wrapper

Новости - слайдер на главной

Беларускі эканаміст, дзяржаўны дзеяч, супрацоўнік Дзяржплана БССР.

Нарадзіўся ў 1898 годзе ў Віцебску ў сям’і службоўца. Па нацыянальнасці – яўрэй.

У 1919-20 ваяваў у складзе Чырвонай арміі. Уступіў у ВКП(б). Атрымаў вышэйшую адукацыю.

Працаваў у створаным у Дзяржплане БССР у 1920-я гады Кан’юнктурным бюро, якому было нададзена самастойнае значэнне. Аўтар большасці кан’юнктурных аглядаў народнай гаспадаркі БССР у другой палове 1920-х гадоў. З’яўляўся членам прэзідыума Дзяржплана БССР.

Удзельнічаў у распрацоўцы першага перспектыўнага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР, які ўтрымліваў у сабе кантрольныя лічбы на 1926-1927 гг. (разам з Г. Горыным, Б. Архангельскім, І. Пятровічам пад кіраўніцтвам С. Карпа).

З’яўляўся прыхільнікам узмоцненага цэнтралізаванага дырэктыўнага планавання. У сваіх артыкулах крытыкаваў працы Альберта Вайнштэйна, Мікалая Кандрацьева, Мікалая Бухарына, Уладзіміра Базарава. Калі М. Кандрацьеў пад “кан’юнктурай” разумеў адсочванне накірунку і ступені змен эканамічнага жыцця ў параўнанні з мінулым перыядам і неабходнасць яе вывучэння разглядаў як важнейшы элемент планавання, то А. Шэйнін галоўнай задачай кан’юнктуры бачыў у адсочванні выканання планавых паказчыкаў. Крытыка з боку А. Шэйніна і многіх іншых планавікоў прывяла да таго, што ў Маскве быў зачынены Кан’юнктурны інстытут, які ўзначальваў М. Кандрацьеў. Праўда, разам з ім былі звёрнуты кан’юнктурныя даследванні і ў Беларусі, а слова “кан’юнктура” сталі называць буржуазным, звязаным з вывучэннем рынкавых адносін.

Празмернае ўмяшальніцтва дзяржавы ў асобе Дзяржплану БССР і іншых дзяржаўных ворганаў у эканамічныя працэсы ўжо ў першыя гады прывялі да тых жа самых з’яў, якія і сёння (заўвага. на момант 2010-2011 гг. – У.А.) назіраюцца ў беларускай эканоміцы. Гэта, напрыклад:  рост незабяспечаных таварамі крэдытных рэсурсаў; парушэнне раўнавагі на таварным рынку, нарастанне дыспрапорцый паміж попытам і прапановай, што прывяло да таварнага дэфіцыту (заўвага. у той час казалі – таварнага голаду. – У.А.); негарманічнае развіццё галін, аперажэнне росту заробкаў у параўнанні з ростам вытворчасці працы; зніжэнне рэнтабельнасці дзяржаўных прадпрыемстваў, рост прамысловасці за кошт экстэнсіўных фактараў, а не інтэнсіўных, за кошт роста працоўнай сілы, а не роста вытворчасці працы. Усе гэтыя адмоўныя моманты ў развіцці эканомікі БССР А. Шэйнін падкрэсліў у сваім выступленні на паседжанні Соўнаркома (СНК) БССР у 1928 годзе. Але асноўныя прычыны ўсіх гэтых адмоўных з’яў ён убачыў не ў празмерным умяшальніцтве дзяржавы ў эканамічныя працэсы, а наадварот у недастатковасці такога ўмяшальніцтва. Таму прапановы, якія А. Шэйнін сфармуліраваў у сваім выступленні заключаліся – ва ўзмацненні адміністратыўных метадаў у кіраванні, у далейшым пераходзе да дырэктыўнага прынцыпу планавання, у развіцці тых сфер эканомікі, якія паддаюцца дзяржаўнаму рэгуляванню.

Дарэчы, менавіта А. Шэйнін у 1928 годзе прапанаваў мерамі адміністратыўнага ўздзеяння выціснуць прыватных гандляроў і замяніць іх патрэбкааперацыяй. Нагадаем, што ў апошнія гады ў Беларусі ўдзельная вага патрэбкааперацыі значна паменшылася (з ранейшых 30% у сярэдзіне 1990-х гадоў – да менш 10% у пачатку 2010-х гадоў) і яна абслугоўвае патрэбы ў асноўным насельніцтва сельскай мясцовасці; гэта, напрыклад, так званыя аўталаўкі ці аўтамагазіны; але і гэтыя астаткі патрэбкааперацыі ўсё больш паспяхова сёння выцісняюцца прыватнымі гандлярамі,  якія набываюць уласныя грузавыя аўтамабілі і развозяць тавары па вёсках. Каб у Беларусі былі больш прыемныя умовы для развіцця прыватнага бізнэсу, то прыватныя аўталаўкі маглі б цалкам выцеснуць патрэбкааперацыю. Але афіцыйная пазіцыя ўладаў сёння такая, што патрэбкааперацыя разглядаецца як частка сацыяльнай палітыкі, бо арганізуе гандаль у тых месцах, дзе яго ажыццяўляць невыгадна. Па другое, паводле афіцыйнай пазіцыі ўладаў, прыватнікі не могуць гарантаваць якасці паслуг і якасці пастаўляемых насельніцтву тавараў, што можа гарантаваць патрэбкааперацыя. На маю думку, такія аргументы спрэчныя, а тое, што ў сельскай мясцовасці, нават пры такіх даволі неспрыяльных умовах для развіцця прыватнага бізнэсу ў Беларусі, сталі з’яўляцца прыватныя аўталаўкі, сведчыць як раз аб памылковасці прапанаваных 80 гадоў таму  А. Шэйніным адміністратыўных мер па выцясненні прыватных гандляроў і замене іх патрэбкааперацыяй. Дарэчы сёння ўлады, выкарстоўваючы адміністратыўны рэсурс, таксама спрабуюць дыскрэтаваць прыватных гандляроў, бо яны ствараюць сур’ёзную канкурэнцыю патрэбкааперацыі, замест таго, каб паспрыяць іх развіццю і тады патрэбкааперацыя увогуле стане не патрэбна. Дзяржава можа тады зняць з сябе гэты клопат (гэту функцыю) па арганізацыі гандлю ў сельскай мясцовасці.

А. Шэйнін з’яўляўся чалавекам свайго часу, стараўся адпавядаць тым палітычным тэндэнцыям, якія мелі месца ў часы зварочвання ПЭПу. Гэтага аднак аказалася недастаткова, каб пазбегнуць рэпрэсій.

Ён быў арыштаваны 4 снежня 1930 г. у Мінску. Пражываў па адрасе: вул. Рэвалюцыйная, д. 19, кв. 7. Падчас арышту з’яўляўся членам прэзідыума Дзяржплана БССР. Быў асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 23.7.1931 як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “шкодніцтва” да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з Новасібірскіх канцлагераў. Другі раз быў арыштаваны 13 лютага 1937 года. Абвінавачваўся як меньшавік. Вызвалены 22 лістапада 1938 года. Пасля гэтага пражываў у г. Томск у Расіі, працаваў планавіком аддзела трудавой калоніі НКВД. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 11.10.1957. Асабовая справа А. Шэйніна № 11457-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 

Працы А. Шэйніна і крытыку на іх прааналізаваў В.М. Бусько ў сваёй манаграфіі “Бусько В.Н. Экономическая мысль Беларуси в период НЭПа (1920-е годы). Минск. 2000. 280 с.”.

Возникшие хозяйственные трудности 1927 г. в БССР, как и в СССР в целом, требовали объяснений и наметок на их быстрое решение. И 1928-1929 гг. прошли под знаком усиления принуждения и директивности вы­полнения плановых заданий. (…)

Более подробно этот вопрос осветил А.Шейнин [553] при анализе статьи А.Л.Вайнштейна "Итоги и основной экономический процесс на­родного хозяйства СССР в 1926-1927 гг.", опубликованной в редактируе­мом Н.Кондратьевым "Бюллетене Конъюнктурного института" за 1927 год. Как известно, в этой статье автор отмечал прогрессирующую инфля­цию, рост товарного голода и обнищание крестьянства, нарушение важ­нейших народнохозяйственных пропорций. Выводы в этой статье пере­полнили чашу терпения сторонников усиления централизованного дирек­тивного планирования. Белорусский автор поддержал аргументы критики взглядов Вайнштейна, данные С.Струмилиным и А.Леонтьевым, отнеся первого к сторонникам Н.Кондратьева, т.е. к представителям буржуазного направления в экономической науке СССР. Не вдаваясь глубоко в суть разногласий между Н.Кондратьевым и С.Струмилиным по проблемам планирования, А.Шейнин подчеркнул, что Н.Кондратьев не понимает су­ти НЭПа и природы современного хозяйственного строя СССР.

Анализируя итоги развития СССР за 1928 г., А.Шейнин утверждал, что практика опровергла сомнения А.Вайнштейна о непомерно высоких плановых показателях и поэтому можно ориентироваться при составле­нии плана на 1929 г. еще на более высокие темпы. Какой же главный до­вод выставил белорусский экономист при обосновании новых контроль­ных цифр? "Контрольные цифры, - писал он, - исходят из предпосылки, что основным методом социалистического строительства должна являться мобилизация всех творческих сил рабочего класса и ставка на энергию и волю трудящихся масс" [553, 21]. (Бусько, 2000, С. 77-78)

(…)

В области планирования конец 20-х годов прошел под знаком огуль­ной критики методологического подхода Н.Кондратьева и его сторонни­ков. Критика Н.Кондратьева, Н.Бухарина, В.Базарова была дана А.Шейниным [555]. Он обвинил В.Базарова в непонимании им природы социалистического плана как сознательного и целенаправленного процес­са, в чем белорусский экономист видел преимущество социалистической системы управления. Касаясь статьи Н.Бухарина "Заметки экономиста", А.Шейнин главный ее недостаток усмотрел в сведении Н.Бухариным пла­нирования к идее равновесия. Тем самым, по мнению А.Шейнина, Н.Бухарин не понял классового содержания планирования. (Бусько, 2000, С. 79)

(…)

Важнейшим показателем, характеризующим состояние торговли, в 1920-е годы признавался товарооборот, который находился под постоянным вниманием в экономической мысли БССР. Особый интерес, на наш взгляд, здесь представляют исследования А.Шейнина по конъюнктуре по­требительского рынка в республике [551; 552; 553; 554]. Анализ конъюнк­туры позволил ему сделать вывод об усилении товарного голода в БССР, начиная с IV квартала 1927 г. и резкое ухудшение снабжения белорусско­го населения с 1 полугодия 1929 г., т.е. когда начался активный процесс коллективизации и индустриализации в республике. (Бусько, 2000, С. 109)

(…)

Оценка проводимой государством в годы НЭПа политики цен во многом определялась взглядом на роль цен в советской экономике, что видно по исследованиям белорусского статистика А. Каледы и А. Шейнина.

Интересные выводы сделал А.Шейнин при анализе динамики цен с 1924 г., проведенном по новой методике Госплана СССР, основанной на индексах цен [549; 550]. Рост отрыва розничных цен свободного рынка от цен оптового оборота свидетельствует, на его взгляд, о напряженности на рынке и высокой торговой конъюнктуре, хотя в целом конъюнктура для сельского хозяйства в 1925 г. была лучше, чем в 1924 году. Этот вывод он вывел из ножниц цен по опту индекса цен, который составлял соответст­венно 1,46 и 1,25. А.Шейнин выступил против утверждения, будто вся ви­на за рост цен лежит на спекуляции частной торговли, видя главную причину в несоответствии спроса и предложения на промышленные товары, в не обеспечении отечественной промышленностью необходимыми товара­ми крестьянства. (Бусько, 2000, С. 135-136)

(…)

При обсуждении состояния конъюнктуры народного хозяйства БССР на упомянутом нами ранее заседании СНК республики в 1928 г. М. Новлянский подверг сомнению эффективность предложенных на этом заседании А.Шейниным и Г.Гольдштейном мер административно­го воздействия по вытеснению частника из торгового оборота и замены его потребкооперацией. Эти сомнения у М. Новлянского базировались на необходимости учета реальных возможностей белорусской потребкоопе­рации. По его оценке, Белкоопсоюз еще не может решить всех задач, ко­торые ей поставили планирующие органы республики в области загото­вок, вытеснения частника, снабжения белорусской деревни промышлен­ными товарами. Свою позицию он обосновал незначительной долей соб­ственных средств потребкооперации (к началу 1928 г. эта доля составляла всего 12,6%), которая не позволяет эффективно решать проблему накоп­ления и устойчивости финансового положения, а также отсутствием куль­туры обслуживания, не умением торговать, тогда как потребкооперация, являясь, на его взгляд, общественной организацией, существует для того, чтобы научить местных крестьян стать настоящими хозяйственниками.

Нам представляется, что на примере рассмотрения взглядов М. Новлянского видно общее изменение подходов в экономической мысли БССР с середины 1920-х годов на место и роль потребкооперации. В заслугу этого автора можно поставить понимание им опасности и нереальности форсированного перехода к вытеснению частника и возложение всех тор­говых функций в обеспечении белорусской деревни на потребкоопера­цию. (Бусько, 2000, С. 210-211)


Ссылки по тексту:

549. Шейнин А. Конъюнктура осенних месяцнв // Савецкая Беларусь. 1925. №276

550. Шэйнін А. Аб набауцы цаны на прамысловыя тавары // Савецкая Беларусь. 1925. №251.

551. Шейнин А. Состояние народного хозяйства в I полугодии 1924-1925 хо­зяйственного года (конъюнктурный обзор) // Советское строительство. 1925. № 5-6. С. 147-155.

552. Шейнин А.И. Народное хозяйство БССР в 1926-1927 хозяйственном году // Советское строительство. 1928. № 1. С. 15-44.

553. Шейнин А.И. Основные элементы контрольных цифр народного хозяй­ства БССР на 1929-1930 хозяйственный год // Советское строительство. 1929. № 7-8. С.19-25.

554. Шейнин А.И. Итоги выполнения плана за 1 половину 1929-1930 хозяйст­венного года // Советское строительство. 1930. № 2-3. С.27-44.

555. Шэйнін А. Пяцігодка ў дзейнасці //Полымя. 1930. № 1. С.121-133.

 

Автор: В.Н. Бусько

Источник: Бусько В.Н. Экономическая мысль Беларуси в период НЭПа (1920-е годы). Минск. 2000. 280 с. – С. 23, 72, 77-79, 91, 92, 109, 134-136, 210


 

 

Асобныя публікацыі


Шейнин А. Конъюнктура осенних месяцнв // Савецкая Беларусь. 1925. №276

Шэйнін А. Аб набауцы цаны на прамысловыя тавары // Савецкая Беларусь. 1925. №251.

Шейнин А. Состояние народного хозяйства в I полугодии 1924-1925 хо­зяйственного года (конъюнктурный обзор) // Советское строительство. 1925. № 5-6. С. 147-155.

Шейнин А.И. Народное хозяйство БССР в 1926-1927 хозяйственном году // Советское строительство. 1928. № 1. С. 15-44.

Шейнин А.И. Основные элементы контрольных цифр народного хозяй­ства БССР на 1929-1930 хозяйственный год // Советское строительство. 1929. № 7-8. С.19-25.

Шейнин А.И. Итоги выполнения плана за 1 половину 1929-1930 хозяйст­венного года // Советское строительство. 1930. № 2-3. С.27-44.

Шэйнін А. Пяцігодка ў дзейнасці //Полымя. 1930. № 1. С.121-133.

 


Аб ім і яго працах


Маракоў Л. Шэйнін Аркадзь Ільіч / Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Электронная версія даведніка знаходзіцца на сайце marakou.by

Шейнин Аркадий Ильич // Книга памяти Томской области России. Ссылка на интернет-версию http://lists.memo.ru/d36/f426.htm

Кузняцоў І. Індэкс ураджэнцаў Беларусі, рэпрэсаваных у 1920-1950-я гг. ў Заходняй-Сібіры

Бусько В.Н. Экономическая мысль Беларуси в период НЭПа (1920-е годы). Минск. 2000. 280 с. – С. 23, 72, 77-79, 91, 92, 109, 134-136, 210

Бусько В.Н. Экономіческая наука Беларусі в 30-е годы ХХ века. Мінск. 2005. 298 с. – 23, 91, 92, 94, 111

 

Аўтар-складальнік: У.А. Акуліч

Источник: ЭКОНОМИКА.BY

Leave a comment

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

http://ekonomika.by

For customize module in special position

http://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family