wrapper

Новости - слайдер на главной

kirzner100

Ён пісаў сваю дысертацыю яшчэ пад кіраўніцтвам Людвіга Мізэса. Больш чым паўстагоддзя ягоны лёс звязаны з Нью-Йоркскім універсітэтам. Маючы статус сучаснага лідэра аўстрыйскай школы, ён працягвае адстойваць палажэнне пра неад’емнае месца эканамічнай свабоды ў цяперашнім капіталістычным грамадскім ладзе.

 

 

Біяграфічныя звесткі

Ізраэл Кірцнер (Israel Mayer Kirzner) нарадзіўся ў Лондане (Вялікая Брытанія) 13 лютага 1930 года.

Падчас другой сусветнай вайны і некаторы перыяд пасля яе, з 1940 па 1948 гг. жыў у Паўднёвай Афрыцы, дзе апошні год свайго перабывання навучаўся ва універсітэце Кейптаўна. У 1950-51 гг. з’яўляўся замежным студэнтам ва універсітэце Лондана. Прыехаўшы ў ЗША, з 1952 па 1954 гг. працягваў атрымліваць вышэйшую адукацыю ў Бруклінскім каледжы (Нью-Йорк), які скончыў выдатна і стаў бакалаўрам. Далей, на працягу трох год, паглыбляў свае веды ў Нью-Йоркскім універсітэце, дзе ў 1955 атрымаў ступень магістра бізнэсовай адміністрацыі. У 1957 г. ён абараніў доктарскую дысертацыю, напісаную пад кіраўніцтвам Людвіга Мізэса, якая выйшла ў перапрацаваным выглядзе як асобная кніга ў 1960 г. пад назвай “З эканамічнага пункту гледжання: эсэ па гісторыі эканамічнай думкі” (The Economic Point of View: An Essay in the History of Economic Thought).

kirzner101

Прыкладна так Ізраэл Кірцнер выглядае сёння (здымак зроблены ў 2008 годзе падчас чытання ім  лекцыі ў Нью-Йоркскім універсітэце)

Ад моманту атрымання ступені доктара філасофіі ў 27 год і па сённяшні час, прафесійны лёс І. Кірцнера сувязаны з Нью-Йоркскім універсітэтам, дзе ў 1957-61 гг. ён займаў пасаду дацэнта, у 1961-68 быў ад’юнкт-прафесарам, з 1968 г. працаваў на пасадзе прафесара. З лютага 1995 г., па дасягненні ўзросту 65 год ён, пэўна, з’яўляецца адстаўным прафесарам эканамічнага факультэта гэтай установы.

kirzner104

kirzner105

Ізраэл Кірцнер у больш маладым узросце

 

kirzner102

Ізраэль Кірцнер са сваімі вучнямі на семінары ў 2008 годзе

 

kirzner103

Ізраэл Кірцнер на канферэнцыі ў 1980-х гадах

 

Апроч фармальнага статуса сучаснага лідэра аўстрыйскай школы, ідэі якой ён папулярызуе на працягу больш за паўстагоддзя, І. Кірцнер працягвае адстойваць палажэнне пра неад’емнае месца эканамічнай свабоды ў цяперашнім капіталістычным грамадскім ладзе.

І. Кірцнер - чалец Амерыканскіх эканамічнай і статыстычнай асацыяцый, Каралеўскага эканамічнага таварыства, а таксама Эканаметрычнага таварыства.

Ён мае сан рабіна, ладзіць служэнні ў сваім прыходзе і займаецца даследаваннем Талмуда (гэтым самым працягваючы справу свайго бацькі).

Жанаты, мае двух сыноў і дачку.

Значныя манаграфічныя працы

· “З эканамічнага пункту гледжання: эсэ па гісторыі эканамічнай думкі” (The Economic Point of View: An Essay in the History of Economic Thought), 1960;

· “Тэорыя рынка і сістэма цэн” (Market Theory and the Price System), 1963;

· “Эсэ пра капітал” (An Essay on Capital), 1966

· “Канкурэнцыя і прадпрымальніцтва” (Competition and Entrepreneurship), 1973;

· “Адкрыццё, капіталізм і справядлівасць у размеркаванні” (Discovery, Capitalism, and Distributive Justice), 1989.

· “Людвіг фон Мізэс: асоба і яго эканамічныя меркаванні” (Ludwig von Mises: The Man and His Economics), 2001.

Асаблівасці поглядаў

Важнейшы ўплыў на фармаванне прафесійных поглядаў І. Кірцнера аказаў кіраўнік яго доктарскага даследавання Л. Мізэс. Менавіта Л. Мізэс у значнай ступені паўплываў на з’яўленне наступнага пакалення аўстрыйскай школы за межамі Еўропы. Будучыя амерыканскія прадстаўнікі ідэй аўстрыйскай школы гуртаваліся ў т. л. вакол чацвярговага вечаровага семінара, які ладзіў Л. Мізэс на працягу больш за 20 гадоў, з восені 1948 г. па вясну 1969 г., у Нью-Йоркскім універсітэце. Другой значнай асобай, які паўплываў на прафесійнае станаўленне І. Кірцнера, стаў Ф. Гаек.

Разам з Л. Лахманам і М. Ротбардам, І. Кірцнер стаў трэцяй значнай фігурай працэса г. зв. аўстрыйскага адраджэння ў ЗША. Пасля зыходу з жыцця першага ў 1990 г. і другога ў 1995 г., І. Кірцнер, напэўна, з’яўляецца найбольш уплывовым жывым прадстаўніком аўстрыйскай школы.

Інтарэсы І. Кірцнера як даследчыка ў розныя гады былі скіраваны на вывучэнне гісторыі эканамічнай думкі (перш за ўсё ідэй і асаблівасцяў прафесійнага шляху прадстаўнікоў ранейшых пакаленняў той школы, пазіцыю якой ён прадстаўляе - аўстрыйскай і яго настаўніка Л. Мізэса); даследаванне розных аспектаў дзейнасці прадпрымальнікаў ва ўмовах капіталізма; фармаванне этычных асноў эканамічнай навукі.

Адным з прадстаўнікоў больш позняга пакалення аўстрыйскай школы, прафесарам універсітэта Дж. Мэйсана П. Бётке, за месяц да аб’яўлення чарговых лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па эканоміцы ў 2005 г., І. Кірцнер быў аб’яўлены вартым гэтай узнагароды за вывучэнне ў сваіх працах ролі прадпрымальніка ў фармаванні раўнаважных цэн на даброты, што спрыяе ачыстцы розных рынкаў, а таксама за значны ўплыў на з’яўленне новай генерацыі эканамістаў, што працуюць у рэчышчы даследчай праграмы аўстрыйскай школы. (austrianeconomists.typepad.com/weblog/2005/09/kirzner.html).

Крыніцы для далейшага азнаямлення

(друкаваныя прысутнічаюць у Нацыянальнай бібліятэцы)

Аўтарскія

· персанальная ўніверсітэцкая старонка: www.econ.nyu.edu/user/kirzner/ [не абнаўляецца з моманту выхаду ў адстаўку у лютым 1995];

· cv: econ.nyu.edu/dept/vitae/kirzner.htm [па стану на люты 1998].

· інтэрвію Between Mises and Keynes: mises.org/journals/aen/aen17_1_1.asp (The Austrian Economics Newsletter, Vol. 17, Number 1, Spring 1997).

· друкаваныя кнігі:

1. И. Кирцнер. Конкуренция и предпринимательство / Пер. с англ. – М.: Юнити-Дана, 2001. – 239 с. [пераклад кнігі 1973 г.].

2. I. Kirzner. The Meaning of Market Process. Essays in the Development of Modern Austrian Economics. London and New York: Routledge, 1992. xii+246 p. [анталогія ранейшых публікацый].

· друкаваныя артыкулы:

1. I. Kirzner. Entrepreneurial Discovery and the Competitive Market Process: An Austrian Approach // Journal of Economic Literature. 1997. Vol. XXXV, Issue 1. P. 60-85.

2. The New Palgrave: A Dictionary of Economics / Ed. by J. Eatwell, M. Milgate and P. Newman. – 4 vols. – Basingstoke and New York: Palgrave, 2004. – 3 артыкулы:

Vol. 1. (A-D). – Austrian School of Economics: P. 145-151;

Vol. 2. (E-J). – Economic Harmony: P. 35-37; Hayek, Friedrich August von (разам з Р. Гарыса­нам): P. 609-614 [таксама прысутнічае на старонцы: www.auburn.edu/~garriro/e4hayek.htm].

· электронныя кнігі:

1. The Economic Point of View: An Essay in the History of Economic Thought (1960):

mises.org/books/pointofview.pdf;

2. Market Theory and the Price System (1963): mises.org/books/markettheory.pdf;

3. The Economic Point of View (1960) і артыкулы са зборнікаў матэрыялаў сімпозіума (15 лістапада 1974) і канферэнцыі (чэрвень 1974):

oll.libertyfund.org/index.php?option=com_staticxt&staticfile=show.php&person=199.

· электронныя артыкулы:

1. The Economic Calculation Debate: Lessons for Austrians // Review of Austrian Economics. 1988. Vol. 2, Issue 1. P. 1-18: mises.org/journals/rae/pdf/RAE2_1_1.pdf;

2. Economic Planning and the Knowledge Problem // CATO Journal. 1984. Vol. 4, Issue 2. P. 407-418: www.cato.org/pubs/journal/cj4n2/cj4n2-4.pdf;

3. Mises and His Understanding of the Capitalist System // CATO Journal. 1999. Vol. 19, Issue 2. P. 215-228: www.cato.org/pubs/journal/cj19n2/cj19n2-2.pdf;

4. Reflections on the Misesian Legacy in Economics // Review of Austrian Economics. 1996. Vol. 9, Issue 2. P. 143-154: mises.org/journals/rae/pdf/RAE9_2_8.pdf.

· аўдыёзапіс размовы Т. Мачана з І. Кірцнерам у межах серыі The Intellectual Portrait Series:

oll.libertyfund.org/index.php?option=com_staticxt&staticfile=show.php%3Ftitle=978&Itemid=27

[частка знаходзіцца на старонцы: www.youtube.com/watch?v=hjctX7hmYLY].

· відэавыступы:

Dr. Israel Kirzner Spoke to Students about Competition and Entrepreneurship on February 29, 1988: fee.org/media/competition-and-entrepreneurship/ [таксама знаходзіцца ў падзеле на 9 частак на старонцы: www.youtube.com/watch?v=skIxOCULovk (частка 1) і г.д.];

Beyond Efficiency, 1978: fee.org/media/video/beyond-efficiency/;

History of Austrian Economics: fee.org/media/video/kirzner-austrian-economics/

[частка знаходзіцца на старонцы: www.youtube.com/watch?v=uArHafZzVO8].


Склаў: Артур Яфімаў

Крыніца: ЭКОНОМИКА.BY

Leave a comment

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

http://ekonomika.by

For customize module in special position

http://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family