wrapper

Новости - слайдер на главной

Беларускі эканаміст, дзяржаўны дзеяч.

Нарадзіўся ў ліпені 1884 года ў Мінску ў купецкай сям’і. Па нацыянальнасці – яўрэй.

Атрымаў вышэйшую адукацыю.

З 1921 дырэктар Трэста харчовай прамысловасці ў Мінску. З 1925 старшыня прамысловай секцыі (аддзела) Дзяржплана. Дэлегат IX Усебеларускага з’езда саветаў, член ЦВК БССР. Кіраўнік праектавання першай электрастанцыі ў Беларусі (каля Арэхаўска, Аршанскі раён Віцебскай вобласці).

Падчас арышту кіраваў прамысловай секцыяй (аддзелам) прэзідыума Дзяржплана БССР.

Удзельнічаў у распрацоўцы навуковага абгрунтавання выбару месцараспалажэння і будаўніцтва праектуемых заводаў і фабрык. Лічыў, што перад усім пад увагу павінен прымацца эканамічны фактар, звязаны з рэнтабельнасцю. Такі прынцым абумовіў неабходнасць разліку сыравінных рэсурсаў, блізкасці прадпрыемстваў да раёнаў сбыту, наянасці кваліфікаванай працоўнай сілы і транспартных шляхоў зносін. Ім былі распрацаваны і стадыі праектавання. На першай стадыі, на яго думку, павінны былі распрацоўвацца папярэднія контуры, абгрунтоўвацца мэтазгоднасць, магчымы эфект і агульная вартасць. Калі даказана мэтазгоднасць, то наступае другая стадыя, якая заключаецца ў вызначэнні сметы, сабекошта, канкрэтнага снабжэння і сбыту, забеспячэння працоўнай сілай. Трэцяя стадыя заключаецца ў непасрэдным будаўніцтве.

Арыштаваны 12.12.1930 г. у Мінску. Пражываў па адрасе: вул. Кастрычніцкая, д. 7, кв. 10. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей.

Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 23.7.1931 за “антысавецкую дзейнасць” да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Выпушчаны датэрмінова. Паўторна ўзяты пад варту ў 1937. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены ў 1939 годзе. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 20.10.1989 г.. Асабовая справа А. Каплана № 30690-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

У пачатку 2-й сусветнай вайны эвакуіраваўся ў Чыстаполь (Татарская АССР). Выкладаў у сельскагаспадарчым тэхнікуме, адначасова працаваў старшым інжынерам на гадзіннікавым заводзе.

З другой паловы 1944 у Мінску. Начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Беларускага металічнага трэста.

З 1947 дацэнт кафедры тэхналогіі металаў Беларускага політэхнічнага інстытута.

Памёр 16 красавіка 1971 года.


Асобныя труды


Каплан А. Пятилетний перспективный план развития дрожжевой промышленности // Советское строительство. 1925. №7-8. С. 73-97

Каплан А. Осиновская районная электростанция // Советское строительство. 1927. №2. С. 241-242

 

Аб ім і яго працах


Маракоў Л. Каплан Абрам Мееравіч / Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Электронная версія даведніка знаходзіцца на сайце marakou.by

Каплан Абрам Мееравіч / Памяць: Гiст.-дакум. хронiка Мінска. У 4 кн. Кн. 3-я. Мн., 2004. С. 422—423.

Каплан Абрам Меерович / Белорусский мемориал.

Бусько В.Н. Экономическая мысль Беларуси в период НЭПа (1920-е годы). Минск. 2000. 280 с. – С. 23, 75, 79, 80, 98, 99, 100, 126, 216

Бусько В.Н. Экономіческая наука Беларусі в 30-е годы ХХ века. Мінск. 2005. 298 с. – С. 23, 94, 111

 

Источник: ЭКОНОМИКА.BY

Leave a comment

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

http://ekonomika.by

For customize module in special position

http://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family