wrapper

Новости - слайдер на главной

Orda-Institute-Horki

Земледельческий институт. Рисунок Наполеона Орды. Вторая половина 19 века. Горки, Беларусь


Краткая история


В 1836 году правительство Российской империи приняло решение основать в местечке Горки (известном также как Горы-Горки) Могилёвской губернии земледельческую школу.

Горы-Горецкая земледельческая школа была открыта 15 (27) августа 1840 года. При открытии имела курсы обучения двух разрядов: высший и низший. Срок обучения по высшему разряду был 3 года. Учащиеся получали высшее агрономическое образование. Здесь готовили агрономов и управителей для казенных и частных имений. Земледельческая школа в Горках быстро завоевывала популярность в Российской империи.

Позже школа была преобразована в Горы-Горецкий земледельческий институт - первое в России высшее сельскохозяйственное учебное заведение.

После восстания 1863 года, в котором приняли участие многие студенты, институт был переведен в Петербург. В Горках остались только низшие классы училища.

В 1919 году институт был восстановлен, в 1925 году преобразован в Белорусскую сельскохозяйственную академию.

 

Горыгорацкая земляробчая школа

Выкладчыкі.


У кастрычнiку 1844 года дырэктарам земляробчай школы быў прызначаны М.І.Пейкер (1809–1894), якi пачаў ваенную кар’еру i служыў у лейб-гвардыi Сямёнаўскага палка да  1844 года. Яшчэ ў  час ваеннай службы пачаў цiкавiцца сельскай гаспадаркай i надрукаваў  кнiгу   “Карманная книжка для сельских хозяев, содержащая в себе полное собрание главнейших правил сельского хозяйства и разных систем разделения полей, со всеми исчислениями, относящимися до полевых работ... переделанной из агрономического сочинения г. Шнэ и примененной к российскому полеводству” (1835), а таксама пераклаў з нямецкай мовы кнiгу В.А.Крэйсiха “Советы о средствах против убытков в сельском хозяйстве, причиняемых влиянием неблагоприятной погодой” (1840).

Ён быў дырэктарам да 1849 года, а потым  цэнзарам Пецярбургскага цэнзурного камiтэта  i членам Савета дзяржаўных крэдытных устанаў (1857–1865 гг.). Вядома, што ён рэцэнзаваў “Записки Горыгорецкого земледельческого иститута”.

З 1866 года  ўваходзіў у склад заснавальнiкаў рускага сельскагаспадарчага таварыства “Работник”.


Сярод выкладчыкаў трэба адзначыць С.Ф.Фёдарава, які быў выхаванцам Маскоўскай земляробчай школы, адной з першых сельскаспадарчых навучальных устаноў Расіі. Ён быў вучнем вядомага ў галіне сельскай гаспадаркі прафесара Маскоўскага універсітэта, а потым дырэктара Маскоўскай земляробчай школы М.Г.Паўлава, аўтара першай капітальнай працы па аграноміі на русскай мове “Курс сельского хозяйства” (Т.1-2.1837). Пасля заканчэння Маскоўскай земляробчай школы С.Ф.Фёдараў выкладаў у ёй бухгалтэрыю і лясную гаспадарку, а потым працаваў у Міністэрстве дзяржаўных маёмасцяў.

У 1840 годзе ён быў прызначаны выкладчыкам у Горкі. І вядома, што ў жніўні 1840 года пры адкрыцці школы  выступіў з прамовай “О цели, высочайше  назначенной для Горыгорецкой земледельческой школы”, у якой паказаў значэнне школы для падрыхтоўкі спецыялістаў сельскай гаспадаркі Расіі, а таксама растлумачыў прысутным некаторыя пункты “Положения…” Горыгорацкай земляробчай  школы.

Звяртае на сябе ўвагу думка С.Ф.Федарава, якую ён выказаў у пра-мове аб тым, што “…желать постепенного возрастающего увеличения народного и государственного богатства, а вместе с тем постоянного и прочного благоденствия, нужно, прежде всего, пожелать быстрого распространения благотворного света науки сельского хозяйства во все многообразные его отрасли…”

У земляробчай школе С.Ф.Федараў выкладаў энцыклапедыю сельскай гаспадаркі. Прытрымліваючыся традыцый Маскоўскай земляробчай школы і свайго настаўніка М.Г.Паўлава, ён лічыў, што, выкла-даючы гэту навуку, трэба ва ўступе да курса даваць агульныя паняцці вучням аб прыродзе. Асноўны курс ён падзяліў на тры часткі:  земля-робства, раслінаводства і жывёлагадоўлю.

У сваю чару земляробства ён разглядаў па такіх аддзелах, як землязнаўства, землеўгнаенне, землеапрацоўка. Асобна вылучаў вучэнне аб земляробчых прыладах.

У Горыгорацкай земляробчай школе С.Ф.Федараў працаваў да 1843 года, а затым быў прызначаны кіраўніком ферм пры Міністэрстве дзяржаўных маёмасцяў Расіі. На жаль, далейшы лёс яго невядомы.


Б.А.Міхельсон (1812–1887) скончыў Дэрптскі універсітэт, а потым Алькустгофскі земляробчы інстытут. У 1837–1838 гадах быў камандзі-раваны ў Германію ў Тарандскую земляробчую акадэмію для падрых-тоўкі да выкладчыцкай дзейнасці. У 1839–1840 гадах працаваў пры навуковым камітэце Міністэрства дзяржаўных маёмасцяў. Быў адным  з заснавальнікаў часопіса “Журнал сельского хозяйства”.

У 1840 годзе быў накіраваны ў Горкі. Працаваў больш за 20 гадоў спачатку выкладчыкам, а потым ад′юнкт-прафесарам. Акрамя выклад-чыцкай дзейнасці,  кіраваў вучэбнай фермай школы, а потым інстытута.

Ён загадваў у Горках таксама доследным полем, праводзіў практычныя заняткі па сельскай гаспадарцы.

Аўтар справаздач аб стане і дзейнасці вучэбнай фермы па вучэб-най, гаспадарчай і доследнай частках, якія, паводле водгукаў “Журнала сельского хозяйства”, былі “…справочным листком для сельских хозяев и самым  надёжным руководителем в деле ведения хозяйства”.

Б.А.Міхельсон у сваіх працах адзначаў, што прыгоннае земляробства перашкаджае развіццю сельскай гаспадаркі. Ён бачыў выйсце з гэтага становішча расійскага земляробства ў адмаўленні ад прыгоннай працы і пераходзе да вольнанаёмнай, прадукцыйнасць якой ён вызначыў у два разы вышэй, чым прыгоннай. З агранамічнага пункту гледжання ён рэкамендаваў  увядзенне ў земляробства выгонных севазваротаў як часовай меры, якая паляпшае глебы і падрыхтоўвае да ўзвядзення плодазменнай сістэмы.

З 1860 па 1874 год  кіраваў маёнткам у Кіеўскай губерні, а потым пераехаў у Маскву.

Б.А.Міхельсон быў абраны членам “Вольного экономического общества”, а з 1875 года – ганаровым сябрам “Московского общества сельского хозяйства”.


Б.А.Цалінскі (1812–1866), прафесар, вядомы педагог і агра-ном, які адпрацаваў у Горках 23 гады. Ён паходзіў з латвійских сялян, у 1835 годзе скончыў філасофскі факультэт Дэрптскага універсітэта, потым вучыўся ў Альткустгофскім інстытуце. У 1837 годзе быў накірава-ны ў Германію “…для усовершенствования в агрономических и лесных науках и для ознакомления на практике с заграничным хозяйством”. Там вучыўся у Тарандскім агранамічным інстытуце, абараніў магістэрскую дысертацыю і быў накіраваны ў Горкі.

У 1840 годзе быў прыняты на працу ў Горыгорацкі земляробчы інс-тытут, дзе працаваў прафесарам і дэканам. У 1841 годзе абараніў у Дэрптскiм універсітэце магістэрскую дысертацыю на тэму: “Некоторые соображения по поводу освещения нового налога на недвижимость в Королевстве Саксония”.

Працуючы ў Горках, напісаў  “Руководство для преподавания земледелия в духовных семинариях” (1860).

Вядома, што яму было даручана распрацаваць вучэбны план другога разраду Горыгорацкай школы. З гэтым ён паспяхова справіўся, і гэты план быў зацверджаны.

У ім, як лічыць большасць гісторыкаў сельскагаспадарчай адукацыі, ён адным з першых у Расіі распрацаваў канцэпцыю сельскагаспадарчай адукацыі, вызначыў яе мэты  і задачы,  якія ён бачыў у падрыхтоўцы рознабаковага спецыяліста.

Што тычыцца метадаў навучання, то ён лічыў, што ў сельскагаспа-дарчай адукацыі Расіі  “…невозможно догматическое изложение предмета по организации хозяйства”, што трэба больш часу ўдзяляць прак-тычнаму навучанню.

Ён лічыў, што выкладчыкі навучальных устаноў павінны не толькі займацца выкладаннем навук, але і навуковай дзейнасцю. І трэба ствараць умовы, каб іх дасягненні ўкараняліся ў вытворчаць. “Науке сельского хозяйства, – пісаў ён,  – дабы она могла быть плодотворною, необходимо жить на почве практики, дышать атмосферой опыта”.

У 1863 годзе ён стаў лаўрэтам Дзямідаўскай прэміі – “награды за лучшее по разным частям сочинения в России”.

Пасля 1863 года працаваў у Санкт-Пецярбургскім земляробчым інстытуце. У 1886 годзе выйшаў у адстаўку.



Выпускнікі школы


М.Я.Дубенскі (1822–1892) пасля заканчэння Горыгорацкай земляробчай школы выкладаў ва Уладзімірскай семінарыі. Пачаў актыўна займацца вывучэннем Уладзімірскага краю і ў 1859 годзе надрукаваў даследаванне “О производительности, доходности и ценности земель Владимирской губернии”, дзе даказваў, што больш паловы селянскіх гаспадарак знаходзяцца на мяжы разарэння. Потым пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе працаваў помочнікам А.В.Саветава – рэдактара “Трудов Вольного экономического общества” (выхаванца Горыгорацкага інстытута). Затым пачаў працаваць у Дэпартаменце ўдзелаў і выкладаць у земляробчым удзельным вучылішчы.

У 1864 годзе  быў камандзіраваны у Беларусь і ў Магілёве працаваў сакратаром статыстычнага камітэта па ўсталяванні сялян Заходняга краю, а таксама рэдактарам газеты “Могилевские губернские ведо-мости”.



Горыгорацкі земляробчы інстытут

Выкладчыкі.


У красавіку 1848 года дырэктарам Горыгорацкага земляробчага інстытута быў прызначаны А.А.Война-Курынскі (1800–1865).

У  1825 годзе ён скончыў Маскоўскі універсітэт і абараніў дысертацыю на ступень доктара медыцыны. Добра валодаючы нямецкай мовай, ён разам з Ф.Графам пераклаў на рускую мову кнігу нямецкага прафесара А. Генке “Руководство к познанию и лечению младенческих болезней” (М., 1827).

У 1827 годзе вярнуўся  ў свой маёнтак у вёску Успенскае Холмска-га павета Пскоўскай губерні. У 1838–1845 гг. абіраўся  ў Халме і Тарапце кіраўніком дваранства. Быў вельмі разнастайна развітым чалавекам: іграў у самадзейных спекталях, добра спяваў, разбіраўся  ў выяўленчым мастацтве. Так, у 1841 годзе надрукаў артыкул пра першага холмскага мастака С.Л. Захарава. Займаўся яшчэ вывучэннем гісторыі краю.

Цікава, што на яго артыкул “Что у кого болит, тот о том и говорит”, надрукаваным  у другой кнізе “Сельские чтения”, звярнуў увагу вядомы літаратурны крытык В.Р.Бялінскі (Статьи и рецензии (1843–1845). Пол. собр. соч. в 13 томах. Том 8. М., 1955).

У гэты час ён перамяніў медыцынскую спецыяльнасць на сельска-гаспадарчую. Надрукаваў некалькі прац у “Журнале Министерства государственных имуществ”  і газеце “Псковские губернские ведомости”.

Ён звярнуў на сябе ўвагу чыноўнікаў Міністэрства дзяржаўных маёмасцяў, надрукаваўшы артыкул “О местных хозяйственных условиях Холмского уезда Псковской губернии” (“Журнал Министерства государственных имуществ”), дзе разглядаў пытанні сялянскай практыкі ў сельскай гаспадарцы.

З яго надрукаваных прац найбольш вядомы “Статистическое описание города Холма”, а таксама  яго артыкул “К преобразованию земледелия”, надрукаваны у часопісе “Труды Вольного экономического общества”, дзе ён пісаў: “Еще утвердительнее сказать можно, что в руках крестьян-земледельцев денежных капиталов нет вовсе. Исключений очень мало”. І  зрабіў вывад, што  перабольшваць колькасць багатых сялян у прыгонны час не варта. Побач з адзінкамі заможных сялян усё больш узрастала маса бедных сялян. Адзначым, што пісаў гэта чалавек, які сам меў зямлю  і прыгонных сялян. Цікава, што  яго вывад быў выкарыстаны гісторыкамі ўжо ў савецкі час у кнізе І.В.Кузняцова і  В.І.Лебядзева “Пособие для учителей. История СССР. XVIII – середина XIX вв” (М., 1958).

У 1842 годзе быў абраны член-карэспандэнтам Вучонага камітэта Міністэрства дзяржаўных маёмасцяў і пачынае працаваць там  у 3-м дэпартаменце, які кіраваў сельскагаспадарчай адукацыяй і навукай.
На працягу 12 гадоў А.А. Война-Курынскі кіраваў інстытутам. Пры ім узрасла колькасць студэнтаў і навучэнцаў у інстытуце,  вучылішчы і ферме, былі адкрыты  каморнiцка-таксаторскiя класы.  На працу былі запрошаны  вядомыя прафесары ў галіне сельскай гаспадаркі, якія не толькі вялі заняткі, але і актыўна займаліся навуковай працай.

Вынікі іх даследаванняў друкаваліся ў “Записках Горыгорецкого земледельческого института”, якія выдаваліся з 1852 года. Вядома, што менавіта ён распрацаваў структуру часопіса і прыклаў шмат намаганняў, каб часопіс пачаў выходзіць.

Дырэктарам інстытута, а  таксама начальнікам земляробчага вучылішча і вучэбнай фермы, а з 1859 года і каморніцка-таксатарскіх класаў ён працаваў да 1860 года. У 1862-1864 гадах абіраўся Тарапецкім павятовым кіраўніком дваранства. Стварыў у Тарапце “Общество сельских хозяев”, якое і ўзначаліў. Памёр у 1865 годзе.


А.А.Гінцэль быў родам з Ліфляндскай губерні (зараз Латвія). Скончыў Кіеўскі універсітэт. У 1853–1864 гг. выкладаў у  земляробчым інстытуце, у тым ліку і па ўласных “запісках” такія прадметы, як “кадастр и люстрация”, дзе разглядаліся некаторыя пытанні з прадмета палітэканомія – аб зямельным даходзе, рабочай сіле, капітале.

Вынікам даследаванняў А.А.Гінцэля ў галіне палітычнай эканоміі быў яго даклад “Об условиях, имеющих влияние на поземельную ренту”, дзе ён  своечасова ўказваў, што “…цена земли есть не что иное, как капитализированная рента…”


Ю.Э.Янсан (1835–1893)  вучыўся  на медыцынскім факультэце Кіеўскага універсітэта, а затым перайшоў на гісторыка-філалагічны, які скончыў  у 1855 годзе з залатым медалём.

Працаваў настаўнікам у Першай Кіеўскай гімназіі, а ў 1861 годзе быў запрошаны ад’юнктам у Горыгорацкі земляробчы інстытут.

У гэты час ён актыўна займаўся навуковай працай. З 1861 па 1864 год збіраў матэрыл для працы “Пинск и его район” (1869).

Калі інстытут у Горках быў закрыты, ён прызначаецца прафесарам інстытута інжынераў шляхоў зносін у Санкт-Пецярбургу. У гэтым жа годзе абараніў магістэрскую дысертацыю на тэму “О значении теории ренты Рикардо”.

З 1868 года – дацэнт Санкт-Пецярбурскага універсітэта, з 1871 года – доктар палітычнай эканомікі і статыстыкі, з 1873 па 1880 год – загадчык кафедры палітычнай эканомікі і статыстыкі. З  1876 года амаль 12 год быў дэканам юрыдычнага факультэта.

У  1867 годзе “Вольное экономическое общество” камандзіравала яго для вывучэння стану хлебнага гандлю ў розных рэгіёнах Расіі. У выніку ён надрукаваў некалькі прац: “Статистическое исследование о хлебной торговле и производительности в Одесском районе”, “Хлебная торговля в Волыни”, “Крым, его хлебопашество и хлебная торговля”. За іх “Географическое общество России” узнагародзіла яго залатым медалём.

У 1877 годзе ён надрукаваў манаграфію  “Опыт статистического исследования о крестьянских наделах и платежах”.  Яна вытрымала два выданні. А праз год ён выдае капітальную працу  “Сравнительная ста-тистика”, прысвечаную статыстыцы насельніцтва. Праз два гады выйшаў другі том “Статистика сельского хозяйства”.

Чарговая кніга “Теория статистики", надрукаваная ў 1891 годзе у трох выданнях была ўзнагароджана Акадэміяй навук Расіі прэміяй і залатым медалём.

Прафесар І.І. Геаргіеўскі, успаміючы пра яго, пісаў: “Как ученый-специалист по статистике, он занимает одно из первых мест во всем ученом миpe. Для того  чтобы быть хорошим статистиком, надо любить цифры, надо уметь обращаться с ними, надо понимать их своебразный  язык, – все эти признаки в высокой степени соединялись в его лице. Ему открывались немые уста цифр, замкнутые для других; в его руках они послушно ложились в графы и рамки, и ему доверяли они свои заветные тайны, скрытые от других; зато и он платил им взаимностью: около 30 лет, как он отдал свои богатые силы Статистике, ей верил, ею радовался, ею жил...”.

У 1892 годзе ён быў абраны член-карэспандэнтам Расійскай акадэміі навук. Выбіраўся членам Статыстычнага савета Міністэрства ўнутраных спраў, старшынёй статыстычнай секцыі “Русского Общества охранения народного здравия”, членам “Географического и Вольного экономического обществ”,  членам “Международного статистического института”, член-карэспандэнтам “Статистического общества в Париже”. Яго памятаюць і зараз. У 1995 годзе ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце адбылася навуковая канферэнцыя, прысвечаная 160-годдзю з дня нараджэння Ю.Э. Янсана.



Выпускнікі


А.В.Саветаў (1826–1901) вучыўся ў Віфанскай духоўнай семінарыі. У 1846 годзе быў прыняты ў вышэйшы разрад Горыгорацкай земляробчай школы. У час яго навучання вышэйшы разрад быў пераўтвораны ў інстытут.  Вучоны Савет Горыгорацкага інстытута вырашыў пакінуць яго ў інстытуце  для падрыхтоўкі да выкладчыцкай дзейнасці.

Ён быў камандзіраваны для вывучэння стану сельскай гаспадаркі ў Расіі, а потым за мяжу – у Германію і Бельгію. Некаторы час вучыўся ў Гогенгеймскай земляробчай акадэміі. Потым выкладаў у Горыгорацкім земляробчым інстытуце сельскагаспадарчую тэхналогію. У Горках ён падрыхтаваў магістэрскую дысертацыю “О разведении кормовых трав на полях”, якую абараніў у  1859 годзе ў Маскоўскім універсітэце. Яна была выдадзена асобнай кнігай і за 20 гадоў вытрымала чатыры вы-данні.

У гэтай працы А.В.Саветаў адзін з першых рускіх аграномаў, атрымаўшых вышэйшую адукацыю ў Расіі, падышоў да аналізу земляробства з грамадска-палітычнага пункту гледжання. Ён пісаў, што яго задача – “проследить, насколько возможно постепенное развитие форм нашего земледелия под влиянием тех или иных других исторических обстоятельств показанием относительного достоинства разных форм земледелия”.

У гэтым жа годзе стаў працаваць у Санкт-Пецярбургскім універсітэце на кафедры сельскай гаспадаркі прафесарам, а потым загадчыкам кафедры. Тут у 1867 годзе абараніў доктарскую дысертацыю “О систе-мах земледелия” і 16 студзеня 1867 года атрымаў дыплом доктара сельскагаспадарчых навук – першы ў Расіі.

З 1888 па 1900 год абіраўся дэканам фізіка-матэматычнага факультэта універсітэта.

Яго грамадская дзейнасць адбывался ў Санкт-Пецярбургскім аддзяленні “Вольного экономического общества”, дзе ён на працягу 30 год абіраўся старшынёй сельскагаспадарчай секцыі. З  1860 года і на праця-гу 26 гадоў быў рэдактарам  “Трудов…” таварыства. Ён быў членам навуковага камітэта Міністэрства земляробства і дзяржаўных маёмасцяў, Маскоўскага таварыства сельскай гаспадаркі, Новаалександрыйскага інстытута сельскай гаспадаркі.

Саветаў А.В. – аўтар шматлікіх прац па сельскай гаспадарцы, надрукаваных у розных часопісах і зборніках. З 1896 года з’яўляўся рэдактарам сельскагаспадарчага аддзела ў “Энциклопедическом словаре Брокгауза и Ефрона”.

У 1964 годзе на тэрыторыі  Беларускай дзяржаўнай сельскагаспа-дарчай акадэміі быў устаноўлены помнік А.В.Саветаву.


І.А.Сцебут (1833–1923) паступіў ў Горыгорацкі земляробчы інстытут у 1850 годзе. Пасля его заканчэння быў пакінуты навуковым Саве-там для падрыхтоўкі да выкладчыцкай дзейнасці. Потым працаваў па-мочнікам упраўляючага вучэбнай фермай, там жа выкладаў курс “Общие понятия о природе”.

У 1858–1860 гг. ён зрабіў агранамічнае падарожжа ў Прыбалтыйскія губерні, вывучаў таксама стан сельскай гаспадаркі ў Германіі, Анг-ліі, Францыі і Шатландыі.

З 1860 года зноў працуе ў Горках, выкладае курс земляробства, укараняе новыя формы выкладання ў выглядзе гутарак і семінараў.

У сувязі з паўстаннем 1863 года інстытут з Горак быў пераведзены ў Санкт-Пецярбург. І.А.Сцебут пераезджае туды і ў 1865 годзе абараняе на Вучоным Савеце Санкт-Пецярбургскага універсітэта магістэрскую дысертацыю “Известкование почвы”. Гэтая праца мела сур'ёзнае тэарэтычнае і практычнае значэнне для сельскай гаспадаркі на працягу шэра-гу дзесяцігоддзяў. Высокую ацэнку дысертацыі падчас яе абароны даў на дыспуце А.М. Энгельгарт, а на адным з пасяджэнняў “Вольного эко-номического общества” – і  знакаміты хімік Д.І.Мендзялееў. Аб гэтай дысертацыі ён сказаў: “Всем известно русское сочинение И.А.Стебута   “Об известковании почвы”, где рассматривается вопрос с надлежащею полнотою, на которую мне нельзя и решиться в этом кратком отчете. Относительно извести мне почти нечего здесь прибавить к тому, что писал И.А.Стебут”.

У верасні 1865 года І.А.Сцебут быў зацверджаны прафесарам  арга-нізаванай  у Маскве Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі, у складанні праекта і палажэння аб ёй ён прымаў самы чынны ўдзел. У Пятроўскай акадэміі І.А.Сцебут узначальваў кафедру земляробства на пра-цягу 10 гадоў. Пры гэтай кафедры чытаў курс глебазнаўства, а да 1869 года – і курс батанікі.

У 1898 годзе І.А.Сцебут  пагадзіўся на запрашэнне міністра земля-робства Расіі заняць пасаду старшыні Вучонага камітэта Міністэрства земляробства. У 1900 годзе ў сувязі з арганізацыяй сусветнай выставы І.АСцебут быў камандзіраваны як прадстаўнік Міністэрства земляробства на міжнародны кангрэс у Парыж.

З  імем І.А.Сцебута звязана ўзнікненне ў Расіі жаночай сельскагаспадарчай адукацыі. Ён быў ініцыятарам стварэння Таварыства заахвочвання жаночай сельскагаспадарчай адукацыі. Да 1905 года па ініцыятыве Сцебута было створана 11 жаночых школ сельскай гаспадаркі і дамаводства, 4 школы малочнай гаспадаркі, 5 прытулкаў.

І.А.Сцебут – аўтар больш за 250 навуковых прац па самых разнастайных пытаннях земляробства і раслінаводства.

З працамі І.А. Сцебута ў ходзе работы над кнігай “Развитие капита-лизма в России” знаёміўся У.І.Ленін. Ён не толькі спасылаўся на аўтара, “якому ў пытаннях фактычных нельга адказаць у аўтарытэтнасці”, але і ў шэрагу выпадкаў цытаваў яго палажэнні.

Прафесар Недакучаеў пісаў: “Крупные работы Стебута по земледе-лию, в основе своей имевшие западноевропейский опыт, представляют не переводы, не простые компиляции или умело составляемые сводки, нет, каждая из них продумана и как бы претворена в сознании русского исследователя и стала, если так можно выразиться, русской по духу, по назначению и применению”.


А.П.Людагоўскi (1840–1882) скончыў Горыгорацкі земляробчы iнстытут у 1861 годзе. Яшчэ студэнтам пачаў актыўна займацца навуковай працай і пад кiраўнiцтвам I.А.Сцебута напiсаў сваю першую навуковую працу “О костяном удобрении и способах его применения”. Адзначым, што гэта была першая навуковая праца ў Расii на гэтую тэму.

У 1861–1865 гг. ён працаваў у Маскоўскай земляробчай школе, дзе склаў “Материалы для сельскохозяйственного описания Московской губернии” (1864).

У 1865 годзе быў прыняты на пасаду прафесара кафедры земля-робства Санкт-Пецярбурскага земляробчага інстытута, дзе абаранiў ма-гiстэрскую дысертацыю “Подсолнечник. Принятие, распределение и движение минеральных питательных веществ в связи с образованием органического вещества”. Працаваў там да 1870 года. У гэты час яго ўсё больш пачала цiкавiць эканомiка сельскай гаспадаркi. Па гэтай праблеме ён надрукаваў некалькi прац. Менавiта да яго  з прапановай заняць месца прафесара па курсу эканомікі  звярнуўся яго сябар і настаўнiк I.А.Сцебут, якi ў лiсце пiсаў: “Не желали ли бы Вы занять место профессора академии по кафедре сельскохозяйственной экономики, то есть организации хозяйства с оценкой угодий, администрации, контроля или бухгалтерии? Совет желал бы видеть преподавателем сельскохозяйственной экономии, кроме человека, теоретически подготовленного, еще и человека, знакомого на деле с хозяйствами разных стран…, чтобы он был человеком, знакомым с сельским хозяйством настолько, чтобы мог практически упражнять слушателей по преподаваемому им предмету …”.

Прапанова была прынята, i з 1870 па 1876 год ён працуе спачатку прафесарам, а потым загадчыкам кафедры эканомiкi Пятроўскай (Мас-коўскай) сельскагаспадарчай акадэмii. Цiкава, што практычныя заняткi разам з iм вядзе таксама выхаванец Горыгорацкага сельскагаспадарчага iнстытута М.В.Неручаў.

У 1873–1874 навучальным годзе І.А.Сцебут падзялiў агульны курс сельскагаспадарчай эканомii на тры часткі: сельскагаспадарчую эканомію – вучэнне аб умовах, якія вызначаюць месца, час і формы сельска-гаспадарчай вытворчасці; арганізацыю гаспадаркі – вучэнне аб арганiзацыi маёнтка адпаведна ўмовам, якія вывучаюцца ў сельскагаспадарчай эканоміі; рахункаводства (простае і падвойнае) – вучэнне аб кантролі правільнасці  ўліку бюджэту маёнткаў і  арганізацыі гаспадаркі.

Такім чынам, у акадэміі ўпершыню сталі выкладаць бухгалтарскі ўлік як самастойную дысцыпліну.

У акадэмii ён напiсaў сваю галоўную працу “Основы сельскохо-зяйственной экономии и сельскохозяйственного счетоводства” (1875). Цікава, што на гэты твор спасылаўся У.І. Ленін, прыводзячы ў прыклад вучонага “… как надо просто и доступно излагать основы устройства капиталистической экономики”.

Удзельнiчаў таксама ў стварэннi першай арыгiнальнай сельскагаспадарчай энцыклапедыi “Настольная книга для русских сельских хозяев” (1875–1876 гг., Т.1–2).

На жаль,  памёр зусiм маладым, у 42 гады.


А.М.Бажанаў (1820-1889) вучыўся ў Калужскай духоўнай семiна-рыi, потым паступiў у Горыгорацкi iнстытут, якi скончыў у 1851 годзе. I стаў выкладаць сельскую гаспадарку ў Маскоўскай семiнарыi. Актыўна займаўся навукай i ў 1856 годзе за дысертацыю “О возделывании пшеницы, с описанием пород, разводимых в России” атрымаў ступень ма-гiстра сельскай гаспадаркi. Маскоўскае таварыства сельскай гаспадарскі прызначыла яго кiраўнiком свайго ўзорнага хутара. У гэты час iм былi надрукаваны: “Опыты земледелия вольнонаемным трудом” (1860,  1861) i падручнiк для семiнарый “Начальные основания ботаники” (1853).

Ён аспрэчваў распаўсюджанае тлумачэнне гаспадарчай адсталасці Расійскай імперыі яе дрэннымі прыродна-кліматычнымі ўмовамі, даказваў і абгрунтоўваў перавагі вольнанаёмнай працы ў параўнанні з прыгоннай. Лічыў неабходным пераход ад трохпольной сістэмы севазваротаў да шматпольнай, прапагандаваў выкарыстанне машын, распрацаваў методыку разліку эфектыўнасці іх выкарыстання. Выказваўся за арганізацыю дзяржаўнай сістэмы страхавання, за прадастаўленне сялянам крэдытаў.

З 1863 па 1864 год працаваў у Горках. Там ён  напiсаў кнігу “Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия?” (1863), у якой  абагульнiў вынiкi сваiх назiранняў у час замежнай камадзiроўкi ў 1861 годзе ў Англiю, Бельгiю, Германiю, Францыю і Швейцарыю.

А.М.Бажанаў у артыкуле “Об искусственно возделываемых лугах” (1863) адным з першых у Расii даказаў  геабатанiчныя заканамернасцi размяшчэння лугавых фiтацэнозаў, iх структуру i дынамiку.

Ён таксама першым распрацаваў экалагічныя аспекты падбору травасумесi для лугавой кормавытворчасцi, біялагічныя асновы агратэхнiкi апрацоўкi лугавых траў.

З 1864 года  працуе ў Санкт-Пецярбургу, а затым быў прызначаны дырэктарам Новаалександрыйскага інстытута сельскай гаспадаркi i лесаводства.

У гэтыя гады ён усё больш пачынае цiкавiцца жывёлагадоўляй. Напiсаў кнiгу “Руководство к разведению крупного рогатого скота, применительно к климатическим и сельскохозяйственным условиям России” (1867). Гэтая кнiга была адным з першых дапаможнiкаў па жывёлагадоўлi ў Расii.

Добра ведаючы немяцкую мову, пераклаў кнiгу В. Баўмейстэра “О разведении, содержании и употреблении домашних животных” (1865,1867) і зрабіў заўвагі да яе.

Потым працаваў намеснiкам апякуна Вiленскай вучэбнай акругі.


М.В.Неручаў (1831–1878) скончыў Горыгорацкі земляробчы інстытут у 1865 годзе.

У 1866–1867 вучэбным годзе кіраваў кафедрай  сельскагаспадарчай эканомікі  Пятроўскай (Маскоўскай) земляробчай акадэміі. Потым працаваў там разам з прафесарам А.П.Людагоўскім. Адначасова кіраваў у 1867–1869 гг. вучэбнай фермай акадэміі, а затым паказальным Бутырс-кім хутарам  Маскоўскага таварыства сельскай гаспадаркі. У 1999 годзе ў Маскве   выйшла кніга А.В.Бабушкіна “Исторические прогулки по Отрадному, Сибирево, Медведково и их  окрестностям”, у якой аўтар прыводзіць успаміны М.В.Неручава пра сваю працу ў якасці кіраўніка  хутара. Ён піша: “Дом лежал в развалинах, не тронутых со времени пожара, все окружающее пространство было завалено мусором. Один из флигелей был опустошен совершенно – без окон и дверей... Скотный двор был покрыт сгнившим толем и весь тек насквозь, помещение, назначенное для коров, представляло яму с навозною жижею, помещение для лошадей было с разломанным полом и частью обрушившимся потолком… Молотильный сарай разрушился, как и ледник с летней мо-лочной тоже. Каменное строение мастерской имело хорошие стены; внутри было пусто, пол и потолок обвалился; сделанную к нему деревянную пристройку мы нашли уже лежавшей на земле…”.

Пад кіраўніцтвам выхаванца з Горкак ужо ў першы год хутар пачаў даваць прыбытак. А выраблены ў майстэрнях хутара “Гогенгеймский башмаковый плуг” атрымаў у 1872 годзе на Смаленскай выставе вялікі сярэбраны медаль, у 1775 годзе “Гогенгеймский передковый плуг” і “Степной плуг” атрымалі на выставе ў Кастраме залатыя медалі.

У 1877 годзе хутарская гаспадарка давала ўжо больш  за 40% чыс-тага прыбытку. Працуючы на хутары, М.В.Неручаў напісаў некалькі кніг: “Русское землевладение и земледелие”, “Плуг, его выбор, уст-ройство и употребление”, “Выгонная или пастбищная система”.

Потым разам з І.А.Сцебутам прыняў непасрэдны ўдзел у стварэнні часопіса “Русское сельское хозяйство”. Гэты часопіс адыграў важкую ролю ў распаўсюджванні і папулярызацыі дасягненняў сельскагаспа-дарчай навукі.

Вядома, што толькі за 1874–1876 гг. ён надрукаваў больш за 100 артыкулаў і кніг у выданнях Маскоўскага грамадства сельскай гаспадаркі. У іх Неручаў асвятляў пытанні земляробства і жывёлагадоўлі, механізацыі і эканомікі сельскай гаспадаркі, праблемы развіцця сельскагас-падарчай адукацыі. Так, па прапанове М.В.Неручава на з’езде сельскіх гаспадароў быў разгледжаны праект  “О мерах по распространению сельскохозяйственных знаний и улучшению земледелия”, у якім у якасці адной з мер  па развіцці сельскагаспадарчай адукацыі предугледжва-лася увядзенне пасад губернскіх і павятовых аграномаў.

Аднак у Маскве і акадэміі М.В.Неручаў працаваў нядоўгі час. За тое, што  надрукаваў некралог з нагоды смерці А.І.Герцэна, быў зволь-нены з акадэміі.

Некаторы час працаваў дырэктарам Херсонскага земляробчага вучылішча.

Потым пасяліўся ў Бесарабіі, дзе вёў самастойную гаспадарку і займаўся літаратурнай дзейнасцю. Ён быў галоўным рэдактарам “Записок общества сельского хозяйства Южной России”. З яго перакладных прац ў Расіі карысталася попытам кніга нямецкіх прафесароў Ю.Кюна “О кормлении крупного рогатого скота” i І. Коппэ “Земледелие и ското-водство – практические наблюдения по земледелию и руководство к наиболее выгодному ведению хозяйства” (перакладзена разам з І.А.Сце-бутам). Вядома, што ў 1877 годзе К.Маркс, вывучаючы эканамічнае становішча Расіі, вывучаў кнігу М.В.Неручава “Землевладение и земледе-лие в России и других европейских государствах”, Т. 1-2.

Аб жыцці і дзейнасці выхаванца інстытута ў Кішыневе ў 1980 го-дзе была надруквана кніга “М.В.Неручев. Страницы истории”.

Многія выхаванцы Горыгорацкага земляробчага інстытута і вучылішча дасягнулі вялікіх поспехаў у практычнай працы на ніве сельскай гаспадаркі. Сярод іх былі М.С.Міцуль, В.Я.Краінскі, Л.А.Сыцін і іншыя.


М.С.Мiцуль (1836–1883) пасля заканчэння Адэскага вучылiшча садаводства  працаваў садаводам у батанiчным садзе Горыгорацкага земляробчага iнстытута. I, як заўважыў гiсторык С.Г.Цiтовiч, Мiхаiл быў першым селянiнам, якога ў 1860 годзе ў iнстытут прынялі як стыпендыята Вольнага эканамiчнага таварыства. Вучыўся ў Горках тры гады.

За ўдзел студэнтаў у паўстаннi 1863 года інстытут у Горках быў закрыты i пераведзены ў Санкт-Пецярбург. Там Мiцуль i скончыў апош-нi курс са званнем кандыдата аграномii. У Дзяржаўным гiстарычным архiве Расіі захаваўся водгук дырэктара iнстытута, у якім ён пiсаў: “...Мiцуль чалавек вельмi старанны, руплiвы i выдатных паводзiн”.

Пасля заканчэння iнстытута М.С.Мiцуль служыў у Дэпартаменце сельскай гаспадаркi Мiнiстэрства дзяржаўных маёмасцяў. У 1866 годзе яго абралі членам Вольнага эканамiчнага таварыства. У гэтыя гады ён актыўна займаўся навуковай дзейнасцю i надрукаваў  некалькi прац, сярод якiх “Хозяйственный и плодовый сад”.

У 1870 годзе яму прапанавалi месца агранома ў экспедыцыi на востраў Сахалiн i ён, не раздумваючы, мяняе месца мiнiстэрскага чыноўнiка на падарожнiка. Больш за год, з кастрычнiка 1871 года па лiстапад 1872 года, правёў у навуковай камандзiроўцы на востраве. Усебакова вывучаў яго раслiнны свет, глебу i прыроду. У вынiку абагульнення навуковых даследаванняў iм была напiсана кнiга “Очерки истории Сахалина в сельскохозяйственном отношении”, на якую  звярнуў увагу пісьменнік Антон Чэхаў і высока ацаніў яе.

Прыехаўшы на Сахалiн у лiпенi 1890 года, Чэхаў шмат даведаўся аб дзейнасцi выхаванца Горыгорацкага земляробчага iнстытута. У сваёй кнiзе “Остров Сахалин” ён некалькi разоў узгадвае пра М.С.Мiцуля (Чехов А.П. Остров Сахалин. Собр.соч. в 12 т. 1985, Т.11, С.67,103,111,189, 193,268, 269).

У кнiзе Чэхаў пiсаў: “В экспедиции 1870 года, посланной из Петер-бурга под начальством Власова, принимал участие также агроном Ми-хаил Семёнович Мицуль, человек редких моральных качеств…, оптимист и идеалист… Ему в то время было 35 лет. К поручению он отнёсся с чрезвычайной добросовестностью. Изучая почву, флору и фауну Саха-лина, он обошёл пешком Александровский и Тимоновский округи, западное побережье, всю южную часть острова.

Идея сельскохозяйственной колонии поразила и захватила Мицуля. Он отдался ей всей душой, полюбил Сахалин и, как мать, которая не видела в своих любимых детях недостатков, так он и на острове, который сделался его второй родиной, не замечал промерзшей почвы и туманов” (Чехов А.П. Т.11. С.193).

Памяць пра былога студэнта Горыгорацкага земляробчага iнстытута і зараз жыве на Сахалiне. Яго імем названы горны хрыбет на захад ад Паўднёва-Сахалiнска, перавал, гара i пiк, рэчка Мiцулёўка ў Анiнскiм раёне, сёлы Мiцулёўка i Мiхайлаўка.

Аб жыцці М.С.Міцуля выдадзена кніга Аляксеева А.І. “Вторая Родина” (Южно-Сахалинск, 1986).


В.Я. Краінскі скончыў Горыгорацкі інстытут у 1863 годзе. Чатыры гады працаваў на дзяржаўнай пасадзе, а потым кіраваў прыватнымі маёнткамі. Сваю практычную працу ён  прааналізаваў у артыкулах, змешчаных у “Земледельческой газете” і ў “Журнале сельского хозяйства и лесоводства”. Найбольш вядомыя яго артыкулы “Технические и экономические основы Шебекинского хозяйства” (1874), “Организация хозяйств в связи с сельскохозяйственным счетоводством” (1876), “Новая система скотоводства соответственно условиям русского сельского хозяйства” (1877), “Сравнительная организация хозяйств Курской губер-нии Белгородского уезда, Тульской губернии Богородицкого уезда” (1878).

Вядома, што па яго ініцыяціве была створана ў 1875 годзе ў вёсцы Шабекіна пачатковая сельскагаспадарчая школа. На жаль, яго далейшы лёс невядомы.


 

Автор: В.М. Лившиц

 


Книги о Горы-Горецком земледельческом институте


Цитович С.Г. Горыгорецкий земледельческий институт - первая в России высшая сельскохозяйственная школа (1836-1864). Горки. 1960. 274 c.

35       Главы 1 и 2 (PDF, 17 Mb)
         
35       Главы 3 и 4 (PDF, 16 Mb)
         
35       Глава 5 (PDF, 12 Mb)
         
35       Главы 6 и 7 (PDF, 16 Mb)
         
35       Глава 8, Содержание (PDF, 14 Mb)

 

Горы-Горецкий земледельческий институт. Выдающиеся ученые и профессора. Соавт.: В.М.Лившиц, А.Р. Цыганов В. Немыкин. Горки, 1999. — 169 с.

 

Источник: ЭКОНОМИКА.BY

Leave a comment

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

https://ekonomika.by

For customize module in special position

https://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family