wrapper

Новости

Strajnouski

З пераездам Гераніма Страйноўскага ў 1782 годзе на працу ў Віленскі універсітэт тут пачала развівацца палітычная эканомія. Прыехаў ён з Варшавы, дзе дагэтуль на працягу чатырох гадоў ужо выкладаў гэтую навуку ў мясцовым калегіюме. Палітэканомія складала адну з чатырох частак чытанага ім курсу пад назвай “Навука прыроднага і палітычнага права, палітычнай эканоміі і права народаў”. У 1785 годзе менавіта з такой назвай быў надрукаваны падручнік Г. Страйноўскага, і ён пачаў чытаць гэты курс у Віленскім унівэрсітэце. Гэта быў першы падручнік, выдадзены на нацыянальнай мове (да сярэдзіны XVIII ст. выкладанне ішло пераважна на латыні. З сярэдзіны XVIII ст. пачаў адбывацца паступовы пераход на нацыянальныя мовы, г.зн. на беларускіх землях, як цяпер на рускай мове, то ў той час – на польскай мове).

 

Геранім Страйноўскі (1752-1816) нарадзіўся ў вёсцы Ходачкава, непадалёку ад г. Крэменец (Валынь, Украіна). Усяго за выкладніцкую кар’еру у Віленскім універсітэце палітэканомію чытаў шэсць гадоў. Аўтар першага падручніка па палітэканоміі, які меў пяць выданняў (1785, 1791, двойчы ў 1805, 1809). Кніга Г. Страйноўскага фактычна была адгалоскам тэорыі фізіякратаў, якая была папулярна ў тыя часы ў Еўропе. І з’яўляецца хутчэй сведчаньнем распаўсюду фізіякратыі ў Беларусі. Пры яе напісанні Г. Страйноўскі карыстаўся ў асноўным працамі фізіякратаў і французкіх эканамістаў.

 

У Гераніма Страйноўскага быў яшчэ родны брат, таксама вучоны-эканаміст Валерыян Страйноўскі. Іх сучаснікі лічылі Валерыяна Страйноўскага больш арыгінальным эканамістам, у сэнсе самастойнасці яго думак, але не ў сэнсе іх абгрунтаванасці.

 

Геранім Страйноўкі абраны замежным сябрам Акадэміі навук Фларэнцыі (1787), Варшаўскага таварыства сяброў навук, Пецярбургскага эканамічнага таварыства. Рэктар Віленскага ўнівэрсытэту (1799-1806). Выступаў за свецкі характар адукацыі. Быў знаёмы з італьянскім эканамістам Бекарыя (Beccaria, 1738-1794), сустракаўся з Папай Рымскім. У Вільне ў касцёле святога Яна ў 1827 годзе яму быў ўсталяваны помнік (умацаваны ў сцяне, непадалёку ад капліцы Божага цела насупраць помніка Адаму Міцкевічу).

 

 

Аўтар: У. Акуліч

 

Крыніца: ЭКОНОМИКА.BY

 

Книги

 


Stroynowski Hi. Наука права природного, политического, государственного хозяйства и права народов. СПб., 1809

 

О его трудах


Акулич В.А. Политическая экономия в изложении Геронима Стройновского // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2007. №4. С. 34-42

 

Leave a comment

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

http://ekonomika.by

For customize module in special position

http://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family