wrapper

Новости - слайдер на главной

Беларускі эканаміст, выкладчык, дацэнт БДУ. 

Нарадзіўся ў 1872 годзе ў Мінску (па другой інфармацыі - у Магілёўскай губерніі) ў сям’і гандляра першай гільдыі. 

Скончыў Рыжскі політэхнічны інстытут. Там жа атрымаў навуковую ступень кандыдата камерцыйных навук. 

Працягваў вывучэнне эканамічнай тэорыі ў Берліне.

У 1920-21 выкладаў на Мінскіх трэціх беларускіх настаўніцкіх курсах.

Быў членам Бунда.

Пэўны час працаваў у банку, затым быў загадчыкам гарадской статыстыкі ў Мінску. 

Адзін з асноўных выкладчыкаў і распрацоўшчыкаў зместу большасці эканамічных дысцыплінаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (БДУ) ў перыяд 1921-1931 гг.

Абвінавачаны ва ўдзеле ў Саюзе меньшавікоў (заўвага. выдуманы органамі НКВД.)  Арыштаваны 2 сакавіка 1931 года. Падчас арышту працаваў дацэнтам БДУ. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Расстраляны 21 ліпеня 1938 года.

Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР ад 23.7.1931 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «шкодніцтва» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Загінуў у адным з канцлагераў НКВД Казахскай ССР (?). Магчыма ў ГУЛАГе г. Акцюбінска. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 11.10.1957. Асабовая справа Г. № 11457-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Яго брат - Абрам Герцык (16.5.1883 - ?) быў таксама арыштаваны. На момант арышту ён працаваў галоўным бухгалтарам Цэнтрбелсаюза. Арыштаваны 29.11.1924 у Мінску па адрасе: вул. Новамаскоўская, д. 21, кв. 5. Асуджаны асобай нарадай пры АДПУ 30.1.1925 за «антысавецкую дзейнасць» да 3 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Краснаярскі канцлагер (Канск). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 8.11.1989. Асабовая справа Г. № 28686-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Асноўныя працы


Герцык И. О некоторых проблемах политэкономии / Труды БГУ, 1926, №11, с. 19-30

Герцык И. Новейшие течения в политэкономии в связи с проблемой кризисов / Труды БГУ, 1927, №14-15, с. 139-154

Герцык И. Теория ренты в связи с трудовой теорией стоимости / Труды БГУ, 1925, №6-7, с. 293-298

Герцык И. Аграрные реформы в Западной Европе / Труды БГУ, 1926, №11, с. 77-92

Герцык И. Экономическая теория Отмара Шпана / Труды БГУ, 1928, №20, с. 17-35.

О нем и его трудах


Маракоў Л. Герцык Ілья Якаўлевіч / marakou.by

 

Источник: ЭКОНОМИКА.BY

Leave a comment

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

https://ekonomika.by

For customize module in special position

https://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family