wrapper

Новости - слайдер на главной

adelman 104

Большую частку прафесійнага шляху І. Адэльман сувязала з працай у Каліфарнійскім універсітэце. На працягу 1960-90-х гг. з’яўлялася кансультантам розных міжнародных арганізацый. Была дарадцам кіраўніцтва  Карэі ў 1964-73 гг.

 

adelman 1

 

ЮБІЛЕЙ ЭКАНАМІСТА Ірма Адэльман – 80 год


Біяграфічныя звесткі

Ірма Адэльман (Irma Glicman Adelman) нарадзілася ў Чарнаўцах (тагачасная Румынія, цяпер Заходняя Украіна) 14 сакавіка 1930 года.

З 1939 года Ірма Адэльман атрымоўвала пачатковыя веды ў Палестыне, а ў 1949 г. яна стала навучацца ў ЗША, куды пераехала яе сям’я.

Фактычна ўсю вышэйшую адукацыю яна атрымала ў Каліфарнійскім універсітэце ў Бэрклі: у 1950 г. – ступень бакалаўра, праз год, у 1951 – магістра, а ў 1955 г. – доктара філасофіі, абараніўшы дысертацыю на тэму “Манетарная тэорыя Л. Вальраса: аналіз грошай з пазіцыі тэорыі агульнай раўнавагі” (The Monetary Theory of Leon Walras: A General Equilibrium Analysis of Money)

Большую частку прафесійнага шляху І. Адэльман сувязала з працай у сваёй alma mater: выкладчык-пачатковец, 1955-56 гг., выкладчык, 1956-57 гг., лектар у рангу дацэнта, 1957-58 гг., прафесар у галіне аграрнай гаспадаркі і эканомікі рэсурсаў на факультэце гэтага ж універсітэту з 1979 г. да моманту выхаду ў адстаўку ў 1994 г.

У прамежку паміж пачатковым статусам і пасадай прафесара, яна паслядоўна прайшла неабходныя прыступкі кар’ернага росту: дацэнт па запрашэнні ў Мілз-каледжы (Окланд), 1958-59 гг., дацэнт у Стэнфардскім універсітэце, 1960-62 гг., ад’юнкт-прафесар ва універсітэце Джонса Гопкінса, 1962-66 гг., і ўрэшце, прафесар у Паўночна-Заходнім універсітэце ў 1966-72 гг., ва універсітэце Мэрыленда ў Каледж Парку ў 1972-79 гг. У 1971-72 гг. яна займала пасаду старшага эканаміста ў цэнтры даследавання эканамічнага развіцця Міжнароднага банку рэканструкцыі і развіцця.

Урадам Карэі за распрацоўку стратэгіі гаспадарчага развіцця гэтай краіны І. Адэльман была ўзнагароджана ордэнам бронзавай вежы ў 1971 г. (была дарадцам кіраўніцтва гэтай краіны ў 1964-73 гг.).

adelman-signature

 

На працягу 1960-90-х гг. з’яўлялася кансультантам розных міжнародных арганізацый: Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, Міжнароднай арганізацыі працы, Сусветнага банку, розных структур Арганізацыі аб’яднаных нацый.

У 1994 г. унесена ў залу славы жанчын, якая знаходзіцца ў Каліфарнійскім універсітэце ў Бэрклі.

 

adelman 2

 

І. Адэльман – чалец Амерыканскіх эканамічнай (віцэ-прэзідэнт у 1979-80 гг., выбітны даследчык, 2003) і статыстычнай асацыяцый, Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, Таварыства “Фі Бэта Капа”, Эканаметрычнага таварыства.

Мае сына.

 

Асноўныя манаграфічныя працы:


· “Тэорыі эканамічнага росту і развіцця” (The Theories of Economic Growth and Development), 1961;

· “Грамадства, палітыка і эканамічнае развіццё: колькасны падыход” (Society, Politics and Economic Development: A Quantitative Approach) (разам з С. Морыс), 1967;

· “Практычныя захады да планавання эканамічнага развіцця: другая пяцігодка Карэі” (Practical Approaches to Development Planning: Koreas Second Five Year Plan), 1969;

· “Эканамічны рост і сацыяльная справядлівасць у краінах, якія развіваюцца” (Economic Growth and Social Equity in Developing Countries) (разам з С. Морыс), 1973;

· “Палітыка размеркавання даходаў у краінах, якія развіваюцца: выпадак Карэі” (Income Distribution Policy in Developing Countries: A Case Study of Korea) (разам з Ш. Робінсан), 1978;

· “Улік чынніка невядомасці ў планаванні стратэгій індустрыялізацыі ў краінах, якія развіваюцца” (Incorporating Uncertainty into Planning of Industrialization Strategies for Developing Countries) (разам з А. Сарысам), 1982;

· “Параўнальныя мадэлі эканамічнага развіцця, 1850-1914” (Comparative Patterns of Economic Development, 1850-1914) (разам з С. Морыс), 1988;

· “Змена параўнальных перавагаў у сферы вытворчасці харчавання: урокі Мексікі” (Changing Comparative Advantage in Food and Agriculture: Lessons from Mexico) (разам з Э. Тэйларам), 1990;

· “Выбраныя творы І. Адэльман” (The Selected Essays of Irma Adelman), у 2 тамах, 1995;

· “Вясковыя гаспадаркі: пабудова, ацэнка і выкарыстанне эканамічных мадэляў, якія апісваюць іх фунцыянаванне” (Village Economies: The Design, Estimation, and Use of Villagewide Economic Models) (разам з Э. Тэйларам і інш.), 1996 [інфармацыя пра кнігу з мажлівасцю спампавання электроннага варыянту тытульнай старонкі, зместу, уводзінаў, прадметнага паказальніка змешчана на старонцы:

www.cambridge.org/us/catalogue/catalogue.asp?isbn=0521550122].


adelman 90

adelman 80

adelman 78

adelman 61

Вокладкі некаторых кніг Ірмы Адэльман i часопiса з яе ўдзелам

 

Асаблівасці поглядаў:

І. Адэльман у сваёй першай манаграфіі (1961 г.) распрацавала агульную форму матэматычнага аналізу асаблівасцяў функцыянавання нацыянальных эканомік краінаў, якія развіваюцца, улічыўшы традыцыйныя тры фактары вытворчасці разам з назапашаным грамадствам аб’ёмам практычных ведаў, а таксама сацыякультурнай абалонкай, у якой функцыянуе гаспадарка, дала актуальнае і на сённяшні дзень вызначэнне паняцця “эканамічнае развіццё”. Прааналізаваўшы розныя характарыстыкі 52 краінаў, яна прыйшла да высновы, што не існуе аднафактарнага тлумачэння нізкага ўзроўню гаспадарчага развіцця пэўнай дзяржавы.

Выкарыстоўваючы эканаметрычныя мадэлі і статыстычныя залежнасці, І. Адэльман даследавала ўплыў розных фактараў на гаспадарчае развіццё шматлікіх краін, разглядала акалічнасці сувязі паміж эканамічным ростам і няроўнасцю ў размеркаванні даходаў, шукала шляхі аптымальнага выбару стратэгіі развіцця пэўных дзяржаў (Карэі).

Спецыялізуецца ў фармаванні даследчай праграмы эканомікі развіцця, а менавіта ў разглядзе пытанняў размеркавання даходаў і стану галечы сярод насельніцтва, асаблівасцяў правядзення індустрыялізацыі і аграрнай палітыкі ў краінах, якія развіваюцца, а таксама ў аналізе розных аспектаў эканамічнага планавання, міжнароднага гандлю, матэматычным даследаванні аперацый.

Можна павіншаваць юбіляра, даслаўшы яму ліст на e-mail: adelman@are.berkeley.edu ці This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it..


Крыніцы для далейшага азнаямлення

(друкаваныя прысутнічаюць у Нацыянальнай бібліятэцы)


Аўтарскія

· персанальная універсітэцкая старонка: are.berkeley.edu/~adelman/ [не абнаўляецца дзесьці з канца 1999 г., мае спасылкі на тэксты некаторых працаў];

· cv: http://www.are.berkeley.edu/~adelman/AdelmanC.pdf  [па стану на травень 2006].

 

· друкаваныя артыкулы:

1. I. Adelman. Long Cycles – Fact or Artifact? // American Economic Review. 1965. Vol. LV, Issue 3. P. 444-463.

2. The New Palgrave: A Dictionary of Economics / Ed. by J. Eatwell, M. Milgate and P. Newman. – 4 vols. – Basingstoke and New York: Palgrave, 2004. – 4 артыкулы, у т. л.:

Vol. 2. (E-J). – Factor Analysis: P. 270-271;

Vol. 4. (Q-Z). – Simulation Models: P. 340-342.


· электронныя артыкулы:

1. Performance Criteria for Evaluating Economic Development Potential: an Operational Approach // Quarterly Journal of Economics. 1968. Vol. LXXXII, Issue 2. P. 260-280: www.relooney.fatcow.com/AdelmanMorris.pdf (разам з С. Морыс) [якасць сканавання сярэдняя];

2. Analysing Economic Systems Using Computable General Equilibrium Models: The Example of Croatia // Zagreb International Review of Economics and Business. 2000. Vol. 3, Issue 2. P. 63-79: hrcak.srce.hr/file/54909 (разам з Я. Шохінгер).

 

Крытычныя

· друкаваная кніга:

М. Блауг. Адельман Ирма // 100 великих экономистов после Кейнса / Пер. с англ., 2-е изд. – СПб.: Экон. школа, 2008. C. 15-17.


Склаў: Артур Яфімаў

Крыніца: ЭКОНОМИКА.BY

Leave a comment

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

https://ekonomika.by

For customize module in special position

https://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family