wrapper

Новости - слайдер на главной

29-12-25На 28-29 снежня ў Мінск з’ехаліся эканамісты з сусветным імем.

Іх яднае беларускае паходжанне. І жаданне зрабіць штосьці для Беларусі.


Гутарка ў Рэдакцыі «НН» з Міхаілам Голасавым, прафесарам эканомікі Йельскага універсітэту (ЗША).

«НН»: Раскажыце, калі ласка, трохі пра сябе.

 

Міхаіл Голасаў: Я нарадзіўся ў Віцебску. Вучыўся ў Мінску ў Эканамічным універсітэце. Потым аспірантуру і дактарантуру праходзіў у ЗША. Спачатку было цяжка, бо не было добрай першапачатковай базы. Даводзілася з нуля фактычна вучыць эканоміку, матэматыку.

 

«НН»: Наша адукацыя такая слабая?

 

МГ: Не, я б не сказаў. Справа ў тым, што БДЭУ больш сабой нагадвае бізнес-школу. Ён рыхтуе спецыялістаў у вельмі вузкай сферы. Скажам, банкаўскай справе. І выпускнік наргасу гатовы адразу пасля выпуску ісці працаваць у банк. А займацца эканомікай на навуковым узроўні, то да гэтага я быў негатовы. Застаўся ў ЗША, бо хацеў на сур’ёзным узроўні займацца эканомікай. Нават еўрапейскія ўніверсітэты значна адстаюць ад амерыканскіх у навуковым плане. Выкладаць я пачынаў у Масачасусетсе, Гарвардзе. Цяпер вось у Йельскім універсітэце.

 

«НН»: А беларусаў-выкладчыкаў у гэтых ВНУ сустракалі?

 

МГ: Мала. Значную частку мы паклікалі на канферэнцыю, якую будзем праводзіць у Мінску ў панядзелак. Сёння ў нас у базе 29 беларускіх выкладчыкаў з заходніх універсітэтаў, якія займаюцца эканомікай. Праўда, у нас няма звестак па Брытаніі. Але агулам гэтая лічба складае, думаю, каля 40 чалавек. Некаторых ведаю, з некаторымі стасаваліся толькі па электроннай пошце, з трэцімі — сустрэнуся ўпершыню ў Мінску. Адносна таго, што мы прадстаўлялі сабе раней, то гэта шмат. Аднак, тых жа чэхаў нашмат болей. Я гавару толькі пра эканоміку. Пэўна, у матэматыцы, дакладных навуках беларускіх выкладчыкаў больш.

 

«НН»: Вас не запрашалі яшчэ папрацаваць у беларускім урадзе? І ці было б цікава Вам гэта?

 

МГ: Не, не запрашалі. У прынцыпе, было б цікава. Апроч выкладання, я таксама працаваў у Федэральнай рэзервовай сістэме, маю досвед.

 

«НН»: А што гэта будзе за канферэнцыя 28 снежня?

 

МГ: Мы хочам арганізаваць протауніверсітэт, ці, дакладней курсы, на якіх выкладанне эканомікі будзе праходзіць на сур’ёзным сусветным узроўні. Канферэнцыя 28—29 снежня — гэта першы крок для дасягнення гэтай мэты. Хочам абазначыць сваю ініцыятыву. Можа, з’явяцца яшчэ зацікаўленыя людзі. Гэтая ідэя ўзнікла падчас сустрэчы ў Рыме паміж мной, Алегам Цывінскім (яшчэ адзін прафесар Йельскага ўніверсітэту беларускага паходжання — НН) і Паўлам Данейкам (беларускі эканаміст, рэктар Moscow Business School — НН). Ужо існуючы сёння BEROC (Беларускі эканамічны даследча-адукацыйны цэнтр — ангельская абрявіятура BEROC — НН) — гэта першы крок да стварэння такой праграмы, да стварэння навуковага даследчага цэнтру. Праграма ж будзе створаная, калі мы ўбачым пакет беларускіх прафесараў, якія змогуць там працаваць. Не проста харошых выкладчыкаў, але і для якіх важны лёс краіны. Плануем адкрыццё гэтай праграмы ў 2011 ці 2012 годзе. Усё будзе залежыць ад фінансавання, юрыдычнага статусу. Нацбанк прапануе для гэтай праграмы пляцоўку Палескага універсітэту ў Пінску.

 

«НН»: Гэта будзе магістарская праграма? Ці бакалаўраў таксама будзеце рыхтаваць?

 

МГ: Пакуль вядзецца гаворка пра падрыхтоўку магістраў эканомікі. Насамрэч я не думаю, што мы пацягнем падрыхтоўку бакалаўраў. Зрабіць жа кароткую якасную магістарскую праграму не так і цяжка. Трэба не так шмат людзей выкладчыкаў, а таксама не так шмат студэнтаў (група 20–30 чалавек).

 

«НН»: Вы разлічваеце на нейкую фінансавую выгаду ад гэтай ідэі?

 

МГ: (Смяецца.)

 

«НН»: Праграма будзе рыхтаваць кадры для Беларусі ці для Захаду?

 

МГ: Для Беларусі. Гэта цікава нам як беларусам.

 

«НН»: А нейкія дамовы з імі ёсць?

 

МГ: Мы толькі пачынаем весці размовы з рознымі дзяржаўнымі арганізацыямі. Пакуль можна сказаць, што інтарэс выказваюць усе.

 

«НН»: А якая будзе працоўная мова?

 

МГ: Англійская. Цяпер англійская стала мовай эканомікі ва ўсім свеце. Вядучыя магістарскія праграмы Італіі, Іспаніі праходзяць на англійскай мове. Практычна ўся акадэмічная літаратура па-англійску.

 

«НН»: А чаму для Вас асабіста так важная гэтая праграма?

 

МГ: Напэўна, таму, што я адсюль.

 

«НН»: Дазвольце таксама некалькі пытанняў на актуальныя тэмы. Як, на Вашу думку, крызіс зменіць сусветную эканоміку?

 

МГ: Я думаю, што ў заходніх краінах, дзе да гэта ішла хваля на лібералізацыю эканомікі, на нерэгуляванне, то цяпер ківач скіруецца ў іншы бок. І дзяржава будзе граць большую ролю ў эканоміку. Цяпер нацыянальная запазычанасць узрасла ў ЗША, у еўрапейскіх краінах, то трэба будзе ці падымаць падаткі, ці чакаць інфляцыі. Гэта прывядзе да дастаткова маруднага росту эканомікі. Гэта прагноз на каротка- ці сярэднетэрміновую перспектыву. Марудны рост у заходніх краінах таксама замарудзіць рост цэнаў на нафту, на іншыя сыравіну.

 

«НН»: А Кітай будзе рухацца ў ранейшым тэмпе?

 

МГ: З Кітаем цяжка нешта адгадаць. Думаю, што нейкі час ён будзе рухацца ў цяперашнім тэмпе. У Кітая хапае сваіх праблем, якія трэба вырашаць. Кітай стартаваў з вельмі нізкай кропкі і вельмі хутка рос. У прынцыпе, расці з нізкай кропкі прасцей, чым з больш высокай. І чым больш Кітай будзе развівацца, тым больш у яго будзе праблем, з якімі цяпер сутыкаюцца багатыя краіны — праблемы няроўнасці, сацыяльнай сферы.

 

Гутарыў Зміцер Панкавец

 

Крыніца: Наша Ніва

Tagged under
  • ,

Leave a comment

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

https://ekonomika.by

For customize module in special position

https://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family