясцовай філіі расійскіх эсэраў (пазней так званых аласнікоў).

У пачатку сакавіка 1918 года у складзе мінскай земскай групы кааптаваны ў Раду БНР, аднак 25.3.1918 разам з іншымі прадстаўнікамі земстваў, гарадскога самакіравання і нацыянальных меншасцей выйшаў з яе складу ў знак нязгоды з прыняццем Трэцяй Устаўнай граматы.

 Адзін з аўтараў праекта стварэння ў Мінску універсітэта.

У час польска-савецкай вайны 1919-20 гг. узначаліў Мінскую губернскую земскую ўправу, выкладаў у Мінскім політэхнічным вучылішчы.

18.9.1919 у час прыезду ў Мінск Юзафа Пілсудскага пры сустрэчы апошняга з грамадскасцю ў памяшканні былога Мінскага дваранскага сходу адзіны, хто выступіў з публічным пратэстам супраць польскай акупацыі краю, заявіў, што палякам няма чаго шукаць у Беларусі. Ва ўмовах польскай акупацыі і фактычнай перамогі бальшавікоў у грамадзянскай вайне падтрымліваў утварэнне суверэннай Беларускай рэспублікі.

У пачатку 1920-х г. у складзе расійскай сацыялістычнай группы беспаспяхова ўдзельнічаў у выбарах у Мінскі гарадскі магістрат.

З аднаўленнем савецкай улады ў лістападзе 1920 быў прызначаны першым рэктарам новаўтворанага Беларускага політэхнічнага інстытута (БПІ), адначасова выкладаў у Мінскім інстытуце народнай адукацыі (МІНА), Беларускім рабочым тэхнікуме, выконваў абавязкі загадчыка аддзела наркамата асветы БССР па прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Ініцыятар стварэння і першы старшыня Беларускага вольна-эканамічнага таварыства.

Выступаў супраць так званай прымусовай беларусізацыі, быў прыхільнікам паступовага пераводу выкладання ў навучальных установах Беларусі на беларускую мову.

У канцы 1920 — пачатку 1921 намагаўся аднавіць дзейнасць эсэраўскай арганізацыі абласнікоў.

У сакавіку 1921 паводле загаду ДПУ БССР па абвінавачванні ў антысавецкай дзейнасці быў зняволены ў мінскі Пішчалаўскі замак. Дзякуючы заступніцтву 38 выкладчыкаў БПІ, МІНА і Беларускага рабочага тэхнікума праз 2 месяцы вызвалены. У студзені 1923 г. паводле загаду ДПУ БССР высланы ў Ташкент.

У другой палове 1920-х г. працаваў у Сярэднеазіяцкім універсітэце, Інстытуце ірыгацыі і механізацыі сельскай гаспадаркі Узбекскай ССР. Пасля чарговага арышту ў 1930 выселены разам з сям’ёй з Ташкента ў сельскую мясцовасць, але ў 1933 зноў дазволена вярнуцца назад. У 1937 арыштаваны за шпіянаж на карысць замежных разведак і прыгавораны да 10 гадоў ППК. Паводле слоў жонкі, знаходзіўся ў адным з пунктаў Краснаярскага канцлагера НКВД, дзе быў растраляны. Па першай справе (№ 36730-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобласці 8.12.1995 года.

Аўтары:  Уладзімір Ляхоўскі, Вера Міцкевіч

Крыніца: Ярашэвіч Міканор Казіміравіч / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 2. Мн. 2003. С. 303


 

За тыя некалькі гадоў, якія яму было наканавана займацца даследчай эканамічнай дзейнасцю, займаўся праблемамі эканамічнага раянавання Беларусі, паспеўшы нават выдаць манаграфію па гэтаму пытанню. Нагадаем, што ў Беларусі ў 1924 годзе прайшла ўзорная адміністратыўна-тэрытарыяльная рэформа. У тэарэтычным абгрунтаванні гэтай рэформы найбольшы ўдзел сярод беларускіх эканамістаў таго часу прынялі Аркадзь Смоліч і Радзівон Бонч-Асмалоўскі, але працы Міканора Ярашэвіча адыгралі ў ёй не апошнюю ролю. Гэтыя працы былі першыя, яны задалі тон у дыскусіях па гэтаму пытанню. Бачна, што канчатковыя крытэры па вылучэнню раёнаў і акругоў, якія былі закладзены ў праект гэтай рэформы (канчатковы яе варыянт складаў А. Смоліч), фактычна былі сфармуліраваны ўжо ў манаграфіі Міканора Ярашэвіча, які абраў крытэры, вылучаныя вядомымі расійскамі эканамістамі А. Чалінцавым і А. Чаянавым. У гэтым праглядаецца яго прыхільнасць да падыходаў арганізацыйна-вытворчай школы, якая потым сфарміравалася ў Расіі і Беларусі. Але развіць гэтыя погляды і далучыцца да прадстаўнікоў беларускай арганізацыйна-вытворчай школы М. Ярашэвіч не паспеў. Тым больш, што па ўсім відаць ён быў прыхільнікам утварэння суверэннай Беларусі, але ў складзе Расіі, у той час як большась прыхільнікаў беларускай арганізацыйна-вытворчай школы з’яўляліся прыхільнікамі утварэння суверэннай Беларусі, але роўнай па свайму статусу Расіі. Напрыклад, паказальна, што М. Ярашэвіч знайшоў агульную мову з прафесарам Вячаславам Пераходам, які выкладаў у БПІ (як раз ў 1921 г.) і удзельнічаў у працы Беларускага вольна-эканамічнага таварыства (як раз у 1922 г.). Але з А. Смолічам, Р. Бонч-Асмалоўскім, Г. Гарэцкім, Я. Кісляковым, і іншымі прадстаўнікамі больш маладога пакалення беларускіх эканамістаў, ён відаць па ўсім агульнай мовы знайсці не мог.

Аўтар: Уладзімр Акуліч



Общественно-политический деятель. Первый ректор БГПИ. Родился в Новом Свержени 24 июля 1885 года. Окончил педагогический институт в г. Глухов Черниговской губернии в 1910 году. В 1912 году закончил Московский сельскохозяйственный институт. Работал аграномом и одновременно читал лекции по агрономии. Участвовал в Первой мировой войне. Студентом начал вести общественную работу. После февральской 1917 г. революции стал одним из руководителей Минской районной земской Управы и стал также руководителем местной организации Российской партии социалистов-революционеров. В декабре 1917 года стал председателем Минской губернской Земской управы. В 1918 г. входил в состав правительства Белорусской Народной Республики, из которого вышел по политическим мотивам. 18 сентября 1919 года на встрече Ю. Пилсудского с общественностью города Минска выступил с публичным протестом против польской оккупации Беларуси. После установления Советской власти в Минске в ноябре 1920 г. был назначен первым ректором Белорусского государственного политехнического института. В марте 1921 г. был арестован ГПУ БССР по обвинению в антисоветской деятельности, но через два месяца был освобожден по ходатайству большой группы преподавателей учебных заведений г. Минска. В январе 1923 года был выслан в г. Ташкент, где преподавал в учебных заведениях Узбекской ССР. В 1937 г. был арестован (за шпионаж в пользу иностранных разведок) и осужден на 10 лет лагерей без права переписки. Предполагается, что он был тогда расстрелян. Источник: novisverzen.narod.ru


 

Урыўкі з кнігі “Бусько В.Н. Экономическая мысль Беларуси в период НЭПа (1920-е годы). Минск. 2000. 280 с.”, якія прысвечаны аналізу прац Міканора Ярашэвіча:

Одним из первых экономическое районирование территории Бела­руси осуществил агроном Н. Ярошевич [578]. Свое исследование он по­строил на критическом осмыслении истории районирования в царской России, выявления различных школ и их методологий, а также опытов де­ления дореволюционной Беларуси. Им был осуществлен анализ трех су­ществующих подходов в царской России, разработанных П. Семеновым, А. Скворцовым и А. Челинцевым. Подход П. Семенова, положивший в ос­нову районирования погубернское деление с учетом экономических и ис­торических признаков, Н. Ярошевич считал не полным, ибо этот подход игнорирует естественные признаки и берет крупную единицу – губернию. Более привлекательным ему представлялся метод А. Скворцова, который в основу районирования положил поуездное деление с учетом естественноисторических и экономических признаков. Однако А. Скворцов, по мне­нию белорусского автора, как единомышленник В. Докучаева, гипертро­фировал естественноисторический материализм, попытавшись распро­странить теорию физико-географических зон и ландшафтов на экономи­ческое районирование.

Из белорусских дореволюционных исследований Н. Ярошевич оце­нил работу Ф.Н. Ястремского "Нормы оценок земель и лесов Минской гу­бернии", в которой разделение уездов было осуществлено на однородные в хозяйственном отношении районы. В основу же естественного разделе­ния Ф. Ястремский положил средние урожаи и цены на землю.

Особое внимание Н. Ярошевича привлек метод А. Челинцева, осно­ванный на генетических признаках (способе поддержания почв, использо­вании пашни и т.д.), определяющих тип организации сельского хозяйства, его эволюцию и плотность населения. Белорусский автор считал правиль­ным вывод А. Челинцева, что только перспектива развития сельского хо­зяйства позволит осуществить районирование. Этот метод Н. Ярошевич положил [за основу] при экономическом районировании Минской губернии, получив четыре сельскохозяйственных района.

В следующей работе [579] Н. Ярошевич уже использовал метод, раз­работанный А. Чаяновым, Н. Никитиным, Б. Книповичем и Б. Бруком. Этот метод базировался на выделении формационных районов, исходящих из естественноисторических признаков, демографических (плотность насе­ления), положения территории относительно рынков сбыта и путей сооб­щения. За единицу районирования Минской губернии он взял волость. Обобщив огромный фактический материал, Н. Ярошевич разделил БССР на семь формационных районов. Таким образом, Н. Ярошевич впервые осуществил практическое экономическое районирование БССР на основе эволюции сельского хозяйства (Бусько В.Н., 2000, С. 82).

(…)

Такое понима­ние административно-экономического районирования со стороны бело­русских специалистов было весьма близко к подходам комиссии ВЦИК СССР по районированию под председательством М.И. Калинина. Эта ко­миссия решила использовать белорусский опыт. "Районирование Белорус­ской Республики, - отмечалось в ее письме на имя ЦИК БССР от 16 авгу­ста 1924 г., - имеет первостепенное значение для постановки этого вопро­са в общесоюзном масштабе". Такая оценка общесоюзных госу­дарственных органов на проведение административно-хозяйственного де­ления БССР подтверждала высокий уровень научных исследований Н. Ярошевича, Р. Бонч-Осмоловского и А. Смолича (Бусько В.Н., 2000, С. 84).

(…)

Экономическое районирование занимало существенное место в экономических исследованиях БССР того периода. Оно охватывало изучение теории вопроса, методическое обеспечение, то есть развитие приемов и способов исследования районов, а также прикладное, то есть использование теории экономического районирования в практической жизни. Усилиями Н. Ярошевича, Р. Бонч-Осмоловского, А. Смолича была сделана первая в ис­тории попытка экономического районирования Беларуси. В своих исследо­ваниях белорусские ученые широко использовали уже разработанные под­ходы к экономическому районированию таких ведущих русских специали­стов, как А. Челинцев, Г. Студенский, Н. Никитин, И. Александров, А.Чаянов. В рассматриваемый период получили распространение различные виды эко­номического районирования: общеэкономические, охватывающие народное хозяйство БССР в целом и характеризующиеся комплексностью; отраслевые и прежде всего сельскохозяйственные, геологические, базирующиеся на изучение географической среды и т.д (Бусько В.Н., 2000, С. 88).

 

Ссылки по тексту:

578. Ярошевич Н. Сельскохозяйственные районы Минской губернии // Народное хозяйство Белоруссии. 1922. № 3. С.4-24.

579. Ярошевич Н. Сельскохозяйственные районы Минской губернии и БССР. Мн. 1923. 83 с.

 

Критические замечания на статью Н.К. Ярошевича:

Р. Бонч-Осмоловский [48] отметил недостатки исследования Н.Ярошевича, выделив два. Во-первых, отсутствие цели экономического районирования, тогда как от ее определения, на его взгляд, зависит выбор показателей. Во-вторых он усмотрел недостаток в неправильном систематизирующем факторе, основанном на методе А. Челинцева по плотности населения. По мнению Р.Бонч-Осмоловского, плотность населения может не являться показателем ин­тенсивности сельского хозяйства. Р. Бонч-Осмоловский не согласился с выводом Н. Ярошевича, а отсюда и определением перспектив развития сельского хозяйства по отдельным районам, что интенсификация сельско­го хозяйства в БССР происходит везде по одинаковому пути (Бусько В.Н., 2000, С. 83).

 

Ссылки по тексту:

48. Бонч-Осмоловский Р.А. К сельскохозяйственному районированию Советской Белоруссии // Народное хозяйство Белоруссии. 1924. №1. С. 159-180

 

 

Автор: В.Н. Бусько

Источник:  Бусько В.Н. Экономическая мысль Беларуси в период НЭПа (1920-е годы). Минск. 2000. 280 с. – С. 25,82,83,84,88,166


 


Отдельные труды


Ярошевич Н. Сельскохозяйственные районы Минской губернии // Народное хозяйство Белоруссии. 1922. № 3. С.4-24.

Ярошевич Н. Сельскохозяйственные районы Минской губернии и БССР. Мн. 1923. 83 с.

 

О нем и его трудах


Кукса, А. Н.   Н. К. Ярошевич - первый ректор Белорусского государственного политехнического института [текст] : [науч. изд.] / А. Н. Кукса. - Минск : БГАТУ, 2011. - 87 с. - Библиогр.: с. 85-86.

Ляхоўскі У., Міцкевіч В. Ярашэвіч Міканор Казіміравіч / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 2. Мн. 2003. С. 303

Бонч-Осмоловский Р.А. К сельскохозяйственному районированию Советской Белоруссии // Народное хозяйство Белоруссии. 1924. №1. С. 159-180

 

Источник: ЭКОНОМИКА.BY

Leave a comment

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

http://ekonomika.by

For customize module in special position

http://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family