wrapper

Новости - слайдер на главной

04-02"З Беларуссю рухаемся наперад, але не так хутка, як хацелася б", — заявіў пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан на прэс-канферэнцыі ў Мінску 3 чэрвеня, ацэньваючы ўзаемадзеянне ЕС і Беларусі ў рамках праграмы "Усходняе партнёрства".

"Ёсць нагода для аптымізму. Усходняе партнёрства — ініцыятыва на перспектыву, і не трэба чакаць, што за год адбудуцца радыкальныя змяненні. Думаю, трэба мець цярпенне і вынік будзе", — сказаў дыпламат. Пры гэтым ён адзначыў, што супрацоўніцтва ў рамках праграмы больш прасунулася ў двухбаковым фармаце, чым шматбаковым.

Найбольш плённым ён назваў узаемадзеянне краін ЕС з Украінай, паколькі бакі ўжо дайшлі да абмеркавання рэальных праектаў у шэрагу сфер, напрыклад гандлі і энергетыцы.

Шведскі пасол выказаўся за пошук кампрамісу паміж Беларуссю і Еўрапарламентам адносна беларускага прадстаўніцтва ў Еўранесце.

Ён таксама лічыць неабходным як мага хутчэй адкрыць у Мінску офіс прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі, якая ў структуры Еўрасаюза "надзяляецца ўсё большымі паўнамоцтвамі".

Стэфан Эрыксан правёў прэсавую канферэнцыю цалкам па-беларуску

Адметна, што журналісты задавалі амбасадару пытанні па-беларуску і па-руску, а ён усе адказы даваў выключна на беларускай мове, адзначае "Радыё свабода".

Журналістаў зацікавіла, як ставіцца да беларускай мовы амбасадара насельніцтва, асабліва калі ён выяжджае ў рэгіёны, і ці ведае хто-небудзь яшчэ з замежных дыпламатаў беларускую мову:

"Ёсць і іншыя амбасадары. Напрыклад, мой літоўскі калега таксама нядрэнна размаўляе. Узімку мы нават стварылі нефармальны клюб беларускамоўных амбасадараў. Туды ўваходзілі таксама польскі амбасадар Літвін і ўкраінскі — Ліхавы. Абодва яны, на вялікі жаль, ужо пакінулі Беларусь. Але прыехаў новы ўкраінскі амбасадар спадар Бяссмертны, і ён, між іншым, вельмі добра размаўляе па-беларуску. А я ніколі не шкадаваў, што пачаў займацца беларускай мовай.

Адносіны да маёй беларускай мовы выключна станоўчыя. І ў рэгіёнах — таксама. Бывае, канечне, што даводзіцца размаўляць з людзьмі, якія аддаюць перавагу расійскай мове, але яны ўсе разумеюць па-беларуску".

Источник: БелаПАН / Радыё Свабода / TUT.BY

Tagged under
  • ,

Leave a comment

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

https://ekonomika.by

For customize module in special position

https://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family