wrapper

Новости - слайдер на главной

Кіслякоўшчына – тэрмін паходзіць ад прозвішча беларускага вучонага-эканаміста Яна Кіслякова. На яго думку, лепшай формай землекарстання, якая падыходзіць для Беларусі з’яўляецца пасялковая форма. Па Я. Кіслякову, пасёлак – гэта асобная самастойная форма землекарыстання (памер 80-250 га, групавое размяшчэнне сядзіб, агульны севазварот, адсутнасць церазпалосіцы, індывідульная форма землекарыстання. Як казаў сам Я. Кіслякоў (цытата вышэй) калектыўная форма землекарыстання супярэчыць самой сутнасці сялянскай гаспадаркі. Пасялковая форма землекарыстання, па Я. Кіслякову, давала: змяншэнне сярэдняй адлегласці палёў ад сядзіб, павелічэнне памеру (плошчы) вучасткаў, магчымасць выкарыстання с.г. тэхнікі (машын, тэхнічных прылад), пашырэнне інтэнсіўнасці сельскай гаспадаркі (ужыванне многапольных севазваротаў, тэхнічных культур). У перыяд 1922-1927 гг. у выніку прац па землеўпарадкаванню сялянскіх гападарак у Беларусі было утворана каля 5 тыс. пасёлкаў на плошчы 590434 га (69095 двароў), што складала 29% ад усёй плошчы сялянскага землекарыстання, якое было ўпарадкавана за гэты перыяд. Шчырым прыхільнікам укаранення пасялковай формы землеўпарадкавання з’яўляўся таксама наркам земляробства Зміцер Прышчэпаў. Акрамя вядомых дырэктыў, якія ён даваў на гэты конт, гэта відаць, таксама, з таго, што Я. Кіслякоў выказваў яму ў прадмове да сваёй асноўнай фундаментальнай кнігі (1927) падзяку за падтрымку, а таксама з таго, што праца гэта была выканана на дадзеных экспедыцыі, якая адбылася ў 1923 г., падчас працы Я. Кіслякова загадчыкам аддзелу аграрнай палітыкі НКЗБ, які (НКЗБ) ўзначальваў у той час Зм. Прышчэпаў (трэба таксама нагадаць, што ў той час абодва яны ўваходзілі ў склад сельскагаспадарчай секцыі ІБК, а паколькі яе старшынёй быў Зм. Прышчэпаў, то ён, відаць, і быў ініцыятарам увядзення Я. Кіслякова ў гэту секцыю). Акрамя Я. Кіслякова прыхільнікамі пасялковай формы арганізацыі зямельнай тэрыторыі былі такія беларускія эканамісты, як М. Макараў, В. Ліадт, Ц. Кіслякоў, А. Камінскі, Л. Опра. А паколькі Я. Кіслякоў быў лідэрам у гэтым накірунку даследванняў і найбольш актыўна адстойваў яго вынікі, але быў не адзіным яго прадстаўніком, то гэту школку абвінаваўцы ў пачатку 1930-х г. назвалі тэрмінам “кіслякоўшчына”.

 

Аўтар: У. Акуліч

 

Паводле кнігі: Сацыяльна-эканамічныя праекты ў працах беларускіх эканамістаў (2-я палова ХІХ – 1-я трэць ХХ ст.). / Аўтар-укладальнік У.А. Акуліч. Пад навук. рэд. П.Г. Нікіценкі. – Мн.: Беларуская навука, 2008. 413 с. – С. 368-369

 

Крыніца: ЭКОНОМИКА.BY

Tagged under

Leave a comment

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

https://ekonomika.by

For customize module in special position

https://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family