wrapper

Новости - слайдер на главной

Беларускі вучоны-эканаміст, дэмограф.

Нарадзіўся ў вёсцы Горкі Бабруйскага павета Мінскай губерніі (цяпер Старадарожскі раён Мінскай вобласці) у 1892 годзе ў сям’і святара. Дзяцінства правёў у вёсцы Рычаў Мазырскага павета Мінскай губерніі (цяпер Жыткавіцкі раён Мінскай вобласці).

Атрымаў вышэйшую адукацыю.

Працаваў у наркамаце гаспадаркі БССР.

Адзін з першых дэмографаў на Беларусі.

Бацька дваіх дзяцей.

29.11.1933 арыштаваны ў Мінску. 10.2.1934 калегіяй АДПУ асуджаны за «шкодніцтва» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.12.1989 пракуратурай Мінскай вобласці. Групавая справа Сяргея Слупскага і іншых супрацоўнікаў наркамата гаспадаркі № 28831-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. 


Ягоны брат Грыгорый Мікалаевіч Слупскі   нарадзіўся ў студзені 1897 года . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. У 1920-я г. настаяцель Успенскай царквы в. Казімірава, Мікалаеўскай царквы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 15.10.1929. Асуджаны 13.1.1930 з шэрагам іншых святароў Мінскай епархіі і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за “антысавецкую дзейнасць” дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.8.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Грыгорыя Слупскага і іншых №27155-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


Ягоны бацька Мікалай Слупскі –  скончыў Віцебскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1892). З 1894 настаяцель Свята-Міхайлаўскай царквы вёскі Рычаў Мазырскага павета Мінскай губерніі (цяпер Жыткавіцкі раён Мінскай вобласці). З 1906 служыў у Іаана-Багаслоўскім храме в. Малы Малешаў (Малешаў) Мазырскага павету (цяпер Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці). 1.11.1914 пераведзены ва Успенскую царкву мястэчка Казімірава Бабруйскага павета Мінскай губерніі (цяпер Жлобінскі р-н Гомельскай вобласці). Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.

 

Отдельные труды


35         Слупскі С. Натуральны рух насельніцтва ў БССР // Матар’ялы да географіі і статыстыкі Беларусі. Мн.: Беларуская акадэмія навук. 1929. Т. 2. С. 80-165 (PDF/19Mb)
           


 

О нем и его трудах


Маракоў Л. Слупскі Сяргей Мікалаевіч // marakou.by 

 

Источник: ЭКОНОМИКА.BY

Leave a comment

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

http://ekonomika.by

For customize module in special position

http://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family