wrapper

Новости - слайдер на главной

Lafer

Няма такога эканаміста, які б не ведаў крывую Лафера. І хоць пра самую крывую кажуць, што гэта прыхожая абстракцыя, якую амаль немагчыма выкарыстаць на практыцы, яна усё ж нікога не пакідае раўнадушным. У сябе на радзіме за вынаходніцтва гэтай крывой Лафер быў уключаны часопісам Time у спіс найвялікшых мысляроў XX ст.


 

ЮБІЛЕЙ ЭКАНАМІСТА – Артур Лафер – 70 год


 

Біяграфічныя звесткі


Артур Лафер (Arthur Betz Laffer) нарадзіўся ў г. Янгстаўн (шт. Агаё, ЗША) 14 жніўня 1940 года ў сям’і з пяццю іншымі дзецьмі.

Вышэйшую адукацыю атрымаў у розных прэстыжных навучальных установах: ступень бакалаўра – у Йельскім універсітэце (г. Нью-Хэйвен, шт. Канэкцікут), 1963 г., магістра бізнэсовага адміністравання ў Стэнфардскім (шт. Каліфорнія), 1965 г. У 1967-76 гг. уваходзіў у штат выкладчыкаў Чыкагскага універсітэта (яго бізнэс-школы), дзе з 1970 г. займаў пасаду дацэнта ў сферы бізнэсу. Адначасова ў кастрычніку 1970 – ліпені 1972 гг. быў галоўным эканамістам у адміністрацыйна-бюджэтным бюро, якое ўваходзіла у выканаўчую адміністрацыю тагачаснага прэзідэнта ЗША Р. Ніксана.

Доктарам філасофіі А. Лафер стаў у 1971 г., абараніўшы дысертацыю ў Стэнфардзе.


З 1972 г. па 1977 г. быў кансультантам некалькіх міністраў фінансаў.


З 1976 г. па 1984 г. займаў пасаду прафесара бізнэсу ва універсітэце Паўднёвай Каліфорніі (насіў іменны тытул Ч. Торнтана). У 1984-87 гг. працаваў у якасці знанага прафесара універсітэта Пэпердайна (шт. Каліфорнія).


У 1981-89 гг. уваходзіў у савет кансультантаў па правядзенні эканамічнай палітыкі пры выканаўчай адміністрацыі прэзідэнта Р. Рэйгана.
Заснаваў у 1979 г. кансалтынгава-даследчую кампанію Laffer Associates, якой кіруе і сёння. Уваходзіць у склад савета дырэктараў Кампаніі па манетарных даследаваннях і адукацыі, у кіроўныя саветы іншых фірм.

 

Lafer12 Lafer29 Lafer31
     
Lafer37 Lafer38 Lafer30
Фотазыдкі Лафера ў розныя гады    

 

Універсітэт Мэрсера (шт. Джорджыя) надаў у 2008 г. яму званне выбітнага прафесара эканомікі.

З’яўляецца чальцом Рэспубліканскай партыі ЗША. У 1986 г. спрабаваў стаць кандыдатам у Сенат ад гэтай партыі ў шт. Каліфорнія. Нягледзячы на партыйную прыналежнасць, у 1992 і 1996 гг. на выбарах прэзідэнта адкрыта падтрымліваў кандыдатуру дэмакрата Б. Клінтана, з прычыны супадзення іх поглядаў на падатковую палітыку.  
Лаўрэат узнагародаў Д. Уэбстэра ад Міжнароднай асацыяцыі выступоўцаў, 1979 г., а таксама за выдатнае майстэрства выкладання ад асацыяцыі універсітэта Паўднёвай Каліфорніі, 1980 г. і інш.

Lafer32 Lafer24
Усміхаецца  Малюнак-партрэт Лафера

Lafer

Удзельнічае ў паседжанні ў студзені 2008 г.


Газета Los Angeles Times 1 студзеня 1990 г. змясціла яго імя сярод тузіну дзеячаў, якія карэнным чынам паўплывалі на развіццё падзей у 1980-х гг. А паўгодам раней, уплывовае выданне The Wall Street Journal прадставіла яго ў якасці адной з “найвялікшых асобаў, якія паўплывалі на наш штодзённы бізнэс”.


За вынаходніцтва крывой свайго імя быў названы папулярным часопісам Time 29 сакавіка 1999 г. адным з удзельнікаў спіса найвялікшых мысляроў XX стагоддзя.

 

Lafer8 Lafer33

Арыгінальная крывая А. Лафера, намаляваная на

сурвэтцы ў вашынгтонскім рэстаране ў канцы 1974 г.

Стаіць побач з дошкай, дзе намалявана крывая яго імя

 

Lafer15 Lafer23

Крывая Лафера - тлумачэнне для падлеткаў

 

Крывая Лафера на практыцы - шарж
Lafer16 Lafer17
Lafer18 Lafer19
Lafer20 Lafer21
Lafer22  

Розныя варыянты графічнага выканання крывой Лафера

 

Некаторыя манаграфічныя працы


•    “Праект рэфармавання сістэмы сацыяльнага забеспячэння” (A Proposal for Reforming the Social Security System), 1976

•    “Міжнародныя гаспадарчыя стасункі ў аб’яднаным свеце” (International Economics in An Integrated World), 1982;
•    “Як атрымаць прыбытак ад выкарыстання ідэй тэорыі эканомікі прапановы на практыцы” (How to Profit from Supply Side Economics), 1986;
•    “Фенамен сусветнай інфляцыі” (Phenomenon of World-wide Inflation), 1987 (разам з Д. Мейзельманам);
•    “Завяршэнне перыяду росквіту: Як рост падаткаў прывядзе да эканамічнага заняпаду, калі мы дазволім яму адбыцца” (The End of Prosperity: How Higher Taxes Will Doom the Economy - If We Let It Happen), 2008 (разам са С. Мурам і П. Таноўсам);
•    “Перавага прыватных акцый: Як гульцы на рынку прыватных акцый і буйнейшыя кампаніі свету ствараюць новую вартасць і дасягаюць уласнага дабрабыту” (The Private Equity Edge: How Private Equity Players and the World’s Top Companies Build Value and Wealth), 2009 (разам з У. Гасам і Ш. Прыёрам);
•    “Вяртанне да росквіту: Як ЗША могуць звярнуць страчаны статус эканамічнай звышдзяржавы” (Return to Prosperity: How America Can Regain Its Economic Superpower Status), 2010 (разам са С. Мурам);

 

Lafer1 Lafer2 Lafer3
Lafer4 Lafer5 Lafer6

Вокладкі асобных кніг

 

Асаблівасці поглядаў


А. Лафер шырока вядомы як “бацька” тэорыі эканомікі прапановы, а таксама вынаходнік г. зв. крывой Лафера (падзеі, сувязаныя са з’яўленнем крывой апісвае сярод іншых журналіст Дж. Ваніскі, які ў 1978 г. даў ёй гэту назву: www.yorktownpatriot.com/printer_78.shtml). Нескладаная залежнасць паміж узроўнем падаткаабкладання і паступленнямі ад падаткаў у бюджэт, згодна з успамінамі, была намалявана А. Лаферам 4 снежня 1974 г. у вашынгтонскім рэстаране Two Continents на сурвэтцы, пададзенай разам з кактэйлем, у прысутнасці Дж. Ваніскі і будучага двойчы міністра абароны Д. Рамсфельда разам з будучым міністрам абароны і віцэ-прэзідэнтам Р. Чэйні.
Адным з ідэйных настаўнікаў А. Лафера быў будучы Нобелеўскі лаўрэат Р. Мандэл, які выказаў некаторыя думкі, што потым сфармавалі платформу тэорыі эканомікі прапановы.
Яго таксама называюць духоўным настаўнікам руху пратэста супраць высокіх узроўняў падаткаў, які стаў вядомым пасля прыняцця г. зв. “Прапановы 13” у якасці ўдакладнення да канстытуцыі шт. Каліфорнія ў 1978 г. Праз некалькі год, А. Лафер атрымаў мажлівасць ўплыву на эканамічную палітыку ўрада, стаўшы адным з ідэйных лідэраў г. зв. рэйганомікі.
Лічыць сябе лібертарыянцам і кансерватарам у сферы падатковай палітыкі.
Згодна з нядаўнім сумным прагнозам А. Лафера, калі ў 2011 г. у ЗША адбудзецца запланаванае падвышэнне ставак розных падаткаў, краіну чакае глыбокая рэцэсія (гл., напрыклад:online.wsj.com/article/NA_WSJ_PUB:SB10001424052748704113504575264513748386610.html). Але трошкі раней ён адзначыў, што будучыя эканамічныя складанасці стануць кароткатэрміновымі, а замест Б. Абамы ў 2012 г. прэзідэнтам абяруць разумнага прадстаўніка Рэспубліканскай партыі (www.review.net/section/detail/no-laughing-matter/).

Можна павіншаваць юбіляра, даслаўшы яму ліст на электронную скрынку: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it..

Lafer9 Lafer14
Выступае ва універсітэце Бельмонта ў лютым 2007 г. Дае інтерв'ю фундацыі Haritage 19 сакавіка 2010 г.
Lafer10 Lafer11

Выступае на канферэнцыі рэспубліканскай партыі

ў палаце прадстаўнікоў у кастрычніку 2009 г.

 
Lafer13 Lafer28
Выступае на канферэнцыі Побач з Прэзідэнтам Р. Рэйганам
Lafer26 Lafer27

Побач з губернатарам штата Джордыя С. Пэрд'ю

7 ліпеня 2006 г.

Побач з губернатарам шт. Тэхас Р. Пэры 9 верасня 2008 г.
Lafer25 Lafer34

Побач з будучым Нобелеўскім лаўрэатам Р. Мандэлам і

журналістам Дж. Ваніскі каля 1990 г.

Прымае ўдзел у канферэнцыі ў Ісландыі 16 лістапада 2007 г.
Lafer35 Lafer36
Удзельнічае ў канферэнцыі ў Ісландыі 16 лістапада 2007 г.  

 


Крыніцы для далейшага азнаямлення
(друкаваныя прысутнічаюць у Нацыянальнай бібліятэцы)


Аўтарскія

•    кароткая біяграфічная інфармацыя:
  investing.businessweek.com/research/stocks/private/person.asp?personId=661949;
•    іншая крыніца кароткай біяграфіі: www.greatertalent.com/ArthurLaffer;
•    кароткая інфармацыя пра кампанію Laffer Associates:
investing.businessweek.com/research/stocks/private/snapshot.asp?privcapId=1978477;
•    невялікая інфармацыя пра кампанію Laffer Investments:
investing.businessweek.com/research/stocks/private/snapshot.asp?privcapId=9845225.

•    інтэрвію на сайту выпускнікоў Йельскага універсітэта (30 лістапада 2004 г.):
alumninet.yale.edu/classes/yc1962/laffer1204a.html [стар. 1];
alumninet.yale.edu/classes/yc1962/laffer1204b.html [стар. 2];
alumninet.yale.edu/classes/yc1962/laffer1204c.html [стар. 3];

•    інтэрвію М. Скоўзэну (змешчана 19 студзеня 2007 г.):
www.investmentu.com/2007/January/20070118.html;

•    інтэрвію каналу навінаў Fox (змешчана 24 чэрвеня 2009 г.): yale1962.org/speakout/?p=41.

•    друкаваныя артыкулы:
The Number of Firms and Competition // American Economic Review. – 1972. – Vol. LXII, Issue 4. – P. 670-674 (разам з Ю. Фама).

•    электронныя кнігі:
1. International Financial Intermediation: Interpretation and Empirical Analysis // International Mobility and Movement of Capital. Ed. by F. Machlup, W. S. Salant and L. Tarshis. – UMI, 1972. – P. 661-675: www.nber.org/chapters/c4140.pdf;
2. Tax Rates, Factor Employment, and Market Production // The Supply-Side Effects of Economic Policy. Proceedings of the Fifth Annual Economic Policy Conference of the Federal Reserve Bank of St. Louis. Ed. by L. H. Meyer. – 1981. – P. 3-32 (разам з В. Канто і Д. Джойнсам): research.stlouisfed.com/publications/review/81/conf/1981section1-1.pdf.

•    электронны артыкул:
The Laffer Curve: Past, Present, and Future // Backgrounder. – June 1, 2004. –Issue 1765. – P. 1-16: www.gates-home.com/files/Laffer%20Curve%20-%20Past%20Presetn%20and%20Future.pdf
[таксама прысутнічае на старонцы: www.heritage.org/Research/Reports/2004/06/The-Laffer-Curve-Past-Present-and-Future].

•    відэавыступы
  [пададзены толькі некаторыя са шматлікіх наяўных, астатнія можна знайсці самастойна, напрыклад, пачынаючы са старонкі:
www.youtube.com/results?search_query=arthur+laffer&aq=f і г. д.]:

1. Выступае на тэлевізіі Ісландыі з традыцыйнай дыскусіяй пра падаткі і іх ролю ў гаспадарчым развіцці (прыкладна 2008 г.): 
video.google.com/videoplay?docid=-494228189490562750#;

2. Выступае на сходзе арганізацыі “Амерыканцы за дабрабыт” (Чыкагскі клуб, Чыкага, 15 чэрвеня 2009 г.):
www.youtube.com/watch?v=iIOz-g7sWKM&feature=related [частка 1];
www.youtube.com/watch?v=YQHyCA-VjMw&feature=related [частка 2];
www.youtube.com/watch?v=tERhWkbZwNc&feature=related [частка 3];

3. Выступ на штогадовым паседжанні Амерыканскага савета па абмену думкамі паміж заканадаўцамі (Атланта, шт. Джорджыя, 16 ліпеня 2009 г.):
www.youtube.com/watch?v=oqO6ODuqYgU [частка 1];
www.youtube.com/watch?v=fbNZ5Z8IxxA&feature=related [частка 2];
www.youtube.com/watch?v=VJqjEGerV2E&feature=related [частка 3];

4. Распавядае пра фінансавую будучыню ЗША ў інтэрвію фундацыі Heritage 19 сакавіка 2010 г.: www.youtube.com/watch?v=mf2iKYryqsM;

5. Абмяркоўвае падатковую палітыку цяперашняй амерыканскай адміністрацыі (тэлеканал Bloomberg, 9 чэрвеня 2010 г.): www.mefeedia.com/video/31504262.

Крытычныя
•    друкаваныя кнігі:
1. Экономическая теория предложения // История экономических учений: учеб. пособие / Под ред. В. Автономова, О. Ананьина, Н. Макашевой. – М.: Инфра-М, 2000. – С. 554-566;
2. Spindler, Z. A. Laffer Curve // An Encyclopedia of Macroeconomics. Ed. by B. Snowdon and H. R. Vane. – Cheltenham and Northampton: Edward Elgar, 2002: P. 425-432.

•    друкаваныя артыкулы:
1. Миллер, О. Теория предложения и налоговая политика в США // Мировая экономика и международные отношения. – 1989, №7. – С. 18-30;
2. Гусаков, С. В., Жак, С. В. Оптимальные равновесные цены и точка Лаффера // Экономика и математические методы. – 1995. – Т.31, №4. – С. 131-138;
3. Балацкий, Е. Точки Лаффера и их количественная оценка // Мировая экономика и международные отношения. – 1997, №12. – С. 85-94;
4. Балацкий, Е. Инвариантность фискальных точек Лаффера // Мировая экономика и международные отношения. – 2003, №6. – С. 62-71.

•    электронныя кнігі:
1. Blinder, A. Thoughts on the Laffer Curve // The Supply-Side Effects of Economic Policy. Proceedings of the Fifth Annual Economic Policy Conference of the Federal Reserve Bank of St. Louis. Ed. by L. H. Meyer. – 1981. – P. 81-92: 
research.stlouisfed.com/publications/review/81/conf/1981section1-3.pdf;
2. Gwartney, J. D. Supply-Side Economics // The Concise Encyclopedia of Economics. Ed. by D. R. Henderson. – Indianapolis: Liberty Fund, 2007:
econlib.org/library/Enc/SupplySideEconomics.html.

•    электронныя артыкулы:
1. Ireland, P. N. Supply-Side Economics and Endogenous Growth // Journal of Monetary Economics. – 1994. – Vol. 33. – P. 559-571: irelandp.com/pubs/supplyside.pdf;
2. Novales, A., Ruiz, J. Dynamic Laffer Curves // Journal of Economic Dynamics and Control. –2002. – Vol. 27, Issue 2. – P. 181-206: eprints.ucm.es/6790/1/0106.pdf;
3. Heijman, W. J. M., Ophem, J. A. C. van. Willingness to Pay Tax. The Laffer Curve Revisited for 12 OECD Countries // Journal of Socio-Economics. – 2005. – Vol. 34. – P. 714-723:
www.aiecon.org/advanced/suggestedreadings/PDF/sug79.pdf.

•    відэавыступ:
Кароткія навучальныя лекцыі пра сутнасць крывой Лафера, яе ўвасабленне на практыцы ў ЗША, Ірландыі, Расіі, асаблівасці прыняцця эканамічных рашэнняў чальцамі кангрэса (фундацыя “Цэнтр за свабоду і дабрабыт”):
www.youtube.com/watch?v=fIqyCpCPrvU [частка 1, студзень 2008 г.];
www.youtube.com/watch?v=YsB_rnzBA08&feature=channel [частка 2, люты 2008 г.];
www.youtube.com/watch?v=Mw7LtVwDCbs&feature=channel [частка 3, сакавік 2008 г.].


Склаў: Артур Яфімаў

Крыніца: ЭКОНОМИКА.BY

 

 

Leave a comment

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

http://ekonomika.by

For customize module in special position

http://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family