wrapper

Новости - слайдер на главной

Інжынер-вынаходнік, эканаміст і пісьменнік.

Нарадзіўся 7 верасня 1805 года ў мястэчку Смілавічы Мінскай губерніі.

Сярэднюю адукацыю атрымаў у Мінскай класічнай гімназіі. Затым у 1821 пераехаў у Вільню, дзе слухаў лекцыі па медыцыне i праве. У 1825 скончыў курс Biленскага універсітэта i працаваў у Польскім банку ў Варшаве. Падзеі 1830 (паўстанне) вымусілі яго пакінуць Варшаву i пераехаць у Францыю. 

Служыў у банках. З 1843 інспектар бухгалтэрыі чыгункі. Там ён займаўся вынаходніцтвам. На сусветных выстаўках у Парыжы (1849) узнагароджаны медалём за такс-машыну для кантролю праязных білетаў. Распрацаваў сістэму аўтаматычнай сігналізацыі на чыгунцы. Аўтар праекта народнай французскай пазыкі. За прыстасаванне для друкавання у некалькі фарбаў ён атрымаў у 1851 залаты медаль на сусветнай выстаўцы у Лондане. У 1872 перасяліўся у Лондан i быў там памочнікам сакратара ў «Польскім літаратурным таварыстве». Займаўся лексікаграфічнымі працамі. Склаў «Англа-польскі лексікон» і «Польска-англійскі слоўнік», якія былі выдадзены ў Варшаве адпаведна у 1883 i 1884.

Памёр 30 сакавіка 1888 года.

Крыніца: Асветнікі зямлі Беларускай: Х – пачатак ХХ ст. Энцыкл. даведнік / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. 2-е выд. – Мінск: БелЭН, 2006. 496 с. – 49

Leave a comment

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

https://ekonomika.by

For customize module in special position

https://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family