wrapper

Новости

Gorecki 5Белорусский ученый-экономист, геолог, географ, статистик, общественный и государственный деятель. Академик в области двух наук – экономики и геологии.

Родился 28 марта 1900 года в деревне Малая Багатьковка Мстиславского р-на. Отец академика Радима Горецкого и родной брат Максима Горецкого.

Закончил Горецкое земледельческое училище. Затем закончил Петровскую (Тимирязевскую) сельскохозяйственную академию. Воглавлял там Белорусскую культурно-научную ассоциацию. Затем был оставлен в этой академии аспирантом, где работал под руководством А. Рыбникова. Хорошо знал А. Фортунатова, А. Чаянова, Н. Кондратьева, и др. известных ученых-экономистов, представителей российской организационно-производственной школы. А. Чаянов давал Горецкому рекомендательное письмо для поездки на стажировку за границу. Г. Горецкий приглашал Н. Кондратьева читать спецкурс в Белорусскую государственную сельскохозяйственную академию в Горках.

В 1920-х гг. Г. Горецкий был одним из самых талантливых и заметных белорусских ученых-экономистов, который олицетворял собой белорусскую экономическую науку того десятилетия. Именно он в числе других был подвергнут и одной из самых жестких критик за свою научную деятельность со стороны ортодоксальных аграрников-марксистов, и после того, как ему едва удалось выжить (дважды приговаривался к расстрелу), он сменил свою научную специализацию, и вместо экономической науки стал заниматься геологией. Поэтому большому кругу современников он известен больше как ученый-геолог, создатель новой науки – палеапатамалогии (науки, которая изучает происхождение рельефа Европы, образовавшегося в результате последних ледниковых отложений).

Умер 20 ноября 1988 года.


 

 

Урывак пра Гаўрылу Гарэцкага з артыкула "Калупаеў (Акуліч) У. Забыты рэнесанс. Беларуская эканамічная школа 1920-х г. // Arche, №2, 2005. – С. 129-148 ":

 

Самыя вядомыя на той час у свеце расійскія эканамісты – Кандрацьеў і Чаянаў [1] – выкладалі эканамічную тэорыю ў Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі вялікай групе студэнтаў-ураджэнцаў Беларусі. Чаянаў выступаў з лекцыяй перад членамі Беларускай культурна-навуковай асацыяцыі (далей БКНА) на тэму “Праблемы Краю”. Цікава, што Г. Гарэцкі мог абраць сваім навуковым кіраўніком у час вучобы ў аспірантуры і Чаянава, і Кандрацьева. Ён некалькі разоў быў на кватэры Чаянава ў памяшканні Селекцыйнай Станцыі ў Разумоўскім, звяртаўся па кансультацыі да М. Кандрацьева, які, у прыватнасці, вычытваў рукапіс адной з самых грунтоўных эканамічных прац Г. Гарэцкага “Народны прыбытак” (1926). Але ў выніку Г. Гарэцкі выбраў навуковым кіраўніком А. Рыбнікава. Менавіта Рыбнікаў у 1926 годзе напісаў прадмову да працы “Народны прыбытак”, а ў 1927 годзе яны выдалі сумесную працу “Экономическое влияние Москвы на организацию сельского хозяйства области”, прадмову да якой напісаў ужо А. Чаянаў. У сваёй прадмове Чаянаў высока ацаніў навуковы ўзровень Г. Гарэцкага і вынікі ягонай экспедыцыі, адзначыў навізну выкарыстанага ім метаду эканамічнага профілю для вывучэння недаследаваных прастораў, у тым ліку Беларусі. Але яшчэ да гэтай працы Чаянаў пісаў рэкамендацыйны ліст Г. Гарэцкаму на французскай мове, калі той ехаў на навуковую стажыроўку ў Польшчу, Нямеччыну, Данію (жнівень-верасень 1926). Пазней паміж А. Чаянавым і Г. Гарэцкім вялося ліставанне. У часы працы ў Беларусі Г. Гарэцкі таксама не аднойчы наведваў М. Кандрацьева у Каньюнктурным інстытуце і нават запрашаў яго чытаць лекцыі па дысцыпліне “кан’юнктура і рынкі” ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках [2].

Г. Гарэцкі быў, безумоўна, адным з самых актыўных беларусаў, якія навучаліся і працавалі ў той час у Маскве. Ён узначальваў БКНА (1920-22), у 1922 годзе пасля першага арышту яго планавалі выслаць у Нямеччыну на тым самым параходзе, які на загад Леніна вывез інтэлігенцыю за межы Расеі. Акрамя Чаянава, Кандрацьева і Рыбнікава, Г. Гарэцкі меў сяброўскія адносіны з прафесарам А. Фартунатавым (які быў, дарэчы, этнічным беларусам), быў асабіста знаёмы з Юроўскім, Студзенскім, Літошанкам, Ванштэйнам; у 1928 годзе разам з А. Чалінцавым аглядаў Харкаўскую даследчую станцыю, запрашаў на працу ў Горкі прафесара А. Фабрыканта. Заснавальнікі арганізацыйна-вытворчай школы Чаянаў, Кандрацьеў, Чалінцаў і Макараў, знаходзячыся ў Бутырскай турме, калі трэба было назваць лідэра так званага беларускага філіялу, вылучылі на гэтую роль менавіта Г. Гарэцкага (праўда, быў названы яшчэ С. Ждановіч). Следам за імі Г. Гарэцкі быў арыштаваны і дастаўлены ў Маскву, сядзеў спачатку ў адной камеры са сваім былым навуковым кіраўніком А. Рыбнікавым, а потым у супольнай камеры на 60 чалавек з усёй групай прафесараў, якія праходзілі па сфабрыкаванай АДПУ справе Працоўнай сялянскай партыі. Ён быў вымушаны даць паказанні пра свае адносіны з расійскімі эканамістамі, што выкладалі ў бадай самай моцнай на той час у Расіі вышэйшай навучальнай установе – Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі, і гэта сёння ёсць асноўная крыніца нашых ведаў.

Паводле сведчання вядомага беларускага даследчыка Міхася Мушынскага [3], праца “Межы заходняй Беларусі ў Польшчы”, выдадзеная на беларускай мове з разгорнутым рэзюмэ на ангельскай мове, атрымала шырокую вядомасць, і Гаўрыла Гарэцкі быў запрошаны чытаць лекцыі ў славуты Кембрыджкі ўніверсітэт. Яшчэ раней, у 26 гадоў, Г. Гарэцкі выдаў перадавую кнігу “Народны прыбытак Беларусі”, бо на той час у свеце ўласны народны прыбытак (паводле падлікаў В. Бусько. – заўв. У.А.), падлічвалі не болей за 15 краін.

Gorecki 6Пасля рэабілітацыі ў сярэдзіне 1950-х гадоў, Г. Гарэцкі дасягнуў значных поспехаў у геалогіі. Ён стаў выдатным беларускім геолагам, заснавальнікам новай навукі палеапатамалогіі (навукі пра рэкі мінулага), доктарам геолога-мінералагічных навук, акадэмікам.

 

Спасылкі па тэксту:

1.    М. Кандрацьеў і А. Чаянаў яшчэ пры сваім жыцці былі вядомымі ў свеце эканамістамі. Іх працы выдаваліся ў іншых краінах. “Працы М. Кандрацьева атрымалі высокую адзнаку за мяжой у водгуках Саймана Кузняца (адзінага Нобелеўскага лаўрэата па эканоміцы, ураджэнца Беларусі – заўв. У.А. ), Уэслі Клэра Мітчэла, Ірвінга Фішэра, Джона М. Кейнса; ён быў абраны чальцом шэрагу замежных навуковых таварыстваў, – Амерыканскай навуковай асацыяцыі, Лонданскага статыстычнага і сацыялагічнага таварыства, а таксама ўваходзіў у рэдкалегіі шэрагу замежных эканамічных часопісаў” // Г. Гловели Организационно-производственная школа (глава) // История экономических учений / Под ред. В. Автономова, О. Ананьина, Н. Макашевой. – Москва. ИНФРА-М, 2003. – С. 460.

2.    Падрабязней пра гэта гл. Гарэцкі Р. Ахвярую сваім “я” …(Максім і Гаўрыла Гарэцкія). – Мінск: Беларуская навука, 1998. (Серыя “Людзі беларускай навукі”). – С. 109--140.

3.    Гарэцкі Г. Выбранае / Уклад., камент. Р. Гарэцкага; Прадмова М. Мушынскага. – Менск: Беларускі кнігазбор, 2002. – С. 15

 

Крыніца: Калупаеў (Акуліч) У. Забыты рэнесанс. Беларуская эканамічная школа 1920-х г. // Arche, №2, 2005. – С. 129-148


 

 



Отдельные труды


 

Гарэцкі Г. Народны прыбытак Беларусі. Пад рэд. А.А. Рыбнікава. Мн. 1926. 129 с.
35 Горецкий Г., Малышев М., Рыбников А. Экономическое влияние Москвы на организацию сельского хозяйства области. М.-Л. 1927. 125 с. (PDF/8,5Mb)
Гарэцкі Г. Межы Заходняй Беларусі ў Польшчы // Матэрыялы да геаграфіі і статыстыцы Беларусі. Пад рэд. А. Смоліча. Мн., 1928. Т1. С. 1-69
35 Гарэцкі Г. Нацыянальныя асаблівасці насельніцтва БССР і беларускага насельніцтва СССР паводле перапісу 1926 года. Мн. 40 с. (PDF/8Mb)
35 Горецкий Г. Население и сельское хозяйство Гомельской губернии // Материалы по районарованию Западной области Союза. Вып.1 Гомельская губерния. Мн., 1926. С. 1-24 (PDF/11,6Mb)
 35  Гарэцкі Г. На новы шлях / Маладая Беларусь. Навукова-літаратурны сборнік. Сшытак 1. Мн. 1922. С. 5-14 (PDF/4Mb)
35 Гарэцкі Г. Выступленне / 3 сесія VIII склікання. 15-23 верасня 1928 г. Стэнаграфічная справаздача. Мн. 1928. С. 278-281 (PDF/1,3Mb)

 

 

Обложки книг


 

Gor3 Gor2 Gor1



О нем и его трудах


 

35  Никитенко П.Г., Бусько В.Н. Они были первыми академиками-экономистами Беларуси. Мн.: Право и экономика, 2001. С. 32-45  (PDF/0,9Mb)
 35 Бусько В. Хацелася радзiме памагчы. / Акадэмік Гаўрыла Гарэцкі: Успаміны, арт., дак.; Да 100-годдзя з дня нараджэння. Пад рэд. Р.Г. Гарэцкага. Мн.: Тэхналогія, 2000. 420 с. С. 292-299. (PDF/0,7Mb) Гэты артыкул таксама надрукаваны ў часопісе "Полымя". 1998. № 10. – С. 210-221  
  Бусько В. Г. Гарэцкi. Народны прыбытак Беларусi. // Реферат в сб.: “Научно-реферативный бюллетень”. Мн.: БелНИИНТИ, 1989. № 97. – С.112-118
Бусько В.Н. Экономическая мысль Беларуси в период НЭПа (1920-е годы). Минск. 2000. 280 с. C.  3, 5, 22, 23, 25, 115, 154, 160, 161, 233, 237, 238, 242, 246-248
Бусько В.Н. Экономическая наука Беларуси в 30-е годы ХХ века. Минск. 2005. 298 с. С.  23, 49, 60, 64, 79, 90, 94, 181, 183, 185, 187, 195
Word icon Калупаеў (Акуліч) У. Забыты рэнесанс. Беларуская эканамічная школа 1920-х г. // Arche, №2, 2005. – С. 129-148 (DOC/157Kb)

 

Фотаздымкі Г. Гарэцкага 1920-х гадоў


 

Gorecki 7
21 красавіка 1919, падчас навучання ў Горках
Gorecki 11
Група артыстаў аматараў Беларускай секцыі Культпрасвета Саюза вучняў Горацкіх сельскагаспадарчых навучальных устаноў, 31 красавіка 1919 г.( у верхнім радзе пасярэдзіне - Г. Гарэцкі, у другім радзе пасярэдзіне - Мікіта Лайкоў).
Gorecki 8
Мікіта Лайкоў, Гаўрыла Гарэцкі, Барыс Бойка, 1919 год, Горкі.
Gorecki 10
Гаўрыла Гарэцкі са сваім дзядзькай і роднай сястрой Ганнай
Gorecki 9
Гаўрыла Гарэцкі на адпачынку ў Крыму
Gorecki 13
Гаўрыла Гарэцкі з маці Ефрасінняй Міхайлаўнай, бацькам Іванам Кузьмічом, жонкай Ларысай Парфяновіч, сынам Усяславам
Gorecki 14
Гаўрыла Гарэцкі з сынам Усяславам
Gorecki 12
Гаўрыла Гарэцкі са сваёй жонкай Ларысай Парфяновіч і сынам Усяславам

Дзякуем акадэміку Радзіму Гарэцкаму за прадастаўленыя з сямейнага архіва фотаздымкі.



Автор: В.А. Акулич

Источник: ЭКОНОМИКА.BY


Leave a comment

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

http://ekonomika.by

For customize module in special position

http://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family